Архіў для ‘З залы суда’ Катэгорыі

УСТАЦЬ. СУД ІДЗЕ

Будучы народным засядацелем, даводзілася ўдзельнічаць у судовых пасяджэннях. Не ведаю, як каму, а вось мне, заходзячы ў залу і пачуўшы голас сакратара: “Устаць. Суд ідзе”, станавілася не па сабе. На лаве – падсуд, на другой лаве – пацярпелы. Крыху воддаль – родныя, якія хвалююцца, перажываюць кожны за свайго. Так сказаць, два “лагеры”. Балюча глядзець на ўсіх. Падсудны, які пэўны тэрмін ужо адсядзеў у следча-папраўчым ізалятары і трапіў на лаву падсудных упершыню, выклікаў у мяне пачуццё літасці. Ён нагадваў мне такога няшчаснага, які ўжо ўсвядоміў, раскаяўся, але вярнуць назад нічога нельга. Закон – ёсць закон. І хто парушыў – павінен адказваць за свае ўчынкі. Пацярпелы – невінаваты, якога ні за што, ні пра што пабілі, і ён хоча, каб яго “вораг” быў пакараны.
Яшчэ горш, калі на лаве падсудных – непаўналетнія. Прыпамінаю выпадак: судзілі групу падлеткаў за крадзёж. Натыкаешся на вочы гэтых гора-дзяцей, а там блішчаць слёзы. Яны не ведаюць, як апраўдвацца, голас у іх такі ціхі, што ледзь разабраць, спалоханыя. А побач – матулі, для якіх яны – самае дарагое, самае блізкае. Тупы сардэчны боль выклікаюць гэтыя жанчыны, якія ў любы момант, нават калі іх дзеці ўчынілі злачынствы, гатовы самі за ўсё адказваць. І вось у адным судовым пасяджэнні, калі суддзя чытаў прыгавор (усе павінны стаяць), матуля, пачуўшы, што яе сыну прысуджана пазбаўленне волі, упала ў беспрытомнасці. Выклікалі хуткую дапамогу, а прыгавор дачыталі ў кабінеце суддзі.
Я пасля гэтага суда доўга не магла прыйсці сама да сябе і лавіла на думцы, якое б каменнае сэрца не было ў суддзі, яно баліць. Але як паступіцца ў такім выпадку? А калі гаварыць пра Сяргея Міхайлавіча Сёмуху, які працуе старшынёй суда Дзятлаўскага раёна, то яму такія справы даводзіцца разглядаць штодзённа. Які патрэбна мець характар, як сябе нарастроіць, каб на чужы людскі боль глядзець спакойна? Бываючы разам з ім на судовых пасяджэннях, я назірала, як ён спрабуе дастукацца да душы падсуднага, даказаць яму, пераканаць, што вінаваты і павінен несці пакаранне. Сяргей Міхайлавіч уважліва слухае кожнага, а пазней, узважыўшы ўсе “за” і “супраць”, параіўшыся з засядацелямі, прымае рашэнне. Але ж за падсудным стаіць перш за ўсё чалавек, яго лёс. Цяжка сказаць, ці выправіць яго калонія або турма. Вось і мяркуйце, наколькі цяжкая гэтая пасада, бо ўсе працэсы, якія ён вядзе, не застаюцца ў будынку суда, яны суправаджаюць яго дома, у час адпачынку. Як лепш зрабіць: ці пакараць па максімуму, ці паверыць таму, хто чакае яго апошняга слова.                                        

Працягнуць чытаньне "УСТАЦЬ. СУД ІДЗЕ"

Веданне права — усвядомленая неабходнасць грамадзян. У гэтай сувязі значна ўзрастае і роля гаспадарчага суда ў данясенні прававых ведаў да шырокіх слаёў грамадскасці.
Значнасць і неабходнасць прававой асветы і навучання, аказання прававой дапамогі пацвярджаецца і ствараемай ў дапамогу гэтай рабоце заканадаўчай базай. Задачамі прафілактычнай работы, якая праводзіцца гаспадарчым судом, з’яўляюцца садзеянне ўмацаванню законнасці і папярэджанню правапарушэнняў у сферы прадпрымальніцкай і іншай гаспадарчай дзейнасці, станаўленню і ўдасканаденню партнёрскіх дзелавых адносін, фарміраванню звычаяў і этыкі дзелавога абароту, работа са зваротамі грамадзян.
Кваліфікаваная кансультатыўная дапамога на месцы, выезды ў раёны, выступленні ў розных сродках масавай інфармацыі, прэс-канферэнцыі, “Прамыя лініі” накіраваны на ўстанаўлення празрыстасці правасуддзя, павышэння даверу да судовай улады фарміравання яе аўтарытэту, як справядлівага і незалежнага органа.
З мэтай аб’яднання і каардынацыі намаганняў ва ўмацаванні законнасці і правапарадку, павышэння прафесійнага ўзроўню юрыдычных кадраў большая частка прафілактычных мерапрыемстваў, якія праводзіць гаспадарчы суд, праходзіць сумесна з прадстаўнікамі пракуратуры, галоўнага ўпраўлення юстыцыі, падаткавых інспекцый, мытных і іншых дзяржаўных органаў.

Працягнуць чытаньне "НОВЫЯ ФОРМЫ ПРАФІЛАКТЫЧНАЙ РАБОТЫ"

“ДАРАГІЯ” ПАМЫЛКІ

З сакавіка 2007года гаспадарчыя суды разглядаюць справы аб адміністрацыйных правапарушэннях. Гэта тлумачыцца ўступленнем у сілу Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (у рэдакцыі 2003 года).
Значная колькасць такіх справаў сведчыць пра шматлікія парушэнні, якія дапускаюць суб’екты гаспадарання.
Зразумела, ніхто не застрахаваны ад памылак, аднак некаторыя памылкі каштуюць вельмі дорага, асабліва ў сферы прадпрымальніцкай дзейнасці.
Каб засцерагчы прадпрымальнікаў ад магчымых правапарушэнняў, прывядзём некалькі прыкладаў з судовай практыкі.
Падчас праверкі высветлілася, што прадпрымальнік Б. у пункце продажу на міні-рынку захоўваў з мэтай рэалізацыі мабільныя тэлефоны на суму звыш трох мільёнаў рублёў, парушаючы патрабаванні палпункта 2.1. пункта 2 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14.09.2004 г. № 444 “Аб увядзенні маркіроўкі тавараў кантрольнымі знакамі”, пераліку тавараў , якія належаць маркіроўцы, зацверджанага Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14.10.2004 г. № 1280, без нанясення кантрольных знакаў.
Падаткавым органам быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, адказнасць за якое прадугледжана артыкулам 12.35 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях (у рэдакцыі 2003 года).
Прадпрымальнік не пагаджаўся з пратаколам, сцвярджаючы, што тэлефоны былі ва ўжыванні і прыняты па дагаворах камісіі. Аднак пацвердзіць гэты факт парушальнік не змог. Вывучыўшы ўсе доказы па справе, суд вынес пастанову аб пакаранні індывідуальнага прадпрымальніка штрафам у дзве базавыя велічыні з канфіскацыяй “нелегальнага” тавару. Вышэйшы гаспадарчы суд Рэспублікі Беларусь пакінуў гэту пастанову без змен.

Працягнуць чытаньне "“ДАРАГІЯ” ПАМЫЛКІ"

П’ЯНАМУ НЕ МЕСЦА НА ДАРОЗЕ

8 ліпеня 2006 года каля 23 гадзін па дарозе Хадзяўляны-Міроўшна-Руда-Яварская на хуткасці не менш за 140 кіламетраў у гадзіну рухаўся аўтамабіль “Вольва-440”. Ім кіраваў п’яны вадзіцель І. Асіповіч, які да таго ж не меў вадзіцельскага пасведчання. У салоне знаходзілія трое пасажыраў, якія не былі прышпілены рамянямі бяспекі. Каля вёскі Накрышкі на ўчастку дарогі з гравійным пакрыццём вадзіцель не справіўся з кіраваннем: аўтамабіль з’ехаў у кувет і перавярнуўся. У выніку аварыі ўсе пацярпелыя былі дастаўлены ў бальніцу з траўмамі, небяспечнымі для жыцця. Праз тры гадзіны ў бальніцы памёр адзін з пасажыраў. Па факту дарожнага здарэння была ўзбуджана крымінальная справа.
1 чэрвеня 2007 года прыгаворам суда Дзятлаўскага раёна Ігар Вячаслававіч Асіповіч прызнаны вінаватым па артыкуле 317 частка 2 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь “За парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіруе транспартным сродкам, прывёўшае па неасцярожнасці да смерці чалавека і цяжкіх цялесных пашкоджанняў”, прыгавораны да двух гадоў абмежавання волі. Таксама з асуджанага спагнаны сумы грошай, затрачаных на лячэнне пацярпелых.

Усяго гэтага магло б і не здарыцца, калі б п’яны чалавек без вадзіцельскага пасведчання не сеў за руль ці каб пасажыры, якія бачылі, што вадзіцель нецвярозы, не згадзіліся сесці ў машыну. Простае выкананне правілаў дарожнага руху магло б прадухіліць гэтую страшную трагедыю і яе наступствы. Садзіцца за руль павінен толькі цвярозы чалавек, які мае вадзіцельскае пасведчанне.

Д. ГЕРМАНОВІЧ,
памочнік пракурора Дзятлаўскага раёна.

Газета "Перамога"

Вашай увазе прапануецца электронны варыянт дзятлаўскай раённай газеты "Перамога", а таксама нумары ў фармаце PDF. Выкладзеныя тут артыкулы могуць утрымліваць памылкі, таму звяртаем вашую увагу, што канчатковы варыянт - гэта друкаваная газета, таму і раім вам сваечасова аформіць падпіску на нашае раённае выданне.

Рубрыкі

Каляндар

March 2010
M T W T F S S
« Feb    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Спасылкі на сайты

 Page 1 of 1  1