У мэтах далейшага павышэння якасці жыцця беларускага народа, якое прадугледжвае пад’ём эканомікі і забеспячэнне яе канкурэнтаздольнасці, мадэрнізацыю вытворчасці на падставе актыўнага ўвядзення навейшых тэхналогій, дынамічнае развіццё навукі і адукацыі, кардынальнае паляпшэнне ўмоваў працы і быту людзей, рост іх дабрабту, удасканаленне культуры міжасабовых адносінаў, пастанаўляю:
1. Аб’явіць у Рэспубліцы Беларусь 2010 год Годам якасці.
2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2010 годзе Года якасці, забяспечыць каардынацыю дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый па яго выкананні і прыняць меры па рэалізацыі дадзенага Указа.
3. Рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму зацвердзіць галіновыя і рэгіянальныя планы мерапрыемстваў па правядзенні ў 2010 годзе Года якасці.
4. Дадзены Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.
31 снежня 2009 г. г. Мінск.