Расходы на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, спаганяюцца з бацькоў згодна рашэння суда. Яны могуць плаціць іх таксама ў дабраахвотным парадку па ўласнай заяве.
Непрацуючыя абавязаныя асобы, а таксама тыя, хто працуе і кампенсуе расходы на ўтрыманне дзяцей у добраахвотным парадку па заяве, але не ў поўным аб’ёме, належаць працаўладкаванню.
Пытанні працаўладкавання абавязаных асобаў вырашаюцца судом пры вынясенні судовых пастановаў. Судовая пастанова аб працаўладкаванні такой асобы на працягу трох рабочых дзён пасля яе вынясення накіроўваецца ў орган унутраных справаў і ў орган па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па месцы жыхарства асобы.
Орган па працы, занятасці, сацыяльнай абароне абавязаны на працягу трох рабочых дзён вызначыць адну або некалькі арганізацый для працаўладкавання абавязанай асобы. Яна рэгіструецца, на яе тут афармляецца асабістая справа і выдаецца накіраванне на работу.
Абавязаная асоба павінна з’явіцца ў арганізацыю для працаўладкавання і прыступіць да работы не пазней дня, які ідзе за днём атрымання накіравання органа па працы, занятасці і сацыяльнай абароне. Апрача накіравання на работу, яна абавязана прад’явіць наймальніку і іншыя дакументы, прадугледжаныя арт.26 Працоўнага кодэкса: пашпарт, працоўную кніжку, дыплом аб адукацыі (калі ёсць у наяўнасці).
Арганізацыі, уключаныя ў пералік арганізацый, незалежна ад форм уласнасці для працаўладкавання абавязаных асобаў, павінны ў трохдзённы тэрмін з дня ўзнікнення свабодных месцаў (вакансій) інфармаваць аб гэтым орган па працы, занятасці і сацыяльнай абароне з указаннем умоваў працы і памеру заработнай платы па адпаведных вакансіях.