Архіў для ‘Па Беларусі’ Катэгорыі

“Аб гэтым заявіў генеральны дырэктар ААТ “Белтрансгаз” Уладзімір Маёраў.
Мы разлічваем, што цана газу на 2010 год будзе сфарміравана на ўзроўні мінулага года і складзе ў сярэднім па году каля DLR150 за 1 тыс. куб.м., — сказаў Уладзімір Маёраў. Разам з тым ён адзначыў, што цана газу залежыць ад ваганняў цэн на нафту, і таму вілка можа скласці DLR145-160 за 1 тыс. куб.м. Уладзімір Маёраў адзначыў, што беларускі бок прапанаваў Расіі ўдзельнічаць у шэрагу перспектыўных праектаў у сферы энергетыкі, у прыватнасці, у будаўніцтве новага блока Бярозаўскай ДРЭС, стварэнні новага завода на базе ААТ “Гроднаазот” і іншых. Прапанаваны праект праграмы беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў газавай сферы. Гэтыя прапановы цяпер разглядаюцца расійскім бокам.
На думку гендырэктара “Белтрансгазу”, з улікам новых ініцыятыў супрацоўніцтва бакі змогуць дамовіцца аб цане на газ для Беларусі ў 2010 годзе на ўзроўні мінулага года. Такім чынам, мяркуецца, што, паніжаючы каэфіцыент для цаны на газ, для Беларусі складзе 0,7-0,75 да сярэднееўрапейскай. Першы плацёж за газ у 2010 годзе беларускі бок павінен зрабіць да 23 лютага, і да гэтага часу будзе дасягнута адпаведная дамоўленасць, перакананы Уладзімір Маёраў.            

Працягнуць чытаньне "БЕЛАРУСЬ РАЗЛІЧВАЕ НА ЗАХАВАННЕ ЦАНЫ НА РАСІЙСКІ ГАЗ У 2010 ГОДЗЕ НА ЎЗРОЎНІ МІНУЛАГА ГОДА"

Беларусь спадзяецца на паляпшэнне ўмоваў экспарту ў краіны ЕС. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на сустрэчы з віцэ-прэм’ерам Польшчы, міністрам эканомікі Вальдэмарам Паўляком.
Мы спадзяёмся, што ЕС зробіць рух у 2010 годзе для беларускага экспарту, — сказаў прэм’ер.
Калі ў цэлым разглядаць мытны тарыф у ЕС, то ён знаходзіцца на ўзроўні каля 5 працэнтаў, а для беларускага экспарту ён складае 17-80 працэнтаў, — адзначыў Сяргей Сідорскі. Гэта датычыцца грузавых аўтамабіляў, спецыяльнай тэхнікі, высокатэхналагічнай прадукцыі. Гэтыя пытанні, паводле слоў кіраўніка беларускага ўрада, абмяркоўваліся з Вальдэмарам Паўляком у вузкім коле. Прэм’ер-міністр нагадаў, што на працягу 2008-2009 гадоў беларускі бок вырашыў з польскім урадам пытанні работы польскіх фермераў на беларускім рынку, экспарту беларускай сельгаспрадукцыі ў Еўропу. Так, мяса з Беларусі пастаўляецца са спагнаннем пошлін у памеры 90 працэнтаў. Акрамя таго, Беларусь застаецца адзінай краінай, увоз тэкстылю з якой у краіны ЕС кватуецца, хоць гэта не адносіцца да іншых краін.
Я бачу гэта не толькі як пэўны бар’ер для свабоднага экспартнага руху прадукцыі, але і як бар’ер для прыцягнення інфестыцый у Беларусь, — сказаў Сяргей Сідорскі.
Эканоміка
ІЛЬГОТНЫЯ МЫТНЫЯ ПОШЛІНЫ НА ЎВОЗ АЎТАМАБІЛЯЎ ФІЗАСОБАМІ БУДУЦЬ ДЗЕЙНІЧАЦЬ У БЕЛАРУСІ ДА 1 ЛІПЕНЯ
Ільготныя мытныя пошліны на ўвоз аўтамабіляў фізасобамі будуць дзейнічаць у Беларусі толькі да 1 ліпеня 2010 года. Аб гэтым паведаміў старшыня дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Аляксандр Шпілеўскі.
Прынята ўжо рашэнне, што гэта льгота адносна фізасобаў будзе дзейнічаць да 1 ліпеня бягучага года, потым усё гэта заканчваецца, — сказаў Аляксандр Шпілеўскі. Такім чынам, з 1 ліпеня мытныя пошліны на аўтамабілі для фізасобаў у Беларусі будуць такія ж , як у Расіі. Гэта пазіцыя ўжо ўзгоднена. Нагадаем, з 1 студзеня 2010 года ў адпаведнасці з адзіным мытным тарыфам мытнага саюза ў Беларусі павышаны мытныя пошліны на ўвоз легкавых аўтамабіляў для юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў да ўзроўню расійскіх. Адзіныя стаўкі мытных пошлін на аўтамабілі замежнай вытворчасці для фізічных асобаў будуць устаноўлены міжнародным дагаворам з 1 ліпеня 2010 года.
Сельская гаспадарка
ПРАГРАМА РАЗВІЦЦЯ МАЛОЧНАЙ ЖЫВЁЛАГАДОЎЛІ ДА 2015 ГОДА РАСПРАЦОЎВАЕЦЦА Ў БЕЛАРУСІ
Аб гэтым паведаміў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Васіль Седзін на пасяджэнні Мінаблвыканкама, дзе разглядаліся пытанні гатоўнасці сельскай гаспадаркі да вясенне-летняга перыяду. Спецыялісты Мінсельгасхарчу праводзяць аналіз паказчыкаў, дасягнутых у галіне жывёлагадоўлі за мінулыя гады ў розных рэгіёнах краіны, вывучаюць, за кошт чаго можна павялічыць вытворчасць і знізіць сабекошт малака. У нас ёсць для гэтага рэзервы, — адзначыў Васіль Седзін, кажучы пра неабходнасць рацыянальнага выкарыстання камбікорму, росце прадуктыўнасці дойнага статка, захаванні тэхналогіі вытворчасці, паляпшэння якасці кармоў.                                          

Працягнуць чытаньне "БЕЛАРУСЬ СПАДЗЯЕЦЦА ПА ПАЛЯПШЭННЕ ЎМОВАЎ ЭКСПАРТУ Ў КРАІНЫ ЕС"

Адпаведны ўказ №21 “Аб назначэнні выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць шостага склікання” Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 18 студзеня.
Указ падрыхтаваны і падпісаны ў адпаведнасці з патрабаваннямі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў даручана ў адпаведнасці са сваімі паўнамоцтвамі арганізаваць правядзенне выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў і ажыццяўляць кантроль за выкананнем заканадаўства аб выбарах.
Дзяржаўныя органы і іншыя дзяржарганізацыі павінны забяспечыць выкананне ва ўстаноўленыя Выбарчым кодэксам Беларусі тэрміны аднесеных да іх кампетэнцыі арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў. Фінансаванне выбарчай кампаніі будзе ажыццяўляцца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту. Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.
БЕЛТА.

Пазабюджэтны фонд для дадатковага фінансавання расходаў на падрыхтоўку і правядзенне выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў будзе створаны ў Беларусі. Такое рашэнне прынята 12 студзеня на пасяджэнні Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў.
Фонд будзе папаўняцца за кошт добраахвотных пералічэнняў грашовых сродкаў ад арганізацый, прадпрыемстваў і грамадзян. Рахунак будзе адкрыты ў Беларусбанку ў беларускіх рублях. Права расходаваць і размяркоўваць сродкі фонду належыць Цэнтрвыбаркаму. Грашовыя сродкі Фонду могуць быць выкарыстаны для аплаты дадатковых расходаў на падрыхтоўку выбарчай дакументацыі, плакатаў, дадатковага матэрыяльна-тэхнічнага аснашчэння камісій, правядзення перадвыбарнай агітацыі.
МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫІ ДЛЯ ВЫБАРКАМАЎ
ЦВК Беларусі зацвердзіў метадычныя рэкамендацыі для тэрытарыяльных акруговых і ўчастковых выбарчых камісій па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў. Гэтыя дакументы вельмі чакаюць на месцах. Да іх праяўляюць вялікую цікавасць таму, што яны распрацаваны з улікам змяненняў і дапаўненняў у Выбарчым кодэксе, - адзначыла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.                                  

Працягнуць чытаньне "ПАЗАБЮДЖЭТНЫ ФОНД ДЛЯ ДАДАТКОВАГА ФІНАНСАВАННЯ КАМПАНІІ ПА ВЫБАРАХ"

У мэтах падтрымкі маладых вучоных Прэзідэнт Беларусі падпісаў распараджэнне аб назначэнні стыпендый аспірантам.
Стыпендыі Прэзідэнта Беларусі ў 2010 годзе будуць атрымліваць 100 аспірантаў, якія навучаюцца па вочнай форме ў дзяржаўных установах, што забяспечваюць атрыманне паслявузаўскай адукацыі. Усе стыпендыяты паспяхова навучаюцца ў аспірантуры, праводзяць даследаванні па прыярытэтных напрамках развіцця навукі, рэзультаты якіх укараняюцца ў вытворчасць.                                    

Працягнуць чытаньне "СТЫПЕНДЫІ ПРЭЗІДЭНТА БЕЛАРУСІ"

Вызначаны лаўрэаты пяці прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” 2009 года. Указ аб прысуджэнні прэмій кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 5 студзеня.
Па выніках 2009 года прэміямі адзначаны аўтарскія і творчыя калектывы за актыўную дзейнасць у гуманітарнай сферы, якая садзейнічае захаванню і памнажэнню нацыянальнага культурнага здабытку, выхаванню ў моладзі любові да Радзімы, умацаванню духоўных каштоўнасцяў і мастацка-маральных традыцый, ідэй чалавекалюбства, дабрачыннасці і міласэрнасці.
Прэміі прысуджаны архіепіскапу Гомельскаму і Жлобінскаму арыстарху за значны асабісты ўклад у адраджэнне і захаванне духоўнай, гістарычнай і культурнай спадчыны беларускага народа, аўтарскаму калектыву агенцтва тэлевізійных навін Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі за стварэнне дакументальнага серыяла “Зямля беларуская”, калектыву бальніцы паліятыўнага догляду “Хоспіс” за падзвіжніцкую дзейнасць па аказанні дапамогі цяжкахворым пацыентам, калектыву выдавецтва беларускага эзархата за выпуск факсімільнага выдання Слуцкага Евангелля, трэнеру-выкладчыку па лёгкай атлетыцы Гомельскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы прафсаюзаў “Лідар” Уладзіміру Кацуру за значныя дасягненні ў сацыяльнай рэабілітацыі інвалідаў.                          

Працягнуць чытаньне "НАЗВАНЫ ЛАЎРЭАТЫ ПРЭМІІ ПРЭЗІДЭНТА БЕЛАРУСІ “ЗА ДУХОЎНАЕ АДРАДЖЭННЕ”"

Аб тарыфах ЖКГ

Узровень пакрыцця насельнiцтвам затрат на паслугi ЖКГ у 2010 годзе не перасягне 35 працэнтаў, заявiў Прэзiдэнт.

Кiраўнiк дзяржавы канстатаваў, што сёння насельнiцтва пагашае расходы на паслугi ЖКГ прыкладна на 30 працэнтаў, тады як раней гэты паказчык складаў 52 працэнты. Паводле слоў Прэзiдэнта, дрэнна, што ёсць такое падзенне, бо ў перспектыве кожны павiнен у поўным аб’ёме аплачваць паслугi, якiя спажывае. “Але ў нас сацыяльная дзяржава, мы сацыяльна абараняем сваiх людзей. Узнiкае пытанне: цi могуць людзi 100 працэнтаў заплацiць? Не могуць, тым больш у крызiснай сiтуацыi”, — адзначыў ён.

Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што ў 2008 годзе ў краiне быў забяспечаны добры ўзровень зарплаты. Разам з тым, сёлета рэальная заработная плата павялiчылася толькi на 0,1 працэнта. “У гэтым годзе мы заработную плату толькi ўтрымалi на ўзроўнi мiнулага года. Узнiкае пытанне, а цi змогуць усе заплацiць гэтыя 55 працэнтаў. Таму ў наступным годзе, я ўраду адкрыта заявiў, калi мы атрымаем пакрыццё 35 працэнтаў, то гэта будзе нармальна. Мы так i запланавалi. Будзе магчымасць у чалавека больш заплацiць, заплацiць больш, але пакуль я гэтага не бачу”, — сказаў Прэзiдэнт.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, Урад Беларусi ўносiў прапанову аб павелiчэннi платы за паслугi ЖКГ на 7 долараў на працягу першага паўгоддзя. “Як бы людзi нi перажывалi, гэта было б пад’ёмна. Але з iншага боку, мы атрымлiваем ад гэтага павышэння ўсяго толькi Br77 млрд, тады як бюджэт на наступны год — Br52 трлн. Цi трэба з народам, груба кажучы, сабачыцца за гэтыя Br77 млрд”, — сказаў кiраўнiк дзяржавы. “Вось калi мы ўбачым тэндэнцыю, што людзi маюць магчымасць заплацiць, за Лукашэнкам не заржавее, я ўтрыманцаў цярпець не магу”, — дадаў ён.

Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў неабходнасць аптымiзацыi затрат i ў самiх жыллёва-камунальных службах. Ён адзначыў, што яму часта скардзяцца на недастатковую колькасць сродкаў у ЖКГ. “А вы палiчылi, па якiх тарыфах мы прапануем насельнiцтву электрычнасць, за якую цану смецце вывозiм, капiтальны рамонт робiм, колькi там раскрадаецца i гэтак далей? Тры гады ва ўрадзе лiчылi, i нарэшце прыйшлi i сказалi, што на 30 працэнтаў скарацiлi запатрабаваннi ЖКГ, — сказаў Прэзiдэнт. — А калi яшчэ прыцiснуць? Можа, яшчэ на 30 працэнтаў скароцяць. I тады тарыфы, па якiх вядзецца падлiк, будуць зусiм iншыя.

Напярэдаднi навагоднiх святаў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўнiкамi цэнтральных i рэгiянальных сродкаў масавай iнфармацыi Беларусi. Прэс-канферэнцыя праходзiла ў прамым эфiры, а ўдзел у ёй праз тэлемасты змаглi ўзяць каля 250 журналiстаў з розных рэгiёнаў краiны. Падчас больш як чатырохгадзiннай гутаркi былi закранутыя пытаннi як вынiкаў няпростага для сусветнай i беларускай эканомiкi года, так i планаў на 2010 год. “Задачы амбiцыйныя, але выканальныя”, — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка, запрашаючы да шчырай размовы. Менавiта такой яна i атрымалася — свае пытаннi, часам даволi вострыя, змаглi задаць прадстаўнiкi як дзяржаўных, так i недзяржаўных СМІ.                            

Працягнуць чытаньне "АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА: “РАСХОДЫ НА САЦЫЯЛЬНУЮ СФЕРУ Ў 2010 ГОДЗЕ НЕ БУДУЦЬ СКАРОЧАНЫ”"

З 1 студзеня памер тарфнай стаўкі і разраду работнікаў арганізацый, якія фінансуюцца з бюджэту ці карыстаюцца дзяржаўнымі датацыямі, павялічыцца на 5,2 працэнта – з 77 да 81 тысячы рублёў. Такое рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў № 1695.
Пры гэтым да тарыфных ставак работнікаў арганізацый, якія фінансуюцца з бюджэту ці карыстаюцца дзяржаўнымі датацыямі вызначаны павышаныя і паніжальныя каэфіцыенты. Так, каэфіцыент для першага разраду складае 2,419, для 27 разраду – 0,978.
Мінімальная зарплата з 1 студзеня складае 258600 рублёў – гэта адпавядае 103 працэнтам ад бюджэту пражытачнага мінімуму.
Па матэрыялах БЕЛТА.

У Беларусі самая пільная ўвага ўдзяляецца развіццю сярэдніх і малых гарадоў, забеспячэнню роўных умоваў для жыцця ў горадзе і вёсцы. І такі падыход да развіцця краіны захаваецца, нягледзячы на ўплыў сусветнага фінансава-эканамічнага крызісу.
Напярэдадні новага года ў краіне ўведзены ў эксплуатацыю яшчэ адзін спартыўны комплекс – шматпрофільны культурна-спартыўны цэнтр у Баранавічах. Праведзеныя маркетынгавая даследаванні і эканамічныя разлікі поўнасцю пацвярджаюць ідэю самаакупнасці рэалізаванага менш як за два гады праекта.
Аляксандр Лукашэнка агледзеў гэты шматфункцыянальны комплекс, у якім акрамя лядовай пляцоўкі размясціліся залы для заняткаў акрабатыкай і мастацкай гімнастыкай, більярда, фітнэс-цэнтр, трэнажорная зала, камп’ютарная зала.              

Працягнуць чытаньне "ПІЛЬНАЯ ЎВАГА – РАЗВІЦЦЮ СЯРЭДНІХ І МАЛЫХ ГАРАДОЎ"

Газета "Перамога"

Вашай увазе прапануецца электронны варыянт дзятлаўскай раённай газеты "Перамога", а таксама нумары ў фармаце PDF. Выкладзеныя тут артыкулы могуць утрымліваць памылкі, таму звяртаем вашую увагу, што канчатковы варыянт - гэта друкаваная газета, таму і раім вам сваечасова аформіць падпіску на нашае раённае выданне.

Рубрыкі

Каляндар

July 2010
M T W T F S S
« May    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Спасылкі на сайты