Архіў для ‘Па Беларусі’ Катэгорыі

Адпаведны ўказ №21 “Аб назначэнні выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць шостага склікання” Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 18 студзеня.
Указ падрыхтаваны і падпісаны ў адпаведнасці з патрабаваннямі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў даручана ў адпаведнасці са сваімі паўнамоцтвамі арганізаваць правядзенне выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў і ажыццяўляць кантроль за выкананнем заканадаўства аб выбарах.
Дзяржаўныя органы і іншыя дзяржарганізацыі павінны забяспечыць выкананне ва ўстаноўленыя Выбарчым кодэксам Беларусі тэрміны аднесеных да іх кампетэнцыі арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў. Фінансаванне выбарчай кампаніі будзе ажыццяўляцца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту. Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.
БЕЛТА.

Пазабюджэтны фонд для дадатковага фінансавання расходаў на падрыхтоўку і правядзенне выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў будзе створаны ў Беларусі. Такое рашэнне прынята 12 студзеня на пасяджэнні Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў.
Фонд будзе папаўняцца за кошт добраахвотных пералічэнняў грашовых сродкаў ад арганізацый, прадпрыемстваў і грамадзян. Рахунак будзе адкрыты ў Беларусбанку ў беларускіх рублях. Права расходаваць і размяркоўваць сродкі фонду належыць Цэнтрвыбаркаму. Грашовыя сродкі Фонду могуць быць выкарыстаны для аплаты дадатковых расходаў на падрыхтоўку выбарчай дакументацыі, плакатаў, дадатковага матэрыяльна-тэхнічнага аснашчэння камісій, правядзення перадвыбарнай агітацыі.
МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫІ ДЛЯ ВЫБАРКАМАЎ
ЦВК Беларусі зацвердзіў метадычныя рэкамендацыі для тэрытарыяльных акруговых і ўчастковых выбарчых камісій па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў. Гэтыя дакументы вельмі чакаюць на месцах. Да іх праяўляюць вялікую цікавасць таму, што яны распрацаваны з улікам змяненняў і дапаўненняў у Выбарчым кодэксе, - адзначыла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.                                  

Працягнуць чытаньне "ПАЗАБЮДЖЭТНЫ ФОНД ДЛЯ ДАДАТКОВАГА ФІНАНСАВАННЯ КАМПАНІІ ПА ВЫБАРАХ"

У мэтах падтрымкі маладых вучоных Прэзідэнт Беларусі падпісаў распараджэнне аб назначэнні стыпендый аспірантам.
Стыпендыі Прэзідэнта Беларусі ў 2010 годзе будуць атрымліваць 100 аспірантаў, якія навучаюцца па вочнай форме ў дзяржаўных установах, што забяспечваюць атрыманне паслявузаўскай адукацыі. Усе стыпендыяты паспяхова навучаюцца ў аспірантуры, праводзяць даследаванні па прыярытэтных напрамках развіцця навукі, рэзультаты якіх укараняюцца ў вытворчасць.                                    

Працягнуць чытаньне "СТЫПЕНДЫІ ПРЭЗІДЭНТА БЕЛАРУСІ"

Вызначаны лаўрэаты пяці прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” 2009 года. Указ аб прысуджэнні прэмій кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 5 студзеня.
Па выніках 2009 года прэміямі адзначаны аўтарскія і творчыя калектывы за актыўную дзейнасць у гуманітарнай сферы, якая садзейнічае захаванню і памнажэнню нацыянальнага культурнага здабытку, выхаванню ў моладзі любові да Радзімы, умацаванню духоўных каштоўнасцяў і мастацка-маральных традыцый, ідэй чалавекалюбства, дабрачыннасці і міласэрнасці.
Прэміі прысуджаны архіепіскапу Гомельскаму і Жлобінскаму арыстарху за значны асабісты ўклад у адраджэнне і захаванне духоўнай, гістарычнай і культурнай спадчыны беларускага народа, аўтарскаму калектыву агенцтва тэлевізійных навін Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі за стварэнне дакументальнага серыяла “Зямля беларуская”, калектыву бальніцы паліятыўнага догляду “Хоспіс” за падзвіжніцкую дзейнасць па аказанні дапамогі цяжкахворым пацыентам, калектыву выдавецтва беларускага эзархата за выпуск факсімільнага выдання Слуцкага Евангелля, трэнеру-выкладчыку па лёгкай атлетыцы Гомельскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы прафсаюзаў “Лідар” Уладзіміру Кацуру за значныя дасягненні ў сацыяльнай рэабілітацыі інвалідаў.                          

Працягнуць чытаньне "НАЗВАНЫ ЛАЎРЭАТЫ ПРЭМІІ ПРЭЗІДЭНТА БЕЛАРУСІ “ЗА ДУХОЎНАЕ АДРАДЖЭННЕ”"

Аб тарыфах ЖКГ

Узровень пакрыцця насельнiцтвам затрат на паслугi ЖКГ у 2010 годзе не перасягне 35 працэнтаў, заявiў Прэзiдэнт.

Кiраўнiк дзяржавы канстатаваў, што сёння насельнiцтва пагашае расходы на паслугi ЖКГ прыкладна на 30 працэнтаў, тады як раней гэты паказчык складаў 52 працэнты. Паводле слоў Прэзiдэнта, дрэнна, што ёсць такое падзенне, бо ў перспектыве кожны павiнен у поўным аб’ёме аплачваць паслугi, якiя спажывае. “Але ў нас сацыяльная дзяржава, мы сацыяльна абараняем сваiх людзей. Узнiкае пытанне: цi могуць людзi 100 працэнтаў заплацiць? Не могуць, тым больш у крызiснай сiтуацыi”, — адзначыў ён.

Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што ў 2008 годзе ў краiне быў забяспечаны добры ўзровень зарплаты. Разам з тым, сёлета рэальная заработная плата павялiчылася толькi на 0,1 працэнта. “У гэтым годзе мы заработную плату толькi ўтрымалi на ўзроўнi мiнулага года. Узнiкае пытанне, а цi змогуць усе заплацiць гэтыя 55 працэнтаў. Таму ў наступным годзе, я ўраду адкрыта заявiў, калi мы атрымаем пакрыццё 35 працэнтаў, то гэта будзе нармальна. Мы так i запланавалi. Будзе магчымасць у чалавека больш заплацiць, заплацiць больш, але пакуль я гэтага не бачу”, — сказаў Прэзiдэнт.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, Урад Беларусi ўносiў прапанову аб павелiчэннi платы за паслугi ЖКГ на 7 долараў на працягу першага паўгоддзя. “Як бы людзi нi перажывалi, гэта было б пад’ёмна. Але з iншага боку, мы атрымлiваем ад гэтага павышэння ўсяго толькi Br77 млрд, тады як бюджэт на наступны год — Br52 трлн. Цi трэба з народам, груба кажучы, сабачыцца за гэтыя Br77 млрд”, — сказаў кiраўнiк дзяржавы. “Вось калi мы ўбачым тэндэнцыю, што людзi маюць магчымасць заплацiць, за Лукашэнкам не заржавее, я ўтрыманцаў цярпець не магу”, — дадаў ён.

Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў неабходнасць аптымiзацыi затрат i ў самiх жыллёва-камунальных службах. Ён адзначыў, што яму часта скардзяцца на недастатковую колькасць сродкаў у ЖКГ. “А вы палiчылi, па якiх тарыфах мы прапануем насельнiцтву электрычнасць, за якую цану смецце вывозiм, капiтальны рамонт робiм, колькi там раскрадаецца i гэтак далей? Тры гады ва ўрадзе лiчылi, i нарэшце прыйшлi i сказалi, што на 30 працэнтаў скарацiлi запатрабаваннi ЖКГ, — сказаў Прэзiдэнт. — А калi яшчэ прыцiснуць? Можа, яшчэ на 30 працэнтаў скароцяць. I тады тарыфы, па якiх вядзецца падлiк, будуць зусiм iншыя.

Напярэдаднi навагоднiх святаў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўнiкамi цэнтральных i рэгiянальных сродкаў масавай iнфармацыi Беларусi. Прэс-канферэнцыя праходзiла ў прамым эфiры, а ўдзел у ёй праз тэлемасты змаглi ўзяць каля 250 журналiстаў з розных рэгiёнаў краiны. Падчас больш як чатырохгадзiннай гутаркi былi закранутыя пытаннi як вынiкаў няпростага для сусветнай i беларускай эканомiкi года, так i планаў на 2010 год. “Задачы амбiцыйныя, але выканальныя”, — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка, запрашаючы да шчырай размовы. Менавiта такой яна i атрымалася — свае пытаннi, часам даволi вострыя, змаглi задаць прадстаўнiкi як дзяржаўных, так i недзяржаўных СМІ.                            

Працягнуць чытаньне "АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА: “РАСХОДЫ НА САЦЫЯЛЬНУЮ СФЕРУ Ў 2010 ГОДЗЕ НЕ БУДУЦЬ СКАРОЧАНЫ”"

З 1 студзеня памер тарфнай стаўкі і разраду работнікаў арганізацый, якія фінансуюцца з бюджэту ці карыстаюцца дзяржаўнымі датацыямі, павялічыцца на 5,2 працэнта – з 77 да 81 тысячы рублёў. Такое рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў № 1695.
Пры гэтым да тарыфных ставак работнікаў арганізацый, якія фінансуюцца з бюджэту ці карыстаюцца дзяржаўнымі датацыямі вызначаны павышаныя і паніжальныя каэфіцыенты. Так, каэфіцыент для першага разраду складае 2,419, для 27 разраду – 0,978.
Мінімальная зарплата з 1 студзеня складае 258600 рублёў – гэта адпавядае 103 працэнтам ад бюджэту пражытачнага мінімуму.
Па матэрыялах БЕЛТА.

У Беларусі самая пільная ўвага ўдзяляецца развіццю сярэдніх і малых гарадоў, забеспячэнню роўных умоваў для жыцця ў горадзе і вёсцы. І такі падыход да развіцця краіны захаваецца, нягледзячы на ўплыў сусветнага фінансава-эканамічнага крызісу.
Напярэдадні новага года ў краіне ўведзены ў эксплуатацыю яшчэ адзін спартыўны комплекс – шматпрофільны культурна-спартыўны цэнтр у Баранавічах. Праведзеныя маркетынгавая даследаванні і эканамічныя разлікі поўнасцю пацвярджаюць ідэю самаакупнасці рэалізаванага менш як за два гады праекта.
Аляксандр Лукашэнка агледзеў гэты шматфункцыянальны комплекс, у якім акрамя лядовай пляцоўкі размясціліся залы для заняткаў акрабатыкай і мастацкай гімнастыкай, більярда, фітнэс-цэнтр, трэнажорная зала, камп’ютарная зала.              

Працягнуць чытаньне "ПІЛЬНАЯ ЎВАГА – РАЗВІЦЦЮ СЯРЭДНІХ І МАЛЫХ ГАРАДОЎ"

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №641
АБ ПАВЫШЭННІ ПРАЦОЎНЫХ ПЕНСІЙ
У мэтах павышэння працоўных пенсій пастанаўляю:
1. Правесці з 1 студзеня 2010 г. карэктыроўку фактычнага заробку пенсіянераў і пераразлік працоўных пенсій, зыходзячы з сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы за ІІІ квартал 2009 г.
2. Расходы па пераразліку працоўных пенсій фінансаваць за кошт сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
3. Дадзены Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
А. ЛУКАШЭНКА.
24 снежня 2009 г. г. Мінск

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №642
АБ ПАВЕЛІЧЭННІ ПАМЕРУ ДАПАМОГІ ПА ДОГЛЯДУ ЗА ДЗІЦЁМ ВА ЎЗРОСЦЕ ДА 3 ГАДОЎ
У мэтах узмацнення дяржаўнай падтрымкі сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей ва ўросце да 3 гадоў, пастанаўляю:
1. Выплачваць штомесячную дапамогу па догляду за дзіцём ва ўзросце да 3 гадоў, назначаемую ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 30 кастрычніка 1992 года “Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей” (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1992 г., №27, ст. 473; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2007 г., №305, 2/1403), у памеры 100 працэнтаў найбольшай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, зацверджанага Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, за два апошнія кварталы.
2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у трохмесячны тэрмін забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з дадзеным Указам.
3. Дадзены Указ уступае ў сілу з 1 студзеня 2010 г., за выключэннем пункта 2 і дадзенага пункта, якія ўступаюць у сілу з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Указа.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
А. ЛУКАШЭНКА.
24 снежня 2009 г. г. Мінск

У ЦЭНТРЫ ЎВАГІ — ДЭКРЭТ № 18

Абласны семінар па ідэалагічным і інфармацыйным забеспячэнні Дэкрэта № 18 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у ненадзейных сем’ях” адбыўся на мінулым тыдні ў Дзятлаўскім раёне. Пытанні па рэалізацыі Дэкрэта № 18 абмяркоўвалі начальнікі аддзелаў ідэалагічнай работы гарадскіх і раённых выканкамаў, прадстаўнікі службаў, арганізацый Дзятлаўшчыны.
Работа па раннім выяўленні сем’яў у сацыяльна-небяспечным становішчы, індывідуальная работа з асобамі, якія павінны выплачваць дзяржаве затраты на ўтрыманне дзяцей, былі названы асноўнымі ў рэалізацыі патрабаванняў Дэкрэта № 18.
Гэта зазначыла ў выступленні намеснік начальніка упраўлення ідэалагічнай работы Гродзенскага аблвыканкама І. Б. Сцепаненка, падкрэсліўшы, што эфектыўнасць пастаўленых мэтаў можа быць дасягнута толькі сумеснымі намаганнямі ўсіх зацікаўленых службаў.
Важную ролю ў рэалізацыі Дэкрэта № 18 адыгрывае інфармацыйная работа, якая вядзецца сярод насельніцтва. Яе эфектыўнасць дазволіла выявіць сацыялагічнае даследаванне, праведзенае ўпраўленнем ідэалагічнай работы аблвыканкама сумесна з аддзеламі ідэалагічнай работы шэрагу раёнаў вобласці. Усяго ў сацыялагічным апытанні ўдзельнічалі 340 чалавек.
І.Б.Сцепаненка агучыла вынікі апытання. Адпаведна яго большасць апытаных добра ведаюць пра Дэкрэт № 18, не ведаюць толькі 1,8% рэспандэнтаў. Асноўным сродкам інфармавання былі названы друкаваныя СМІ, на другім месцы — радыё і тэлебачанне.
Большасць з апытаных згодны з тым, што нядбайныя бацькі павінны кампенсаваць дзяржаве затраты на ўтрыманне дзяцей. 60% апытаных выказалі меркаванне, што для абавязаных асобаў павінны быць створаны спецыялізаваныя закрытыя ўстановы. Толькі трэцяя частка рэспандэнтаў палічыла, што грамадзяне з гэтай катэгорыі павінны працаваць на прадпрыемствах разам з іншымі. Таксама было выказана меркаванне, што для прадпрыемстваў, дзе назіраецца эфектыўнасць выхаваўчай работы з абавязанымі асобамі, павінны быць прадугледжаны падаткавыя льготы.
Сярод мераў уздзеяння на абавязаных асобаў найбольш дзейснымі большасць рэспандэнтаў назвалі прымусовае лячэнне ад алкагольнай залежнасці, а таксама прыцягненне да крымінальнай адказнасці за ўхіленне ад выплаты дзяржаве затратаў на ўтрыманне дзяцей.
Названае даследванне дало магчымасць выявіць і “вострыя вуглы” праблемы. Сярод іх — недастатковая актыўнасць абавязаных асобаў у розных выхаваўчых мерапрыемствах, акцыях, неабходнасць удасканалення работы з абавязанымі асобамі.
Гэта — стварэнне маладзёжных груп аховы правапарадку, сямейных клубаў і аб’яднанняў, неабходнасць актывізацыі работы органаў мясцовага самакіравання,БРСМ, царквы.
Якая работа вядзецца па ідэалагічным і інфармацыйным забеспячэнні Дэкрэта № 18 у Дзятлаўскім раёне? Адказ на пытанне прагучаў у выступленнях прадстаўнікоў аддзелаў ідэалагічнай работы, адукацыі,унутраных справаў райвыканкама, медыцынскай службы раёна,упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама,райкама ГА “БРСМ”, рэдакцыі раённай газеты “Перамога”.
М. В. Мацюкевіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама:
– Пэўная ўвага раённым выканаўчым камітэтам надаецца вучобе ідэалагічнага актыву, які працуе з абавязанымі асобамі.
На 1 снежня 2009 года ў арганізацыях і СВК раёна працуюць 74 абавязаныя асобы. У рабоце з імі задзейнічаны кіраўнікі арганізацый, намеснікі па ідэалагічнай рабоце, старшыні прафсаюзных арганізацый, работнікі арганізацый, замацаваныя за абавязанымі асобамі.
Асноўным стрыжнем усёй выхаваўчай работы лічу індывідуальную работу з абавязанымі асобамі.
Пры прыёме на працу намеснік старшыні па ідэалагічнай рабоце праводзіць субяседванне з абавязанымі асобамі, тлумачыць ім асноўныя палажэнні Дэкрэта № 18. Распрацоўваецца план выхаваўчай работы, за абавязанай асобай замацоўваецца адказны работнік арганізацыі.
Намеснік старшыні па ідэалагічнай рабоце ўзаемадзейнічае з усімі структурамі соцыума. Па меры небходнасці абавязаныя асобы заслухоўваюцца на пасяджэннях саветаў прафілактыкі пры пасялковых і сельскіх выканкамах,у працоўных калектывах.  

Працягнуць чытаньне "У ЦЭНТРЫ ЎВАГІ — ДЭКРЭТ № 18"

Газета "Перамога"

Вашай увазе прапануецца электронны варыянт дзятлаўскай раённай газеты "Перамога", а таксама нумары ў фармаце PDF. Выкладзеныя тут артыкулы могуць утрымліваць памылкі, таму звяртаем вашую увагу, што канчатковы варыянт - гэта друкаваная газета, таму і раім вам сваечасова аформіць падпіску на нашае раённае выданне.

Рубрыкі

Каляндар

September 2010
M T W T F S S
« Aug    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Спасылкі на сайты

Читай бизнес новости Красноярска на портале ГлобалЯРСК.ру || Читай бизнес новости Тулы на портале ГлобалТула.ру