Жыхары вёскі Хвінявічы Парэцкага сельскага Савета: ужо працяглы час вада ў нашай вёсцы няякасная, непрыдатная для ўжывання.Ці робяцца і як часта замеры якасці, хімічнага саставу вады, якая ўжываецца ў ежу?
Галоўны ўрач ДУ “Дзятлаўскі райЦГЭ” А. В. Малашанка:
– На працягу некалькіх гадоў вада з падземных крыніц аграгарадка Хвінявічы адказвае санітарна-гігіенічным патрабаванням па ўсіх паказчыках. Аб гэтым сведчаць пастаянныя замеры якасці і хімічнага саставу вады, за выключэннем жалеза, якое ў вызначаны час вагаецца і змяняецца. Дадзеныя лабараторнага кантролю, які праводзіўся ў парадку дзяржаўнага санітарнага нагляду за цэнтралізаваным водазабеспячэннем аграгарадка Хвінявічы, сведчаць, што ўтрыманне жалеза ў вадзе падземных крыніц дадзенага рэгіёна - гэта прыродная якасць вады. Ачышчэнне вады ад жалеза магчыма з дапамогай спецыяльнай устаноўкі для ачысткі вады непасрэдна на водазаборы або пры набыцці фільтраў для асабістага карыстання ў бытавых умовах. Таму насельніцтва мае права патрабаваць ад уладальніка водазабору падачы вады добрай якасці, г. зн. абсталявання спецыяльнай устаноўкі па ачыстцы вады.
– Кепска працуе каналізацыя ў вёсцы Хвінявічы, яна няспраўная. Каналізацыйныя воды і адходы сцякаюць у возера, што адмоўна адбіваецца на экалогіі навакольнага асяроддзя.
Старшыня СВК “Хвінявічы” В. М. Быстрыцкі:
– Каналізацыйная станцыя і помпава-ачышчальныя збудаванні знаходзяцца на балансе СВК “Хвінявічы”. Уведзеныя ў эксплуатацыю ў 1988 годзе, яны вычарпалі свой рабочы рэсурс. Цяпер падрыхтавана праектна-каштарысная дакументацыя на рэканструкцыю дадзеных сістэм. Адсутнасць фінансавых сродкаў не дазваляе СВК “Хвінявічы” распачаць будаўніча-мантажных работы па будаўніцтву помпавай станцыі і яе сістэм. У цяперашні час сцёкавыя воды, згодна графіка, адкачваюцца мабільнымі ёмістасцямі, якія ёсць у СВК “Хвінявічы”.
– Ужо неаднаразова ставілі пытанне аб няякаснай вадзе ў нашай мясцовасці. Як можна палепшыць якасць гэтай вады, якая змяшчае прымесі жалеза? Калі будзе будавацца станцыя абезжалезвання вады?