Архіў для ‘Медыцына’ Катэгорыі

ГРЫП — ХВАРОБА НЕБЯСПЕЧНАЯ

ЛІЧБЫ І ФАКТЫ
Грып — самая масавая інфекцыя, якая штогод выклікае эпідэміі, перыядычна — пандэміі. Яны назіраліся ў 1918, 1957-1958, 1968-1969, 1977-1978 гадах. Чарговая пандэмія была аб’яўлена 11 ліпеня 2009 года у сувязі з распаўсюджаннем новага грыпу А/H1N1.
Згодна дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя штогод на грып хварэюць 20-30% дзяцей і 5-10% дарослых, паміраюць — ад 250 тысяч да 500 тысяч чалавек. Эканамічныя страты ад штогадовых эпідэмій грыпу складаюць ад 1 ад 6 млн. долараў на 100 тысяч насельніцтва.
У Беларусі на грып і ВРВІ штогод хварэе кожны трэці жыхар. Больш паловы сярод усіх захварэўшых– дзеці да 14 гадоў.
У 2009 годзе ў Беларусі сезонны пад’ём захваральнасці на ВРВІ і грып зарэгістраваны ў кастрычніку-лістападзе. У Дзятлаўскім раёне ў гэты перыяд захварэлі 800 чалавек. Вучэбны працэс быў прыпынены ў 6 школах.
Чарговы пад’ём захваральнасці на грып і ВРВІ чакаецца ў лютым.                

Працягнуць чытаньне "ГРЫП — ХВАРОБА НЕБЯСПЕЧНАЯ"

ВАКЦЫНАЦЫЯ СУПРАЦЬ ГРЫПУ

Грып з’яўляецца адзінай інфекцыяй, якая штогод выклікае эпідэмію. Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя 11 ліпеня 2009 года аб’яўлена чарговая пандэмія ў сувязі з распаўсюджаннем новага грыпу А/Н1N1.
У 2009 годзе некалькі адрознівалася ад мінулых гадоў эпідэмічная сітуацыя ў Дзятлаўскім раёне. Сезонны пад’ём захваральнасці на грып і ВРВІ пачаўся ў кастрычніку– лістападзе. У сувязі з гэтым у некалькіх школах раёна быў прыпынены навучальны працэс. Чарговы пад’ём узроўню захваральнасці на грып і ВРВІ чакаецца ў сярэдзіне лютага.
Асаблівую трывогу ў свеце і ў нас у краіне выклікае грып А/H1N1. Урадам Беларусі былі выдзелены грошы і закуплена вакцына супраць грыпу, якая знізіць колькасць захварэўшых, дасць магчымасць пазбегнуць цяжкіх ускладненняў.
У Дзятлаўскі раён паступіла 3 тысячы дозаў вакцыны “Інфлювір” расійскай вытворчасці. Прышчэпкі праводзяцца бясплатна.
Вакцынацыя праводзіцца інтраназальна (каплі ў нос), двухразова з інтэрвалам ў 10 дзён. У першую чаргу прышчапяцца будуць медыцынскія работнікі, работнікі сістэмаў жыццязабеспячэння:энергетыкі, вода-і газазабеспячэння, сувязі, аховы грамадскага правапарадку і іншыя.
Супрацьпаказаннямі да прышчэпкі з’яўляюцца алергічныя рэакцыі на курыны бялок, рэакцыі на папярэдняе ўвядзенне вакцыны, імунадэфіцытнае становішча, новаўтварэнні.Таму перад вакцынацыяй абавязкова праводзіцца агляд доктара.                        

Працягнуць чытаньне "ВАКЦЫНАЦЫЯ СУПРАЦЬ ГРЫПУ"

АНГІНА

Калі вы адчулі боль пры глытанні, агульнае недамаганне, галаўны боль, у вас павысілася тэмпература, цалкам верагодна, што гэта ангіна – вострае інфекцыйнае захворванне з выражанымі запаленчымі змяненнямі з боку глоткі і міндалін.
Ангіна небяспечная ўскладненнямі, найбольш частае з іх – паратанзіліт, калі інфекцыя з міндалінаў пранікае ў клятчатку, дзе ўтвараецца абсцэс. У гэтым выпадку хворы мае патрэбу ў шпіталізацыі. Акрамя таго, запаленне ў міндалінах, калі своечасова яго не лячыць, можа прывесці да развіцця раўматызму, захворвання нырак.
Пры ангіне, якая толькі пачынаецца, добра дапамагае павольнае жаванне лустачак лімона, асабліва цэдры. Пасля гэтага рэкамендуецца на працягу гадзіны нічога не есці, што дасць магчымасць эфірным маслам і лімоннай кіслаце ўздзейнічаць на запаленнне слізістай абалонкі і горла.
Калі ж хвароба “увайшла ў моц”, змагацца з ёй дапамогуць паласканне горла. Сэнс іх у тым, што струменем вадкасці змываць з паверхні запаленых міндалін слізь, налёты і гной, акрамя таго, паласканне аказвае процізапаленчае дзеянне.                          

Працягнуць чытаньне "АНГІНА"

НАСТУПСТВЫ ПАСІЎНАГА КУРЭННЯ

Рак — страшная, смяротная хвароба. Адной з яе прычынаў з’яўляецца курэнне. Яно часцей за ўсё прыводзіць да анкалагічных захворванняў гартані і лёгкіх. Акрамя гэтага, той, хто курыць, шкодзіць не толькі свайму здароўю, але і здароўю іншых людзей.
Пры згаранні тытуню ўтвараюцца асноўны і дадатковы патокі дыму. Больш 90% асноўнага патоку(ён фарміруецца падчас зацяжкі)складаецца з 350-500 газападобных кампанентаў, асабліва шкоднымі з якіх з’яўляюцца вокіс і двувокіс вугляроду. Астатнюю частку складаюць розныя таксічныя спалучэнні — аміяк, фенол, ацэтон, вокіс азоту, цыяністы вадарод, радыеактыўны палоній.
У дыме, які выдыхае курыльшчык у паветра, утрымліваецца ў 4-5 разоў больш вокісу вугляроду,у 50 разоў больш — нікаціну і смолаў, у 45 разоў — аміяку.
Менавіта гэтая акалічнасць стварае асаблівую небяспеку пасіўнага або “прымусовага” курэння. Пры ўдыханні тытунёвага дыму радыеактыўныя часціцы асядаюць глубока ў лёгкіх, разносяцца з крывёй па арганізме, асядаючы ў тканках печані, падстраўнікавай залозы, лімфатычных вузлах, костным мозгу.                              

Працягнуць чытаньне "НАСТУПСТВЫ ПАСІЎНАГА КУРЭННЯ"

Упершыню Сусветны дзень прафілактыкі дыябету прайшоў у 1991 годзе. Ён з’явіўся своеасаблівым адказам на прагрэсіруючы рост захваральнасці на гэтую паталогію, якую ў апошні час пачалі называць “неінфекцыйнай эпідэміяй”. Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў 2007 годзе ў свеце налічвалася больш за 246 мільёнаў хворых на цукровы дыябет. Кожныя 12-15 гадоў іх колькасць падвойваецца. Па прагнозах на 2025 год можа стацца, што колькасць хворых на цукровы дыябет складзе больш за 300 мільёнаў чалавек.
У Беларусі зарэгістраваны 187668 чалавек, якія пакутуюць ад гэтай паталогіі. У Гродзенскай вобласці гэтая лічба складае 22067 чалавек. Павелічэнне колькасці хворых на дыябет у першую чаргу звязана з дзвюмя характэрнымі для апошніх дзесяцігоддзяў тэндэнцыямі: зніжэннем рухальнай актыўнасці і нерацыянальным харчаваннем. Вельмі актуальная і праблема адмовы ад характэрных для кожнай краіны кулінарных традыцый, якія складваліся на працягу не аднаго стагоддзя і на замену якіх прыйшло так званае “хуткае харчаванне”.
На развіццё цукровага дыябету таксама ўплываюць псіхаэмацыянальныя нагрузкі, экалагічная сітуацыя. Сярод фактараў рызыкі і спадчынная схільнасць да хваробы.                                        

Працягнуць чытаньне "ДЫЯБЕТ — НЕІНФЕКЦЫЙНАЯ ЭПІДЭМІЯ"

У сувязі з высокай захворваемасцю насельніцтва на хваробы кровазвароту 23 верасня 20009 года Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь праводзіцца агульнарэспубліканская медыка-асветніцкая акцыя
“Памерай свой ціск, скажы інфаркту і інсульту — не”.
Акцыя праводзіцца з мэтай прапаганды здаровага ладу жыцця, своечасовага выяўлення ў насельніцтва артэрыяльнай гіпертэнзіі і іншых хваробаў сістэмы кровазвароту, прафілактыкі інфаркту міякарда, інсульту, павышэння інфармаванасці насельніцтва па папярэджанню сардэчна-сасудзістых хваробаў.
Падчас акцыі плануецца арганізаваць выяздныя медыцынскія пункты вымярэння артэрыяльнага ціску, дзе ўсе жадаючыя змогуць не толькі памераць свой ціск, але таксама атрымаць бясплатныя рэкамендацыі па кантролю за фактарамі рызыкі сардэчна-сасудзістых хваробаў.
У Дзятлаве 23 верасня пункты для вымярэння артэрыяльнага ціску будуць працаваць на першых паверхах магазіна “Міраж” і Дома быту, фае раённай паліклінікі. Таксама такія пункты будуць дзейнічаць ва ўніверсаме “Шчара”гарадскога пасёлка Казлоўшчына, магазіне “Пралеска” гарадскога пасёлка Наваельня, ва ўсіх амбулаторыях і ФАПах раёна. Пры выяўленні павышанага артэрыяльнага ціску жыхары раёна змогуць атрымаць прафесіянальную медыцынскую кансультацыю.
Таксама яе можна будзе атрымаць па “Гарачых тэлефонах”: 21-4-00, 21-8-40, 24-4-01.
А.ДУБРОЎСКАЯ.

ГРЫП А (H1N1): ЯК АБАРАНІЦЦА

“На сёння ў рэспубліцы няма ніводнага лабараторнага пацвярджэння выпадку захворвання на грып віруса А (H1N1),” — адзначыла на прэс-канферэнцыі намеснік міністра аховы здароўя, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Беларусі Валянціна Качан.
Разам з тым, цяпер Міністэрства аховы здароўя сумесна з іншымі ведамствамі праводзіць пастаяннае адсочванне і бескантактную тэрмаметрыю ўсіх грамадзян, якія перасякаюць нашу мяжу. Гэтыя патокі дастаткова вялікія, і здаралася, што былі выяўлены выпадкі павышанай тэмпературы цела. Гэтых людзей адразу ізалявалі, абследавалі. Але ні ў каго з іх дыягназ грыпу не быў пацверджаны. Выяўленне такіх выпадкаў сведчыць, што ўсе службы, якія маюць дачыненне да сітуацыі, праяўляюць насцярожанасць і робяць усё у адпаведнасці з тымі рэкамендацыямі, што існуюць сёння.
Цяпер назіраецца даволі хуткі рост хваробы на грып А (H1N1) у Вялікабрытаніі. І ў сувязі з гэтым Міністэрствам аховы здароўя сумесна з Міністэрствам адукацыі, Дэпартаментам па гуманітарнай дапамозе ўдакладнілі спісы дзяцей, якія знаходзяцца на аздараўленні ў гэтай краіне. У рэспубліку вярнулася каля 2-х тысяч чалавек, 600 дзяцей яшчэ аздараўляюцца ў Вялікабрытанніі. Каб не дапусціць распаўсюджвання гэтай інфекцыі, калі яна будзе ўвезена, мяркуецца ў абавязковым парадку праводзіць назіранні за ўсімі дзецьмі, якія вяртаюцца з гэтай краіны.
Калі адмяніць паездкі ў краіны, дзе ёсць захворванні на грып А (H1N1), то трэба захоўваць меры асабістай прафілактыкі. Галоўная з іх – практычна ад усіх інфекцый і асабліва ад грыпу – частае мыццё рук. Варта таксама радзей наведваць масавыя мерапрыемствы, пазбягаць кантактаў з асобамі, у якіх ёсць нейкія, магчыма вірусныя, інфекцыі. А ў выпадку, калі вакол шмат народу, які кашляе і чхае, трэба насіць марлявую маску.
В. ШАЎКО.

ХАРЧАВАЦЦА ВАРТА ПРАВІЛЬНА

Рацыянальнае харчаванне – гэта паўнацэннае харчаванне. Яно павінна задавальняць энергентычныя, пластычныя і іншыя патрэбы арганізма.
Для жыццёвай раўнавагі арганізму неабходна больш 60 відаў харчовых рэчываў. Па характару выкарыстання ў арганізме яны падзяляюцца на пластычныя (ідуць на пабудову ўласных тканак арганізму_, асноўныя – (бялкі, тлушчы і мініральныя рэчывы), энергетычныя (у асноўным вугляводы) і рэгулятарныя (удзельнічаюць у рэгуляванні абмену рэчываў, у асноўным вітаміны). Галоўную пластычную функцыю ў арганізме выконваюць бялкі, якія прадастаўляюць асноўны кампанент харчовага рацыёна. Яны з’яўляюцца матэрыялам для пабудовы тканак, якія растуць, і ўзнаўлення тых, якія разбураюцца, неабходны для сінтэзу страўнікавых сокаў, гармонаў, гемаглабіну крыві і імунных цел, якія забяспечваюць неўспрымальнасць да інфекцыйных хваробаў. Без іх немагчымы рост і развіццё арганізму, само жыццё. Паўнацэннацсь і колькасная дастатковасць бялку ў ежы — абавязковая ўмова падтрымання высокага ўзроўню функцыянальных здольнасцяў арганізму. Бялковая недастатковасць асабліва шкодна для дзіцячага арганізму.
Тлушчы паляпшаюць смакавыя якасці ежы, значна павышаюць яе энергетычны патэнцыял, лепш за іншыя рэчывы забяспечваюць пачуццё сытасці, пластычныя працэсы ў арганізме, з’яўляюцца структурнай часткай клетак і тканак, якія садзейнічаюць засваенню тлушчарастварымых вітамінаў. З імі ў арганізм паступаюць многія біялагічныя актыўныя рэчывы, яны дапамагаюць ўсмоктванню з кішэчніка іншых харчовых рэчываў. Недахоп тлушчоў можа прывесці да парушэння дзейнасці цэнтральнай нярвовай сістэмы, аслабленню імунабіялагічных механізмаў, узнікненню дэгенератыўных  змяненняў скуры, нырак, органаў зроку.
Адмоўна адбіваецца і лішняе ўтрыманне тлушчу. Напрыклад, ужыванне лішніх тлушчоў жывёльнага паходжання прыводзіць да павышэння ўзроўню халестэрыну ў крыві, узнікненню атэрасклярозу. Раслінныя тлушчы такімі адмоўнымі якасцямі не валодаюць. Яны аказваюць нармалізуючае дзеянне на сценкі крывяносных сасудаў, а іх дэфіцыт у ежы садзейнічае ўзнікненню атэрасклерозу і трамбозу каранарных сасудаў, зніжае скарачальную здольнасць мышцы сэрца, адмоўна дзейнічае на дзетародную функцыю.                      

Працягнуць чытаньне "ХАРЧАВАЦЦА ВАРТА ПРАВІЛЬНА"

Менінгакокавая інфекцыя. Праблемы з гэтай хваробай даволі актуальныя для Беларусі. Абумоўлена лёгкасцю распаўсюджання хваробы, яе цяжкім клінічным працяканнем, дастаткова высокай  смяротнасцю. Небяспечная гэтая інфекцыя і тым, што можа развівацца ў лічаныя гадзіны і нават хвіліны. Хворага ў такім выпадку выратаваць ўдаецца не заўсёды.
Часцей за ўсё на менінгакокавую інфекцыю хварэюць дзеці ва ўзросце да трох гадоў.
Менінгіты выклікаюць самыя розныя ўзбуджальнікі: менінгакок, пнеўмакок, гемафільная палачка і нават вірус герпесу, які звычайна пашкоджвае слізістую абалонку вуснаў. Пачатковыя клінічныя сімптомы менінгакокавай інфекцыі  нагадваюць прастуду або грып.
Найбольш распаўсюджаная форма хваробы –  назафарынгіт. Запаляецца задняя сценка глоткі, адзначаецца нязначнае павышэнне тэмпературы цела, баліць галава, пяршыць ў горле, з’яўляецца насмарк. Няправільная і несвоечасовая дыягностыка хваробы далей можа прывесці да запалення мазгавых абалонак.
Даволі часта хвароба пачынаецца раптоўна. Напрыклад, дзіця кладзецца спаць здаровае, а ноччу неспадзявана становіцца неспакойнае, адчувае мышачную слабасць.  Дзіця будзе скардзіцца на моцны галаўны боль, які не знімаецца звычайнымі абязбольваючымі сродкамі. На працягу гадзіны звычайна да 39-40 градусаў падымаецца тэмпература, праз 5-6 гадзін узнікае рвота. Аднак самы страшны сімптом – з’яўленне высыпання.   

Працягнуць чытаньне "МЕНІНГІТ –ХВАРОБА НЕБЯСПЕЧНАЯ"

Узбуджальнікі кішэчных інфекцый трапляюць у арганізм чалавека з інфіцыраванымі прадуктамі харчавання і напіткамі, а таксама праз брудныя рукі. Пры захоўванні ежы ў цяпле мікробы хутка размнажаюцца, што рэзка павышае рызыку захворвання.
Для таго, каб пазбегнуць заражэнне, неабходна выконваць наступныя правілы:
1. Не ўжываць няякасную ваду, напіткі і прадукты: некіпячоную ваду (асабліва з адкрытых крыніц, калодзежаў),прадукты з зышоўшым тэрмінам прыгоднасці, а таксама прадукты, знешні выгляд, пах і смак якіх выклікае сумненні ў іх свежасці.
2. Старанна мыць садавіну, агародніну і зеляніну бяспечнай вадой.
3. Не ўжываць прадукты, купленыя ў прыватных гаспадароў (малако, тварог, смятана) без цеплавой апрацоўкі.
4. Вытрымліваць рэжым цеплавой апрацоўкі страваў. Замарожаныя рыбу, птушку, мяса неабходна перад гатаваннем адтайваць, інакш яны могуць не прагрэцца на ўсю глыбіню. Яйкі трэба варыць не меньш 10 хвілін.
5. Трэба есць толькі свежапрыгатаваную ежу. Пры неабходнасці захоўваць гатовую ежу трэба пры тэмпературы ніжэй 10 градусаў. Перад тым, як змясціць ежу ў халадзільнік, яе трэба хутка ахлодзіць. Нельга захоўваць гатовую ежу, прыгатаваную для маленькіх дзяцей.
6. Раней прыгатаваную ежу трэба вельмі старанна разаграваць, каб яна прагрэлася на ўсю глыбіню.
7. Трэба пазбягаць кантакту сырых і вараных прадуктаў, як пры іх захоўванні, так і пры прыгатаванні ежы. Нельгакарыстацца адным нажом для нарэзкі гатовых і сырых прадуктаў.
8. Трэба выконваць меры асабістай гігіены і чысціню на кухні і ў месцах прыёму ежы.
Р.S. На сённяшні дзень у раёне зарэгістравана больш дзесяці выпадкаў захворванняў вострымі кішэчнымі інфекцыямі.
М. ДЗЯДОВІЧ,
загадчык аддзела эпідэміялогіі райЦГЭ.

Газета "Перамога"

Вашай увазе прапануецца электронны варыянт дзятлаўскай раённай газеты "Перамога", а таксама нумары ў фармаце PDF. Выкладзеныя тут артыкулы могуць утрымліваць памылкі, таму звяртаем вашую увагу, што канчатковы варыянт - гэта друкаваная газета, таму і раім вам сваечасова аформіць падпіску на нашае раённае выданне.

Рубрыкі

Каляндар

March 2010
M T W T F S S
« Feb    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Спасылкі на сайты

 Page 1 of 5  1  2  3  4  5 »