Архіў для ‘Працаю славіцца чалавек’ Катэгорыі

Беларускі саюз жанчын аб’явіў рэспубліканскі конкурс “Жанчына года”. Да ўдзелу ў ім у намінацыі “За лідарства і паспяховае кіраўніцтва” раённым жансаветам вылучана Вольга Мікалаеўна Башко, начальнік Дзятлаўскага дарожна-рамонтнага будаўнічага ўпраўлення №119.
Жанчын-дарожнікаў, прытым на кіруючай пасадзе, у Беларусі – адзінкі. Гэта даволі складана – быць на чале мужчынскага калектыву. У Вольгі Мікалаеўны атрымліваецца паспяхова: Дзятлаўскае ДРБУ-119 на працягу многіх гадоў – у ліку лепшых як у вобласці, так і ў рэспубліцы. Сведчаннем таму – званне самога кіраўніка — “Ганаровы дарожнік Беларусі”, прысвоенае ёй у 2008 годзе, шматлікія ўзнагароды калектыва. Па выніках працы ДРБУ неаднаразова займала першыя і прызавыя месцы, адзначалася важкімі падарункамі – новай дарожнай тэхнікай. Калектыў – у ліку лепшых па спартыўна-масавай і культурнай рабоце. Ніводнае масавае раённае, галіновае мерапрыемства не праходзяць без удзелу работнікаў ДРБУ-119. Яны – у ліку пераможцаў спаборніцтваў па прафесійным майстэрстве, спартыўных спартакіядаў, турзлётаў.
Вольга Мікалаеўна Башко, якой падпарадкаваны больш за сотню чалавек, змагла стварыць у калектыве такую рабочую атмасферу, што цякучасці кадраў практычна няма. Тут шмат працоўных дынастый, працуюць сем’ямі. Дысцыпліна, добрыя заробкі, парадак, клопат пра чалавека працы імпануюць людзям, і яны не шукаюць лепшых месцаў.
Зразумела, што работа ў дарожнікаў складаная, асабліва ў зімовы час. Даводзіцца працаваць і ў выхадныя дні, звышурочна. ДРБУ-119 абслугоўвае звыш 600 кіламетраў дарог. Арганізацыя — удзельнік рэспубліканскай праграмы “Дарогі Беларусі”, разлічанай да 2015 года. Згодна яе дарогі і пад’езды да аграгарадкоў павінны быць з удасканаленым і цвёрдым пакрыццём. Таму клопат пра гэта – на плячах краўніка і калектыва ДРБУ-119. Арганізацыя сёлета будзе ўдзельнічаць у падрыхтоўцы г. Ліды да рэспубліканскага свята “Дажынкі-2010”. Людзі разумеюць тыя складаныя задачы, якія ім неабходна вырашаць, і не падводзяць кіраўніка.    

Працягнуць чытаньне "ВОЛЬГА БАШКО: СЛОВА ТРЭБА ЗАЎСЁДЫ ТРЫМАЦЬ"

Чалавек па-сапраўднаму шчаслівы, калі раніцай хочацца ісці на работу, а ўвечары – дадому. Гэта мудрае выслоўе стала рэальнасцю для Аляксандра Харошкі, які аддаў энергетыцы бадай усё жыццё, чалавека, улюбёнага ў сваю справу. Ужо 12 гадоў ён працуе інспектарам службы энерганагляду, і галоўны яго клопат – папярэдзіць бяду, засцерагчы чалавека ад траўмаў, звязаных з электраэнергіяй, такой неабходнай сёння і часам такой небяспечнай.
Згадваючы, з чаго ўсё пачыналася, Аляксандр Аляксандравіч кажа, што хутчэй не ён выбраў прафесію, а яна абрала яго. Спачатку ён набываў сярэднеспецыяльную адукацыю тэхнолага, нават крыху папрацаваў па спецыяльнасці. Але служба на ціхаакіянскай падводнай лодцы вырашыла для яго як спецыяліста далейшы шлях: паміж прафесіяй кока і электрыка выбраў другое. Так склалася і надалей: праца электрыкам у калгасе “Зара”, дзе Аляксандр Аляксандравіч атрымліваў першыя практычныя навыкі, вучоба ў Інстытуце механізацыі сельскай гаспадаркі, які даў грунтоўную тэарэтычную базу па зноў абранай спецыяльнасці. З усмешкай успамінаецца Аляксандру Харошку, што часам спрабаваў збочыць з праторанай сцяжыны, ды нязменна вяртаўся да энергетыкі. У службе энерганагляду стаў працаваць пасля перамогі ў прафесійным конкурсе-адборы, дзе паказаў свае вартыя прафесійныя і чалавечыя якасці.  

Працягнуць чытаньне "НА ВАРЦЕ ЛЮДСКОЙ БЯСПЕКІ"

Ю. І. ГАНЧАР, старшы майстар дыспетчарска-аварыйнай службы.
Юрый Іванавіч – спецыяліст, які адказвае за лакалізацыю і ліквідацыю аварый, працуе ў надзвычайных сітуацыях. Ён – малады спецыяліст, і добра памятае, як прыйшоў у прафесію: са школы цікавіў менавіта “інжынерны” профіль. Скончыўшы ў 2001-м годзе Політэхнічную акадэмію, вярнуўся на Дзятлаўшчыну, у ВУ “Дзятлаварайгаз”. “Інжынерныя веды, – дзеліцца старшы майстар, — спатрэбіліся на практыцы”. Складанасць паўсядзённай работы Юрыя Іванавіча – гэта не толькі работа з брыгадай, дзе 15 чалавек, але і з насельніцтвам, абанентамі газавай службы. Тут трэба быць і выдатным інжынерам, і тонкім псіхолагам. Юрый Іванавіч – шчаслівы чалавек, бо мае надзейныя тылы, падтрымку сям’і. “Да таго ж, з нагоды мінулагодняга прафесійнага свята, – усміхаецца ён, – атрымаў лепшы падарунак на свеце – 10-га верасня нарадзілася дачушка.” Аварыйна-дыспетчарская служба працуе круглыя суткі, без выхадных і перапынкаў, таму і кіраўніку трэба быць на сувязі пастаянна – і днём, і ноччу – на выпадак сур’ёзнай аварыі.
В. М. КАЗЛЯНКОЎ, электрагазазваршчык.  

Працягнуць чытаньне "БАГАЦЦЕ “ДЗЯТЛАВАРАЙГАЗА” — ЗЛАДЖАНЫ КАЛЕКТЫЎ"

Так ужо склалася ў жыцці,  калі бачыш Лілю Канавалік, то дзесьці абавязкова знаходзіцца Алеся Буткіна. Яны ўдзвюх, як нітка з іголкай. І не толькі на будоўлі. Вось і на гэты раз, выйшаўшы з аўтобуса, які прывёз рабочых з аб’екта, разам накіраваліся дахаты. Ісці даводзіцца ў адным накірунку: па вуліцы  Савецкай у Дзятлаве. І толькі на плошчы разыходзяцца: жывуць у розных інтэрнатах.
Сёння Ліля чамусьці не спяшалася дахаты. Тоячы хітрынку ў вачах, патлумачыла сяброўцы, што хоча прабегчыся па магазінах. А калі Алеся прапанавала скласці кампанію, адмовілася. Тая, здзіўлена глянуўшы на Лілю, моўчкі згадзілася. Аказваецца, у Алесі не за доўгім часам будзе дзень нараджэння і Ліля хацела выбраць падарунак, так сказаць, сюрпрыз ёй зрабіць.
Наступная раніца зноў звяла іх удзвюх. Вясёлыя, усміхаючыся адна другой, перакінуўшыся навінамі, незаўважна падыйшлі да прадпрыемства, хвіліну-другую перадыхнулі і ў аўтобус, на чарговы аб’ект: шчыравалі над домікамі, што вырысоўваліся ўздоўж шашы ў СВК “Вензавец”.
Прафесію маляра-тынкоўшчыка, якой валодаюць гэтыя жанчыны, можна параўнаць з цырульнікам, мадэльерам. Ці не прыемна нам выйсці з цырульні з моднай стрыжкай, якая маладзіць, надае прывабнасць або звярнуць на сябе ўвагу моднай абноўкай. Гэтак жа прыемна навасёлам, якія перасяляюцца ў новыя, прыгожыя, дабротныя дамы, што ўзводзяць рабочыя-будаўнікі. А вось апошні штрых, так сказаць глянец, тут наводзяць тынкоўшчыкі, маляры. У іх ліку Алеся Буткіна, Ліля Канавалік. Ну як не залюбавацца той прыгажосцю, якую ствараюць іх умелыя рукі.
Напярэдадні Дня будаўніка я папрасіла кіраўніка “Дзятлаварамбуда” Сяргея Сяргеевіча Чарнікевіча назваць лепшых рабочых. Прозвішча Лілі было першым. Паехалі знаёміцца. Пераступіўшы парог адміністрацыйнага будынка, адразу натыкнулася на гарэзлівыя вочы і прыгожае абрамленне твару дзвюх маладых жанчын, якія вабілі яшчэ і прыемнай усмешкай. Я папрасіла падказаць, дзе можна знайсці Лілю Канавалік і пазнаёміцца з яе брыгадай. Якім было маё здзіўленне, калі яны дружна, у адзін голас адказалі: гэта – мы. Я не магла адарваць ад іх вачэй і падумала, такія прыгажуні не могуць працаваць абыякава, у сваю справу яны ўкладваюць любоў, цеплыню душы.
Мы наважыліся пагутарыць у альтанцы, якая пабудавана на тэрыторыі. Перш-наперш вырашана было іх сфатаграфаваць. Назіраючы з боку, зрабіла вывад: з такімі людзьмі не засумуеш. Смех, жарт – яны пераклікаліся з іх маладосцю, а калі дадаць добрыя словы кіраўніка ў іх адрас, то можна сказаць адназначна: маладосць і праца тут поруч

Працягнуць чытаньне "МАЛАДОСЦЬ І ПРАЦА ПОРУЧ ІДУЦЬ"

Ураджэнка Дзятлаўшчыны Марыя Уладзіміраўна Грынцэвіч працуе доктарам- -стаматолагам у цэнтральнай раённай бальніцы зусім нядаўна. Яе стаж работы — толькі год.
Стаць медыкам дзяўчына жадала з дзяцінства. Марыю вабіла гуманнасць гэтай прафесіі. З цягам часу дзіцячыя мары сталі жыццёвай мэтай. Таму пасля заканчэння Вензавецкай сярэдняй школы дзяўчына вырашыла паступаць у Гродзенскі медыцынскі ўніверсітэт на лячэбны факультэт. Аднак, прыйшоўшы разам з бацькам у Дзятлаўскую раённую бальніцу па мэтавае накіраванне, па парадзе галоўнага доктара А. М. Шафарэвіча яна вырашыла ўзяць накіраванне на стаматалагічны факультэт. Паспяхова здаўшы ўступныя іспыты, Марыя стала студэнткай медуніверсітэта, які закончыла ў 2007 годзе.      

Працягнуць чытаньне "ЗДЗЕЙСНЕНЫЯ МАРЫ"

Вёска Апаліна-Басіна ўсё больш набывае гарадское аблічча. Шырокая цэнтральная вуліца заасфальтавана. Паабапал яе – прыгожыя цагляныя дамы, да якіх падведзены прыродны газ. Калі шукаць патрэбнага чалавека – варта назваць вуліцу і нумар дома. Ну чым не горад!
Мясцовы сельгаскааператыў (цяпер гэта “Русь-Агра”) узводзіць шмат добраўпарадкаванага жылля для сваіх працаўнікоў. Яго атрымліваюць у асноўным маладыя сем’і. Вуліцу Новую і гаспадыню дома №2, дзе жыве цяпер Святлана Матук, убачылі неспадзявана. Яна мела ў гэты дзень выхадны або невялікі перапынак на рабоце, бо накіроўвалася ў мясцовую краму.
Першыя хвіліны знаёмства і гутарка пайшла сваёй чаргой. 16 апошніх гадоў працуе даяркай на мясцовай малочнатаварнай ферме. Гаспадарка выдзеліла асобны катэдж з усімі зручнасцямі. З мужам Віктарам, які працуе вадзіцелем у СВК, выгадавалі двое сыноў – Андрэя і Дзмітрыя. Маюць ужо ўнукаў – Калінку і Уладзіка. Дзеці са сваімі сем’ямі жывуць у Дзятлаве, там і працуюць у “СоліБеле”. Часта прыязджаюць да бацькоў.
На першы погляд усё лёгка і проста. Але за гэтымі словамі – жыццё 47-гадовай Святланы, якое даравала ёй напачатку зусім іншую прафесію.
Дзяўчына ў 17-гадовым узросце, як і яе сяброўкі, жыла рознымі марамі. Заканчвала дзятлаўскую сярэднюю школу №2 і задумвалася аб сваёй будучыні. Выбар паў на прафесію закройшчыка-мадэльера. Сама жыла ў вёсцы Міроўшчына. Хацелася і вялікі горад пабачыць. Паехала набываць спецыяльнасць у Віцебскае вучылішча бытавога абслугоўвання. Паступіла без праблемаў, вучоба давалася лёгка, бо мела вялікую зацікаўленасць у будучай прафесіі.
Прайшлі гады вучобы і Святлана, атрымаўшы дыплом, вярнулася дамоў. Вялікі горад вабіў сваёй прыгажосцю, але яго мітуслівае жыццё не задавальняла. Больш па душы была вясковая цішыня, добразычлівыя людзі. Яна і цяпер ніколькі не шкадуе, што не стала гараджанкай.
Раённы дом быту, куды ўладкавалася дзяўчына на працу – першы крок у самастойнае жыццё, першы крок да поспеху. Прафесія падабалася. Побач працавалі добрыя калегі, якія давалі маладому спецыялісту практычныя навыкі. Святлана памятае тыя гадзіны хвалявання, калі яна, няўпэўненая і палахлівая, размаўляла са сваімі першымі заказчыцамі. Жанчыны падчас трапляліся патрабавальныя, прынцыповыя. Яны не думалі аб тым, што тварам не выйшлі або не маюць ідэальную фігуру. Кожнай хочацца быць прыгажуняй і выглядаць як каралева. Мала таго, абноўка павінна адпавядаць не толькі яе асабістаму густу, але і выклікаць зайздрасць у іншых. Гэта цяпер проста: выбераш на рынку любую рэч. А ў той час, калі працавала Святлана, шмат абновак праходзіла праз яе рукі. Адрэз тканіны яна ператварала ў элегантныя плацці, блузкі, спадніцы. Кліентура павялічвалася. Многія жанчыны, пераканаўшыся ў майстэрстве закройшчыцы, сталі яе пастаяннымі заказчыцамі. Гэта радавала, але і абавязвала ўдвая. Прыйшоў паспех: людская ўдзячнасць, павага ў калектыве, высокія працоўныя паказчыкі.                                

Працягнуць чытаньне "КРОКІ ДА ПОСПЕХУ"

Не знойдзеш чалавека, у лёсе якога не адыграў бы пэўную ролю настаўнік. За вучнёўскай партай пачынаецца свядомае жыццё кожнага. І той настаўнік, хто адчуў у сабе даследчыка, творцу ў паўсядзённай працы, становіцца майстрам педагагічнай справы. Такім майстрам з’яўляецца настаўніца матэматыкі Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы Інэса Іванаўна Гецэвіч.
Шмат гадоў таму ў сэрцы дзяўчынкі нарадзілася мара: ёй вельмі хацелася стаць настаўніцай. Першая спроба сур’ёзна заняцца асваеннем прафесіі педагога была пасля 8 класа. Але тут яна пацярпела няўдачу. Пасля заканчэння сярэдняй школы ў г. Каўнасе (дзе і нарадзілася) Інэса зноў робіць крок да рэалізацыі сваіх мараў. Яна становіцца студэнткай Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна. Далей была вучоба, пачатак працоўнай дзейнасці…
Цяпер школа для Інэсы Іванаўны – самая цудоўная краіна, дзе кожны новы дзень непадобны на папярэдні, дзе ўвесь час трэба быць цікавым для акружаючых людзей, натхняць сваёй энергіяй, імкнуцца і самой спазнаваць новае. “Галоўныя жыхары гэтай краіны – дзеці. Яны прымусілі мяне быць такой, якая я цяпер. І я вельмі ўдзячная ім за гэта, бо яны навучылі мяне прымаць іх такімі, якія яны ёсць, навучылі быць цярплівай да памылак іншых, патрабавальнай да самой сябе,” – гаворыць Інэса Іванаўна.
Каля 20 гадоў працуе Інэса Іванаўна ў Вензавецкай школе. Яна вельмі любіць сваю навучальную ўстанову, дзе акружаюць сябры-педагогі, дзе штодня сустракаецца з любімымі дзецьмі. Вопытная, умелая настаўніца, яна можа па-сапраўднаму зацікавіць вучняў сваім прадметам. Вось што кажа пра Інэсу Іванаўну дырэктар Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняў школы Г. І. Франюк: “Калі прысутнічаеш на ўроках гэтага педагога, то пераконваешся: для Інэсы Іванаўны няма дробязяў, прадумана кожная дэталь. Прычым, урок для настаўніцы – гэта звяно ў ланцужку ўрокаў. Заняткі заўсёды насычаныя, праходзяць на адным дыханні. І ў выніку – дзеці ахвотна, з цікавасцю рашаюць задачы, прыклады, якія патрабуюць логікі, доказаў”.                        

Працягнуць чытаньне "ІНЭСА ГЕЦЭВІЧ: ТРЭБА АДПАВЯДАЦЬ ЧАСУ, У ЯКІ ЖЫВЕШ, МЕСЦУ, ЯКОЕ ЗАЙМАЕШ"

Старшы ўчастковы інспектар міліцыі Ігар Аляксеевіч Ціхан у органах унутраных справаў служыць з мая 1990 года.
Службу ён пачынаў з пасады міліцыянера патрульна-паставой службы, прайшоў шлях ад малодшага сяржанта да маёра міліцыі.
Са студзеня 2007 года Ігар Аляксеевіч абслугоўвае тэрыторыю Вензавецкага сельскага савета. Нямала добрых словаў у яго адрас выказвае кіраўніцтва раёна, насельніцтва, і гэта гаворыць аб тым, што за такі непрацяглы час ён знайшоў агульную мову з кіраўнікамі прадпрыемстваў, арганізацый, выклікаў давер да сябе простых людзей.
На якіх бы пасадах не служыў Ігар Аляксеевіч, яго заўсёды адрознівае дысцыплінаванасць, прынцыповасці, высокае пачуццё адказнасці за даручаны ўчастак службовай дзейнасці, няўхільнае выкананне патрабаванняў закона ў спалучэнні з добрасумленным выкананнем свайго службовага абавязку.
Забеспячэнне менавіта такога падыходу да службы выклікае ўдзячнасць людзей, стварае атмасферу павагі да органаў унутраных справаў, павышае іх аўтарытэт у насельніцтва.
За добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў вопытны супрацоўнік неаднаразова ўзнагароджваўся грашовай прэміяй кіраўніцтвам аддзела.
Менавіта такія супрацоўнікі, як Ігар Аляксеевіч Ціхан, служаць прыкладам выканання патрабаванняў загаду Міністра ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь “Аб ветлівых і ўважлівых адносінах супрацоўнікаў органаў унутраных справаў і ваеннаслужачых унутраных войскаў да грамадзян”.
А. САЧЫК,
намеснік начальніка РАУС Дзятлаўскага райвыканкама.

Вечарэла. Зімовы прыцемак згушчаўся над зямлёй, якая, пакрыўшы бялюткім дываном, у гэты час адпачывала. З вокнаў яркімі промнямі лілося электрычнае святло, пад музыку якога ў вясёлым карагодзе кружыліся сняжынкі. Галіна Іосіфаўна назірала за гэтым цудам прыроды ды так захапілася, што ледзь не прапусціла сваю любімую тэлеперадачу.
Быў панядзедак і ў 19 гадзін штодзень прыхільнікі Ігара Квашы і Машы Шукшыной не зводзяць вачэй з экрана тэлевізара. Падабаюцца вядучыя праграмы “Чакай мяне” і Галіне Іосіфаўне Сліжэўскай. Яна суперажывае, хвалюецца за лёсы людзей, якія падчас шукаюць адзін другога дзесяткі гадоў. А гэта, у асноўным тыя, каго разлучыла вайна.
Перадача цікавая, хоць і цяжкаватая для Галіны Іосіфаўны, якая нарадзілася ў перадваенны час і перажыла пакуты фашысцкага насілля. Яна баялася прапусціць хоць адзін момант людской трагедыі і, змахваючы са шчакі слёзы, углядалася ў экран тэлевізара.
У вячэрняй цішыні рыпнулі дзверы. Галіна Іосіфаўна, адарваўшыся ад сваіх думак, убачыла сына.
– Вось дык цуд, – прыхінаючыся да яго, радавалася. – Чаму без званка?
Матуля занепакоілася. Валера, убачыўшы яе хваляванне, спрабаваў аджартавацца:
– Хацеў табе сюрпрыз прыемны зрабіць. Камандзіроўка пазапланавая ў Мінск, а як не заглянуць да цябе, матуля, — і кінуўшы позірк на экран, працягваў, — а ты, як заўсёды, глядзіш “Чакай мяне”. Навошта табе чужое гора, свайго з маленства мала хапіла? — не сунімаўся Валера.
– Чужога гора для мяне не бывае. А калі маеш добрае сэрца, то не застанешся раўнадушны да любой бяды, — пераконвала сына Галіна Іосіфаўна.
І неўзабаве іх гутарка перайшла на больш вясёлыя тэмы. Сын расказваў пра сваё жыццё, пра поспехі ў вучобе Кацярыны (яе ўнучка – студэнтка).
Ноччу жанчыне не спалася. Словы сына: свайго гора з маленства хіба мала хапіла, вярнулі яе ў далёкае дзяцінства. Яна звычайна стараецца не ўспамінаць жахі вайны, але яны глыбокімі каранямі прараслі ў душу, сэрца не пакідае тупы боль.
… Горад Магілёў, дзе Галіна Іосіфаўна нарадзілася і расла, быў ахоплены полымем вайны. Гулі бесперапынна самалёты, рваліся бомбы, разгубленыя людзі шукалі паратунку. Жанчына і цяпер памятае, як у адзін з такіх дзён, яна разам з сям’ёй, хавалася ў лагчыне. На той момант дзіцячаму розуму было непадуладна зразумець, што дзеецца на свеце, чаму такая паніка, ад куляў хаваюцца. А слова вайна было такое чужое і ёй, маленькай па ўзросту, не мела яно ніякага сэнсу.
Малюнкі дзяцінства мільгалі перад вачамі ў начной цемры, а думкі ў галаве мроіліся адна за другой. Галіна Іосіфаўна прыпамінае таварняк, вагоны якога былі без даху. На ім везлі змарнелых людзей. Разам з імі — і яе сям’ю: бацькоў, брата і сястру. На тэрыторыі Германіі сагналі ўсіх у халодны барак, уздоўж сцен якога стаялі шмат’ярусныя насцілы. Сястра Валянціна прастудзілася, моцна кашляла. Матуля прытуляла яе да грудзей, сагравала сваім цяплом і хавала. Усе ведалі, калі немцы даведаюцца пра хворую дзяўчынку, абавязкова забяруць і заб’юць. Так было ўжо не адзін раз. Бог быў міласцівы да яе сям’і. Усе выжылі, перанеслі неймаверны голад, і калі прыйшла доўгачаканая перамога, вярнуліся дадому.                            

Працягнуць чытаньне "СОРАК ГАДОЎ ЖЫЦЦЯ — ДЗЕЦЯМ"

Для Івана Анатольевіча Пласконнага, доктара–хірурга Дзятлаўскай раённай бальніцы, выбар прафесіі быў відавочны – толькі медык. Гэтая прафесія стала справай жыцця для яго бацькоў, дзядзькі і цёткі. Не медыкам у сямейнай дынастыі з’яўляецца толькі сястра Івана Анатольевіча – Таццяна, якая стала дзіцячым псіхолагам.
– Нарадзіўся я ў вёсцы Сінкевічы, што на Палессі. – расказвае пра сябе мой субяседнік. — У 1986 годзе, калі адбылася аварыя на Чарнобыльскай АЭС, сям’я пераехала ў Мастоўскі раён, вёску Курылавічы. Бальніца, дзе працавалі мае бацькі, дом, дзе мы жылі, былі размешчаны за два з паловай кіламетры ад вёскі. Можна сказаць, што я вырас у бальніцы. З дзяцінства быў знаёмы з гэтай прафесіяй, ў іншага для сябе не ўяўляў.
Школу Іван Анатольевіч закончыў у 2000 годзе. Аднак паступіць у Гродзенскі медыцынскі ўніверсітэт яму ўдалося толькі праз год, пасля вучобы на падрыхтоўчых курсах пры гэтай установе.
Іван Анатольевіч не лічыць сябе аматарам гуманітарных дысцыплін. Больш даспадобы яму дакладныя навукі. Ён добра ведаў іх у школе, з лёгкасцю давалася вывучэнне анатоміі, тапаграфічнай анатоміі ў студэнцкія гады.
Медыцынскі ўніверсітэт Іван Анатольевіч закончыў як доктар агульнай практыкі. Пасля стажыроўкі, якую праходзіў ў Лідскай раённай бальніцы, атрымаў сертыфікат доктара–хірурга.
– Любоў да хірургіі, – зазначае мой субяседнік, — мне прывіў Мікалай Мікалаевіч Іаскевіч, прафесар Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта.— У студэнцкія гады я асістыраваў пры аперацыях. Вялікі вопыт набыў падчас стажыроўкі, якую праходзіў пад кіраўніцтвам Валерыя Іванавіча Гушчы і Васіля Кірылавіча Леаненкі, самага маладога хірурга агульнай хірургіі. Шмат навыкаў я набыў падчас працы ў Дзятлаўскай раённай бальніцы, у прыватнасці –ад дактароў-хірургаў Дзмітрыя Лявонцьевіча Латушкі, Івана Міхайлавіча Родзькіна, Уладзіміра Іванавіча Максімовіча.                          

Працягнуць чытаньне "СЯМЕЙНАЯ ТРАДЫЦЫЯ"

Газета "Перамога"

Вашай увазе прапануецца электронны варыянт дзятлаўскай раённай газеты "Перамога", а таксама нумары ў фармаце PDF. Выкладзеныя тут артыкулы могуць утрымліваць памылкі, таму звяртаем вашую увагу, што канчатковы варыянт - гэта друкаваная газета, таму і раім вам сваечасова аформіць падпіску на нашае раённае выданне.

Рубрыкі

Каляндар

September 2010
M T W T F S S
« Aug    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Спасылкі на сайты

 Page 2 of 5 « 1  2  3  4  5 »