У цэнтральным Доме афіцэраў у Мінску адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і ўдзельнікаў творчага конкурсу на лепшае асвятленне пытання будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, патрыятычнага выхавання насельніцтва. Сярод лаўрэатаў конкурсу – рэдакцыя газеты “Перамога”. Яна ўзнагароджана дыпломам Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
За лепшае асвятленне тэматыкі праваслаўя дыпломам другой ступені ўзнагароджана вядучая праваслаўнай асветніцкай праграмы “Святло веры” Ефрасіння Багалюбава.
А. КУДЗІНАЎ.
ДАРОСЛЫЯ ГЛУПСТВЫ
У грамадзянкі А. — непаўналетні сын. Вельмі часта ён застаецца адзін. Мама дзесьці прападае на некалькі гадзін, здараецца, не начуе дома, ужывае алкаголь. Хлопчыка выхоўвае бабуля. За яе даходы сям’я і жыве: грамадзянка А. амаль два гады нідзе не працуе. Хаця ў жанчыны — някепская спецыяльнасць. Але ўладкавацца на працу яна не спрабуе. Маўляў, столькі гадоў прайшло, многія прафесійныя навыкі ўжо забыліся, столькі глупстваў у рабоце можна нарабіць. Толькі вось нядбайныя мацярынскія паводзіны — гэта і ёсць сапраўднае глупства, што і было растлумачана грамадзянцы А. на пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх.
Гледзячы на гэтую маладую, прывабную жанчыну, здзіўляешся абыякавасці, якая прысутнічае ў яе жыцці. Няўжо яна не ўсведамляе, што патрэбна сыну, што ён адчувае дэфіцыт мацярынскай пяшчоты ? Нядбайнасць і абыякавасць могуць мець сумныя наступствы: пазбаўленне бацькоўскіх правоў. Дарэчы, менавіта такая сітуацыя ўжо адбылася ў жыцці “сябровак” грамадзянкі А., якіх яна часта наведвае.
Пакуль ёсць час, грамадзянцы А. варта задумацца над сваім жыццём, выправіцца, стаць прыкладнай мамай для свайго сына.
Грамадзянка З. — маці дваіх дзяцей. Жанчына жыве разам з іх бацькам, хаця афіцыйна свае адносіны яны не аформілі. З погляду грамадзянкі З. гэта зусім не патрэбна. Жанчына і яе сужыцель К. нідзе не працуюць. З даходаў сям’і — дапамога на дзяцей, дапамога бацькоў, дапамога па беспрацоўю. А таксама — сезонныя работы ў сельгаскааператывах. Верагодна, такое жыццё грамадзянка З. і грамадзянін К. лічаць нармальным, каардынальна мяняць яго яны не збіраюцца. Хаця гэта трэба было зрабіць, і ўжо даўно. Пакуль не ўзрасла запазычанасць за кватэру, за неўплату не была адключана вада. Адным словам, умовы зусім неналежныя для выхавання і росту дваіх дзяцей.
Працягнуць чытаньне "З ПАСЯДЖЭННЯ КАМІСІІ ПА СПРАВАХ НЕПАЎНАЛЕТНІХ"
Калегія Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці падвяла вынікі работы за 2009 год і вызначыла задачы па павышэнні яе эфектыўнасці ў 2010 годзе.
Камітэтам былі праведзены 462 праверкі, 49,3% да мінулага года. Накладзена адміністрацыйных спагнанняў на агульную суму 5190,8 млн.рулёў (182,1%), у тым ліку на суб’екты прадпрымальніцкай дзейнасці – 4872,5 млн. рублёў, на фізічных асобаў – 318,3 млн. рублёў. Спагнана ў бюджэт і накіравана ў даход дзяржавы грашовых сродкаў на суму 30567,4 млн. рублёў (374,1%); з’эканомлена, прадухілена выплат дзяржаўных сродкаў на суму 4784,4 млн. рублёў (341,2%). Пастаўлена на ўлік асноўных сродкаў на суму 27,3 млрд. рублёў. Па фактах выяўленых парушэнняў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафаў 1132 чалавекі на суму 318,3 млн. рублёў. Вызвалены ад займаемых пасадаў 70 чалавек, у тым ліку 33 кіраўнікі, узбуджана 116 крымінальных справаў (143,2%), з якіх 45 – у адносінах да кіраўнікоў.
На асобным кантролі знаходзіліся пытанні выканання органамі дзяржаўнай улады і кіравання Указаў, распараджэнняў і даручэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, мерапрыемстваў Дзяржаўных рэспубліканскіх і рэгіянальных праграм, рэсурса- і энергазберажэнняў, рэгіянальнага выкарыстання бюджэтных сродкаў і дзяржаўнай маёмасці.
Прыняты меры па ўдасканаленні работы са зваротамі грамадзян. На прыёме ў Камітэце было прынята 1353 чалавекі, паступілі 1215 пісьмовых зваротаў. Арганізавана 64 “Прамыя лініі”.
У якасці прыярытэтных накірункаў работы ў 2010 годзе вызначаны наступныя задачы:
- кантроль за безумоўным выкананнем у галіне параметраў сацыяльна-эканамічнага развіцця і рашэннем пытанняў, звязаных з эканамічнай бяспекай, якасцю вырабляемай прадукцыі і выконваемых работ, паслугаў (мінімізацыя імпарта, насычынне спажывецкага рынку айчыннымі таварамі і інш.);
Абласны савет жанчын аб’явіў конкурс на лепшую пярвічную жаночую арганізацыю, якая працуе з рознымі катэгорыямі жанчын. Ён будзе доўжыцца з лютага па кастрычнік 2010 года. Яго мэты і задачы – актывізаваць работу “пярвічак”, прывабіць жанчын да ўдзелу ў грамадска-палітычным жыцці, а ўвагу органаў улады звярнуць на нявырашаныя праблемы жанчын, іх сем’яў, дзяцей, распаўсюдзіць вопыт выхавання лепшых сем’яў.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца ўсе пярвічныя жаночыя арганізацыі Дзятлаўскага раёна.
Па выніках конкурсу будуць вызначаны шэсць лепшых жаночых арганізацый. Пераможцы атрымаюць спецыяльныя прызы і дыпломы, астатнія арганізацыі – памятныя сувеніры. Адбудзецца таксама сустрэча старшыняў пярвічных жаночых арганізацый, якія ўдзельнічалі ў конкурсе, для абмену вопытам.
Апошні зімовы месяц для Юліі Сцяпанаўны і Віктара Мікалаевіча Ганчароў адметны: гэта – час іх зялёнага, сярэбранага, а цяпер ужо і залатога вяселля. З гэтай адметнай падзеяй юбіляры з Труханавічаў прымалі віншаванні ад Дзятлаўскага сельвыканкама, раённага жансавета, аддзела ЗАГС.
Ні маразы, ні сцюжы, ні жыццёвыя ветры за мінулыя гады не выстудзілі з сэрцаў Юліі Сцяпанаўны і Віктара Мікалаевіча любові і цеплыні, з душаў – дабрыні і павагі адзін да аднаго. Пяцьдзесят гадоў пражылі яны ў згодзе, з ладам, на добрую зайздрасць людзям.
Напярэдадні свята закаханых (так атрымалася дарэчы!) да бацькоў прыязджалі дзеці і ўнукі, віншавалі сваіх юбіляраў. Былі і кветкі, і падарункі, і “горка!” віноўнікам урачыстасці.
А тады, лютаўскім днём 1960-га, усё было сціпла. Пайшлі Юлія і Віктар у Дзятлаўскі ЗАГС буднім днём, распісаліся і… “Яна – на працу ў кніжны магазін, а я – дахаты, у Труханавічы, дзе таксама чакала праца, — прыгадвае Віктар Мікалаевіч. – Ні шыкоўных убораў, ні кольцаў у нас не было. Жылі ж небагата, не так ужо і даўно закончылася вайна, мінулі толькі 15 гадоў пасля яе”.
Затое была хата, новая, у якую Віктар мог прывесці маладую жонку. Ставілі дом з бацькам. Яму, як ветэрану вайны, выдзелілі бясплатна лес, і будоўлю адужалі, лічы, самі. Дапамагалі і вяскоўцы, але вельмі многа і цяжка працавалі гаспадары. Бацькі выбар Віктара ўхвалілі. У дом прыйшла добрая нявестка – спакойная, памяркоўная, гаспадарлівая. Пра свой выбар Віктар ніколі не пашкадаваў.
Мужчыны часам жартуюць: усе нявесты – добрыя, адкуль жа бяруцца кепскія жонкі? Віктару Мікалаевічу пашанцавала і на нявесту, і на жонку. Пражылі ўсе гэтыя гады душа ў душу, не было таго, каб падняў руку на жонку ці абразіў яе. “Апошнім часам крышку сварлівая стала, — прызнаецца гаспадар, — але сваю Юлю не прамяняю ні на каго”.
Яе Віктар не шукаў у далёкіх краях. Гадавалася, лічы, на вачах, у суседняй Пацаўшчыне. Віктар за Юлію быў старэйшы на сем гадоў, таму заўважыў вабную дзяўчыну, калі тая занявесцілася.
Карысны водпуск электраэнергіі за 2009 год па Дзятлаўскім РЭС склаў 49426,0 тысяч кілаВат гадзін на суму 12960650,6 тысяч рублёў. Другое месца па спажыванні электраэнергіі ў структуры карыснага водпуску займае насельніцтва. У 2009 годзе жыхарамі нашага раёна было ўжыта 14848,0 тысяч кілаВат гадзін электраэнергіі на суму 2432364,3 тысячы рублёў, у тым ліку гарадское насельніцтва выкарыстала 7440,0 тысяч кілаВат гадзін энергіі на суму 1205123,7 тысячы рублёў, а сельскае – 7408,0 тысяч кілаВат гадзін на суму 1227240,7 тысячы рублёў.
Расход выкарыстанай абанентам электраэнергіі вызначаецца па па дадзеных прыбораў уліку. Гэта розніца паміж паказчыкамі на 1-е чысло разліковага месяца і наступнага. Кошт спажытай электраэнергіі вызначаецца памнажэннем колькасці зрасходаванай за разліковы перыяд электраэнергіі (па паказчыках прыбораў уліку) на кошт 1 кілаВат гадзіны электраэнергіі, які дзейнічаў на момант аплаты. Разліковы перыяд вызначаецца роўным аднаму каляндарнаму месяцу. Аплата ўжытай абанентам электраэнергіі павінна ажыццяўляцца штомесяц не пазней за 25 чысло наступнага за разліковым месяца: у студзені мы аплачваем электраэнергію за снежань, у лютым – за студзень і г.д. За затрымку аплаты налічваецца пеня, пачынаючы з 26 чысла ў памеры, згодна з дзеючым заканадаўствам. Аплаціць спажытую электраэнергію можна ў банках або аддзяленнях сувязі. Калі паказчыкі прыбораў уліку будуць наўмысна завышаныя – пераплачаная сума не вяртаецца. Калі ўзнікла запазычанасць, абанент ажыццяўляе яе пагашэнне згодна з тарыфам, які дзейнічае на момант аплаты. У выпадку неаплаты за электраэнергію на працягу 2 месяцаў і пры наяўнасці запазычанасці, энергазабяспечваючая арганізацыя мае права адключыць абанента ад сеткі. Паўторнае падключэнне ажыццяўляецца пасля аплаты запазычанасці і паслугаў па адключэнні і падключэнні ў парадку чаргі заявак абанента. Кошт паслугі адключэння і падключэння на лічыльніку складае 35540 рублёў, а кошт адключэння і падключэння ад апоры – 133250 рублёў.
У абласным выканаўчым камітэце адбылася прэс-канферэнцыя з удзелам выконваючага абавязкі старшыні Гродзенскага аблвыканкама І.А. Жука.
Іван Алейзавіч праінфармаваў журналістаў вобласці аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна. Сёння Гродзенская вобласць мае станоўчую дынаміку па большасці паказчыкаў, не выкананы толькі адзін – экспарт тавараў і паслугаў. На 3,8% павялічылася прадукцыйнасць працы, гэта лепшы паказчык у рэспубліцы. Удзельная вага новай прадукцыі ў аб’ёме прамысловай вытворчасці склала 19,9%. Але разам з тым, на ўстаноўленыя высокія параметры прагнозу па аб’ектыўных эканамічных прычынах нам выйсці не ўдалося.
Іван Жук адзначыў стабільную работу шэрагу прадпрыемстваў вобласці, такіх як “Лідсельмаш”, тытунёвая фабрыка “Нёман”, Гродзенскі, Ваўкавыскі, Ашмянскі мясакамбінаты. Колькасць запасаў складской прадукцыі значна скарацілася. На 1 студзеня 2010 года запасы гатовай прадукцыі на складах склалі 68,8%. Значна пашырыліся рынкі збыту мясамалочнай прадукцыі, якая рэалізуецца у 27 краінах свету (у 2008 годзе – 19).
Летась уведзены ў эксплуатацыю адзін пускавы комплекс “Гродна Азот” у рамках праекта “Будаўніцтва газатурбінных установак”, “Гродна Хімвалакно” правяло рэканструкцыю энергетычнага комплексу. Рэканструкцыя Гродзенскага кансервавага завода дазволіла павялічыць аб’ёмы вытворчасці да 10,5 млн. бляшанак кансерваў.
Эканамічны крызіс закрануў шэраг прадпрыемстваў машынабудаўнічай галіны, у тым ліку такіх, як “Белкард”, “БелТапаз”, завод “Нёман”, “Смаргонскі ЗОС”.
Працягнуць чытаньне "ЭКАНОМІКА ГРОДЗЕНШЧЫНЫ ВЫГЛЯДАЕ ДАВОЛІ СЦВЯРДЖАЛЬНА"
У 2009 годзе Казлоўшчынская гарпасялковая дзіцячая бібліятэка стала пераможцай у абласным конкурсе “Бібліятэка — інфармацыйны цэнтр рэгіёна” ў намінацыі “Лепшая гарадская(гарпасялковая) бібліятэка”. Яна ўзнагароджана граматай праўлення культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта і каштоўным падарункам.
У 2008 годзе Казлоўшчынская гарпасялковая дзіцячая бібліятэка рэарганізавана ў інфармацыйна-адукацыйны цэнтр.
Кніжны фонд біблітяэкі цяпер налічвае 24345 экзэмпляраў, што дае магчымасць задавальняць самыя розныя запыты 900 карыстальнікаў.
Каб пошук інфармацыі быў максімальна зручным, працуюць кніжныя выставы, афармляюцца паліцы. Работнікі бібліятэкі ў пастаянным пошуку новых кантактаў, інавацыйных формаў работы з чытачамі.
Аддзел бібліятэчнага маркетынгу
Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі.
26 сакавіка 2010 года ў 14 гадзін адбудзецца чарговы агульны сход акцыянераў па адрасе: в. Дварэц, памяшканне адміністрацыйнага будынка завода (3 паверх”. Кантактны тэлефон 8-01563-32-5-17.
ПАРАДАК ДНЯ:
1. Аб выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці таварыства ў 2009 годзе і асноўных накірунках дзейнасці таварыства на 2010 год.
2. Справаздача аб рабоце назіральнага савета ў 2009 годзе.
3. Справаздача рэвізійнай камісіі аб выніках праверкі фінансава-гаспадарчай дзейнасці таварыства за 2009 год і заключэнне па бухгалтарскім балансе, справаздачы аб прыбытках і стратах і гадавой справаздачы таварыства.
4. Зацвярджэнне гадавой справаздачы, бухгалтарскага баланса, рахункаў прыбытку і стратаў таварыства за 2009 год.
5. Аб размеркаванні прыбытку, які застаўся ў распараджэнні таварыства (пакрыцці стратаў) і выплаце дэвідэндаў за 2009 год.
6. Зацвярджэнне накірункаў выкарыстання прыбытку на 2010 год і 1 квартал 2011 года, які застаўся ў распараджэнні таварыства.
7. Зацвярджэнне пераліку асноўных сродкаў таварыства па стану на 1.01.2010 года, якія належаць пераацэнцы індэксным метадам.
8. Аб зацвярджэнні рэгламенту работы ААТ “Дварэцкі льнозавод” з рэестрам уладальнікаў каштоўных папераў.
9. Аб зацвярджэнні памеру і накірункаў бязвыплатнай спонсарскай дапамогі на 2010 год.
10. Зацвярджэнне памеру ўзнагароджанняў членаў назіральнага савета і рэвізійнай камісіі.
11. Аб выбранні членаў назіральнага савета і рэвізійнай камісіі.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў сходу праводзіцца з 13 да 14 гадзін па месцы правядзення сходу. Спіс акцыянераў для ўдзелу ў сходзе будзе складзены па стану на 15 сакавіка 2010 года. Для рэгістрацыі пры сабе мець дакументы, якія пацвярджаюць асобу і паўнамоцтвы на ўдзел у сходзе.
З матэрыяламі па пытаннях парадку дня можна азнаёміцца па месцы знаходжання таварыства (бухгалтэрыя).
Назіральны савет ААТ “Дварэцкі льнозавод”.
Працягнуць чытаньне "Паважаныя акцыянеры ААТ “Дварэцкі льнозавод”!"
ЗГУБЛЕНЫ
атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі № 009990, выдадзены 23.06.1995 года на імя ГРАМАДЦКАГА Віталя Віктаравіча, лічыць несапраўдным.
ПРАДАМ
мапед “Моккік Дэльта”, 2-хуткасны. Цана 700 тыс. руб.
Звяртайцеся на адрас: г. Дзятлава, 2-гі Садовы завулак, д.8.
КУПЛЮ
дом у Дзятлаве, 1990 года пабудовы, не менш 100 кв.м. Тэл. 8-033-6882968(МТС), 8-044-7593065 (Velcom).