Цікавым, вясёлым, пазнаваўчым мерапрыемствам адзначылі Масленіцу ў бібліятэцы Гезгалаўскай гімназіі. Вучні 6-га класа прыйшлі ў госці да Зімы, у ролі якой выступіла бібліятэкар гімназіі Ала Рыгораўна Ненартовіч.
Разам з ёй пад музыку Чайкоўскага “Поры года” дзеці чыталі вершы рускіх паэтаў пра зіму.
Зіма пазнаёміла дзяцей з цікавай кнігай “Родная прырода. Вершы рускіх паэтаў.” Менавіта ў гэтым выданні можна знайсці ўсе вершы , якія прагучалі на мерапрыемстве. А. Пушкін, С. Ясенін, А. Блок, П. Вяземскі, І. Нікіцін, іншыя рускія паэты змаглі з дапамогай словаў перадаць прыгажосць, адметнасць рускай зімы.
Для сваіх гасцей Зіма падрыхтавала шмат сюрпрызаў. Усім дзецям спадабалася гульня ў “снежкі”: з літараў-”сняжкоў” яны складалі цікавыя словы, па класе ляталі сняжынкі-”загадкі”. Прыгадалі ўдзельнікі сустрэчы зімовыя віды спорту, сфатаграфаваліся на памяць.
У канцы свята Зіма развіталася з гасцямі да новага года, перадала правы сваёй сястры Вясне.
Ж. КЕЦЬ.
гурток “Юны журналіст”
Гезгалаўскай гімназіі.