Архіў для ‘Духоўнасць’ Катэгорыі

Перад пачаткам посту вернікам належыць усім дараваць усе крыўды і адзін у аднаго папрасіць прабачэння, прычым зрабіць гэта ад сэрца.
Вялікі пост з’яўляецца найважнейшым і самым старажытным са шматдзённых пастоў. Яго працягласць у праваслаўнай царкве складае 48 дзён — Святая Чатырохдзесятніца (40 дзён) і Тыдзень Пакут Гасподніх. Гэта самы строгі пост, рыба дазваляецца толькі двойчы: у святы Уваходу Гасподняга ў Іерусалім і Благавешчанне Прасвятой Багародзіцы. Кожны тыдзень у ім прысвечаны ўспаміну нейкай адмысловай падзеі ці свята.
Першы тыдзень Вялікага посту адрозніваецца асаблівай строгасцю, а набажэнства — асаблівай працягласцю.
У першыя чатыры дні на Вялікім павячэр’і (набажэнства, якое адбываецца ўвечары) чытаецца Вялікі пакаянны канон (правіла) прападобнага Андрэя Крыцкага з прыпевамі:
“Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне”.
Завяршаецца першы тыдзень Нядзеляй перамогі праваслаўя. Гэта свята было ўсталявана ў ІХ стагоддзі ў памяць аб канчатковай перамозе Праваслаўнай царквы над усімі ерэтычнымі вучэннямі, асабліва над апошнім з іх — іканаборскім.
Тыдзень 2-і Вялікага посту — памяць Свяціцеля Рыгора Паламы, які жыў у ХІY стагоддзі. Згодна з праваслаўнай верай, ён вучыў, што за подзвіг посту і малітвы Гасподзь азарае вернікаў жыватворным Сваім Святлом.
Тыдзень 3-і Вялікага посту называецца Крыжапаклонным: на ютрані (частка сутачнага кола набажэнства, якая цяпер звычайна адбываецца пасля вячэрні, напярэдадні новага дня) Святы Крыж выносіцца на сярэдзіну храма і знаходзіцца там да пятніцы для пакланення, дзеля таго, каб напомніць пра пакуты і смерць Гасподнія, натхніць і ўмацаваць вернікаў да працягу посту.                        

Працягнуць чытаньне "15 ЛЮТАГА ПАЧЫНАЕЦЦА ВЯЛІКІ ПОСТ"

Першы, адборачны, тур фестывалю калядных песнапенняў “Слава ў вышніх Богу” сёлета праходзіў у Дзятлаве. У раённы Дом культуры 13 студзеня сабраліся харавыя калектывы Дзятлаўскага і Слонімскага благачынняў. Іх было больш за дваццаць.
На пачатку мерапрыемства прысутных павітаў Благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі, настаяцель прыходу храма Прэабражэння Гасподня г. Дзятлава айцец Мікалай. Малітвай ухвалілі святары Ражство Хрыстова, да якога быў прымеркаваны гэты фестываль.
Дзятлаўскае благачынне прадстаўлялі восем хораў – з Дзятлава, Наваельні, Казлоўшчыны, Нагародавічаў (дзіцячы і дарослы хоры), Вензаўца, Горкі, Дварца. Варта адразу зазначыць, што ўсе дзятлаўскія калектывы выступалі хораша – і калі спявалі дзеці, і калі на сцэну выходзілі пажалыя вясковыя жанчыны.                    

Працягнуць чытаньне "ФЕСТЫВАЛЬ КАЛЯДНЫХ ПЕСНАПЕННЯЎ"

Як хутка ляціць час! Здаецца, нядаўна пачынаўся калядны пост, як надышлі хрышчэнскія дні. Яны рахункуюць святы, прымеркаваныя да з’яўлення ў свет Выратавальніка Ісуса Хрыста. Хрышчэнне – гэта апошняе студзеньскае свята. Ім заканчваюцца святкі — святыя калядныя дні. Нараджэнне Хрыста і яго ўваход у воды Іардана для таго, каб прыняць хрышчэнне ад Іаана, раздзяляюць 30 гадоў. Гэта ў наш час ад народзінаў да хрышчэння — некалькі месяцаў. Аднак тэматычна гэтыя дзве падзеі цесна звязаны паміж сабой. У сваім Нараджэнні Бог з’явіўся ў свет, як чалавек, а з Хрышчэннем ён з’явіўся свету яўна, каб выканаць сваю місію на зямлі. Як жа ўсё гэта адбывалася?
Свяціцель Іаан Златавуст піша, што “не той дзень, у які нарадзіўся Выратавальнік, трэба называць з’яўленнем, а той, калі Ён хрысціўся. Не праз Нараджэнне сваё Ён усім нам зрабіўся вядомым, а праз Хрышчэнне. Таму і Богаз’яўленнем называецца не той дзень, у які Ён нарадзіўся, а той, у які хрысціўся”.
Пра падзею Хрышчэння Гасподня можна расказаць наступнае. Гасподзь наш Ісус Хрыстос, вярнуўшыся пасля смерці цара Ірада з Егіпта, рос у невялікім горадзе Назарэце, што знаходзіўся ў Галілеі. З Прасвятой сваё маці ён знаходзіўся ў гэтым горадзе да 30-годдзя, зарабляючы на жыццё цяслярствам. Калі ж спаўняўся 30-ы год яго зямнога жыцця, гэта значыць час, да якога па закону іўдзейскаму нікому не дазвалялася настаўнічаць у сінагогах і прымаць сан свяшчэнніка, надышла пара з’яўлення яго народу ізраільскаму. Але папярэдне таго моманту, па слову прароцкаму, павінен быў з’явіцца Ізраілю Прадцеча, на якога была ўскладзена задача — падрыхтаваць народ Ізраіля да прыняцця Месіі. Удалечыні ад людзей, у глыбіні суровай іўдзейскай пустэльні быў голас Божы Іаану, сыну Захарыі. Ён наказаў Іаану выйсці ў свет з пропаведдзю пакаяння і хрысціць Ізраіль.Іаан, падпарадкоўваючыся слову Божаму, хадзіў па усёй краіне Іарданскай, прапаведаючы хрышчэнне, пакаянне для даравання грахоў. Паслухаць яго пропаведзь выходзіла ўся іўдзейская краіна і жыхары Іерусаліма, якія хрысціліся ў водах ракі Іардан, спавядаліся ў сваіх праграшэннях. У іўдзеяў, якія прыходзілі да Іаана, натуральна ўзнікала пытанне: ці не ён чакаемы ўсімі Збаўца, Супакаенне ізраілеве? Хрысціцель у адказ казаў: “Ідзе за мною мацнейшы за мяне, у якога я недастойны, нахіліўшыся, развязаць рамяні абутку яго. Я хрысціў вас вадою, а ён будзе хрысціць вас Духам Святым”. І вось у адзін са звычайных дзён, калі Іаан з пропаведдзю звяртаўся да прысутных ля Іардана іўдзеяў, ён Духам Святым пазнаў сярод людзей Хрыста. Ісус прыйшоў з Галілеі да Іардана, каб прыняць хрышчэнне ад Іаана разам з усімі. Іаан не стрымліваў яго, але казаў: “Мне патрэбна хрысціцца ад цябе, а тыпрыходзіш да мяне”. Аднак Ісус сказаў яму ў адказ: “Пакінь, так належыць нам выконваць усялякую праўду”.                              

Працягнуць чытаньне "ХРЫШЧЭННЕ ГАСПОДНЕ"

Улюбёныя ва Хрысце браты і сёстры!
14 студзеня Святая Праваслаўная Царква ўрачыста адзначае свята Абразанне Гасподне, як памяць аб тым, што Боганемаўля Ісус па старазапаветным законе прыняў абразанне на восьмы дзень пасля свайго нараджэння. Яно было ўстаноўлена для ўсіх немаўлят мужчынскага полу згодна Запавета Бога з праайцом Авраамам і яго нашчадкамі (Быт. 10-14). Пры здзяйсненні гэтага абраду Божаму Немаўляці было дадзена імя Ісус (Выратавалльнік), абвешчанае Архангелам Гаўрыілам яшчэ ў дзень Дабравешчання Прасвятой Дзеве Марыі. Гэтае імя з’яўляецца знакам найвялікшага служэння ўчалавечанага Сына Божага, бо ён ратуе людзей сваіх ад грахоў (Мф. 1, 21). Па тлумачэнні айцоў Царквы, Гасподзь прымае абразанне, каб ніхто не мог сумнявацца, што ён быў сапраўды чалавекам, а не носьбітам прывіднага цела, каб даць нам прыклад абавязковага выканання Божых і царкоўных законаў.
Для сваіх паслядоўнікаў Гасподзь наш Ісус Хрыстос абразанне замяніў на Таінства Хрышчэння. Яно таксама з’яўляецца знакам Новага Запавету з Богам, аб чым і сведчыць наша хрысціянскае імя.
Свята Абразанне Гасподне доўжыцца адзін дзень і злучаецца са святкаваннем памяці Святога Васілія Вялікага, архіепіскапа Кесарыі Кападакійскай. Свяціцель Васілій Вялікі нарадзіўся ў 330 годзе ў горадзе Кесарыі Кападакійскай у набожнай хрысціянскай сям’і Васілія і Эміліі. Бацька свяціцеля быў адвакатам і выкладчыкам рыторыкі. У сям’і было 10 дзяцей, з якіх пяцёра, у тым ліку і маці свяціцеля – набожная Эмілія, прылічаны Царквой да ліку святых.
Першапачатковую адукацыю святы Васілій атрымаў пад кіраўніцтвам сваіх бацькоў і бабулі Макрыны, высокаадукаванай хрысціянкі. Пасля смерці бацькі і бабулі Макрыны свяціцель Васілій Вялікі накіраваўся па адукацыю ў Канстанцінопаль, а затым – у Афіны. Там ён дасканала вывучыў розныя навукі: рыторыку і філасофію, астраномію і матэматыку, фізіку і медыцыну. “Гэта быў карабель, настолькі нагружаны вучонасцю, наколькі гэта ўмяшчальна для чалавечай прыроды”, — казалі пра яго сучаснікі.                              

Працягнуць чытаньне "АБРАЗАННЕ ГАСПОДНЕ. ПАМЯЦЬ СВЯЦІЦЕЛЯ ВАСІЛІЯ ВЯЛІКАГА. НОВЫ ГОД"

Такой радасцю было прасякнута ўсё выступленне вучняў нядзельнай школы, якая працуе пры храме Прэабражэння Гасподня ў Дзятлаве. Каляднае прадстаўленне адбылося 10 студзеня ў раённым Доме культуры.
На святочнае прадстаўленне сабраліся бабулі і дзядулі, бацькі вучняў нядзельнай школы, сябры, знаёмыя. Такія прадстаўленні традыцыйныя падчас калядных святак. Але кожны раз па-новаму адкрываецца і падаецца прысутным веліч гэтай падзеі – Нараджэння Хрыста.
У святочнай дзеі былі заняты каля 50 вучняў. Як расказалі мне на генеральнай рэпетыцыі выкладчыкі і арганізатары свята, амаль кожны хацеў атрымаць хоць невялікую ролю ў прадстаўленні. Таму давялося ўводзіць у сцэнарый новых персанажаў, рыхтаваць для іх словы, вершы. Ніхто не быў пакрыўджаны: на сцэну змаглі выйсці ўсе, нават тыя, у каго не багата талентаў, не вельмі ўдаецца дэкламаваць або спяваць.
Дзеці паказвалі сцэнкі пра нараджэнне Хрыста, спявалі песні, славячы яго прыход у свет, дэкламавалі вершы. Нават самай маленькай дзяўчынцы – чатырохгадовай Тані Пінчук дасталася роля: яна была анёльчыкам, які запальваў агеньчыкі на каляднай ёлачцы. І хоць па сцэне яе вяла за ручку сястрычка Аня, дзяўчынка ўпэўнена трымала серабрыстую чароўную палачку, паспяхова справілася са сваёй роляй.                        

Працягнуць чытаньне "ХРЫСТОС НАРАДЗІЎСЯ! РАДУЙЦЕСЯ, ЛЮДЗІ!"

Па ўсёй Навагрудскай епархіі праходзяць значныя і шматлюдныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да 25-годдзя Сабора Беларускіх святых і 10-годдзя Навагрудскага Сястрынства. Так, 6 жніўня пачаўся і прадоўжыцца да 5 кастрычніка Вялікі Хрэсны ход з многімі цудатворнымі іконамі. Узначальвае яго Высокапрэасвяшчэнны Гурый, архіепіскап Навагрудскі і Лідскі.
Копія цудатворнай Жыровіцкай іконы Божай Маці і іконы з частачкамі мошчаў святых – Ефрасінні Полацкай, Іўліаніі Альшанскай, Софіі Слуцкай з Хрэсным ходам будуць прынесены для пакланення і ў Дзятлава.
У нашым горадзе мерапрыемствы да 25-годдзя Сабора Беларускіх святых і 10-годдзя Навагрудскага Сястрынства пройдуць з 25 па 27 верасня.
Так, 25 верасня ў 10 гадзін на плошчы 17 Верасня пачне працаваць праваслаўная выстава-кірмаш “Кладезь”, сярод удзельнікаў якой Навагрудскае Сястрынства, Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр (г.Мінск), царква ў гонар Прэабражэння Гасподня (г.Дзятлава).
Штодзённа з 10 да 18 гадзін будзе наладжаны продаж праваслаўнай літаратуры, іконаў, царкоўных рэчаў, аўдыё-відэапрадукцыі, падарункаў і сувеніраў, манастырскага хлеба па даўнейшых і сучасных рэцэптах.
У праграме выставы-кірмашу “Кладезь” таксама фотавыстава “Храмы і манастыры Беларусі”, выстава работ сучасных іканапісцаў (у фае РДК), прадстаўленні лялечнага тэатра “Батлека”, дзіцячыя гульні і конкурсы, майстар-класы манастырскіх майстрых, экскурсіі для дарослых і дзяцей з наведваннем экспазіцыі “Праваслаўны храм”.    

Працягнуць чытаньне "ВЯЛІКІ ХРЭСНЫ ХОД І ВЫСТАВА-КІРМАШ “КЛАДЕЗЬ”"

Святая ікона… Няма больш змястоўнай, красамоўнай, яркай, але і больш цяжкай для ўспрымання і разумення святыні. Наўрад ці хто возьме на сябе смеласцю сказаць, што пранік у яе таямніцы. Дзесяцігоддзямі многія з нас не чулі слова Божага і цяпер, няшмат ведаючы пра веру, царкву, пра Хрыста, пра Багародзіцу, зноў шукаюць адказы на вечныя пытанні быцця.
Нядаўна ў Міроўшчынскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурна-музычная вечарына, прысвечаная тайне іканапісу. У невялічкай зале сабралася шмат людзей. Вядучыя расказалі пра гісторыю іканапісу, пра адрозненне іконаў ад карцін, расказалі некалькі паданняў і цудаў, звязаных з іконамі, чыталі вершы Цютчава, Гогаля, свяшчэнніка Георгія Раманоўскага. Зусім нямногія, напрыклад, ведалі, што Рублёў, Грэк, Дыанісій – вялікія іканапісцы, імёны якіх дайшлі да нас.
На духоўнае мерарыемства быў запрошаны настаяцель Свята-Барысаглебскага храма вёскі Накрышкі айцец Георгій. “Каб зразумець сутнасць святой іконы недастаткова ведаць яе сюжэт. Патрэбна адчуць сыходзячае ад яе выпраменьванне. Патрэбна паглядзець на яе вачыма веруючага чалавека”, — зазначыў свяшчэннік.
Праўду кажуць, што нельга вывучыць замежную мову, не вывучаючы правілы, не чытаючы тэкста, не запамінаючы словы. Так і тайны іканапісу нельга спазнаць, не прыкладваючы намаганняў, не вывучаючы літаратуру, кнігі, часопісы, газеты.
Гэтае мерапрыемства носіць прыгожую, сімвалічную назву “І лік святы нам душу грэе…” Засталося толькі пажадаць, каб лік святы заўсёды грэў нашы ў вамі душы.
Настасся СІНЯК,
студэнтка ГрДУ імя Я.Купалы.

ПРАВАСЛАЎНЫЯ АПЕКУНЫ СЯМ’І

Святая Праваслаўная царква шануе памяць мурамскіх цудатворцаў — высакароднага князя Пятра і княгіні Фяўроніі, якія пранеслі сваё шлюбнае каханне і вернасць скрозь мноства выпрабаванняў.
Князь Пётр быў другім сынам мурамскага князя Юрыя Уладзіміравіча. Ён уступіў на мурамскі прастол яшчэ перад татарскім нашэсцем на Русь, у 1203 годзе. За некалькі гадоў да гэтага князь Пётр захварэў на праказу, ад якой ніхто не мог яго вылечыць. Аднойчы ў сне было яму бачанне: можа вылечыць князя Фяўронія, сялянка з вёскі Ласкавай, што ў Разанскай зямлі, дачка дрэвалаза-бортніка, які здабываў дзікі мёд.
Дзева Фяўронія, нягледзячы на свой юны ўзрост, была мудрай. Яе слухаліся дзікія жывёлы. Яна ведала ўласцівасці траваў і ўмела лячыць немач. Дзяўчына была прыгожай, добрай, набожнай.
Князь Пётр паабяцаў ажаніцца на ёй пасля выздараўлення. Фяўронія вылечыла князя. Аднак той не стрымаў сваё слова. Хвароба зноў адолела князя. І Фяўронія зноў вылечыла яго. Пасля гэтага адбылося вяселле.
Калі Пётр атрымаў у спадчыну княжанне пасля свайго брата, баяры не захацелі мець княгіню простага паходжання. Яны заявілі князю Пятру: “Альбо адпусці жонку, якая сваім паходжаннем ганьбіць знатных баярыняў, альбо пакінь Мурам”. Тады князь паклікаў Фяўронію, сеў з ёй у лодку і адплыў з Мурама па рацэ Ака. Знайшлі яны сабе месца і сталі жыць, як простыя людзі, радуючыся таму, што разам. Бог дапамагаў ім.
У той час даводзілася мужу і жонцы жыць у беднасці. Калі-нікалі да князя Пятра прыходзілі і сумныя думкі, аднак разумная княгіня ўмела супакоіць яго, паспачуваць: “Не сумуй, князь, міласіцівы Гасподзь не пакіне нас у беднаце”. І сапраўды словы мудрай і добрай княгіні спраўдзіліся.

Працягнуць чытаньне "ПРАВАСЛАЎНЫЯ АПЕКУНЫ СЯМ’І"

З ВЕРАЙ І МАЛІТВАЙ

Па ўсёй Навагрудскай епархіі пройдуць значныя і шматлюдныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да 25-годдзя Сабора Беларускіх святых і 10-годдзя Навагрудскага Сястрынства. Так, 6 жніўня пачаўся і прадоўжыцца да 5 кастрычніка вялікі Хрэсны ход з многімі цудатворнымі іконамі. Узначальвае яго Высокапрэасвяшчэнны Гурый, архіепіскап Навагрудскі і Лідскі.
Здаўна праводзяцца Хрэсныя ходы з харугвіямі і цудатворнымі іконамі, падчас якіх адбываецца дзівоснае вылечванне ад духоўных і цялесных хваробаў. Вось і цяпер копія цудатворнай Жыровіцкай іконы Божай Маці і іконы з частачкамі мошчаў святых Божых угоднікаў на працягу двух месяцаў з Хрэсным ходам будуць прынесены для пакланення ў Навагрудак, Бярозаўку, Ашмяны, Іўе, Смаргонь, Астравец, Ліду, Дзятлава, Слонім – гарады Навагрудскай епархіі.
Тут жа будуць праходзіць разнастайныя духоўна-асветніцкія мерапрыемствы: сустрэчы з вядомымі аўтарамі і выканаўцамі, мастацкія выставы, кінапрагляды, гутаркі, канцэрты, праграмы для дзяцей, выставы-кірмашы.    

Працягнуць чытаньне "З ВЕРАЙ І МАЛІТВАЙ"

У яўрэеў быў звычай: цары і пераможцы ўязджалі ў Іерусалім на конях або аслах, і народ урачыстымі крыкамі, з пальмовымі галінкамі ў руках сустракаў іх. Выконваючы прароцтвы Старога Запавету, Хрыстос менавіта такім урачыстым чынам уязджаў у Іерусалім.
Яўрэйскі народ, які знаходзіўся пад рымскім гнётам, чакаў Месію як палітычнага вызваліцеля і ўсім здавалася, што Цудатворца, які яшчэ ўчора ўваскрасіў Лазара і некалі накарміў пяць тысяч народу, можа быць менавіта тым зямным правадыром, які вызваліць свой народ і ўстановіць зямное царства росквіту.
І толькі Хрыстос ведаў, што шлях, усеяны пальмавымі галінкамі, вядзе Яго да пакутаў, Крыжа і Галгофы…
На Русі гэтае свята здаўна называецца Вербнай нядзеляй. Веруючыя прыходзяць у храм з галінкамі вербачкі, вятлы, іншых дрэваў, якія першымі распускаюцца вясной, як знак тых галінак, якімі сустракалі Ісуса ў Іерусаліме.
Урачысты ўваход у Іерусалім здзяйсняецца ў апошнюю нядзелю Вялікага посту. Гэта — адзін з самых трагічных святаў царкоўнага года. Здавалася б, усё ў ім урачыста: Хрыстос уступае ў Святы горад, сустракаюць Яго лікуючыя натоўпы народа… Але ўжо праз некалькі дзён гэтыя ж людзі, якія крычаць: “Асанна Сыну Давідаву!” будуць патрабаваць у Пілата, каб Яго распялі…
Ефрасіння БАГАЛЮБАВА.

Газета "Перамога"

Вашай увазе прапануецца электронны варыянт дзятлаўскай раённай газеты "Перамога", а таксама нумары ў фармаце PDF. Выкладзеныя тут артыкулы могуць утрымліваць памылкі, таму звяртаем вашую увагу, што канчатковы варыянт - гэта друкаваная газета, таму і раім вам сваечасова аформіць падпіску на нашае раённае выданне.

Рубрыкі

Каляндар

March 2010
M T W T F S S
« Feb    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Спасылкі на сайты

 Page 1 of 2  1  2 »