Архіў для ‘За здаровы лад жыцця’ Катэгорыі

Прайшлі тыя часы, калі каратэ, як і іншыя ўсходнія баявыя мастацтвы, было забаронена. Цяпер нават амаль у кожным правінцыяльным гарадку дзейнічаюць секцыі, клубы каратэ, ствараюцца рэгіянальныя абласныя дзіцяча-маладзёжныя аб’яднанні, удзельнікі якіх крок за крокам адкрываюць для сябе цікавы, непаўторны, асаблівы свет баявых мастацтваў.
З верасня 2009 года секцыя каратэ-до(жосткі або кантактны стыль) пачала працаваць ў Дзятлаве, у сярэдняй школе № 3. Цяпер у ёй займаюцца 37 чалавек, як хлопчыкі, так і дзяўчынкі. Кіруе секцыяй Максім Валер’евіч Максімаў, супрацоўнік Слонімскага аддзела Дэпартамента аховы Рэспублікі Беларусь. Трэніроўкі праводзяцца тры разы на тыдзень — у аўторак, чацвер і суботу.
Як від баявога мастацтва, каратэ загартоўвае не толькі цела, але і дух: выхоўвае цярплівасць, самадысцыпліну. Упэўнілася ў гэтым, наведаўшы адну з трэніровак. На працягу двух гадзін дзеці адпрацоўваюць правільнасць удару, комплекс баявых прыёмаў, тэхніку каратэ. Не заўсёды гэта атрымліваецца так хутка, як хацелася б. І тут галоўнае — не зламацца, не ўпасці духам, а працягваць працаваць над сабой, перадаольваць сваю слабасць.                                  

Працягнуць чытаньне "КАРАТЭ: ШЛЯХ ДА ЎДАСКАНАЛЕННЯ"

Першыя даследаванні супрацьмікробных уласцівасцяў праполісу былі праведзены хутка пасля вайны, і вельмі паспяхова. Нават водны экстракт, хаця ў вадзе пчаліны клей раствараецца нязначна, здольны знішчаць некаторыя стрэптакокі, стафілакокі, узбуджальнікаў сібірскай язвы і інш. Ёсць звесткі аб тым, што мазь з праполісу знаходзіць прымяненне пры лячэнні туберкулёзу скуры, хранічнай экзэмы, нейрадэрміту. Вядома і абязбольваючае дзеянне пчалінага клею. Напрыклад, спіртавы раствор (2-4%-ы) прымяняюць у стаматалагічнай практыцы як анестэзіруючы сродак пры язвачках, эрозіях і іншых пашкоджаннях поласці рота. Больш канцэнтраваны раствор валодае супрацьгрыпозным дзеяннем. А пры бранхіце і іншых захворваннях дыхальных шляхоў праполіс можна выкарыстоўваць у выглядзе інгаляцый: 60 г праполісу і 40 г воску кладуць у посуд, які ставяць на вадзяную лазню. Затым знімаюць з агню і ўдыхаюць іх пары. Інгаляцыю робяць 2 разы на дзень па 10 хвілін. Прапануем вам спосабы прыгатавання дзвюх лекавых формаў, якія можна зрабіць самім.
Масла з праполісу — ператапіце адзін кілаграм масла ў эмаліраванай каструлі, астудзіце яго да 80 градусаў і дабаўце 150 г здробненага праполісу без прымясяў. Сумесь размяшайце металічнай лыжкай да атрымання аднароднай масы (звычайна на гэта спатрэбіцца 20 хвілін). Затым зноў нагрэйце прыкладна да 80 градусаў і старанна перамяшайце. Пакуль масла цёплае, адфільтруйце яго праз металічнае сіта або марлю, пераліце ў слоік, шчыльна закрыйце і захоўвайце ў цёмным халодным сухім месцы.
Спіртавы раствор праполісу –10г здробненага праполісу насыпце ў бутэльку і паступова дабаўце 500 мл 96-градуснага спірту (ці гарэлкі). Узбоўтвайце на працягу паўгадзіны. На дне ўтвараецца асадак. Праз некалькі дзён сумесь прафільтруйце праз марлю. Захоўвайце ў цёмным месцы, час ад часу ўзбоўтвайце. Прыгатаваны такім чынам раствор можа не псавацца гадамі.
Т. КАРЫНА.

АНГІНА

Калі вы адчулі боль пры глытанні, агульнае недамаганне, галаўны боль, у вас павысілася тэмпература, цалкам верагодна, што гэта ангіна – вострае інфекцыйнае захворванне з выражанымі запаленчымі змяненнямі з боку глоткі і міндалін.
Ангіна небяспечная ўскладненнямі, найбольш частае з іх – паратанзіліт, калі інфекцыя з міндалінаў пранікае ў клятчатку, дзе ўтвараецца абсцэс. У гэтым выпадку хворы мае патрэбу ў шпіталізацыі. Акрамя таго, запаленне ў міндалінах, калі своечасова яго не лячыць, можа прывесці да развіцця раўматызму, захворвання нырак.
Пры ангіне, якая толькі пачынаецца, добра дапамагае павольнае жаванне лустачак лімона, асабліва цэдры. Пасля гэтага рэкамендуецца на працягу гадзіны нічога не есці, што дасць магчымасць эфірным маслам і лімоннай кіслаце ўздзейнічаць на запаленнне слізістай абалонкі і горла.
Калі ж хвароба “увайшла ў моц”, змагацца з ёй дапамогуць паласканне горла. Сэнс іх у тым, што струменем вадкасці змываць з паверхні запаленых міндалін слізь, налёты і гной, акрамя таго, паласканне аказвае процізапаленчае дзеянне.                          

Працягнуць чытаньне "АНГІНА"

Напэўна, няма чалавека, які б за ўсё жыццё ніводнага разу не схадзіў у паход. І колькі б часу ні прайшло, заўсёды будуць прыгадвацца тыя цікавыя, насычаныя радасцю хвіліны. Палатка, ежа, прыгатаваная на вогнішчы, песні пад гітару і рамантычнае ззянне зорак – аб гэтым немагчыма забыць…
Нядаўна мне давялося сустрэцца і пагутарыць з дырэктарам цэнтра турызму і краязнаўства Тамарай Канстанцінаўнай Юранковай. “Паход для дзяцей, - кажа Тамара Канстанцінаўна, - гэта своеасаблівы сімвал лета . Галоўнае - зрабіць усё, каб дзеці добра адпачылі, умацавалі здароўе і запомнілі яшчэ адно сваё маладое лета, поўнае шчаслівых момантаў, незабыўных уражанняў.”
Тамара Канстанцінаўна расказала мне шмат цікавага пра лагер. І я з захапленнем слухала пра паход. Слухала і быццам была там, у лесе, сядзела каля вогнішча, гатавала кашу, плавала на байдарцы разам з усімі.
“Сцяжынка” з’яўляецца профільным турысцкім лагерам, у якім адпачываюць дзеці з нашага раёна. Пуцёўку можна ўзяць у школе праз краязнаўчы гурток. На працягу лета ў палатачным лагеры адпачывае 3 змены, адна з якіх складаецца з трох атрадаў па 10 чалавек. Маршрут лагера “Сцяжынка” ляжыць у вёску Шаршні і іх славутую мясціну — Дубы. Паветра там чыстае, лёгка дыхаеццы, а вока радуе навакольная прыгажосць. Вось туды на дзевяць дзён з вялікім задавальненнем спяшаецца атрад. Дзеці ў лагеры адпачываюць розныя. Тут, у лесе, яны адкрываюць у сабе новыя якасці, вучацца жыць у паходных умовах, аберагаць і любіць прыроду, паважаць старэйшых і сяброў.
Пачынаецца дзень у дзяцей у 8 гадзін з ранішняй зарадкі. Да гэтага часу дзяжурная група павінна прыгатаваць сняданак. Затым праводзяцца розныя мерапрыемствы: спартыўныя гульні, паходы па турысцкіх маршрутах, гульні на вадзе, катанне на байдарках, інтэлектуальныя праграмы, гумарыстычныя вечарыны, святочныя “банкеты”. Самымі займальнымі гульнямі, як адзначылі дзеці, з’яўляюцца: “Тайны густога лесу”, “Па месцах баявой славы Ліпічанскай пушчы”, пазнаваўчы марафон, конкурс “Юны тапограф”, школа дэтэктыву “Пошук знікшых выкладчыкаў”, вечарыны гісторый, шоу-праграма “Танцуй, пакуль малады!”    

Працягнуць чытаньне "“СЦЯЖЫНКА” ВЯДЗЕ ДА “ДУБОЎ”"

365 ДЗЁН ЗДАРОЎЯ

Самае дарагое, што ёсць у кожнага чалавека – гэта, безумоўна, яго здароўе. І, згадзіцеся, што лепш займацца спортам, адмовіцца ад дрэннях звычак, заўсёды ўносіць свой уклад у краіну здароўя, чым глытаць таблеткі, ляжаць з тэмпературай, цярпець моцны галаўны боль. Таму здаровы лад жыцця павінен стаць нормай і патрэбай для кожнага.
У гэтым накірунку шмат працуюць над сабой выкладчыкі і навучэнцы Казлоўшчынскага ліцэя. Тут праводзяцца тыдні, акцыі, выхаваўчыя гадзіны, прысвечаныя здароваму ладу жыцця. Негатыўны ўплыў на здароўе падлеткаў аказвае курэнне. І не толькі актыўнае, але і пасіўнае. Адмовішся ад яго – пазбавішся пагрозы набыць многія хранічныя хваробы. Кожны малады чалавек у стане развітацца з гэтай шкоднай звычкай.
У ліцэі распрацавалі шмат мерапрыемстваў па гэтай тэматыцы. Былі праведзены выхаваўчыя гадзіны “Не курыць, каб жыць”, “За Беларусь без тытуню”, “5 дзён без тытуню”, “Курыць – здароўю шкодзіць”. Усе яны накіраваны на паляпшэнне здароўя навучэнцаў, фарміраванне адмоўнага погляду на тытунь, алкаголь, наркотыкі.
У ліцэі распрацаваны план вечарыны па прафілактыцы ВІЧ/СНІДу. Праведзена асветніцкая акцыя пад дэвізам “Спыніць СНІД.Выканаць абяцанне”.                

Працягнуць чытаньне "365 ДЗЁН ЗДАРОЎЯ"

Узбуджальнікі кішэчных інфекцый трапляюць у арганізм чалавека з інфіцыраванымі прадуктамі харчавання і напіткамі, а таксама праз брудныя рукі. Пры захоўванні ежы ў цяпле мікробы хутка размнажаюцца, што рэзка павышае рызыку захворвання.
Для таго, каб пазбегнуць заражэнне, неабходна выконваць наступныя правілы:
1. Не ўжываць няякасную ваду, напіткі і прадукты: некіпячоную ваду (асабліва з адкрытых крыніц, калодзежаў),прадукты з зышоўшым тэрмінам прыгоднасці, а таксама прадукты, знешні выгляд, пах і смак якіх выклікае сумненні ў іх свежасці.
2. Старанна мыць садавіну, агародніну і зеляніну бяспечнай вадой.
3. Не ўжываць прадукты, купленыя ў прыватных гаспадароў (малако, тварог, смятана) без цеплавой апрацоўкі.
4. Вытрымліваць рэжым цеплавой апрацоўкі страваў. Замарожаныя рыбу, птушку, мяса неабходна перад гатаваннем адтайваць, інакш яны могуць не прагрэцца на ўсю глыбіню. Яйкі трэба варыць не меньш 10 хвілін.
5. Трэба есць толькі свежапрыгатаваную ежу. Пры неабходнасці захоўваць гатовую ежу трэба пры тэмпературы ніжэй 10 градусаў. Перад тым, як змясціць ежу ў халадзільнік, яе трэба хутка ахлодзіць. Нельга захоўваць гатовую ежу, прыгатаваную для маленькіх дзяцей.
6. Раней прыгатаваную ежу трэба вельмі старанна разаграваць, каб яна прагрэлася на ўсю глыбіню.
7. Трэба пазбягаць кантакту сырых і вараных прадуктаў, як пры іх захоўванні, так і пры прыгатаванні ежы. Нельгакарыстацца адным нажом для нарэзкі гатовых і сырых прадуктаў.
8. Трэба выконваць меры асабістай гігіены і чысціню на кухні і ў месцах прыёму ежы.
Р.S. На сённяшні дзень у раёне зарэгістравана больш дзесяці выпадкаў захворванняў вострымі кішэчнымі інфекцыямі.
М. ДЗЯДОВІЧ,
загадчык аддзела эпідэміялогіі райЦГЭ.

МАРАФОН ЗДАРОЎЯ

Для прапаганды здаровага ладу жыцця, выхавання ў моладзі асабістай адказнасці за здароўе з 16 па 28 сакавіка ў Дзятлаўскім раёне праводзіцца марафон здароўя “У руху – жыццё”. Падчас яго ва ўстановах адукацыі , культуры будуць арганізаваны тэматычныя вечары, спартыўныя мерапрыемствы , святы здароўя, конкурсы плакатаў і малюнкаў , буклетаў па здароваму ладу жыцця.
У рамках марафона здароўя згодна “Плана мерапрыемстваў па папярэджанню гібелі і траўматызму людзей пры ўзнікненні пажараў па прычыне п’янства і неасцярожнага абыходжання з агнём на 2009 год” з 16 па 20 сакавіка ў раёне праводзіцца акцыя “5 дзён без тытуню”. Падчас яе ва ўстановах адукацыі пройдуць мерапрыемствы “Дзеці – аб шкодзе курэння, п’янства і алкагалізму “. Гэтай тэматыцы прысвечаны і конкурсы малюнкаў, плакатаў, падзелак, сачыненняў.
На прапаганду здаровага ладу жыцця будуць скіраваны і спартыўныя мерапрыемствы ва ўстановах адукацыі і працоўных калектывах СВК раёна.
А.ДУБРОЎСКАЯ.

У Дзятлаўскім раённым доме культуры адбылося пасяджэнне “круглага стала”, прысвечанае праблеме наркаманіі. Удзел у мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі аховы здароўя, культуры, кінавідэапракату, адукацыі, аддзела па справах моладзі райвыканкама, раённага камітэта БРСМ.
Праблема наркаманіі вельмі актуальная ў цяперашні час. Гэта пацвярджае і статыстыка. У Беларусі на дыспансерным ўліку знаходзіцца 526 чалавек, большасць з іх – моладзь ва ўзросце да 35 гадоў. Хвалюе і тое, што наркаманія непарыўна звязана з праблемай ВІЧ/СНІДу, з’яўляецца адным з галоўных “шляхоў” заражэння.
У Дзятлаўскім раёне на сёння на наркалагічным ўліку знаходзіцца адзін падлетак. Маладая дзяўчына вырашэнне сваіх праблемаў знайшла ў таксікаманіі. Гэта дапамагае ёй зняць псіхалагічную стомленасць, забыцца пра непрыемнасці жыцця. На жаль, у большасці выпадкаў менавіта гэта штурхае падлетка да наркотыкаў. Аднак часовы кайф толькі паглыбляе праблему, калечыць маладое жыццё.
Як прадухіліць наркаманію? Падчас “круглага стала” былі выказаны шматлікія меркаванні па гэтаму пытанню. У ліку іх — правядзенне класных гадзін з выкарыстаннем нагляднага матэрыялу, індывідуяльная работа з цяжкімі падлеткамі, выкарыстанне замежнага вопыту, ён прадугледжвае стварэнне клубаў па інтарэсах (ініцыятарамі выступаюць самі падлеткі).
А. ДУБРОЎСКАЯ.

МАРАФОН ЗДАРОЎЯ

Для прапаганды здаровага ладу жыцця, выхавання ў моладзі асабістай адказнасці за здароўе з 16 па 28 сакавіка ў Дзятлаўскім раёне праводзіцца марафон здароўя “У руху – жыццё”. Падчас яго ва ўстановах адукацыі , культуры будуць арганізаваны тэматычныя вечары, спартыўныя мерапрыемствы , святы здароўя, конкурсы плакатаў і малюнкаў , буклетаў па здароваму ладу жыцця.
У рамках марафона здароўя згодна “Плана мерапрыемстваў па папярэджанню гібелі і траўматызму людзей пры ўзнікненні пажараў па прычыне п’янства і неасцярожнага абыходжання з агнём на 2009 год” з 16 па 20 сакавіка ў раёне праводзіцца акцыя “5 дзён без тытуню”. Падчас яе ва ўстановах адукацыі пройдуць мерапрыемствы “Дзеці – аб шкодзе курэння, п’янства і алкагалізму “. Гэтай тэматыцы прысвечаны і конкурсы малюнкаў, плакатаў, падзелак, сачыненняў.
На прапаганду здаровага ладу жыцця будуць скіраваны і спартыўныя мерапрыемствы ва ўстановах адукацыі і працоўных калектывах СВК раёна.
А.ДУБРОЎСКАЯ.

Летась у параўнанні з 2007 годам у нашай краіне на 3,75% павялічылася колькасць наркаманаў, якія знаходзяцца на дыспансерным уліку. Іх налічваецца 526 чалавек. Большасць — моладзь ва ўзросце да 35 гадоў.
Сярод наркаманаў панізілася колькасць жанчын з 13, 24% да 12,94%.
Пры вывучэнні дынамікі ўжывання розных відаў наркотыкаў звяртае на сябе ўвагу распаўсюджанне опію кустарнага прыгатавання і гераіну, а таксама марыхуаны, гашышу і псіхастымулятараў.
ПРАФІЛАКТЫКА НАРКАМАНІІ
Аналіз замежнага вопыту па пытаннях барацьбы з наркаманіяй паказаў, што самым эфектыўным спосабам прафілактыкі з’яўляюцца розныя мадэлі фарміравання здаровага ладу жыцця. Таксама было адзначана, што некаторыя дзеці, нават калі яны падвяргаюцца многім фактарам рызыкі, тым не менш не ўжываюць наркотыкі і алкаголь. Гэтаму спрыяе выдатнае пачуццё гумару, унутраны самакантроль, мэтанакіраванасць, прывязанасць да законаў і нормаў грамадства, школы, сямейных стандартаў.
Дзеля прафілактыкі наркаманіі неабходна актывізіраваць работу па ранняму выяўленню, лячэнню, сацыяльнай рэабілітацыі непаўналетніх, якія злоўжываюць алкагольнымі напоямі і наркатычнымі сродкамі.
А. ШАЙБАК,
доктар па гігіене дзяцей і падлеткаў
Дзятлаўскага райЦГЭ.

Газета "Перамога"

Вашай увазе прапануецца электронны варыянт дзятлаўскай раённай газеты "Перамога", а таксама нумары ў фармаце PDF. Выкладзеныя тут артыкулы могуць утрымліваць памылкі, таму звяртаем вашую увагу, што канчатковы варыянт - гэта друкаваная газета, таму і раім вам сваечасова аформіць падпіску на нашае раённае выданне.

Рубрыкі

Каляндар

March 2010
M T W T F S S
« Feb    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Спасылкі на сайты

 Page 1 of 6  1  2  3  4  5  6 »