унутраных справаў Мастоўскага райвыканкама адшукваецца прапаўшы без вестак Шчур Віктар Рыгоравіч, 18.04.1964 года нараджэння, ураджэнец і жыхар г. Масты, вул. Зэльвянская,26 (зарэгістраваны ў г. Масты, вул. Будаўнікоў, 7/34), які 11.01.2009 года паехаў на заробкі ў Санкт-Пецярбург і да цяперашняга часу яго месцазнаходжанне невядома.
Яго прыкметы: на выгляд 40-45 гадоў, рост 175-180 см, хударлявага целаскладу, валасы чорныя, прамыя, вочы шэрыя, носіць вусы, асаблівых прыкметаў няма.
Быў апрануты: шапка вязаная чорнага колеру, куртка скураная чорнага колеру, джынсы салатавага колеру, кашуля сіняя на замку, скураныя боты чорнага колеру.
Просім грамадзян, якія што-небудзь ведаюць пра месцазнаходжанне адшукваемага, паведаміць пра гэта па тэлефонах у г. Масты: 8-01515-33-2-33, 33-8-67, 6160045 або ў бліжэйшы аддзел міліцыі па тэл. 102.
Аддзелам унутраных справаў Мастоўскага райвыканкама ўстанаўліваецца месцазнаходжанне прапаўшага без вестак Крывец Рыгора Міхайлавіча, 25.08.1933 года нараджэння, пражываўшага ў г. Масты, вул. Пяскоўская,50, які 8.07.2009г. выехаў з двара дома на веласіпедзе сіняга колеру ў лясны масіў, размешчаны за в. Ляда, Мастоўскага раёна для высечкі ядлоўцу на кошыкі, і да цяперашняга часу яго месцазнаходжанне невядома.
Яе прыкметы: на выгляд 75 гадоў, сярэдняга росту, хударлявага целаскладу, плечы апушчаныя, твар бледны, вочы вялікія, нос прамы прыплюснуты, вушы вялікія трохвугольныя, валасы прамыя сівыя.
Быў апрануты: скураная кепка з казырком карычневага колеру, пінжак цёмнага колеру, штаны сіняга колеру, кашуля ў клетку бардовага колеру, гумовыя боты чорнага колеру.
Веласіпед сіняга колеру з закрытай рамай, якая была пацёртая, на рулі былі гумовыя ручкі, правая з якіх абарваная, сядло скураное карычневага колеру, задні балотнік нікеліраваны, багажнік нікеліраваны, пад сядлом веласіпеда вісеў ланцуг карычневага колеру даўжынёй прыкладна 40-50 см. з замком шэрага колеру кітайскай вытворчасці.
Просім грамадзян, якія наведваюць лясны масіў і займаюцца паляваннем, рыбалкай, высечкай лесу, пры знаходжанні адзення, скелітаваных астанкаў чалавека, веласіпеда, падобнага да ўказанага, а таксама калі вам вядома любая інфармацыя, якая датычыцца абставінаў знікнення Крывец Р.М., просба паведаміць па тэлефонах у г. Масты: 8-01515-33-2-33, 33-8-67, 8-029-6160045 або ў бліжэйшы аддзел міліцыі па тэл. 102.
Аддзелам унутраных справаў Мастоўскага райвыканкама ўстанаўліваецца месцазнаходжанне прапаўшага без вестак непаўналетняга Панімаш Уладзіслава Адамавіча, 23.12.1999 года нараджэння, пражываючага ў г. Масты, вул. Валковіча, 9/11, вучня 3 класа гімназіі №1, які 8.02.2009 года ў 17 гадзін 30 хвілін пайшоў з дому 9/11 па вул. Валковіча, г. Масты і да цяперашняга часу яго месцазнаходжанне невядома.
Панімаш В. быў апрануты ў чорную вязаную шапку з белай і чырвонай палоскамі, куртку цёмна-сіняга колеру, спартыўныя штаны сіняга колеру з белымі лампасамі, сіні гольф, чаравікі чорнага колеру.
Яго прыкметы: на выгляд 9-10 гадоў,рост 120-130 см., сярэдняга целаскладу, валасы прамыя цёмныя сярэдняй даўжыні,вочы карыя.
Просім грамадзян, якія што-небудзь ведаюць пра месцазнаходжанне адшукваемага, паведаміць аб гэтым па тэлефонах у г. Масты: 8-01515-33-2-33, 33-8-67, 8-029-6160045 або ў бліжэйшы аддзел міліцыі па тэл. 102.