Архіў для ‘Служба 101 паведамляе’ Катэгорыі

За паўтара месяца бягучага года ў нашай краіне ў агні загінулі 26 чалавек. Зарэгістравана 158 пажараў. Лічба матэрыяльнага ўрону перасягнула мільёны рублёў. Восемдзесят працэнтаў пажараў адбыліся ў жылым сектары. Менавіта таму прафілактычная работа выратавальнікаў-пажарных у перыяд ацяпляльнага сезону накіравана на працу з гаспадарамі дамоў, папярэджанне пажараў па прычыне эксплуатацыі няспраўных печак і электраправодкі.
Разам з тым, узнікла яшчэ і праблема няспраўнага газавага абсталявання. Асабліва небяспечна, калі гэтую “праблему” людзі арганізоўваюць свядома самі. Так, у пасёлку Гезгалы пры правядзенні пажарна-тэхнічнага абследавання ў адной з кватэраў шматпавярховага дома супрацоўнік МНС выявіў самавольнае падключэнне да лініі падачы прыроднага газу. Гаспадары кватэры выкруцілі заглушку, якую газавая служба ўстанавіла па прычыне няўплаты за карыстанне газам, пасля чаго прымацавалі гумавы шланг, падключаны да газавай пліты. Дзякуючы своечасоваму выяўленню дадзенага парушэння, удалося пазбегнуць трагедыі.
А. ГРЫШУК,
інспектар групы прапаганды і навучання Дзятлаўскага РАНС.

Прычына “неасцярожнасць пры курэнні” рэгулярна фігуруе ў зводках Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. 28 студзеня 2010 года гэты факт пацвердзіўся ў чарговы раз. Прыкладна ў 12 гадзін у вёсцы Раклевічы адбыўся пажар у двухпавярховым, двухкватэрным жылым доме. У выніку пажару пашкоджаны пасцельныя прыналежнасці і ложак. Са словаў гаспадара, ён раніцаю пакурыў у ложку, пасля чаго адправіўся па сваіх справах у райцэнтр. Хутчэй за ўсё прычынай узгарання стала непатушаная цыгарэта або попел ад яе.
Падрабязнасці ўзнікнення пажару ўстанаўліваюцца.

УДУМАЙЦЕСЯ Ў ГЭТЫЯ ЛІЧБЫ
Нягледзячы на ўсе рэкамендацыі супрацоўнікаў МНС, грамадзяне працягваюць халатна адносіцца да выканання правілаў пажарнай бяспекі. Усяго з пачатку года ў рэспубліцы ўжо адбыліся 737 пажараў, ахвярамі якіх сталі трое дзяцей. У нашым раёне зарэгістраваны 8 пажараў, адзін чалавек загінуў.
А. ГРЫШУК,
інспектар групы прапаганды і навучання Дзятлаўскага РАНС.

25 студзеня пачаўся месячнік па пажарнай бяспецы і, на жаль, ужо ў першы яго дзень у Зэльвенскім раёне ў агні загінула пенсіянерка. Папярэдняй прычынай пажару стала парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення.
Не абышлося без пажараў 25 студзеня і ў нашым раёне. У вёсцы Галаўлі загарэўся жылы дом. У момант прыбыцця падраздзяленняў пажарных дом знутры быў поўнасцю ахоплены агнём. Сам гаспадар дома не пацярпеў, аднак агонь пакінуў яго без даху над галавой. Па словах мужчыны, ён паліў печ, што, магчыма, і стала прычынай пажару.
Жыццё даецца адзін раз, і адносіцца да яго трэба разумна. Будзьце ўважлівыя і асцярожныя з агнём!

НАРОДЖАНЫ Ў КАШУЛІ
26 студзеня магло стаць апошняй датай у жыцці жыхара вёскі Раклевічы. Днём намеснік начальніка аддзела Дзятлаўскага РАНС маёр унутранай службы С. Саламевіч і старшы пажарны ПАВЧ-1 прапаршчык унутранай службы А. Багдзель праводзілі пажарна-тэхнічнае абследаванне жылога сектара дадзенай вёскі. Да іх звярнуўся мясцовы жыхар, які паведаміў, што ў суседа ў кватэры пажар. Пажарныя кінуліся на дапамогу, праніклі ў кватэру праз аконны праём у падвале. Ім удалося своечасова выратаваць з задымленага памяшкання грамадзяніна Ф., 1977 года нараджэння, які з апёкамі 1-3 ступені быў шпіталізаваны.
Па факту ўзнікнення пажару вядзецца расследаванне.
А. ГРЫШУК,
інспектар групы прапаганды і навучання Дзятлаўскага РАНС.

студзеня ўвечары па вуліцы 50 гадоў ЛКСМБ горада Дзятлава адбыўся пажар у жылым доме. Своечасовае паведамленне ў службу “101″ дазволіла пазбегнуць трагедыі з чалавечымі ахвярамі. Пажар узнік на гарышчы, часткова пашкодзіў перакрыцці дома і маёмасць унутры пакояў. Прычына пажару ўстанаўліваецца.
У гэты ж дзень раніцай загарэлася лазня ў пасёлку Гезгалы. Да прыезду пажарных разлікаў полымя поўнасцю ахапіла будынак. У сувязі з тым, што лазня была пабудавана з драўляных канструкцый, агонь амаль знішчыў яе за лічаныя хвіліны.

МЕСЯЧНІК ПА ПАЖАРНАЙ БЯСПЕЦЫ
Неасцярожны зварот з агнём і грэбаванне патрабаваннямі пажарнай бяспекі часта прыводзяць да трагедыі, калі ў агні гінуць людзі. Толькі за бягучы перыяд 2010 года ў Гродзенскай вобласці адбыліся 65 пажараў, загінулі 14 чалавек. Не абышла бяда і наш раён – у першы ж дзень новага года загінула ў агні жыхарка гарпасёлка Наваельня. Усяго ў раёне ў гэтым годзе ўжо адбыліся 5 пажараў.
З 25 студзеня па 25 лютага 2010 года Міністэрства па надзвычайных сітуацыях праводзіць месячнік пажарнай бяспекі па папярэджанні пажараў з гібеллю людзей. Амаль да кожнага жыхара раёна завітаюць нашы супрацоўнікі, якія дапамогуць вам выявіць слабыя месцы па пажарнай бяспецы ў вашым жыллі.

НЕ ЗАБЫВАЙЦЕ!
Пажар – жудаснае бедства. А ў большасці выпадкаў узгарання вінаваты самі людзі. Няспраўная электраправодка, топка печаў з разбуранымі дымаходамі, выпаўшай цэглай, неасцярожнае абыходжанне з агнём, курэнне ў пасцелі ў нецвярозым стане – асноўныя прычыны пажараў. Асабліва бязлітасны агонь да аматараў спіртнога. Выпіўшы чалавек страчвае пачуццё меры, становіцца няўважлівым. Акрамя таго, алкаголь амаль заўсёды аказвае ўсыпляльнае ўздзеянне.
Ва ўмовах пажару наша жыллё імгненна ператвараецца ў газавую камеру, напоўненую “букетам” атрутных рэчываў. Даросламу чалавеку дастаткова 4-6 хвілін знаходжання ў атручаным прадуктамі гарэння асяроддзі, каб атрымать неабарачальны ацёк лёгкіх, дзіцяці і таго менш – 1-1,5 хвіліны.
Памятайце, пажар лягчэй папярэдзіць, чым патушыць.
А. ГРЫШУК,
інспектар групы прапаганды і навучання Дзятлаўскага РАНС.

ГІБЕЛЬ БРАТОЎ

18 снежня 2009 года ў вёсцы Белалозы скончыўся вогненай трагедыяй. Аднапавярховы жылы дом згарэў амаль поўнасцю. Пры разборцы канструкцый супрацоўнікі аддзела па надзвычайных сітуацыях знайшлі труп гаспадара дома, пенсіянера, і труп яго пяцідзесяцігадовага брата, інваліда другой групы. Прычынай пажару стала неасцярожнае курэнне.

“КАЛЯДА ПРЫЙШЛА ПАЖАРАМ”
У вёсцы Нагорнікі 25 снежня 2009 года пенсіянерка стала “пагарэліцай”. У дзве гадзіны ночы агонь успыхнуў у хляве, які прыбудаваны да дома, хутка дабраўся па агульнаму даху да жылых пакояў. Чалавечых ахвяраў удалося пазбегнуць – гаспадыні і яе сыну своечасова дапамаглі пажарныя-выратавальнікі. У выніку пажару хлеў згарэў поўнасцю, сур’ёзна быў пашкоджаны дах дома. Прычына пажару ўстанаўліваецца.

ПАЖАР У НАВАЕЛЬНІ
Дата 1 студзеня стала першым і апошнім днём новага года для жыхаркі гарпасёлка Наваельня, работніцы туберкулёзнай бальніцы. Каля васьмі гадзін вечара загарэўся яе дом. Агонь бязлітасна знішчыў усё на сваім шляху. Гаспадыню выратаваць не ўдалося. Муж жанчыны з апёкамі другой ступені быў шпіталізаваны. Прычына трагедыі пакуль не высветлена.

ПАГАРЭЛЬЦЫ
4 студзеня у Дзятлаве адбыўся пажар у жылым доме. Са словаў гаспадара дома, агонь узнік у жылым пакоі і хутка распаўсюдзіўся па ўсім будынку дома, што не дазволіла захаваць дакументы і каштоўныя рэчы. Абышлося без чалавечых ахвяраў, аднак матэрыяльны ўрон пасля пажару даволі значны – амаль усё, што нажылі гаспадары за доўгія гады.

СВОЕЧАСОВАЯ ДАПАМОГА
У 12 гадзін ночы 10 студзеня ў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб узгаранні прыватнага гандлёвага кіёску ў гарпаселку Наваельня. Дзякуючы своечасоваму звароту ў службу “101” і прафесійным дзеянням выратавальнікаў, пажар быў патушаны, тавар у кіёску агонь не пашкодзіў. Прычыну пажару ўстановяць адказныя службы.
А. ГРЫШУК,
інспектар групы прапаганды і навучання Дзятлаўскага РАУС.

ТРАГІЧНЫЯ ЛІЧБЫ

пачатку бягучага года ў нашай рэспубліцы зарэгістраваны 6431 пажар, на якім загінулі 639 чалавек, з якіх 23 – дзеці. Не радуе абстаноўка і ў Гродзенскай вобласці. За восем месяцаў – 796 пажараў, загінулі ў агні 76 чалавек, сярод якіх 4 – дзеці. Больш за 200 чалавек атрымалі сур’ёзныя апёкі і атруціліся прадуктамі гарэння. У Дзятлаўскім раёне — 29 пажараў. Ахвярамі агню сталі 6 чалавек.

“НЕБЯСПЕЧНЫЯ ВОГНІШЧЫ”
Заканчваецца лета, усе жыхары раёна імкнуцца прыбраць свае падворкі і агароды ад смецця і нярэдка паляць яго. Паважаныя жыхары раена, на тэрыторыі, якая прылягае да жылых пабудоваў, гаспадарчых будынкаў, не дапускаецца выпальванне сухой расліннасці, смецця, развядзенне вогнішчаў. Кантралюемае выпальванне смецця дазваляецца на адлегласці не менш за 15 метраў ад будынкаў. Памятайце, за невыкананне патрабаванняў супрацоўнікі МНС маюць права прыцягнуць парушальнікаў да адміністрацыйнай адказнасці.

“НЯРОЎНЫ БОЙ З ГРЫЗУНАМІ”
31 жніўня ў чатыры гадзіны раніцы на пульт дыспетчара Дзятлаўскага РАНС паступіў званок. Мужчына спешна паведаміў аб гарашчым склепе ў вёсцы Боркі. Праз некалькі хвілін на месца пажару прыбыў баявы разлік МНС. Пажар быў ліквідзіраваны.
У ходзе раследвання было выяўлена, што гаспадыня, для таго, каб пазбавіцца ад мелкіх грызуноў, падпаліла кусок рызіны і пакінула яго тлець у склепе, зачыніла дзверы і адправілася па сваіх справах. Па словах самой жанчыны, дым са склепа ішоў ужо звечара, аднак яна не звярнула на гэта ўвагі. Ноччу, калі языкі полымя ахапілі склеп, яна паспрабавала самастойна патушыць пажар – поспехам гэта спроба не ўвянчалася. Калі б не сусед, які пачуў трэск шыферу і выклікаў пажарных-выратавальнікаў, начная гісторыя скончылася б трагедыяй. Дом гаспадыні, які знаходзіцца ў трох метрах ад склепа, цудам уцалеў.
А. ГРЫШУК,
інспектар групы прапаганды і навучання Дзятлаўскага РАНС.

Асаблівую трывогу ў работнікаў усіх райаддзелаў Міністэртва па надзвычайных сітуацыях выклікае праблема траўмавання і гібелі дзяцей падчас пажараў. На сёння ў Беларусі загінулі ў агні 22 дзіця, у тым ліку ў Гродзенскай вобласці – 3. Многія дзеці і падлеткі атрымалі апёкі рознай ступені.
У гібелі дзяцей у пажары нярэдка вінаватыя самі дарослыя – бацькі сваякі, якія пакінулі дзяцей без належнага нагляду. Вось некаторыя прыклады.
У вёсцы Смілгі Астравецкага раёна падчас пажару загінула дзіця, якому быў толькі год і бабуля, 1928 года нараджэння. Прычына пажару – парушэнне правілаў пажарнай бяспекі пры карыстанні пячным ацяпленнем. Здарылася гэта 1 красавіка.
Двое маленькіх дзяцей загінулі падчас пажару 12 чэрвеня ў вёсцы Старыя Васілішкі Шчучынскага раёна. Яны былі пакінуты без нагляду: маці знаходзілася на прысядзібным участку, а бацька – на працы. Дзеці забаўляліся з агнём, што і прывяло да трагедыі.
Таму бацькам неабходна помніць, што запалкі, запальніцы, вадкасці, якія хутка ўзгараюцца, трэба захоўваць там, дзе іх не могуць дастаць дзеці. Нельга пакідаць малых дзяцей без нагляду. Варта рэгулярна ім нагадваць пра небяспеку, якую тоіць у сабе агонь. Адпраўляючы дзяцей да бабуляў і дзядуляў, трэба падумаць і паклапаціцца пра іх занятасць, належны нагляд за імі. А ўстаноўка аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка ў хаце, кватэры дазволіць хутка выявіць пажар і пазбегнуць трагедыі.
Раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях.

Прыйшла доўгачаканая вясна. Сышоў снег, пачынае “новае жыццё” прырода. Радуе слых птушыны перазвон. Але, на жаль, не ўсё так добра і шчасліва складваецца на пачатку вясны…
Самы распаўсюджаны від пажару ў першыя вясновыя сонечныя дні – выпальванне травы. Леташняя трава хутка высыхае на сонцы і лёгка загараецца ад кінутай запалкі, непатушанай цыгарэты. І ў гэты час, на жаль, траву паляць многія. Дзеці – з-за свавольства, каб паназіраць, як разбягаюцца хвалі агню; жыхары вёсак і дачнікі, лічачы, што пасля выпальвання новая трава вырасце хутчэй, і глеба стане ўрадлівай. Але гэта памылковае меркаванне. На прагрэтай выпальваннем зямлі трава, сапраўды, пачынае расці хутка, але потым яе рост замаруджваецца або зусім спыняецца. Агонь спальвае арганічнае рэчыва, пазбаўляе глебу ўрадлівасці.
Травяныя пажары далёка не бяскрыўдныя, як гэта прынята лічыць. Яны служаць адной з асноўных прычын узнікнення больш небяспечных прыродных пажараў – лясных і тарфяных. У травяных пажарах зажыва згараюць птушкі, іх гнёзды з птушанятамі,з кладкамі, насякомыя, не гаворачы ўжо пра насельнікаў глебы. Нярэдка травяны пажар становіцца прычынай загарання дамоў і гаспадарчых пабудоваў. Моцнае задымленне пры такіх пажарах нярэдка прыводзіць нават да гібелі людзей.
Навукоўцы прыйшлі да высновы, што кожны трэці травяны пажар спальвае дрэвы, якія стаяць паасобку, лесапалосы або зараслі хмызняку; кожны дзесяты – выклікае адзін лясны або тарфяны пажар; кожны дваццаты – спальвае дом, дачу або гаспадарчую пабудову; кожныя пяцьдзесят травяных пажараў разам з выкліканымі імі пажарамі ў лясах і на тарфяніках прыводзяць да гібелі чалавека.                  

Працягнуць чытаньне "ВЫПАЛЬВАННЕ ТРАВЫ – НЕБЯСПЕКА ПАЖАРУ"

У дзяржаўнай установе “Казлоўшчынскі дом-інтэрнат для псіханеўралагічных хворых” супрацоўнікамі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях былі праведзены заняткі з абслугоўваючым персаналам па пытаннях выканання правілаў пажарнай бяспекі. На пачатку сустрэчы работнікі дома-інтэрната былі інфармаваны аб няпростай сітуацыі з пажарамі і гібеллю людзей на іх, якая склалася ў рэспубліцы, вобласці і непасрэдна ў Дзятлаўскім раёне.
Не абышлося і без практычнай адпрацоўкі эвакуацыі. Супрацоўнікі РАНС назіралі за дзеяннямі абслугоўваючага персаналу дома-інтэрната пры эвакуацыі хворых з лячэбнага корпуса пры ўзнікненні пажару ў начны час сутак. Работнікам аддзела па надзвычайных сітуацыях была дадзена ўводная “узгаранне ў палаце на першым паверсе”. Да прыбыцця падраздзяленняў РАНС, работнікі інтэрната эвакуіравалі хворых у вызначаныя месцы, і пачалося тушэнне пажару. Пры гэтым былі задзейнічаны ўсе магчымыя сродкі пажаратушэння, унутраныя пажарныя краны. Пасля паспяховай эвакуацыі хворых і ліквідацыі ўмоўнага пажару работнікі РАНС правялі праверку вонкавага супрацьпажарнага вадаправоду на водааддачу (пажарныя гідранты).
Падобныя сумесныя мерапрыемствы вельмі карысныя. Яны дазваляюць адпрацоўваць дзеянні абслугоўваючага персаналу да аўтаматызму і пазбягаць панікі сярод хворых.
А. ГРЫЦУК,
інспектар групы прапаганды і навучання Дзятлаўскага РАНС.

19 сакавіка Дзятлаўскі раён наведаў міністр па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, генерал-маёр унутранай службы Э. Р. Барыеў. У рамках Адзінага дня інфармавання, які праходзіў па тэме “Дзяржаўная палітыка ў галіне фарміравання і рэгулявання даходаў грамадзян” ён выступіў у СШ № 3 горада Дзятлава. На мерапрыемстве прысутнічалі начальнік Гродзенскага абласнога упраўлення па надзвычайных сітуацыях П. П. Коржык, намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама П.І.Чырко.
Падчас выступлення Энвер Рызаевіч адзначыў:
– Палітыка дзяржавы перш за ўсё скіравана на забяспечанне росту грашовых даходаў грамадзян. За 2001-2008 годы ўзровень даходаў павялічыўся ў 2,7 раза. Рэальная заработная плата ўзрасла ў 2,9 раза, рэальны памер пенсіі – у 2,7 раза. Высокія тэмпы росту даходаў дазволілі значна знізіць колькасць малазабяспечаных грамадзян. Калі ў 1999 годзе гэты паказчык склаў амаль палову насельніцтва, то ў 2008 годзе – 6,1%.
На пачатак 2009 года ў Беларусі ў параўнанні з іншымі краінамі не дапушчана значнага зніжэння грашовых даходаў грамадзян, хаця іх рост часова замарудзіўся.                        

Працягнуць чытаньне "ДЗЯТЛАЎШЧЫНУ НАВЕДАЎ МІНІСТР ПА НАДЗВЫЧАЙНЫХ СІТУАЦЫЯХ"

Газета "Перамога"

Вашай увазе прапануецца электронны варыянт дзятлаўскай раённай газеты "Перамога", а таксама нумары ў фармаце PDF. Выкладзеныя тут артыкулы могуць утрымліваць памылкі, таму звяртаем вашую увагу, што канчатковы варыянт - гэта друкаваная газета, таму і раім вам сваечасова аформіць падпіску на нашае раённае выданне.

Рубрыкі

Каляндар

March 2010
M T W T F S S
« Feb    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Спасылкі на сайты

 Page 1 of 6  1  2  3  4  5  6 »
Советы опытных трейдеров forex. Ежедневные обновления - forex новости, прогнозы и графики.