Архіў для ‘Сацыяльная служба’ Катэгорыі

У сувязі са зменамі з 1 лютага 2010 года бюджэту пражытачнага мінімуму (255220 рублёў) павялічаны памеры дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей.
З 1 лютага па 30 красавіка 2010 года аданаразовая дапамога ў сувязі з нараджэннем першага дзіця складае 1276100 рублёў, пры нараджэнні другога і наступных дзяцей – 1786540 рублёў. Дапамога жанчыне, якая стала на ўлік у дзяржаўнай арганізацыі аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці складае 255220 рублёў.
Штомесячная дапамога па догляду за дзіцём ва ўзросце да трох гадоў складае 255220 рублёў.
Да спаўнення паўтара года дапамога ў памеры 446640 рублёў (з улікам надбаўкі 75%) будзе выплачана штомесячна на дзяцей: народжаных жанчынай па-за шлюбам, калі звесткі пра бацьку дзіцяці запісаны па ўказанні маці; усыноўленых адзінокімі асобамі; выхоўваемых адным з бацькоў, якія скасавалі шлюб, калі адзін з бацькоў ухіляецца ад уплаты аліментаў.
Ва ўзросце ад паўтара да трох гадоў надбаўка ў вышэйназваных выпадках складае 40%, а памер дапамогі – 357310 рублёў. Такі ж памер дапамогі атрымае сям’я, якая выхоўвае дзіця-інваліда (дзіця знаходзіцца ў сям’і), на дзяцей ваеннаслужачых, якія праходзяць тэрміновую вайсковую службу, курсантаў, ваеннаабавязаных, якія прызываюцца на вайсковыя або спецыяльныя зборы.
Дапамога на дзяцей ад трох да 16 (18) гадоў выплачваецца ў памеры 76570 рублёў пры ўмове, што сярэдні сукупны даход на члена сям’і ў месяц за 2009 год не перавышае 150042 рублі, а ў палове памеру, калі сярэдні сукупны даход на члена сям’і ў месяц не перавышае 200056 рублёў.
Штомесячная дапамога на дзіця старэй трох гадоў з надбаўкай у памеры 40% складае 107190 рублёў.
Г. ЧУРА,
начальнік раённага аддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.

“Праменьчык” — такую цёплую назву мае аддзяленне дзённага знаходжання для маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі. У снежні мінулага года яно было створана пра Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна. Афіцыйнае адкрыццё аддзялення адбылося на мінулым тыдні. Сімвалічна, што праходзіла мерапрыемства падчас калядных святаў. Таму і завіталі на сустрэчу калядоўшчыкі — з каляднай зоркай, казой, мядзведзем, цыганкай. Такую інсцэніроўку прапанавалі выхаванцы Дзятлаўскага дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці яслі-сада № 2 г. Дзятлава. Дарэчы,былая супрацоўніца гэтай установы Т. С. Нікіпорчык з’яўляецца загадчыцай “Праменьчыка”.
Калядоўшчыкі павіталі прысутных, пажадалі дабрабыту і багацця, здароўя. А цыганка нават паваражыла, прадказаўшы кожнаму толькі добрую будучыню.
На адкрыцці новага аддзялення прысутнічалі начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама М. В. Мацюкевіч, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Л. Ф. Васюкевіч, дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна А. А. Луня, старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў В. Ю. Берднікава. Кожны з іх зычыў работнікам аддзялення, яго наведвальнікам дабрабыту, шчасця, усяго самага найлепшага. М. Э. Гуговіч, дырэктар Дзятлаўскага дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, былыя выхаванцы якога цяпер наведваюць аддзяленне “Праменьчык”, разам з пажаданнямі шчасця, здароўя выказала спадзяванне на далейшае супрацоўніцтва, узаемападтрымку на ніве міласэрнасці,дапамогі людзям, якім яна вельмі патрэбная.                          

Працягнуць чытаньне "“ПРАМЕНЬЧЫК” МІЛАСЭРНАСЦІ"

Нядаўна ў Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна адбыўся агеньчык для членаў Дзятлаўскай раённай арганізацыі інвалідаў па зроку. На мерапрыемства прыехалі прадстаўнікі абласнога ўпраўлення Беларускага таварыства інвалідаў па зроку, якому, дарэчы, у мінулым годзе споўнілася 85 гадоў. Карэспандэнтка газеты “Перамога” сустрэлася са старшынёй Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў па зроку Зояй Уладзіміраўнай Крупнік і папрасіла адказаць на некаторыя пытанні.
– У Гродзенскай вобласці — 2260 інвалідаў па зроку, большасць з іх — ва ўзросце старэй 60 гадоў. Абласную арганізацыю інвалідаў па зроку складаюць 20 пярвічных арганізацый, у тым ліку Гродзенская гарадская, дзве арганізацыі створаны на прадпрыемствах.
Аб’яднаць людзей з абмежаванымі магчымасцямі, прывабіць іх да актыўнага жыцця, дапамагчы ім у сацыяльна-бытавой адаптацыі,набыць прафесію — галоўныя задачы, якія стаяць перад намі.
– Як яны вырашаюцца?
– Цяпер 70 чалавек, якія маюць праблемы са зрокам, атрымліваюць адукацыю ў вышэйшых і сярэднеспецыяльных навучальных установах. 50 чалавек вучацца ў Гродзенскім медыцынскім каледжы на аддзяленні лячэбнага масажу. Гэта — закрытае аддзяленне, толькі для інвалідаў па зроку. Каля ста чалавек з іх працуюць масажыстамі ў медыцынскіх установах Гродзенскай вобласці і горада Гродна.
Сярод інвалідаў па зроку ёсць юрысты, настаўнікі, музыканты, псіхатэрапеўты, псіхолагі.            

Працягнуць чытаньне "ДАПАМАГЧЫ АДЧУЦЬ РАДАСЦЬ ЖЫЦЦЯ"

У студзені 2010 года аднаразовая дапамога ў сувязі з нараджэннем першага дзіцяці складае 1250350 рублёў, пры нараджэнні другога і наступных дзяцей – 1750490 рублёў. Дапамога жанчыне, якая стала на ўлік у дзяржаўнай арганізацыі аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, складае 250070 рублёў.
У студзені 2010 года штомесячная дапамога па доглядзе за дзіцём да трох гадоў выплачваецца ў памеры 250070 рублёў.
Да спаўнення паўтара года дапамога ў 437620 рублёў (з улікам надбаўкі 75%) будзе выплачана на дзяцей: народжаных па-за шлюбам, калі звестку пра бацьку дзіцяці запісаных са словаў маці; усыноўленых адзінокімі асобамі; выхоўваемых адным з бацькоў, якія скасавалі шлюб, калі другі – ухіляецца ад уплаты аліментаў.
Ва ўзросце ад паўтара года да трох гадоў надбаўка ў вышэйуказаных выпадках складае 40% і памер дапамогі – 350100 рублёў. Такі ж памер дапамогі атрымае сям’я, якая выхоўвае дзіця-інваліда (яно знаходзіцца менавіта ў сям’і); на дзяцей ваеннаслужачых, якія праходзяць тэрміновую вайсковую службу, курсантаў, дзяцей ваеннаабавязаных, прызываемых на вайсковыя або спецыяльныя зборы.
Дапамога на дзяцей ад трох да 16 (18) гадоў выплачваецца ў памеры 75020 рублёў пры ўмове, што сярэдні сукупны даход на члена сям’і ў месяц за 2009 год не перавышае 150042 рублі, і ў палове памеру, калі сярэдні сукупны даход не перавышае 200056 рублёў.
Штомесячная дапамога на дзіця старэй трох гадоў з надбаўкай 40% складае 105030 рублёў.
Г. ЧУРА,
начальнік раённага аддзела Фонду сацыяльная абароны насельніцтва.

У адпаведнасці з крытэрыямі ацэнкі ўмоваў працы для трактарыстаў, трактарыстаў-машыністаў сельскагаспадарчай вытворчасці, машыністаў будаўнічых, дарожных і пагрузачна-разгрузачных машын, зацверджанымі Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 9 кастрычніка 2008 года №1490 (для мэт прафесінага пенсійнага страхавання), крытэрыямі ацэнкі ўмоваў працы для мужчын – трактарыстаў-машыністаў сельскагаспадарчай вытворчасці з’яўляюцца: непасрэдная занятасць ў вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі на працягу поўнага рабочага дня (у межах яго працягласці, устаноўленай заканадаўствам); занятасць не менш, чым на поўную стаўку (аклад). Зыходзячы з вышэй выкладзенага, перыяды работы трактарыста-машыніста сельскагаспадарчай вытворчасці на працягу няпоўнага рабочага дня не належаць заліку ў прафесійны стаж.
У адпаведнасці з артыкулам 317 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь працаўнікам раслінаводства арганізацый сельскай гаспадаркі ўстанаўліваецца падсумаваны ўлік рабочага часу за гадавы ўліковы перыяд (каляндарны або разліковы год), пры якім наймальнік мае права:
1) у перыяд напружаных палявых работ (сяўба, догляд пасеваў, нарыхтоўка кармоў, уборка ўраджаю, ворыва зябліва і іншае) пры неабходнасці павялічваць працягласць штодзённай работы (змены) да 12 гадзін, а са згоды працаўніка – да 12 гадзін;
2) кампенсаваць узнікшую перапрацоўку шляхам змяншэння рабочага дня (змены) у іншыя перыяды сезона ці зімовы час або шляхам прадастаўлення іншых дзён адпачынку (з разліку – адзін дзень адпачынку за 8 гадзін перапрацоўкі).  

Працягнуць чытаньне "ПРАФЕСІЙНАЕ ПЕНСІЙНАЕ СТРАХАВАННЕ ТРАКТАРЫСТАЎ-МАШЫНІСТАЎ"

На пачатку новага навучальнага года ў Дзятлаўскі цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва паступаюць тэлефонныя звароты ад жыхароў раёна, якіх цікавяць пытанні пра льготы ў сферы адукацыі. У прыватнасці, аплаты за карыстанне падручнікамі, атрыманне крэдыту на навучанне студэнта.
Пачну з таго, што льготы за карыстанне падручнікамі штогод зацвярджаюцца адпаведнай Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Сёлета адпаведна Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь “Аб аплаце за карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі выхаванцамі ў 2009/2010 навучальным годзе” ад 26 студзеня 2009 года плата за карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі не бярэцца з сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, з сем’яў, якія атрымліваюць дзяржаўную дапамогу на дзяцей старэй трох гадоў.У дадзеным выпадку не мае значэнне ў памеры 50 або 100 працэнтаў сям’я атрымлівае дзяржаўную дапамогу.
Не плацяць за падручнікі і тыя сем’і, у якіх адзін або двое бацькоў з’яўляюцца інвалідамі першай або другой групы.
Дзецям сіротам і дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, дзецям-інвалідам да 18 гадоў, інвалідам з дзяцінства падручнікі і дапаможнікі таксама прадастаўляюцца бясплатна.
На 50% плата за падручнікі і дапаможнікі зніжаецца для сем’яў, у якіх выхоўваецца трое і больш дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту(шматдзетныя сем’і).  

Працягнуць чытаньне "ЛЬГОТЫ Ў СФЕРЫ АДУКАЦЫІ"

Пачатак 2009/2010 навучальнага года для выхаванцаў Дзятлаўскага дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі пачаўся з прыемнай падзеі. У Дзень ведаў урачыста адкрыўся новы будынак гэтай установы адукацыі. Фінансавая дапамога ў яе будаўніцтве і рэканструкцыі была аказана грамадскімі арганізацыямі з Люксембурга — “Сябры Дзятлава” і “Сябры ахвяраў Чарнобыля”.
На ўрачыстым адкрыцці цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі прысутнічалі старшыня Дзятлаўскага райвыканкама В. В. Грытчанка, начальнік аддзела адукацыі С. Б. Фабішэўскі, начальнік упраўлення спецыяльных работ г. Дзятлава ААТ “Будкомплекс” А. А. Тарасевіч, начальнік Дзятлаўскага РУП “Праектна-архітэктурнае планіровачнае бюро” Э.Ф. Голуб.
На пачатку ўрачыстай лінейкі да Дня ведаў пад гукі гімна Рэспублікі Беларусь быў падняты Дзяржаўны сцяг. Гэтае права было прадастаўлена вучаніцы 8 класа Любові Падліпскай і яе настаўніцы Кацярыне Валянцінаўне Дзісь.    

Працягнуць чытаньне "“СЯБРЫ ДЗЯТЛАВА” — ДЗЕЦЯМ"

Пытанне: налічаная за студзень дапамога на дзіця ва ўзросце да трох гадоў не была атрымана ў сувязі са смерцю маці. Каму можна выплаціць дапамогу?
Адказ Галіны Чура, начальніка раённага аддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва:
– Налічаная на маці дапамога нікому не выплачваецца, паколькі заканадаўствам не прадугледжана выплата дапамогі на дзіця, якая не атрымана ў сувязі са смерцю атрымальніка. Замест гэтага ў адпаведнасці з пунктам 12 Палажэння аб выплаце дапамогі ажыццяўляецца новая адміністрацыйная працэдура – назначэнне дапамогі па догляду за дзіцем ва ўзросце да трох гадоў бацьку. Калі бацька працуе, то дапамога назначаецца па месцы яго работы, калі не працуе – у органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па месцы жыхарства. Дапамога назначаецца на падставе заявы і ўсіх неабходных дакументаў, у тым ліку даведкі з месца работы маці аб памеры назначанай дапамогі і перыядзе яе выплаты. На падставе звестак, указаных у даведцы, дапамога бацьку прызначаецца са студзеня.
У тых выпадках, калі дзіця народжана па-за шлюбам і звесткі пра бацьку дзіцяці ў кнізе рэгістрацыі актаў аб нараджэнні зроблены па ўказанню маці, назначэнне дапамогі залежыць ад формы выхавання дзіцяці. Пры змяшчэнні малыша ў Дом дзіцяці дапамога на яго не назначаецца. Пры знаходжанні дзіцяці пад апекай або пры яго ўсынаўленні дапамога назначаецца з дня ўстанаўлення апекі (з дня ўсынаўлення).
Падрыхтавала да друку
І. ІВАНОВА.

Змены тычацца тэрмінаў падачы дакументаў персаніфікаванага ўліку ў выпадку ліквідацыі арганізацыі. Цяпер у выпадку зняцця з уліку ў органах Фонду сацяльнай абароны насельніцтва плацельшчыка стахавых узносаў у сувязі з яго ліквідацыяй (спыненнем дзейнасці) формы ПУ-2, ПУ-3, ПУ-6 падаюцца плацельшчыкам страхавых узносаў на працягу 30 рабочых дзён з дня падачы ў рэгіструючы орган дакументаў, неабходных для пачатку працэдуры ліквідацыі юрыдычнай асобы або спынення дзейнасці індывідуальнага прадпрымальніка, а не ў дзень падачы такой заявы ў Фонд, як было раней.
Выкарыстоўваецца ў рабоце з плацельшчыкамі страхавых узносаў і магчымасць падачы дакументаў персаніфікаванага ўліку з электронна-лічбавай падпіскай.
У сувязі з прынятымі зменамі і дапаўненнямі ў Правілы індывідуальнага (персаніфікаванага) уліку застрахаваных асобаў у сістэме дзяржаўнага сацыяльнага страхавання ад 31.03.2009 года №398 кола плацельшчыкаў вызначана, зыходзячы з сярэднеспісачнай колькасцю работнікаў, застрахаваных на прадпрыемстве. Абавязкова падаць ДПУ у выглядзе электронных дакументаў, завераных электронным лічбавым подпісам арганізацыі, з колькасцю працуючых звыш 10 чалавек.
Выкарыстоўваць электронна-лічбавы подпіс могуць усе жадаючыя, як прыватныя прадпраемствы, так і індывідуальныя прадпрымальнікі. Афармленне сертыфіката на атрыманне ўласнага ключа праводзіцца бясплатна ў раённым Фондзе сацыяльнай абароны насельніцтва.
В. ЯХІМОВІЧ,
намеснік начальніка раённага аддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.

З 1 жніўня 2009 года зменены бюджэт пражытачнага мінімуму: яго памер цяпер складае 249410 рублёў. У сувязі з гэтым зменены і памеры дзяржаўнай дапамогі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей.
Так, з 1 жніўня па 31 кастрычніка 2009 года адзінаразовая дапамога ў сувязі з нараджэннем першага дзіця складае 1247050 рублёў. Пры нараджэнні другога і наступных дзяцей выплачваюцца 1745870 рублёў. Дапамога жанчыне, якая стала на ўлік у дзяржаўнай арганізацыі аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, складае 249410 рублёў.
Штомесячная дапамога па догляду за дзіцём ва ўзросце да трох гадоў выплачваецца ў памеры 80% бюджэту пражытачнага мінімуму і складае 199530 рублёў.
Да спаўнення паўтара года будзе выплачвацца штомесяц 349180 рублёў (з улікам надбаўкі 75%) дапамогі на дзяцей: народжаных жанчынамі па-за шлюбам, калі звесткі пра бацьку дзіцяці запісаны па ўказанню маці; усыноўленых адзінокімі асобамі; выхоўваемых адным з бацькоў, якія скасавалі шлюб, калі другі з бацькоў ухіляецца ад уплаты аліментаў.
Ва ўзросце ад паўтара да трох гадоў надбаўка ў вышэйуказаных выпадках складае 40% і памер дапамогі адпавядае 279340 рублям.
Такую ж дапамогу – 249340 рублёў атрымае сям’я, якая выхоўвае дзіця-інваліда (дзіця выхоўваецца менавіта ў сям’і). Такі ж памер дапамогі і на дзяцей ваеннаслужачых, якія праходзяць тэрміновую вайсковую службу, курсантаў, ваеннаабавязаных, прызываемых на вайсковыя, спецыяльныя зборы.
Дапамога на дзяцей ад трох да 16 (18) гадоў выплачваецца ў памеры 74820 рублёў пры ўмове, што сярэдні сукупны даход на члена сям’і ў месяц за 2008 год не перавышае 134196 рублёў, і 50% дапамогі, калі сярэдні сукупны даход на члена сям’і ў месяц не перавышае 178928 рублёў.
Штомесячная дапамога на дзіця старэй трох гадоў з надбаўкай 40% складае 104750 рублёў.
Г. ЧУРА,
начальнік раённага аддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.

Газета "Перамога"

Вашай увазе прапануецца электронны варыянт дзятлаўскай раённай газеты "Перамога", а таксама нумары ў фармаце PDF. Выкладзеныя тут артыкулы могуць утрымліваць памылкі, таму звяртаем вашую увагу, што канчатковы варыянт - гэта друкаваная газета, таму і раім вам сваечасова аформіць падпіску на нашае раённае выданне.

Рубрыкі

Каляндар

March 2010
M T W T F S S
« Feb    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Спасылкі на сайты

 Page 1 of 5  1  2  3  4  5 »
галстуки || Картинки для мобильного объявления кривого рога Городские объявления.