Архіў для ‘Інфармкур’ер’ Катэгорыі

Абласны савет жанчын аб’явіў конкурс на лепшую пярвічную жаночую арганізацыю, якая працуе з рознымі катэгорыямі жанчын. Ён будзе доўжыцца з лютага па кастрычнік 2010 года. Яго мэты і задачы – актывізаваць работу “пярвічак”, прывабіць жанчын да ўдзелу ў грамадска-палітычным жыцці, а ўвагу органаў улады звярнуць на нявырашаныя праблемы жанчын, іх сем’яў, дзяцей, распаўсюдзіць вопыт выхавання лепшых сем’яў.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца ўсе пярвічныя жаночыя арганізацыі Дзятлаўскага раёна.
Па выніках конкурсу будуць вызначаны шэсць лепшых жаночых арганізацый. Пераможцы атрымаюць спецыяльныя прызы і дыпломы, астатнія арганізацыі – памятныя сувеніры. Адбудзецца таксама сустрэча старшыняў пярвічных жаночых арганізацый, якія ўдзельнічалі ў конкурсе, для абмену вопытам.    

Працягнуць чытаньне "КОНКУРС НА ЛЕПШУЮ ЖАНОЧУЮ “ПЯРВІЧКУ”"

23 лютага, у Дзень абаронцаў Айчыны, будуць уручаны нагрудныя знакі другой ступені “За заслугі” воінам-інтэрнацыяналістам – Аляксандру Юргелю, Сяргею Радомскаму, Алегу Галавенку. Гэтай узнагароды яны ўдастоены за актыўную работу па ваенна-патрыятычным выхаванні маладога пакалення, дзейсны ўдзел у рабоце раённага грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”.
СЮРПРЫЗЫ РЫХТУЮЦЬ ЖАНЧЫНЫ
Да Дня абаронцаў Айчыны прымеркавана канцэртная праграма, якую рыхтуюць работнікі Дзятлаўскага раённага дома культуры. Заслону таямнічасці крышку прычыніла дырэктар РДК Таццяна Губко: на сцэне будуць толькі прадстаўніцы слабой паловы. Дзяўчынкі, дзяўчаты, жанчыны будуць дарыць песні, танцы, прыпадносіць сюрпрызы. Шанаванне мужчын з нагоды іх свята пачнецца 23 лютага ў 16 гадзін.              

Працягнуць чытаньне "УЗНАГАРОДЫ АТРЫМАЮЦЬ ВОІНЫ-АФГАНЦЫ"

Інфарм-кур’ер 13.02.2010

ПАМЯТНЫМ МЕДАЛЁМ АДЗНАЧАНЫ СВЯТАР
З нагоды 100-годдзя заснавання Таварыства Славянскай Узаемнасці памятным медалём Міжнароднага славянскага камітэта адзначаны сябар рэдакцыі газеты “Перамога”, наш пастаянны карэспандэнт – святар Расціслаў Салаўёў, місіянер Навагрудска-Лідскай епархіі.
Адметна, што такіх медалёў выраблена толькі адна тысяча і ўсе яны нумарныя. Гэтай узнагароды ўдастойваліся Прэзідэнт Беларусі А. Лукашэнка, Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, архіепіскап Навагрудскі і Лідскі Гурый, дзеячы культуры і мастацтва.                        

Працягнуць чытаньне "Інфарм-кур’ер 13.02.2010"

ІНФАРМ-КУР’ЕР 6.02

Выхаванне
ДУШОЙ – ДА ВЕТЭРАНА
У снежні мінулага года ва ўсіх школах нашага раёна стартавала акцыя пад назвай “Душой – да ветэрана”, якая будзе доўжыцца да мая 2010 года. Праграма акцыі распрацавана Аддзелам адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама і прымеркавана да 65-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Вынікі будуць падведзены ў дзвюх намінацыях: “фота з ветэранам” і “канцэртная праграма-віншаванне “Нам мір завешчана берагчы”. У ходзе акцыі адбудуцца сустрэчы з ветэранамі, запрашэнне іх у навучальныя ўстановы і правядзенне гутарак. Іх увазе будуць прадстаўлена школьная самадзейнасць і выступленне агітбрыгад. Па выніках акцыі плануецца аформіць фотагалерэю “Мы помнім ваш подзвіг, салдаты вайны”.
Культура                      

Працягнуць чытаньне "ІНФАРМ-КУР’ЕР 6.02"

Пераможцай раённага агляду-конкурсу на лепшае афармленне будынкаў і тэрыторый арганізацый, установаў, прадпрыемстваў да навагодніх і калядных святаў прызнана ўпраўленне спецыяльных работ ААТ “Будкомплекс”. Другое месца заняў Парэцкі спіртавы завод, трэцяе – раённая ветэрынарная станцыя. Пераможцы і прызёры агляду-конкурсу будуць заахвочаны прэміямі.
САМЫЯ ПРЫГОЖЫЯ МАГАЗІНЫ
Праўленне раённага спажывецкага таварыства таксама праводзіла конкурс на лепшае святочнае афармленне магазінаў да Новага года і Калядаў. Вядомы яго вынікі. Сярод харчовых магазінаў пераможцам прызнаны магазін “Прадукты” г. п. Казлоўшчына (загадчыца А. Вярстак); сярод міні-магазінаў — “Юбілейны” г. Дзятлава (загадчыца З. Ляпешка); сярод магазінаў “Тавары паўсядзённага попыту” – магазін вёскі Дзянісава (загадчыца Л. Якшук).                

Працягнуць чытаньне "ПАДВЕДЗЕНЫ ВЫНІКІ НАВАГОДНЯГА АГЛЯДУ-КОНКУРСУ"

У нашай рэспубліцы практычна сфарміравана неабходная прававая база ў сферы знешняй працоўнай міграцыі, створаны ўмовы для цывілізаванага экспарту і імпарту рабочай сілы. Міграцыя па сваім характары можа быць унутранай або знешняй і ўласцівая ўсім дзяржавам. Насельніцтва Беларусі ва ўсе часы было ўключана ў працэсы добраахвотнай і змушанай міграцыі ва ўсіх яе відах і формах. Асаблівай сацыяльнай з’явай стала змушаная міграцыя – гэта бежанцы, асобы, якія шукаюць палітычнае прыстанішча.
Па ініцыятыве Міжнароднай арганізацыі па міграцыі 18 снежня 2009 года ўпершыню ў Беларусі праводзіўся Міжнародны дзень мігранта.
На тэрыторыі Гродзенскай вобласці 77 юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў ажыццяўляюць дзейнасць, звязаную з прыцягненнем у Рэспубліку Беларусь замежнай рабочай сілы і працаўладкаваннем грамадзян Рэспублікі Беларусь за мяжой. З іх 5 атрымалі права ажыццяўляць дзейнасць, звязаную з працаўладкаваннем грамадзян Рэспублікі Беларусь за мяжой. Толькі адзін індывідуальны прадпрымальнік мае ліцэнзію на права ажыццяўлення дзейнасці, звязанай са зборам і распаўсюджаннем інфармацыі аб фізічных асобах з мэтай іх знаёмства.
Заканадаўствам прадугледжана сістэма мераў адміністрацыйна-прававога або крымінальна-прававога ўздзеяння на незаконных мігрантаў або асобаў, якія маюць дачыненне да працэсу незаконнай міграцыі.
В. ЛАМАКА,
інспектар групы грамадзянства і міграцыі Дзятлаўскага РАУС.

Усе мы, карыстальнiкi персанальных камп’ютараў, не можам абысцiся без камп’ютарнай мышы. І калi яна функцыянуе нармальна, нават не заўважаем яе прысутнасцi. Затое калi яна не працуе, адчуваем сябе як без рук (дакладней, без мышы!).
А пачыналася ўсё з таго, што пяцьдзесят гадоў таму група канадскiх iнжынераў з Таронта ператварыла звычайны шар для боўлiнга ў адзiн з самых папулярных аксэсуараў для камп’ютараў. Трэкбол, створаны iнжынерамi, быў першым прататыпам звычайнай камп’ютарнай мышы, без якой цяпер шматлiкiя карыстальнiкi не ўяўляюць сабе працу за камп’ютарам.
Сiстэме, над якой працавалi iнжынеры, патрабавалася прылада, з дапамогай якой аператар мог паказаць на кропку на экране. Сiстэма, якая была створана канадскiмi спецыялiстамi, уключала адзiн з першых у свеце графiчных iнтэрфейсаў, i iм была неабходна нейкая прылада, каб кiраваць “жуком” (bug – так у той час называлi курсор) на экране. Для прылады было вырашана выкарыстаць шар з гладкай паверхняй, i першым, што трапiлася iнжынерам, быў шар для боўлiнга.
Канадскiя спецыялiсты тады працавалi на ваенна-марскi флот Канады. Аднак распрацоўка трэкбола, будучы неацэненай нiкiм, неўпрыкмет выйшла з вайсковых структураў. Не звярнуўшы на сябе ўвагi, трэкбол некалькi гадоў праваляўся “на палiцы”, бо тады не было нiякай неабходнасцi ў такога кшталту прыладзе. Аб iм узгадалi, толькi калi развiццё камп’ютарнай тэхнiкi прывяло да неабходнасцi стварэння прылады для кiравання i пазiцыянавання курсору. Як заявiў Том Крэнстан, адзiн са стваральнiкаў прататыпа камп’ютарнай мышы, “праблема была ў тым, што трэкбол быў створаны занадта рана”. Iнжынеры нават не запатэнтавалi тэхналогiю з прычыны засакрэчанасцi праекта. У наступныя гады распрацоўшчыкi ў шматлiкiх краiнах свету стваралi ўласныя прылады для пазiцыянавання.                

Працягнуць чытаньне "КАМП’ЮТАРНАЙ МЫШЫ ХУТКА ПАЎСТАГОДДЗЯ"

З 1 кастрычніка па 15 снежня дазваляецца паляванне на лася, аленя высакароднага, кабана, касулю еўрапейскую любога полу і ўзросту, акрамя свінаматак-важакоў статку. Паляванне дазволена ружэйным спосабам. Загонам і з сабакамі – у светлы час сутак, з засады і падыходу – на працягу сутак.
У начны час дазваляецца прымяненне асвятляльных прыбораў, аптычных прыцэлаў, прыбораў начнога бачання. Пры правядзенні загоннага палявання дазваляецца выкарыстоўваць паляўнічых сабак: тэр’ераў, таксаў, шпіцаў і прымітыўныя пароды.
Шаноўныя паляўнічыя, захоўвайце правілы палявання.
Д. МАСКАЛЬ,
намеснік начальніка Навагрудкай міжраённай інспекцыі.

Дзятлаўскі раённы вузел электрасувязі звяртаецца да жыхароў горада Дзятлава і Дзятлаўскага раёна, кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый з напамінам аб неабходнасці беражлівых адносінаў да ліній і збудаванняў сувязі.
Дзятлаўскі раён мае разгалінаваную сетку кабельных ліній сувязі, якая з кожным годам павялічваецца. Значную частку гэтай сеткі складаюць валаконна-аптычныя кабелі магістральнай, міжгародняй і міжстанцыйнай сувязі. Менавіта на аснове кабельных ліній, якія злучаюць між сабой усе населеныя пункты, ажыццяўляецца дзейнасць такіх сетак перадачы інфармацыі як Інтэрнэт, электронная пошта, сувязь вылічальных цэнтраў і г.д. Кабельныя лініі – прамежкавае, але неабходнае звяно для спадарожнікавай і сотавай сувязі, тэлевізійнага і радыёвяшчання.  

Працягнуць чытаньне "НЕ ПАШКОДЗЬ… ЧАКАЮЦЬ НЕПРЫЕМНЫЯ ВЫНІКІ"

Гістарычна склалася, што пазітыўныя змены ў сістэме кіравання аховы працы ўводзіліся ў адпаведнасці з узнікаючымі заканадаўствам патрабаванняў абавязковага характару.
Згодна п. 1.1 дадатку да Рэспубліканскай мэтавай праграмы па паляпшэнню ўмоваў і аховы працы на 2006-2010 гады, зацверджанай Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16.08.2005 года №905, уданасканаленне кіравання аховы працы ажыццяўляецца шляхам вывучэння і ўкаранення ў арганізацыях сістэм кіравання аховай працы (СКАП) у адпаведнасці з патрабаваннямі СТБ 18001-2009 “Сістэмы кіравання аховы працы. Агульныя патрабаванні”.
У цяперашні час распрацоўка і ўкараненне СКАП на адпаведнасць патрабавання СТБ 18001 становіцца ўсё больш актуальнай. Расце цікавасць арганізацый і адначасова колькасць пытанняў па захаванню патрабаванняў СТБ 18001.  

Працягнуць чытаньне "АСАБЛІВАСЦІ РАСПРАЦОЎКІ І ЎКАРАНЕННЯ СТБ 18001"

Газета "Перамога"

Вашай увазе прапануецца электронны варыянт дзятлаўскай раённай газеты "Перамога", а таксама нумары ў фармаце PDF. Выкладзеныя тут артыкулы могуць утрымліваць памылкі, таму звяртаем вашую увагу, што канчатковы варыянт - гэта друкаваная газета, таму і раім вам сваечасова аформіць падпіску на нашае раённае выданне.

Рубрыкі

Каляндар

March 2010
M T W T F S S
« Feb    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Спасылкі на сайты