154 гады таму Мінскае губернскае праўленне і Мінская гарадская Дума разгледзелі пытанне аб утварэнні ў горадзе пажарнай каманды. Былі выдзелены неабходныя сродкі на ўтрыманне штату. Супрацьпажарная ахова, як асобая служба, была ўведзена разам з атрыманнем шэрагам гарадоў магдэбургскага права, адпаведна якога дазвалялася ўтвараць органы гарадскога самакіравання – магістраты. Кожны гаспадар абавязаны быў трымаць у двары вялікую бочку з вадой, спецыяльныя лесвіцы, вёдры. Санкцыі да парушальнікаў прымяняліся самыя жорсткія: іх каралі штрафам, а наўмысных падпальшчыкаў спальвалі жывымі.
18 мая 1994 года Прэзідыумам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь быў прыняты загад аб устанаўленні свята – Дня пажарнай службы, які кожны год адзначаюць 25 ліпеня.
Напярэдадні прафесійнага свята карэспандэнтка гутарыць з выконваючым абавязкі начальніка Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргеем Уладзіміравічам Саламевічам.