Архіў для ‘Дзятлаўшчына’ Катэгорыі

На працягу 2009 года на Дзятлаўшчыне нарадзіліся 256 дзяцей. Хлопчыкаў з’явілася на свет больш, чым дзяўчынак: розніца ў сем чалавек. Калі ж параўнаць з 2008 годам, то нараджальнасць зменшылася на 12 немаўлят.
БУСЕЛ РЭДКА ПРЫЛЯТАЎ
Самыя скупыя на дзетак аказаліся ў Мяляхавіцкім сельсавеце. Тут за ўвесь 2009 год нарадзіліся толькі тры дзіцяці. Па чатыры немаўляці прыбавілася ў Войневіцвіцкім і Жукоўшчынскім сельсаветах. А самымі багатымі на дзяцей былі летась Казлоўшчынскі пассавет і Данілавіцкі сельсавет. Тут зарэгістраваны па 24 новароджаных.
ПЕРШЫНЦЫ ЗАХАПІЛІ ЛІДЭРСТВА
Летась з’явілася найбольш першынцаў – 123 хлопчыкі і дзяўчынкі. А вось на трэцяе дзіця адважыліся толькі 43 сям’і, на чацвёртае – 12, на пятае – 3 і на шостае – толькі адна. На працягу 2009 года ў раёне з’явіліся і трое блізнятак.
ЮНЫЯ І ПАЖЫЛЫЯ БАЦЬКІ
Самай маладой маме, якая нарадзіла летась, было 16. Самаму маладому бацьку – 18. Самая “пажылая” мама нарадзіла ў 44, а самы важкі ўзрост таты – 49 гадоў.
Пераважную большасць дзяцей – 222 хлопчыкі і дзяўчынкі – жанчыны нарадзілі ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў. Пасля сарака толькі тры жанчыны наведалі раддом.
ДЗЯЎЧЫНАК НАЗЫВАЛІ ПАЛІНАМІ
Самае папулярнае жаночае імя 2009 года – Паліна. Ім назвалі 16 новароджаных прадстаўніц прыгожага полу. Крышку адсталі Аляксандры: іх у раёне — 15. Таксама сярод папулярных былі імёны: Ганна – 11, Лізавета і Настасся – па 9, Кацярына – 8, Дар’я – 7. Не было летась канкурэнтаў у Варвары, Раісы, Нонны, Сафіі, Марыны, Наталлі, Вольгі, Яны, Мілены, Аліны, Анжэлікі, Алены. З рэдкіх імёнаў 2009 года – Дамініка і Караліна.                        

Працягнуць чытаньне "НЯВЕСТАЎ ДАВЯДЗЕЦЦА ПАЗЫЧАЦЬ У СУСЕДЗЯЎ"

АГРАГАРАДОК ДОБРАЎПАРАДКУЕЦЦА
З кожным годам аграгарадок Войневічы добраўпарадкуецца. Зусім новы выгляд атрымала вуліца Цэнтральная: яна заасфальтавана, будзе агароджана.
Расце колькасць жылых дамоў. У мінулым годзе ў Войневічах пабудаваны 5 дамоў, сёлета ў эксплуатацыю плануецца здаць 8 новапабудоваў.
Апошнія рамонтныя работы ідуць па рэканструкцыі сельскага клуба (загадчыца Н. А. Сайчык). Ён будзе адчынены 20 лютага.
Клуб абсталяваны санвузламі, душавой кабінкай, у ім цёпла і ўтульна. Застаецца спадзявацца, што ў хуткім часе тут з’явіцца музычная апаратура, більярдны і тэнісны сталы, што дасць магчымасць праводзіць маладзёжныя дыскатэкі, тэматычныя вечары, дарослым і дзецям з карысцю бавіць вольны час.
У будынку клуба размесціцца і бібліятэка, загадваць якой будзе В. А. Клок. Кніжны фонд бібліятэкі складзе больш за 12 тысяч экзэмпляраў.
Таксама хутка свае дзверы адчыніць і новы будынак ФАПа.
НАРАДЖАЛЬНАСЦЬ ВЫРАСЛА
Расказваючы пра дэмаграфічную сітуацыю ў Войневіцкім сельсавеце, яго старшыня Г. А. Белуш зазначае: “Прыемна, што ў мінулым годзе ў нас павялічылася нараджальнасць. Калі ў 2008 годзе нарадзілася 2 дзяцей, то летась — 4.                          

Працягнуць чытаньне "Весткі з Войневіцкага сельсавета"

ВЯСЕЛЛЯЎ І ДЗЕТАК ПАБОЛЬШАЛА
Летась у Дварэцкім сельскім савеце нарадзіліся 11 дзяцей, 7 з іх — хлопчыкі. Былі зарэгістраваны 5 шлюбаў.
У 2008 годзе на тэрыторыі сельвыканкама нарадзілася 8 дзяцей, зарэгістраваны 3 шлюбы.
ЧАЦВЁРА ДЗЕТАК — НЕ МЯЖА
У Дварэцкім сельвыканкаме — 13 шматдзетных сем’яў. У ліку іх — сям’я Івана Аляксандравіча і Аксаны Іванаўны Радзюк. Яны выхоўваюць пяцёра дзяцей. Самы малодшы з іх нарадзіўся 2 мая 2009 года.
ХЛОПЦЫ ПРЫЗВАНЫ Ў ВОЙСКА
У час зімовага ваеннага прызыву шэрагі воінаў папоўнілі два хлопцы з Дварэцкага сельсавета. Гэта — Яўген Маліка і Сяргей Мухін. Сяргей пайшоў у войска пасля заканчэння сярэдне-спецыяльнай установы адукацыі, Яўген працаваў ў СВК “Войневічы”.                    

Працягнуць чытаньне "Весткі з Дварэцкага сельсавета"

Паважаныя дзятлаўчане і жыхары раёна!
Горача і сардэчна віншуем вас з 70-годдзем заснавання Дзятлаўскага раёна.
Роўна 70 год таму, 15 студзеня 1940 года, ён быў утвораны ў складзе Баранавіцкай вобласці. Гэта змагло адбыцца дзякуючы менавіта толькі вялікай гістарычнай падзеі – уз’яднанню нашай тэрыторыі, якая ўвайшла ў склад БССР 17 верасня 1939 года.
У гэты радасны, святочны дзень прыміце самыя цёплыя пажаданні здароўя, шчасця, поспехаў, удачы і новых здзяйсненняў на карысць нашай роднай маці Беларусі.
Дзякуй вам, дарагія землякі, за вашу клапатлівую і добрасумленную працу, за высокі ўклад у агульную справу. Гэта асабліва бачна па выніках 2009 года, паказчыкі якога па тэмпах развіцця і прыросту прадукцыі прамысловасці і сельскай гаспадаркі пераўзышлі мінулагоднія.
Мы ўпэўнены, што лепшыя традыцыі Дзятлаўшчыны прымножыць маладое пакаленне і зробіць наш край яшчэ больш багацейшым, квітнеючым і прыгажэйшым.
Жадаем, каб кожны пражыты вамі дзень быў для ўсіх вас і кожнага паасобку ўдачным, шчаслівым, плённым, каб ён поўніўся радасцю і іскрыўся вяселлем.
Няхай ніколі не пакідаюць вас бадзёрасць, жыццёвая энергія і святочны настрой. Здароўя, шчасця вам, вашым сем’ям, родным і блізкім.
Раённы Савет дэпутатаў.
Раённы выканаўчы камітэт.

КРАЙ НАШ ПРЫНЁМАНСКІ

Згодна рашэння Дзятлаўскага райвыканкама ад 19 мая 2009 года Дзям’янавіцкая сельская бібліятэка-клуб рэарганізавана ў Дзям’янавіцкую сельскую бібліятэку-музей народнага быту. Яе дзейнасць скіравана на выхаванне ў чытачоў цікавасці да гісторыі роднага краю, яго традыцый і абрадаў, папулярызацыю беларускай мовы і літаратуры, роднай мовы.
Кожны населены пункт мае сваю гісторыю. Цікавая яна і ў вёсак Дзям’янаўцы, Гузні, Шаршні, Яблынька. Іх летапіс змешчаны ў экспазіцыі музея-бібліятэкі “Хто мы? Адкуль мы?”.
Наступная экспазіцыя мае назву “Край мой прынёманскі”. Адзін з яе раздзелаў расказвае пра жыццё і дзейнасць нашага знакамітага земляка, ураджэнца вёскі Гузні Віталя Іванавіча Бартана.
Тэма Вялікай Айчыннай вайны адлюстравана ў трэцім раздзеле музейнай экспазіцыі. У ім прадстаўлены матэрыялы аб ветэранах Вялікай Айчыннай вайны, іх успаміны, фотаздымкі, узнагароды.
Адзін з пакояў бібліятэкі прысвечаны этнаграфіі. У ім змешчаны многія рэчы, вырабы мясцовых умельцаў: саматканыя ручнікі, ільняныя посцілкі і абрусы, прадметы хатняга побыту. У экспазіцыі ёсць і патэфон.
Для кожнага чалавека яго малая радзіма — пачатак вялікай Айчыны. Прыгажосць родных мясцін, людзі, якія жывуць тут, легенды даўніны і ява будняў — вось невычарпальная крыніца нашага жыццялюбства, трывалая апора ў сённяшнім і ўпэўненасць у будучыні.
Аддзел бібліятэчнага маркетынгу Дзятлаўскай раённай бібліятэкі

ЛІПІЧАНСКАЯ ПУШЧА

Маляўніча і прывабна прырода Дзятлаўшчыны. Дрымучыя таямнічыя лясы Ліпічанскай пушчы, якія растуць у міжрэччы Нёмана і Шчары, незвычайна багаты сваёй флорай, біялагічнай разнастайнасцю. Тут растуць дуб, граб, сасна, вяз, ляшчына, бяроза, елка. Але яшчэ цікавей вывучаць прыроду, вандруючы па маршруту ракі Шчара.
Маршрут праходзіць па тэрыторыях Дзятлаўскага і Мастоўскага раёнаў: праз мост р. Шчара, музей-зямлянку, Шымкі – Каменая Шчара. Працягласць маршруту 4-5 км, можна прайсці за 1-2 дні.
На левым беразе р. Шчара да вайны знаходзілася старая драўляная царква, але падчас акупацыі яе спалілі карнікі і толькі застаўшыяся каменныя помнікі сведчаць аб тым, што тут раней было святое месца.
Сцяжынка, агібаючы старыя могілкі, выводзіць нас да старой дзягцярні. Сёння ў Беларусі амаль не засталося такіх мясцін, дзе можна пазнаёміцца з асаблівасцю аднаго з найбольш распаўсюджаных промыслаў жыхароў беларускіх лясоў. Гэта пабудова можа лічыцца ўнікальнай.
Побач знаходзіцца цудатворная крыніца, вада ў ёй не замярзае нават у самыя лютым маразы. Каля крыніцы пастаўлены крыж, асвечаны мясцовым свяшчэннікам.
Перайшоўшы мост праз р. Шчара, мы наведваем мемарыял, які ўзведзены ахвярам фашызму і героям-партызанам, музей-зямлянку. Прайшоўшы далей па грунтовай дарозе, турысты могуць папарыцца ў драўлянай лясной лазні. Праз 100 метраў за вёскай знаходзіцца ўнікальная група дрэваў са сваімі гісторыямі і легендамі, у тым ліку і чорная бяроза. Крыху далей вы наведаеце краіну дубоў-веліканаў, узрост якіх складае 300-400 гадоў.
Сёння гэта адно з найцікавейшых мясцін на рацэ Шчара. Тут жывуць бабры, выдры, можна ўбачыць шэрую і чорную чаплю, лебедзяў і іншых птушак, а ў Шчары можна злавіць шчупака, жэраха, беласпёрак, а ў крутых віражных ямах – сама.
Паляна на “Каменнай Шчары” можа стаць сапраўдным пунктам для іншых маршрутаў у глыбіню Ліпічанскай пушчы.
Вандруючы па гэтаму маршруту, вы атрымаеце незабыўныя ўражанні, пазнаёміцеся з гісторыяй і традыцыямі гэтых мясцін, зможаце цудоўна адпачыць.
А. ЛЯВОНЧЫК,
вядучы спецыяліст райінспекцыі.

Процідзеянне карупцыі – адна з асноўных задач палітыкі дзяржавы, якая абумоўлена неабходнасцю строгага руху ў накірунку замацавання законнасці, правапарадку і недапушчэння праяўленняў, якія ўздзейнічаюць на станаўленне дзяржаўнасці Беларусі. У перыяд рэалізацыі пастаўленых перад праваахоўнымі органанмі задач па процідзеянню і барацьбе з карупцыяй, праводзяцца спецыяльныя мерапрыемствы, мэтай якіх з’яўляецца недапушчэнне карупцыйных праяўленняў. Дадзеныя мерапрыемствы прыносяць свае вынікі.
Пракуратурай Дзятлаўскага раёна ў 2008 годзе праведзена пэўная работа па нагляду за выкананнем заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй, а таксама па арганізацыі і каардынацыі дзейнасці дзяржаўных органаў у гэтым накірунку. За гэты перыяд былі ўзбуджаны 2 крымінальныя справы карупцыйнага накірунку па арт. 427 ч. 1 КК Рэспублікі Беларусь.
Так, 31 сакавіка 2008 года следчым пракуратуры была ўзбуджана крымінальная справа па арт. 427 ч. 1 КК Рэспублікі Беларусь у адносінах да Н. Шалеснай, якая, працуючы буфетчыцай 3 разраду ў кафэ “Бульбяная”, з кастрычніка 2007 года па сакавік 2008 года выдавала са свайго падуліку матэрыяльныя каштоўнасці (спіртныя напоі, цыгарэты і прадукты харчавання) жыхарам горада Дзятлава без якога-небудзь дакументальнага ўліку і аплаты. Тым самым яна дапусціла растрату даручанай ёй маёмасці на суму 4 мільёны 273тысячы 858 рублёў. З’яўляючыся ўпаўнаважанай асобай на выкананне пэўных дзеянняў (абавязкова згодна з рабочай інструкцыяй весці ўстаноўлены ўлік, складаць і здаваць таварную справаздачу), з мэтай утойвання дапушчанай растраты, з кастрычніка 2007 года па сакавік 2008 года пры складанні таварна-грашовых справаздачаў па кафэ “Бульбяная” за перыяды кастрычнік-снежань 2007года, студзень-сакавік 2008 года яна ў графе “астатак” указвала аб наяўнасці таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў, якія фактычна былі ёю растрачаны. Тым самым Н. Шалесная ўносіла заведама ілжывыя звесткі і запісы ў афіцыйныя дакументы.
Па выніках разгляду дадзенай крымінальнай справы ў судзе Дзятлаўскага раёна Н. Шалесная прызнана вінаватай ва ўчыненні інкрымінаванага ёй дзеяння.
22 снежня 2008 года следчым пракуратуры Дзятлаўскага раёна А. Трыфанавым была ўзбуджана крымінальная справа па арт. 427 ч. 1 КК Рэспублікі Беларусь у адносінах да А. Ляпешка, якая, працуючы прадаўцом крамы вёскі Раготна філіялу “Казлоўшчынскі каапгандаль” Дзятлаўскага райспажыўтаварыства, выконваючы абавязкі загадчыцы крамы ў перыяд з 17 кастрычніка 2008 года па 21 лістапада 2008 года выдавала са свайго падуліку матэрыяльныя каштоўнасці (спіртныя напоі, цыгарэты, прадукты харчавання) жыхарам вёскі Раготна і навакольных вёсак без якога-небудзь дакументальнага ўліку і аплаты. А таксама прысвойвала матэрыяльныя каштоўнасці з крамы. Тым самым дапусціла растрату даручанай ёй маёмасці на суму 1 мільён 266 тысяч 795 рублёў. З’яўляючыся ўпаўнаважанай асобай на выкананне пэўных дзеянняў (абавязкова згодна са службовай інструкцыяй загадчыца крамы складаць і здаваць ва ўстаноўленыя тэрміны таварна-грашовыя справаздачы), з мэтай утойвання дапушчанай растраты, у перыяд з 17 кастрычніка 2008 года па 21 лістапада 2008 года пры складанні таварна-грашовых справаздачаў па краме в. Раготна яна ў графе “астатак” указвала аб наяўнасці таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў, якія фактычна былі ёю растрачаны. Тым самым А. Ляпешка ўносіла заведама ілжывыя звесткі і запісы ў афіцыйныя дакументы.                        

Працягнуць чытаньне "АБ СТАНЕ І МЕРАХ ПА ПРОЦІДЗЕЯННЮ КАРУПЦЫІ Ў РАЁНЕ"

ДЗЕНЬ БЕЗ АЛКАГОЛЮ

26 лютага ў Дзятлаўскім раёне прайшоў Дзень цвярозасці. Пад час яго ў гандлёвых кропках горада і раёна спіртныя напоі і піва не прадаваліся . Аб гэтай забароне сведчылі адпаведныя аб’явы на прылаўках крамаў.
Некаторыя пакупнікі, адыходзілі ад прылаўка, сетуючы на немагчымасць купіць спіртное. Хтосьці, негледзячы на аб’яву, усё ж такі спрабаваў купіць алкаголь, аднак тут жа атрымліваў адмоўны адказ.
Некаторыя пакупнікі рэагавалі станоўча. Маўляў, дзень цвярозасці неабходна праводзіць як мага часцей, уключаць не толькі забарону продажу спіртных напояў, але і правядзенне спартыўна масавых акцый.
Дзень цвярозасці – толькі адно з мерапрыемстваў, якія скіраваны на прафілактыку п’янства і алкагалізму, што з’яўляецца даволі актуальнай праблемай ў наш час. Пра гэта сведчыць і сумная статыстыка. Толькі за апошнія шэсць гадоў ад алкаголю ў Беларусі памерла 16 тысяч чалавек.
200 тысяч чалавек стаяць на ўліку ў медыцынскіх установах.
Сумная статыстыка і ў Дзятлаўскім раёне. На дыспансерным ўліку цяпер знаходзіцца 940 чалавек, на прафілактычным – 270 чалавек. Паказчык смяротнасці ад атручвання алкаголем за мінулы год склаў12 чалавек.
А.ДУБРОЎСКАЯ.

У аграпрамысловым комплексе раёна на 2009 год прадугледжваецца далейшае нарошчванне аб’ёмаў вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі раслінаводства і жывёлагадоўлі, павышэнне эфектыўнасці таварнай прадукцыі. Тэмп росту валавай прадукцыі павінен скласці 111%, сярэднямесячная заработная плата –560 тысяч рублёў.
Павышэнне эфектыўнасці работы аграпрамысловага комплексу раёна мяркуецца за кошт рэалізацыі комплексу арганізацыйна-эканамічных мерапрыемстваў, скіраваных на рацыянальнае выкарыстанне матэрыяльных, энергетычных, фінансавых, працоўных рэсурсаў, забеспячэнне рэнтабельнага вядзення сельскагаспадарчай вытворчасці.
Прыярытэтнымі накірункамі на 2009 год застаюцца ўдасканаленне спецыялізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці, павышэнне ўрадлівасці глебы і прадукцыйнасці меліяраваных земляў, тэхнічае перааснашчэнне сельскагаспадарчай вытворчасці, развіццё буйнатаварнай вытворчасці, укараненне сучасных рэсурсазберагальных тэхналогій, якія забяспечваюць рост прадукцыйнасці працы і канкурэтаздольнасці прадукцыі.
Задачы, якія будуць стаяць на парадку дня ў прамысловасці ў 2009 годзе – гэта павышэнне эфектыўнасці вытворчасці, павелічэнне выкарыстання вытворчых магутнасцяў, укараненне навукаёмістых і рэсурсазберагальных тэхналогій, асваенне новых відаў прадукцыі.
Выкананне прагнозных паказчыкаў плануецца забяспечыць за кошт высокіх тэмпаў росту аб’ёму вытворчасці прадукцыі на Дзятлаўскім сыраробчым заводзе –119,8%, ААТ “Дварэцкі льнозавод” – 123,9%, ДП “Дзятлаўская сельгастэхніка” – 115,5%, АСП “Парэцкі спіртзавод” – 115% і іншых прадпрыемствах. Гэта стане магчымым, дзякуючы максімальнай загрузцы магутнасцяў па вытворчасці сыру на ААТ “Дзятлаўскі сыраробчы завод” і ўкараненню тэхналогіі канцэнтравання сыроваткі, загрузцы вытворчых магутнасцяў ААТ “Дварэцкі льнозавод”, аптымізацыі працэсу разварвання сыравіны і ўкараненню тэхналогіі брагарэктыфікацыі на Парэцкім спіртзаводзе, павелічэнню вытворчасці апырсквальнікаў да 70 штук і ўкараненню паветрана-плазменнай рэзкі ў Дзятлаўскай сельгастэхніцы.
Мэтанакіраваная работа ў 2009 годзе будзе праводзіцца па павышэнню якасці выпускаемай прадукцыі, забеспячэнню яе адпаведнасці міжнародным стандартам, пашырэнню асартыменту.
Прыватнае ўнітарнае прадпрыемства “Дзятлаўскі каапнарыхтпрам” прагназуе давесці вытворчасць падавых гатункаў хлеба да 20% ад агульнага аб’ёму вытворчасці, павялічыць удзельную вагу нарэзаных і запакаваных хлебабулачных вырабаў з новымі, яркімі этыкеткамі, для чаго будзе набыта запаковачная машына. Парэцкі спіртзавод і Дзятлаўскі вінна-гарэлачны завод асвояць вытворчасць новых відаў гарэлкі “Парэцкая застольная”, “Парэцкая элітная”, “Нёманская”, “Люкс”, “Старт”. Дзятлаўская сельгастэхніка будзе працаваць над асваеннем тэхнічнага абслугоўвання даільных установак фірмы “Westvale”, укаранненнем паслуг па рэзцы металу з выкарыстаннем партальнага станка паветрана-плазменнай рэзкі.
Якасць вырабляемай прадукцыі ў ААТ “Наваельнянскае міжрайагразабеспячэнне” будзе кантралявацца пры ўкараненні методыкі вызначэння аб’ёмнай долі біякампаненту рапсавага масла ў біядызельным паліве. На гэтым прадпрыемстве плануецца таксама ўкараніць сістэму менеджменту якасці і сертыфікацыю прадукцыі на адпаведнасць патрабаванням СТБ ІСО/МЭК 17125.
Высокімі тэмпамі будзе развівацца ў раёне знешнеэканамічная дзейнасць. У 2009 годзе плануецца прадоўжыць работу па далейшаму развіццю гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з краінамі СНД і, у першую чаргу, з Расійскай Федэрацыяй, умацаванню існуючых вытворча-гаспадарчых сувязяў, пашырэнню рынкаў збыту, наладжванню паставак высакаякаснай прадукцыі.
Таварная структура экспарту тавараў будзе складацца з мясамалочнай прадукцыі, агародніны, ягад, грыбоў, прадукцыі дрэваапрацоўкі, ільновалакна.
Выкананне прагнозных паказчыкаў знешнеэканамічнай дзейнасці ў 2009 годзе плануецца ажыццявіць за кошт рэалізацыі інвестыцыйных праектаў па тэхнічнаму пераабсталяванню вытворчасцяў, павелічэння аб’ёмаў вытворчасці, канкурэнтаздольнай на сусветных рынках прадукцыі ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі якасці, выпуску новых відаў тавараў, якія карыстаюцца попытам за мяжой, за кошт прымянення новых форм і метадаў маркетынгавай дзейнасці.
Станоўчы ўклад у агульны вынік знешняга гандлю па раёне павінен унесці і экспарт паслугаў. Дакладней, гэта — транспартныя паслугі, якія будуць аказваць ДУП “Аўтамабільны парк №16” (рэйс аўтобуса “Пінск-Вільнюс”), суб’ектамі малога бізнесу, такімі як ТАА “Геван”, ЧТУП “Аўталоры”, ЧТУП “Рэнта Транс” і іншымі. Пашыраюцца паслугі па аздараўленню замежных грамадзян у санаторыі “Радон”.
У 2009 годзе плануецца далейшае развіццё і ўдасканаленне матэрыяльна-тэхнічнай базы гандлю, яе тэхнічнае пераабсталяванне, укараненне перадавых тэхналогій, продажу тавараў, насычэнне спажывецкага рынку якаснымі таварамі айчыннай вытворчасці пры далейшым росце аб’ёмаў рознічнага тавараабароту.                            

Працягнуць чытаньне "ПЕРСПЕКТЫВЫ РАЗВІЦЦЯ ДЗЯТЛАЎСКАГА РАЁНА Ў 2009 ГОДЗЕ"

ПРАМЫСЛОВАСЦЬ
За 2008 год прамысловымі прадпрыемствамі раёна выраблена прадукцыі (работ, паслуг) у фактычных адпускных цэнах на суму 97,4 мільярда рублёў. Аб’ём прамысловай прадукцыі ў супастаўных адпускных цэнах у параўнанні з 2007 годам склаў 109,6%.
За 2008 год аб’ём прамысловай вытворчасці ў параўнанні з 2007 годам скарацілі 2 прадпрыемствы раёна (18,2% ад агульнай колькасці).
Запасы гатовай прадукцыі на 1 студзеня 2009 года ў фактычных цэнах склалі 4484 мільёна рублёў. Удзельная вага запасаў у сярэднямесячным аб’ёме вытворчасці на 1 студзеня 2009 года складае 61,4%.
Спажывецкіх тавараў выраблена на 34,7 мільярда рублёў, у параўнанні з 2007 годам выпуск паменшыўся на 28,5%.
СЕЛЬСКАЯ ГАСПАДАРКА
Жывёлагадоўля. За 2008 год сельскагаспадарчымі вытворчымі кааператывамі раёна рэалізавана на забой 6488 тон жывёлы, што складае 95,3% да мінулага года.
За 2008 год у гаспадарках раёна надоена 42826 тон малака, што на 2801 тону ці на 7% больш, чым за 2007 год.
Сярэдні надой малака ад адной каровы павялічыўся ў параўнанні з 2007 годам на 280 кілаграмаў і склаў 4137 кілаграмаў.
За 2008 год сельскагаспадарчыя прадпрыемствы ў гаспадарках насельніцтва закупілі буйной рагатай жывёлы 685 галоў, кошт якой складае 253,9 мільёна рублёў. Малака закупілі ў насельніцтва 2631 тону ў заліковай вазе.
Выплаты насельніцтву за малако складаюць 98,5% ад налічанага кошту.
ІНВЕСТЫЦЫІ Ў АСНОЎНЫ КАПІТАЛ І БУДАЎНІЦТВА
У 2008 годзе на развіццё эканомікі і сацыяльнай сферы прадпрыемствамі і арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці выкарыстана 91152 мільёны рублёў інвестыцый, выканана будаўніча-мантажных работ на 41222 мільёны рублёў.
На жыллёвае будаўніцтва выкарыстана 17397 мільёнаў рублёў, што складае 19,1% агульнага аб’ёму інвестыцый.
За 2008 год пабудавана 190 кватэр агульнай плошчай 14411 квадратных метраў. У сельскай мясцовасці пабудавана 60 кватэр агульнай плошчай 5043 квадратныя метры або 35% агульнага ўводу (у 2007 годзе – 43,2%).
Будаўнічымі і рамонтна-будаўнічымі арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці ў 2008 годзе выкананы падрадныя работы ўласнымі сіламі на 19554 мільёны рублёў.                                          

Працягнуць чытаньне "ДЗЯТЛАЎСКІ РАЁН У ЛІЧБАХ ЗА 2008 ГОД"

Газета "Перамога"

Вашай увазе прапануецца электронны варыянт дзятлаўскай раённай газеты "Перамога", а таксама нумары ў фармаце PDF. Выкладзеныя тут артыкулы могуць утрымліваць памылкі, таму звяртаем вашую увагу, што канчатковы варыянт - гэта друкаваная газета, таму і раім вам сваечасова аформіць падпіску на нашае раённае выданне.

Рубрыкі

Каляндар

March 2010
M T W T F S S
« Feb    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Спасылкі на сайты

 Page 1 of 4  1  2  3  4 »