Архіў для ‘Установа адукацыі’ Катэгорыі

ПОГЛЯД У МІНУЛАЕ
1 сакавіка 60 гадоў споўнілася Казлоўшчынскаму сельскагаспадарчаму прафесійнаму ліцэю. За час свайго існавання ён падрыхтаваў больш 24 тысяч спецыялістаў для аграпрамысловага комплексу. Цяпер тут атрымліваюць сярэдне-спецыяльную адукацыю 220 чалавек — будучыя працаўнікі сельскагаспадарчай галіны Дзятлаўшчыны, суседніх раёнаў.
З гісторыяй навучальнай установы знаёміць музей ліцэя,якім загадвае Я. І. Горбач.
Музей працуе з 2000 года, яго адкрыццё было прымеркавана да 50-годдзя Казлоўшчынскага вучылішча. У музеі — некалькі экспазіцый, дзе размешчаны матэрыялы па археалогіі і этнаграфіі мясцовасці, тэме Вялікай Айчыннай вайны. Адна з экспазіцый музея прысвечана гісторыі навучальнай установы.
Сярод экспанатаў — Пастанова Савета Міністраў БССР аб утварэнні школы механізацыі сельскай гаспадаркі ў вёсцы Мураванка Гродзенскага раёна. Школа рыхтавала трактарыстаў, камбайнераў з тэрмінам навучання ад 2 да 6 месцаў. У хуткім часе было створана Мураванскае вучылішча механізацыі сельскай гаспадаркі, якое ў 1960 годзе было пераведзена ў гарадскі пасёлак Казлоўшчына Дзятлаўскага раёна. У 1962 годзе навучальная ўстанова перайменавана ў СПТВ-15.
Знакавым у жыцці вучылішча стаў 1972 год. За падрыхтоўку высокакваліфікаваных кадраў, масавае развіцце тэхнічнай творчасці і вялікую работу па выхаванні моладзі навучальная ўстанова была ўдастоена прэміі Ленінскага камсамолу.Такую ўзнагароду мелі нямногія вучылішчы былога Савецкага Саюза. На тэрыторыі БССР Казлоўшчынскае вучылішча было першае.
Вучылішча рыхтавала не толькі кадры для сельскай гаспадаркі, але і вадзіцеляў для Савецкай Арміі. Неаднаразова за якасную падрыхтоўку спецыялістаў навучальнай установе прысуджаўся Пераходны Чырвоны сцяг Ваеннага Савета.
Казлоўшчынскім СПТВ-191 вучылішча стала называцца з 1984 года. У гэтым жа годзе навучальнай установе прысвоена званне “Вучылішча высокай культуры”. Поспехі дадзенага перыяду непарыўна звязаны і з імёнем тагачаснага дырэктара ўстановы В. А. Сіневіча — заслужанага настаўніка БССР, кавалера ордэна Дружбы народаў, выдатніка профтэхадукацыі СССР. Казлоўшчынскае вучылішча ён узначальваў 25 гадоў.  

Працягнуць чытаньне "Казлоўшчынскаму ліцэю — 60 гадоў!"

Казлоўшчынскі ліцэй гасцінна прымае юнакоў і дзяўчат, якія жадаюць сумленна вучыцца і атрымаць прафесію. Учарашнія школьнікі, сённяшнія студэнты, вучацца тут не толькі кіраваць трактарам, выконваць зварку або смачна гатаваць. Вылецеўшы з-пад матчынага крыла, бацькоўскай апекі, яны атрымліваюць урокі самастойнасці і адказнасці за сябе, за свой калектыў і за справу, якую для сябе абралі.
Аляксандр Латушка, выпускнік Хвінявіцкай СШ, ужо другі год спасцігае прафесію электрыка і трактарыста. Каб быць добрым спецыялістам, ён разам з сябрамі-аднагрупнікамі вывучае не толькі спецыялізацыю, але і агульнаадукацыйныя прадметы.
“Добраму электрыку без матэматыкі нікуды,” – кажа Саша, які любіць гэты прадмет і добра разбіраецца ў ім. Пацвярджэннем таму стала ўнутрыліцэйская алімпіяда, дзе ён паказаў другі рэзультат.
Аляксандр паспявае і вучыцца добра (не ніжэй за 6 балаў), і актыўна ўдзельнічаць у жыцці сваёй групы. Вольны час ён любіць бавіць на лядовай пляцоўцы за гульнёй у хакей. Ды і прастор для дзейнасці ёсць: непадалёк залілі лёд для зімніх відаў спорту і забаваў. Разважлівы, адказны, граматны, і ў той жа час сціплы, ён з’яўляецца добрым старастам групы і надзейным сябрам для кожнага з аднагрупнікаў.
Добрыя вучні – гонар для ліцэя і радасць для педагогаў. Таццяна Аляксандраўна Гародка, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце, дае свайму вучню аб’ектыўную характарыстыку: “Аляксандр да вучобы ставіцца сур’ёзна, не мае ніводнага пропуску заняткаў. Не толькі сябе ўмее паказаць, але і пра іншых дбае: дапамагае разам з аднагрупнікамі прыгожай палове групы спасцігнуць тэхнічныя навукі. І веданне матэматыкі яму ў жыцці дарэчы. Будучы старастам, граматна і своечасова складае спіс групы для сталоўкі. Таму аднагрупнікі без праблем заўсёды маюць гарачыя абеды.”                                                

Працягнуць чытаньне "МАЛАДЫЯ, СТАРАННЫЯ, МЭТАНАКІРАВАНЫЯ"

Экскурсіі, турысцкія паходы, краязнаўчая і пошукавая дзейнасць — усім гэтым жывуць выхаванцы Дзятлаўскага цэнтра турызму і краязнаўства. Яны — рамантыкі дарогі, жыццё якіх не стаіць на месцы. Вандроўкі, вывучэнне роднай старонкі — прыемны і карысны адпачынак, у тым ліку і ад віртуальнага свету камп’ютара і тэлевізара. Год за годам рамантыкі дарог адкрываюць для сябе новыя далягляды, падчас вандровак і падарожжаў, пошукавай дзейнасці вывучаюць сваю Радзіму, яе гісторыю і традыцыі.
Чым будзе насычаны гэты навучальны год для выхаванцаў цэнтра турызму і краязнаўства, у якіх акцыях і мерапрыемствах давядзецца ім паўдзельнічаць? Пра гэта карэспандэнтка гутарыць з дырэктарам пазашкольнай ўстановы адукацыі Т. Юранковай.
– Тамара Канстанцінаўна, чым быў азнаменаваны пачатак новага навучальнага года для Дзятлаўскага цэнтра турызму і краязнаўства?
– Для нас ужо стала добрай традыцыяй на пачатку новага навучальнага года праводзіць Тыдзень пазашкольнай установы, мэта якога — азнаёміць дзяцей і іх бацькоў з накірункамі нашай дзейнасці.
Сёлета Тыдзень праводзіўся з 5 па 12 верасня. Падчас яго прайшлі Дзень адчыненых дзвярэй, гульнёвая праграма “Мая зямля — зямля маіх бацькоў”, свята двара “І зноў мы разам”, у школах Дзятлава працавала фотавыстава “Зямля пад белымі крыламі”. Таксама прайшлі майстар-класы па турысцка-прыкладному шматбор’ю і велатурызму, выстава турысцкай амуніцыі.
З дзейнасцю нашай пазашкольнай установы, а таксама Казлоўшчынскага эколага-біялагічнага цэнтра, Дзятлаўскага дома дзіцячай творчасці вучні школ раёна маглі азнаёміцца і падчас прэзентацыі пазашкольных установаў. Ужо другі год запар яна праводзілася ў Дзятлаўскім доме дзіцячай творчасці. Гэтае своеасаблівае падарожжа дазволіла дзецям самім выбраць той гурток, той занятак для душы, якім яны з задавальненнем будуць займацца ў вольны час.
На пачатку новага навучальнага года пройдзе і абласны турысцкі злёт педагогаў. Сёлета ён адбудзецца 25-27 верасня. Мерапрыемства будзе напоўнена цікавымі конкурсамі, у ліку якіх — конкурсы песні, малюнка, турысцка-прыкладное шматбор’е.
– У якіх акцыях у гэтым навучальным годзе будуць удзельніцаць выхаванцы цэнтра турызму і краязнаўства?
— Кожны месяц багаты на конкурсы і акцыі, у якіх задзейнічаны ўсе ўстановы адукацыі раёна. Матэрыялы, сабраныя падчас конкурсаў, папаўняюць школьныя музейныя экспазіцыі, выкарыстоўваюцца настаўнікамі ў вучэбнай і выхаваўчай рабоце.
Сёлета мы прадоўжым удзельнічаць ў мерапрыемствах рэспубліканскай акцыі  

Працягнуць чытаньне "ПУЦЯВІНАМІ РОДНАЙ СТАРОНКІ"

У Дзятлаўскім доме дзіцячай творчасці прайшоў Дзень сельскага школьніка. Гэтым мерапрыемствам завяршыўся Тыдзень пазашкольных установаў. Запоўненая амаль поўнасцю зала стала падцвярджэннем інтарэсу да гэтай падзеі з боку вучняў і настаўнікаў.
Тыдзень пазашкольных устаноў праводзіцца ў раёне не першы раз. Асноўная яго мэта — пазнаёміць школьнікаў з дзейнасцю Дзятлаўскага дома дзіцячай творчасці, цэнтра турызму і краязнаўства, Казлоўшчынскага эколага-біялагічнага цэнтра. На базе гэтых установаў дзейнічае вялікая колькасць самых разнастайных гурткоў, якія могуць зацікавіць кожнага. Мерапрыемства стала своеасаблівай рэкламай пазашкольнай дзейнасці ў раёне, а завяршылася ўсё сустрэчай з сельскімі школьнікамі.
Мерапрыемства не працягвалася доўга, але нават за гадзіну кожны мог пазнаёміцца з накірункамі гурткоў, выбраць сабе тое, што па душы. Спачатку выступілі прадстаўнікі Дзятлаўскага дома дзіцячай творчасці, якія прадставілі на суд гледачоў не толькі вершаваную прэзентацыю сваёй дзейнасці, але і шматлікія выставы. Асаблівую цікавасць у прысутных выклікаў гурток стэндавагамадэлявання, работы выхаванцаў якога пастаянна займаюць прызавыя месцы на абласных конкурсах. Тым больш такім накірункам у нашай вобласці займаюцца некалькі энтузіястаў. Дзятлаўскі цэнтр турызму і краязнаўства паказаў камп’ютарную прэзентацыю, з якой прысутныя маглі даведацца аб накірунках работы гурткоў, убачыць фотаздымкі з летняй аздараўленчай кампаніі.  

Працягнуць чытаньне "ЗАПРАШАЕМ УСІХ ЖАДАЮЧЫХ"

Школа працы

Мне заўсёды было цікава даведацца, чым займаюцца вучні на занятках у вучэбна-вытворчым камбінаце. Раней у профільных класах не было магчымасці раз у тыдзень вучыцца у ВВК, цяпер нават гімназісты могуць выбраць профіль “Трактарыст-машыніст” ці “Сакратар- машыністка”. Згэтай нагоды я гутару з дырэктарам Міроўшчынскага вучэбна-вытворчага камбіната Віталем Іосіфавічам Буйко.
– Скажыце, калі ласка, колькі чалавек у вас вучыцца? Якія спецыяльнасці яны набываюць у вучэбна-вытворчым камбінаце?
– У мінулым годзе ў нас вучыліся 118 чалавек з 12 школ раёна па пяці профілях: “Швейная справа”, “Трактарыст-машыніст катэгорыі “А”, “Сакратар-машыністка”, “Папярэджванне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый”, “Слясарная справа”. Маем чатыры аўтобусы для падвозу вучняў у Міроўшчыну, дзе размяшрчаецца наш ВВК. Шэсць выкладчыкаў і майстроў вытворчага навучання выкладаюць тэорыю і практыку.
– Ці ёсць магчымасць працаўладкавання ў вашых выпускнікоў?
– Нашы выпускнікі, якія займаюцца па профілях “Швейная справа” і “Сакратар-машыністка”, атрымліваюць разрады і таму могуць адразу ўладкавацца на працу ці працягваць навучанне. Па выніках мінулага года працягваюць вучыцца і працаваць 18% трактарыстаў, 14% швей, 10% сакратар-машыністак і 19% работнікаў МНС. Дзве нашы выпускніцы працуюць па профілю “Сакратар-машыніст”: Марына Вікенцьеўна Лупач і Алена Алегаўна Жыдко.    

Працягнуць чытаньне "Школа працы"

Напярэдадні новага навучальнага года падведзены вынікі раённага конкурсу “Установа адукацыі ўзорнага парадку”.
Сярод школаў сёлета першынстваваў атрымаў Круцілавіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа(кіраўнік- М.Я. Лашкоўская); на другім месцы – Вензавецкі дзіцячы сад-сярэдняя школа (кіраўнік – Г.І.Франюк); трэцяе месца – за Дварэцкай сярэдняй школай (кіраўнік – Г.І.Мікшут.)
Пераможцай сярод дашкольных установаў прызнаны дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці яслі-сад № 2 горада Дзятлава (кіраўнік – Т.М.Курто); другое месца заняў Гезгалаўскі яслі-сад (кіраўнік – С.Р.Гурская); трэцяе месца – яслі-сад № 1 горада Дзятлава
(кіраўнік – А.І.Лазоўская).
Сярод пазашкольных установаў першынствуе Казлоўшчынскі эколага-біялагічны цэнтр (кіраўнік – І.Б.Жук), на другім месцы — Дзятлаўскі сацыяльна-педагагічны цэнтр (кіраўнік — Г.Э.Касцюк); трэцяе месца заняў Дзятлаўскі цэнтр турызму і краязнаўства (кіраўнік – Т. К. Юранкова).
Кіраўнікі гэтых ўстановаў адукацыі будуць адзначаны грашовымі прэміямі. Іх таксама атрымаюць кіраўнікі прадпрыемстваў, якія аказалі важную дапамогу ў падрыхтоўцы ўстановаў адукацыі да новага навучальнага года. Гэта – дырэктар Парэцкага спіртавога завода В.Ф.Даўгач, старшыня СВК “Вензавец” М.А. Бубноўскі, старшыня СВК “Русь-Агра” Я.С.Варган.
А.ДУБРОЎСКАЯ.

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ “КАЗЛОЎШЧЫНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧЫ ПРАФЕСІЙНЫ ЛЮЦЭЙ”
ЗАПРАШАЕ НА ВУЧОБУ ў 2008-2009 навучальным годзе па спецыяльнасцях:
на базе 10 класаў, тэрмін навучання 2 гады 10 месяцаў (з атрыманнем сярэдняй адукацыі):
1. Тэхнічнае забеспячэнне сельскагаспадарчых работ:
— слесар-рамонтнік 2 разрада;
— трактарыст-машыніст сельскагаспадарчага профілю;
— вадзіцель аўтамабіля катэгорыі “С”.
2. Тэхнічная эксплуатацыя электраабсталявання; эксплуатацыя і рамонт аўтамабіля (ліцэйская група):
— электраманцёр па абслугоўванню і рамонту электраабсталявання;
— вадзіцель аўтамабіля катэгорыі “С”.
3. Тэхналогія зварачных работ; эксплуатацыя і рамонт аўтамабіля (ліцэйская група):
— электрагазазваршчык;
— вадзіцель аўтамабіля катэгорыі “С”.
4. Вытворчасць прадукцыі раслінаводства; сацыяльная работа (ліцэйская група):
— агароднінавод;
— сацыяльны работнік.
5. Грамадскае харчаванне:
— повар;
— буфетчык.
6. Аддзелачныя будаўнічыя работы:
— тынкоўшчык;
— маляр.
На базе 12 класаў, тэрмін навучання — 10 месяцаў (выплачваецца стыпендыя):
1. Тэхналогія зварачных работ; эксплуатацыя і рамонт аўтамабіля:
— электразваршчык ручной зваркі;
— вадзіцель аўтамабіля катэгорыі “С”.
Залічэнне ў вучылішча праводзіцца пры субяседванні па конкурсу пасведчанняў аб базавай адукацыі, атэстатаў.
Адрас ліцэя: Гродненская вобл., Дзятлаўскі раён, г.п. Казлоўшчына, вул. Леніна, 36. Тэл. 30-1-93, 30-1-96, E-mail:grрtu191@mail.grodno.by191.inbel.biz/
Разліковы рахунак: 3632000001127 ААБ Беларусбанк г. Дзятлава, код 692 УНП 500056081.

Працягнуць чытаньне "ЗАПРАШАЕМ НА ВУЧОБУ"

Установа адукацыі “ЖЫРОВІЦКІ ДЗЯРЖАЎНЫ АГРАРНА-ТЭХНІЧНЫ КАЛЕДЖ”
аб’яўляе прыём навучэнцаў па дзённай форме навучання ў 2008 годзе па спецыяльнасцях:
— энергетычнае забеспячэнне сельскагаспадарчай вытворчасці (тэхнік-электрык) на аснове базавай школы (бюджэт і за аплату) і сярэдняй школы (за аплату);
— тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці (тэхнік-механік) на аснове базавай і сярэдняй школы (бюджэт і за аплату). Залічэнне на аснове базавай школы без экзаменаў па конкурсу дакумента аб адукацыі, на аснове сярэдняй школы — па конкурсу сертыфікатаў цэнтралізаванага тэсціравання (2008 год) па мове і матэматыцы.
Навучэнцы могуць атрымаць права вадзіцеля аўтамабіля катэгорый “В” і “С”.
Выпускнікі каледжа могуць паступаць на скарочаны тэрмін навучання (3 гады 4 месяцы) у Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт.
Усе жадаючыя забяспечваюцца інтэрнатам, ёсць студэнцкая сталовая.
Наш адрас: Слонімскі р-н, в. Жыровічы, вул. Саборная, 56. Тэл. 8-01562-96-3-87.

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ “КАЗЛОЎШЧЫНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧЫ ПРАФЕСІЙНЫ ЛЮЦЭЙ”
ЗАПРАШАЕ НА ВУЧОБУ ў 2008-2009 навучальным годзе па спецыяльнасцях:
на базе 10 класаў, тэрмін навучання 2 гады 10 месяцаў (з атрыманнем сярэдняй адукацыі):
1. Тэхнічнае забеспячэнне сельскагаспадарчых работ:
— слесар-рамонтнік 2 разрада;
— трактарыст-машыніст сельскагаспадарчага профілю;
— вадзіцель аўтамабіля катэгорыі “С”.
2. Тэхнічная эксплуатацыя электраабсталявання; эксплуатацыя і рамонт аўтамабіля (ліцэйская група):
— электраманцёр па абслугоўванню і рамонту электраабсталявання;
— вадзіцель аўтамабіля катэгорыі “С”.
3. Тэхналогія зварачных работ; эксплуатацыя і рамонт аўтамабіля (ліцэйская група):
— электрагазазваршчык;
— вадзіцель аўтамабіля катэгорыі “С”.
4. Вытворчасць прадукцыі раслінаводства; сацыяльная работа (ліцэйская група):
— агароднінавод;
— сацыяльны работнік.
5. Грамадскае харчаванне:
— повар;
— буфетчык.
6. Аддзелачныя будаўнічыя работы:
— тынкоўшчык;
— маляр.
На базе 12 класаў, тэрмін навучання — 10 месяцаў (выплачваецца стыпендыя):
1. Тэхналогія зварачных работ; эксплуатацыя і рамонт аўтамабіля:
— электразваршчык ручной зваркі;
— вадзіцель аўтамабіля катэгорыі “С”.
Залічэнне ў вучылішча праводзіцца пры субяседванні па конкурсу пасведчанняў аб базавай адукацыі, атэстатаў.
Адрас ліцэя: Гродненская вобл., Дзятлаўскі раён, г.п. Казлоўшчына, вул. Леніна, 36. Тэл. 30-1-93, 30-1-96, E-mail:grрtu191@mail.grodno.by191.inbel.biz/
Разліковы рахунак: 3632000001127 ААБ Беларусбанк г. Дзятлава, код 692 УНП 500056081.

Кожны год праводзіцца конкурс прафесійнага майстэрства сярод навучальных установаў Гродзеншчыны па прафесіі “Трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці”. Яго мэта – выявіць самага стараннага, здольнага, адданага будучай прафесіі навучэнца.
Сёлета Казлоўшчынскі ліцэй прыняў прадстаўнікоў з розных навучальных установаў, якія прыехалі пазмагацца за званне лепшага ў сваёй прафесіі. Тут былі навучэнцы са Слоніма, Ашмянаў, Іўя, Скідаля, Воранава, Навагрудка, Бераставіцы, Ліды, Шчучына.
Напачатку на тэрыторыі нашага ліцэя ў гонар конкурсу ў святочнай абстаноўцы быў узняты сцяг. Ганаровае права ўзняць яго было прадастаўлена пераможцам конкурсу 2007 года навучэнцам са Слонімскага каледжа.

Працягнуць чытаньне "КОНКУРС ПРАФЕСІЙНАГА МАЙСТЭРСТВА"

ПРЫГОЖАЯ І ЎТУЛЬНАЯ НАВУЧАЛЬНАЯ ЎСТАНОВА
Згодна Праграмы адраджэння і развіцця вёскі ў Круцілавіцкім садзе-сярэдняй школе быў зроблены капітальны рамонт. Навучальная ўстанова стала яшчэ больш прыгожая і ўтульная.
Па выніках сёлетняга раённага агляду-конкурсу па падрыхтоўцы ўстановаў адукацыі да новага навучальнага года Круцілавіцкі сад-сярэдняя школа быў узнагароджаны дыпломам 3-ай ступені, а таксама яму прысуджана званне “Установа адукацыі ўзорнага парадку”.

Працягнуць чытаньне "КРУЦІЛАВІЦКІ САД-ШКОЛА — УСТАНОВА АДУКАЦЫІ ЎЗОРНАГА ПАРАДКУ"

Газета "Перамога"

Вашай увазе прапануецца электронны варыянт дзятлаўскай раённай газеты "Перамога", а таксама нумары ў фармаце PDF. Выкладзеныя тут артыкулы могуць утрымліваць памылкі, таму звяртаем вашую увагу, што канчатковы варыянт - гэта друкаваная газета, таму і раім вам сваечасова аформіць падпіску на нашае раённае выданне.

Рубрыкі

Каляндар

March 2010
M T W T F S S
« Feb    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Спасылкі на сайты

 Page 1 of 2  1  2 »