Архіў для ‘2008-ы - Год здароўя’ Катэгорыі

Чаму людзі пачынаюць курыць? Часткова таму, што хочуць быць падобнымі на іншых, таму што гэта модна. Часткова таму, што імкнуцца адчуваць сябе спакойнымі , пазбавіцца ад пачуцця страху і трывогі. Яны шукаюць выратаванне ў нікаціне дзеля таго, каб знайсці спакой, камфорт, суцяшэнне. Аднак пры гэтым зусім забываюць пра сур’ёзную рызыку развіцця вялікай колькасці захворванняў, прычына якіх курэнне.
Статыстычныя дадзеныя сведчаць пра распаўсюджанне тытунёвай эпідэміі ва ўсім свеце, у тым ліку і ў нашай краіне. Сярод беларусаў колькасць мужчын, якія кураць, складае 64,1% і 19,7% жанчын ва ўзросце больш чым 15 гадоў.
Экспертамі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя падлічана, што ў развітых краінах прыкладна 30% смяротнасці ад раку звязана менавіта з гэтай згубнай звычкай. У Беларусі за 2007 год былі зарэгістраваны 39946 выпадкаў злаякасных пухлінаў, курэнне стала прычынай болей чым 11000 з іх.
Негатыўны ўплыў на здароўе мае не толькі актыўнае, але і пасіўнае курэнне. Яно садзейнічае развіццю захворванняў сэрца, раку лёгкіх, бранхіяльнай астмы, бранхіту.
Пасіўнае курэнне асабліва негатыўна ўздзейнічае на дзяцей. Яны ў большай ступені схільныя да розных інфекцый дыхальных шляхоў, у тым ліку бранхіту і пнеўманіі, інфекцыйных захворванняў вуха, якія часта з’яўляюцца прычынай глухаты. У дзяцей, чые бацькі кураць, часцей выпрацоўваецца нікацінавая залежнасць.
Павышаную рызыку развіцця раку лёгкіх мае жанчына, у якой курыць муж. Рызыка развіцця захворвання ў гэтай катэгорыі жанчын павялічваецца ў сярэднім у два разы.
Паказчык смяротнасці сярод тых , хто курыць, ва ўзросце 35-69 гадоў у тры разы вышэйшы, чым сярод людзей, якія не кураць .
Адмова ад курэння зніжае рызыку развіцця многіх хранічных неінфекцыйных захворванняў, у тым ліку і злаякасных пухлінаў, вяртае добрае самаадчуванне, павышае функцыянальныя магчымасці арганізму.
Кожны чалаек, які курыць, у стане адмовіцца ад гэтай згубнай звычкі, калі па-сапраўднаму ўсведамляе яе небяспеку. Барацьба з курэннем — барацьба за здароўе ўсяго грамадства.
С.БАРЫСАВЕЦ,
урач-гігіеніст Дзятлаўскага райЦГЭ.

Папярэджанне хваробы зубоў у дзяцей павінна праводзіцца з першых дзён іх жыцця. Прычынамі, якія прыводзяць да адхілення у развіцці зубасківічнай сістэмы, з’яўляюцца значныя парушэнні функцый смактання, жавання, глыкання, дыхання.
Разгледзім некаторыя з іх. Вялікае значэнне для развіцця сківіцаў маюць смактальныя рухі, якія дзіця робіць пры грудным ускормліванні. Пры штучным ускормліванні гэтыя рухі адпадаюць і ў дзяцей часта назіраецца няправільнае размяшчэнне зубоў. Каб пазбегнуць гэтага, патрэбна прымяняць пругкую гумавую соску, якая мае некалькі адтулін, праз якія ежа выцякае кроплямі. Больш у палаівны дзяцей пасля такога кармлення з’яўляецца патрэба ў смактанні. У такім выпадку ім можна даць соску-пустышку. Аднак калі дзіця заснула яе неабходна асцярожна забраць.
Рэфлекс сматання пасля шасці месяцаў паступова змяншаецца. Працяглае выкарыстанне соскі можа прывесці да скрыўлення сківіцаў. З 5-6 месяцаў мамы павінны прывучаць дзяцей да грубай ежы і сачыць за тым, як яны жуюць. Перажоўванне цвёрдай ежы (яблыкі, морква, сухары, мяса) – своеасаблівая гімнастыка для сківіцаў і зубоў дзіцяці.
Парушэнне функцыі жавання звязана з ранняй стратай малочных зубоў, прывычкай жаваць пярэднімі або толькі на адным баку.
Страта малочных зубоў у выніку карыёзнага працэсу парушае перш за ўсё кантакт паміж зубамі і стварае ўмовы для зрушвання іх, у выніку чаго пастаянныя зубы растуць няправільна. Да таго ж агульнае паражэнне карыесам зніжае вышыню зубоў.                                                          

Працягнуць чытаньне "БЫВАЙЦЕ ЧАСЦЕЙ У СТАМАТОЛАГА"

Дзевяць каманд на працягу трох дзён, з 25 па 27 ліпеня, змагаліся за званне лепшых турыстаў. Рэспубліканскі турзлёт работнікаў Белаграпрамбанка прымалі Рыбакі.
Запрашаючы прэсу на турзлёт, упраўляючая Дзятлаўскага аддзялення Белаграпрамбанка Лілія Лазюк заінтрыгавала нас:
– Будзе цікава! Віцебская каманда ўжо з зімы рыхтуецца. Вельмі хочуць перамагчы. Летась на турзлёце ў Паставах гродзенцы забралі ў іх кубак. Цяпер гараць жаданнем узяць рэванш. Яны – вельмі артыстычныя, нашы – больш спартыўныя. Так што пазмагаемся!
Словы Ліліі Лазюк пацвярджаюцца ў першы ж дзень турзлёту. Размясціўшыся, акрыяўшы пасля доўгага пераезду, госці з Віцебска ўпэўнена захопліваюць лідэрства: займаюць першыя месцы ў конкурсах “візітовак” каманд і турысцкай песні. Гродна стабільна трымаецца на другім.
Пра гэта, прыехаўшы, даведваемся з табліцы спаборніцтваў. А каманды тым часам рыхтуюцца да ўрачыстага адкрыцця турзлёту. Другі дзень у Рыбаках пачынаецца з віншаванняў і прывітанняў камандам, падарункаў, кветак імяніннікам. Сярод “народжаных” аказваецца і капітан гродзенскай каманды “Бізнес-тур” Андрэй Гайдукевіч.
“Дабро” турзлёту дае старшыня праўлення ААТ “Белаграпрамбанк” Сяргей Румас. Сёння ў Рыбаках, лічы, усё банкаўскае кіраўніцтва. Замест строгіх касцюмаў і гальштукаў – аранжавыя футболкі, белыя кепкі, джынсы ці шорты. Турысцкі “дрэскод”.
І вось пачынаюцца галоўныя турысцкія “разборкі”. На паласе перашкодаў. Варта зазначыць, што для “банкіраў” падрыхтаваны сапраўдныя выпрабаванні – спускі, пад’ёмы, пераправы, крос па лясных сцяжынках.                                

Працягнуць чытаньне "ЛЯ МАЎЧАДКІ – АРАНЖАВЫХ ПАЛАТКІ"

18-19 ліпеня ва ўрочышчы “Рыбакі”, ля Маўчадкі, праходзіў традыцыйны турыстычны злёт работнікаў жылкамунгаса.
Турыстам не шанцуе на надвор’е: у суботу з самага ранку (дакладней, нават гадзін з дзвюх)ідзе дождж. Ды такі спорны, што хоць ты складвай рэчы і ўцякай дахаты.
Едзем да Маўчадкі і ўяўляю малюнак, як у вядомай турысцкай песні: “Крылы палаткі склалі, закончан палёт…” Напэўна, там пакуюць апошнія прамоклыя рэчы.
Аднак і лагер — на месцы, і турысты настроены аптымістычна. Як зазначае намеснік дырэктара жылкамунгаса Мар’ян Захарэўскі, адзін з арганізатараў турзлёту: “Спаборніцтвы адбудуцца пры любым надвор’і!”
Учора, у пятніцу, паспелі наладзіць турысцкі быт, правесці конкурс “візітовак” каманд і турысцкіх песень, адпачыць на начной дыскатэцы. А якраз сёння — асноўныя спаборніцтвы: турысцкая паласа перашкодаў, перацягванне канату, дартс, іншыя конкурсы.
Праўда, надвор’е ўносіць некаторыя карэктывы: з-за дажджу даводзіцца адмяніць прабежку па коўзкім бервяне, поўзанне па “мышалоўцы”. Аднак і тое, што трэба пераадольваць турыстам, патрабуе вынослівасці, спрыту і, зразумела, аптымізму.
Першая стартуе каманда “Даміно”, якая аб’ядноўвае работнікаў аварыйнай службы і гасцініцы “Ліпічанка”. Летась гэтая каманда выступала па-за конкурсам, прымервалася, а сёлета, як зазначае капітан каманды Мікалай Ступчык, марыць быць у прызёрах. Па выніках першага дня ўжо ёсць прызавыя

Працягнуць чытаньне "ТУРЫСТ – ЗАЎЖДЫ ТУРЫСТ"

Які ён, здаровы чалавек? У першую чаргу — вясёлы і бадзёры, поўны моцы і энергіі. У многім здароўе залежыць ад правільнага харчавання. А дзеля гэтага неабходна ведаць яго сакрэты.
Сакрэтам здаровага харчавання была прысвечана дзіцячая гульнёвая праграма, якая прайшла ў вёсцы Студзераўшчына у мясцовым Доме фальклору. У мерапрыемстве ўдзельнічалі каманда хлопчыкаў “Рэпка” і каманда дзяўчынак “Яблычак”. Яны складалі меню для Віні-Пуха, выбіралі карысныя прадукты харчавання. Хлопчыкі і дзяўчынкі дэманстравалі сваё майстэрства ў прыгатаванні чаю з ліпавага цвету, шыпшыны, а таксама расказвалі пра карысныя якасці гэтых раслінаў.
З задавальненнем юныя кулінары падбіралі інгрыдыенты для прыгатавання разнастайных баршчоў і супоў. Паспрабавалі дзеці сябе і ў ролі дэгустатараў сокаў.
Цікавы і запамінальны атрымаўся конкурс прыгатавання салатаў, у якім нечакана перамагла каманда хлопчыкаў. Яны прыгатавалі смачны і прыгожа аздоблены салат з пяшчотнай назвай “Кветачка”. А вось ў конкурсе “Рыбалка” першыя былі дзяўчынкі. Яны змаглі назваць найбольшую колькасць рыбаў, якіх можна ўжываць у ежу.
Падчас гульнёвай праграмы дзеці адгадвалі загадкі, называлі тыя казкі і апавяданні, у якіх сустракаюцца карысныя прадукты харчавання. Самыя актыўныя ў гэтым конкурсе былі Андрэй Загдай, Аляксандр Курман, Яўген Мішчук, Юлія Казлоўская, Вераніка Сцяпура, Сняжана Мішчук.
Па выніках гульнёвай праграмы перамогу атрымала каманда дзяўчынак “Яблычак”. Але хлопчыкі не засмуціліся, паколькі мерапрыемства дало магчымасць даведацца шмат карыснага і цікавага, весела адпачыць.
А.МІШЧУК,
мастацкі кіраўнік Дома фальклору вёскі Студзераўшчына.

ЗДАРОЎЕ ШКОЛЬНІКА

Многія настаўнікі, бацькі ўпэўнены, што клопат пра здароўе з’яўляецца абавязкам толькі доктара. Але гэта не так. Вучоныя даказалі, што здароўе чалавека толькі на 7-10% залежыць ад медыцыны і больш чым на 50% — ад самога чалавека.
Эфект выхавання школьніка зніжаецца, калі настаўнікі сумесна з іншымі пытаннямі вучэбнай праграмы не раскрываюць “сакрэты” здароўя, калі не выкарыстоўваюць у поўным аб’ёме гігіенічныя правілы арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэса.
У сучасным навуковым разуменні здароўе школьніка павінна адпавядаць наступным патрабаванням.
1. Узровень жыццёвазабяспечваючых сістэм (нярвовай, сардэчна-сасудзістай, дыхальнай, касцёва-мышачнай) павінен адпавядаць узросту.
2. Гарманічнае фізічнае развіццё (рост, вага цела, жыццёвая ёмкасць лёгкіх, сіла кісці).
3. Хуткая адаптацыя арганізма да новых умоваў жыцця (заняткі ў школе, адпачынак у турыстычным паходзе і г. д.).
4. Высокі ўзровень фізічнага і інтэлектуальнага развіцця.
5. Адсутнасць хваробаў на працягу года або кароткачасовая хвароба (не больш 5-7 дзён) з поўным выздараўленнем.
Пры планаванні сваёй работы, вучэбнай нагрузкі настаўнік павінен улічваць, што стан здароўя школьніка змяняецца на працягу сутак, сезонаў года, з узростам.
Характарыстыка дынамікі здароўя дзяцей сведчыць аб тым, што з узростам яно пагаршаецца. Так, комплексная ацэнка стану здароўя школьнікаў паказвае, што здаровых дзяцей сярод выпускнікоў у 3-5 разы менш, чым сярод першакласнікаў.
Стан здароўя дзяцей пагаршаецца пад уплывам неспрыяльных умоваў у школе: вымушанай позы, духаты, недастатковай асветленасці, мэблі, якая не адпавядае прапорцыям цела дзіцяці, вучэбнай нагрузкі.
Аслабленне ўвагі, пасіўнасць дзяцей, празмерная рухавасць на ўроку з’яўляюцца вынікам самарэгуляцыі фізіялагічных функцый арганізма, што дазваляе дзецям зняць стомленасць, захаваць здароўе.
Настаўнік павінен дапамагчы школьнікам пераключыць увагу, правесці фізкультмінутку.
Комплекс мераў па паляпшэнню здароўя дзяцей складаюць дыферэнцыраваная вучэбная нагрузка, фізкультурныя практыкаванні, якія фарміруюць асанку, загартоўванне, стварэнне паветранага і светлавога рэжыму ў класе, якія садзейнічаюць ухіленню прычынаў хваравітага стану.
ДУ “Дзятлаўскі райЦГЭ”.

Адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці ўстановаў культуры раёна з’яўляецца прапаганда здаровага ладу жыцця. З гэтай мэтай на пасяджэнні грамадскага савета аддзела культуры было прынята рашэнне аб увядзенні ў структуру гадавога плана работы раздзела “Год здароўя. Прапаганда здаровага ладу жыцця, прафілактыка СНІДу, алкагалізму і наркаманіі”.
Два разы на год праводзіцца семінар для работнікаў культуры, на які запрашаюцца прадстаўнікі раённай бальніцы, дзіцячага пакою міліцыі, аддзела па надзвычайных сітуацыях. Падчас семінара асвятляецца сітуацыя ў раёне па прапагандзе здаровага ладу жыцця, прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі, алкагалізму, наркаманіі. Уся атрыманая інфармацыя выкарыстоўваецца работнікамі культуры ў сваёй рабоце.

Працягнуць чытаньне "ПРАПАГАНДУЕМ ЗДАРОВЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ"

7 красавіка адзначаўся Сусветны дзень здароўя. Сёлета ён прайшоў пад назвай “Абаронім здароўе ад перамены клімату”.
Тэма выбрана невыпадкова. Шматлікія даследаванні сведчаць аб узрастаючай пагрозе перамены клімату для бяспекі чалавецтва — ад стыхійных бедстваў, выкліканых экстрымальнымі ўмовамі надвор’я, да шырокага распаўсюджвання такіх хваробаў, як малярыя і дэнге.
Кароткачасовыя змены надвор’я могуць мець сур’ёзныя наступствы для здароўя людзей. Празмерная спёка або холад вядуць да патэнцыяльна смяротных хваробаў, такіх як гіпатэрмія, а таксама спрыяюць павелічэнню ўзроўню смяротнасці ад сардэчных і рэспіраторных захворванняў. Застой атмасферы садзейнічае ўтрыманню ў гарадах цёплага паветра, рэчываў, якія забруджваюць атмасферу. Усё гэта негатыўна ўздзейнічае на здароўе. Па ўсёй верагоднасці, наступствы хуткага змянення клімату будуць негатыўныя для здароўя чалавецтва. Усё больш няўстойлівыя мадэлі выпадзення ападкаў, магчыма, паставяць пад пагрозу дастатковы ўзровень забеспячэння запасамі прэснай вады. Гэта, у сваю чаргу, павялічыць рызыку развіцця хваробаў, якія перадаюцца праз ваду. Няўстойлівае выпаданне ападкаў будзе спрыяць скарачэнню вытворчасці асноўных прадуктаў харчавання ў многіх бяднейшых раёнах свету, што павялічыць рызыку недастатковасці харчавання.
Магчыма, што ў выніку кліматычных змяненняў пашырацца геаграфічныя межы некаторых захворванняў. Гэта, у сваю чаргу, будзе садзейнічаць з’яўленню гэтых хваробаў у раёнах, якія не маюць папуляцыйнага імунітэту або моцнай інфраструктуры аховы здароўя грамадства.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя падтрымлівае дзеянні, якія скіраваны на змяншэнне ўплыву чалавека на глабальны клімат. Старанна спраектаваная палітыка па змякчэнню наступстваў кліматычных змяненняў нясе непасрэдную карысць для здароўя людзей. Так, напрыклад, належным чынам спраектаваныя гарадскія транспартныя сістэмы могуць садзейнічаць змяншэнню выкіду парніковага газу пры адначасовым паніжэнні ўздзеяння на здароўе забруджанага паветра. Будаўніцтва жылля з дастатковай ізаляцыяй можа садзейнічаць паніжэнню выкарыстання энергіі і звязаных з ёй выкідаў парніковага газу.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя супрацоўнічае з партнёрскімі арганізацыямі ў сістэме ААН па ўмацаванню асноўных кампанентаў сістэм аховы здароўя ў краінах свету, медыка-санітарных дзеянняў у надзвычайных сітуацыях. Усё гэта адыгрывае важную ролю ў вырашэнні праблемы аховы здароўя людзей ад уздзеяння перамены клімату.
А. РАНЦЭВІЧ,
валеолаг Дзятлаўскага райЦГЭ.

Адным з галоўных аспектаў здаровага ладу жыцця з’яўляецца падтрыманне належнага санітарнага парадку на зямлі. Не вельмі зразумела, аб чым думае чалавек, калі ён не клапоціцца аб стане дваровых тэрыторый, прыдарожных палосаў і дарог, па якіх ездзіць. Гэта, па сутнасці, тое ж самае, што махнуць рукой на чысціню ў сваім жыллі і нават на ўласнае здароўе.
Між іншым, праверкі, праведзеныя спецыялістамі, выявілі парушэнні санітарнага ўтрымання тэрыторый аўтадарог, месцаў адпачынку на дарогах, прылягаючых да іх лясных масіваў. Безумоўна, да адказнасці былі прыцягнуты ўладальнікі гэтых тэрыторый (Навагрудскае ДЭУ, Слонімскае ДЭУ, Дзятлаўскае ДРБУ-119), падрыхтаваны прадпісанні на ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас”. Аднак не сакрэт, што асноўная прычына забруджвання зямель — нізкая санітарная культура нашых грамадзян. Сустракаюцца мясціны, дзе прыдарожныя палосы багата “упрыгожаны” паперай, бутэлькамі. Думаецца, што наспеў час успомніць народную мудрасць: “Не плюй у калодзеж — давядзецца вады напіцца”. Няўжо прыемна ехаць па дарозе і любавацца “смеццевымі пейзажамі”?
С. ЯКШЭВІЧ,
урач-гігіеніст ДУ “Дзятлаўскі райЦГЭ”.

Жукоўшчынскі ФАП належыць да лепшых медыцынскіх установаў раёна ў сваёй падгрупе. Ён неаднаразова з’яўляўся прызёрам раённага конкурса на лепшы ФАП. А па выніках абласнога конкурсу ў 2006 годзе Жукоўшчынскаму ФАПу было прысуджана трэцяе месца.
Высокія паказчыкі сведчаць аб плённай і стараннай працы калектыва. Пра асноўныя накірункі работы расказвае загадчыца Жукоўшчынскага ФАПа Ларыса Віктараўна Кучынская.
— Працуем удвух з санітаркай Надзеяй Іванаўнай Стэцкай. На цяперашні момант на медыцынскім аблугоўванні знаходзяцца 840 чалавек з сямі вёсак. Радыус абслугоўвання складае пяць кіламетраў. У асноўным насельніцтва вёсак — гэта людзі пажылога ўзросту. Дзяцей тут 171 чалавек, з іх да аднаго года — 11 чалавек, да трох гадоў — 29 чалавек. На ўліку знаходзяцца тры цяжарныя жанчыны.
На ФАПе ёсць неабходныя кабінеты, якія павінны быць у такіх установах — кабінеты фельчара, акушэра, фізіятэрапіі. Акрамя іх, працэдурны і стаматалагічны кабінеты.
Таксама ёсць усё неабходнае для аказання неадкладнай дапамогі. Адпаведна ўкамплектаваны аптэчкі.
На ФАПе працуе і аптэчны кіёск, дзе можна набыць неабходныя медыкаменты. У Дзятлава людзям даводзіцца ехаць толькі па лекі па льготных рэцэптах.
Вядзём не толькі прыём вяскоўцаў, але і наведваем іх па месцы жыхарства. Для гэтага распрацаваны графік наведвання вёсак. Сочым за ўзроўнем артэрыяльнага ціску ў вяскоўцаў, з мэтай прафілактыкі анкалагічных захворванняў рэгулярна абследуем жанчын.
Пад кантролем — і ненадзейныя сем’і, дзеці якіх знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Такіх сем’яў пяць. Адзін раз на тыдзень мы наведваем іх, правяраем ці вытрымліваюцца ўмовы гігіены, ці ёсць ежа. З бацькамі вяду прафілактычныя размовы.
Вялікая ўвага надаецца прапагандзе здаровага ладу жыцця, асабліва сярод падрастаючага пакалення. З гэтай мэтай мы наведваем школу, чытаем для дзяцей лекцыі аб здароўі. Прымаем удзел у бацькоўскіх сходах. Адзін з іх нядаўна прайшоў пад назвай “Здаровая сям’я — здаровая нацыя”.
Як і ў кожнага медыка, справаў сапраўды шмат. Працуем на карысць людзей, клапоцімся пра іх здароўе.
А. ДУБРОЎСКАЯ.

Газета "Перамога"

Вашай увазе прапануецца электронны варыянт дзятлаўскай раённай газеты "Перамога", а таксама нумары ў фармаце PDF. Выкладзеныя тут артыкулы могуць утрымліваць памылкі, таму звяртаем вашую увагу, што канчатковы варыянт - гэта друкаваная газета, таму і раім вам сваечасова аформіць падпіску на нашае раённае выданне.

Рубрыкі

Каляндар

March 2010
M T W T F S S
« Feb    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Спасылкі на сайты

 Page 1 of 1  1