Архіў для ‘Дзятлаўскі раён электрасетак’ Катэгорыі

Напружанне электрычнага току кватэрнай электрычнай сеткі мае велічыню 220В. А пры няспраўнасці ў электраправодцы ці электрапрыборах гэта можа быць пагрозай для жыцця людзей.
Існуе думка, што небяспечныя толькі вялікія значэнні токаў і напружання – некалькіх ампераў і соцень вольт. Гэта – памылка. Ток велічынёй 20-25 міліампераў (пераменны), а таксама 40-50 міліампераў (пастаянны) – небяспечны. Ток велічынёй 50-100 міліампераў для чалавека смяротны.
Акрамя велічыні току і напружання, ступень уздзеяння электрычнага току залежыць ад шэрагу фактараў, і ў першую чаргу ад фізічнага стану чалавека. Найбольш схільныя да ўздзеяння электратоку людзі, у якіх з-за захворвання, нярвовага ўзбуджэння мяняецца праводнасць (у асноўным з-за стану скуры).
Калі чалавек трапляе пад уздзеянне электрычнага току, неабходна прыняць меры для выратавання пацярпелага. Гэта можна зрабіць шляхам адключэння рубільніка, аўтаматычнага выключальніка і г.д. Наступны этап аказання дапамогі – ацэнка стану пацярпелага. Калі ў яго адсутнічае прытомнасць, дыханне, пульс – неабходна штучнае дыханне і масаж сэрца. Трэба паклапаціцца пра выклік доктара або хуткай медыцынскай дапамогі.
У такім становішчы нельга дазваляць пацярпеламу рухацца, а тым больш працягваць работу; нельга пераносіць пацярпелага ў іншае месца, акрамя выпадкаў, калі яму пагражае небяспека; нельга закопваць пацярпелага ў зямлю, паколькі гэта прынясе толькі шкоду.    

Працягнуць чытаньне "БУДЗЬЦЕ АСЦЯРОЖНЫЯ З ЭЛЕКТРЫЧНЫМ ТОКАМ"

Прадпрыемствы і арганізацыі раёна штогод праводзяць пэўную работу па падрыхтоўцы сваіх аб’ектаў да работы ў асенне-зімовы перыяд з мэтаю забеспячэння бесперабойнага электра-і цеплазабеспячэння спажыўцоў.
Аналіз работы прадпрыемстваў і арганізацый за прайшоўшы асенне-зімовы перыяд паказаў, што яны ў цэлым забяспечылі ўстойлівае забеспячэнне жыллёвага фонду, аб’ектаў сацыяльна-культурнага і бытавога прызначэння, а таксама арганізацый цеплавой энергіяй. Своечасова прымаліся меры па папярэджанню магчымых аварыйных сітуацый на цеплавых сетках і сістэмах спажывання цяпла.
За ліпень-жнівень 2009 года інспектарамі Дзяржэнерганагляду былі праведзены праверкі падрыхтоўкі да асенне-зімовага перыяду ўстановаў адукацыі, медыцыны, а таксама аб’ектаў ЖКГ Дзятлаўскага раёна, у ходзе якіх правяраліся наяўныя і выкананыя мерапрыемствы па падрыхтоўцы да асенне-зімовага перыяду. Па выніках праверак арганізацыям выдадзены прадпісанні па ўхіленню выяўленых недахопаў.    

Працягнуць чытаньне "ПАДРЫХТОЎКА ДА АСЕННЕ-ЗІМОВАГА ПЕРЫЯДУ ЗАВЯРШАЕЦЦА"

Дзятлаўскі РЭС інфармуе.

З 1 студзеня 2009 года ўстаноўлены для насельніцтва тарыфы на электрычную энергію.
1. Электрычная энергія ў жылых дамах (кватэрах), якія абсталяваны ва ўстаноўленым парадку электрычнымі плітамі: аднаставачны тарыф – 125,3 руб. за 1 кВт.гадз.; дыферэнцыраваны тарыф па часавых перыядах: мінімальных нагрузак (з 22.00 да 17.00) – 87,7 руб. за 1кВт.гадз., максімальных нагрузак (з 17.00 да 22.00) – 250,6 руб. за 1 кВт.гадз.
2. Электрычная энергія для патрэбаў ацяплення і гарачага водазабеспячэння з далучанай магутнасцю абсталявання больш за 5 кВт: перыяд мінімальных нагрузак (з 23.00 да 6.00) – 173,0 руб. за 1 кВт.гадз.; астатні час сутак – 865,0 руб. за 1 кВт.гадз.
3. Электрычная энергія, за выключэннем указанай у пунктах 1 і 2: аднаставачны тарыф – 173,0 руб. за 1 кВт.гадз.; дыферэнцыраваны тарыф па часавых перыядах: мінімальных нагрузак (з 22.00 да 17.00) – 121,1 руб. за 1 кВт.гадз., максімальных нагрузак (з 17.00 да 22.00) – 346,0 руб. за 1 кВт.гадз.
Наймальнікі, уласнікі жылых памяшканняў, члены арганізацый забудоўшчыкаў, жылыя дамы (кватэры) якіх аснашчаны шматтарыфнымі электроннымі прыборамі кантролю і ўліку электрычнай энергіі, аплочваюць спажытую электраэнергію па выбару, заходзячы з дыферэнцыраваных па часавых перыядах тарыфаў, аднаставачнага тарыфу.
Для разлікаў за электрычную энергію па дыферэнцыраваных тарыфах у выхадныя і святочныя дні прымяняюцца тарыфы, устаноўленыя на перыяд мінімальных нагрузак.
Па пытаннях, звязаных з пераходам на разлікі за спажытую электраэнергію па дыферэнцыраваных тарыфах па часавых перыядах , кансультацыю можна атрымаць у Дзятлаўскім РЭС па адрасу г. Дзятлава, вул. Энергетычная, 7, або па тэлефонах 21-3-93, 21-3-74.
А. ЛІШЫК,
намеснік начальніка Дзятлаўскага РЭС.

Закон “Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян” ад 14 ліпеня 2007 года №239-3 змяніў парадак разліку аплаты за электраэнергію грамадзянамі, якія маюць права на льготы.
У сувязі з часовай тэхнічнай немагчымасцю банкаў і паштовых аддзяленняў прымаць плацяжы за электрычную энергію ад абанентаў-ільготнікаў па новым парадку з прымяненнем электронных базаў дадзеных, просім грамадзян, якія маюць права на льготы, праводзіць аплату па квітанцыях на падставе самастойна праведзенага разліку (парадак разлікаў за электраэнергію апублікаваны ў газеце “Перамога” №42 ад 31 мая 2008 года) ці з дапамогай электронных базаў дадзеных па раней дзеючаму парадку з наступным пераразлікам энергазабяспечваючай арганізацыяй у наступным разліковым перыядзе.
Парадак самастойнага разліку або наступнага пераразліку можна ўдакладніць у Дзятлаўскім раёне электрасетак па адрасу: горад Дзятлава, вуліца Энергетычная, 7 або па нумарах 21-3-74, 27-1-65.
А. ЛІШЫК,
намеснік начальніка Дзятлаўскага раёна электрычных сетак.

Закончыўся навучальны год ва ўстановах нашага раёна. Дзеці — на летніх канікулах. Для іх гэта магчымасць адпачыць ад школьных будняў у дзіцячых аздараўленчых установах.
Дзятлаўскі раён электрычных сетак засяроджвае ўвагу бацькоў, начальнікаў летніх лагераў і саміх дзяцей на той небяспецы, якая падпільноўвае іх у гэты перыяд. Гэтая небяспка – электратраўматызм.
Для таго, каб пазбегнуць небяспекі, неабходна ведаць, што электрычны ток - смяротны для чалавека. Асаблівасцю электрычнага тока з’яўляецца тое, што чалавек не можа выявіць электрычнае напружанне дыстанцыйна сваімі органамі пачуцця. Праходзячы праз цела чалавека, электраток аказвае на яго складанае ўздзеянне, якое з’яўляецца сукупнасцю тэрмічнага, электралічнага і біялагічнага ўздзеянняў. Ступень паражэння электратокам залежыць ад шэрагу: значэнне сілы току, электрычнага супраціўлення цела чалавека і часу працякання праз яго току, роду і частаты току, індывідуальных уласцівасцяў чалавека і ўмоваў навакольнага асяроддзя.
Каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў, звязаных з паражэннем электратокам, катэгарычна забараняецца:
- пабочным людзям знаходзіцца на тэрыторыі і ў памяшканнях электрасеткавых збудаванняў, адчыняць дзверы трансфарматарных падстанцый і залазіць у іх, выконваць у іх работы;
- накідваць на правады, апоры і набліжаць да іх пабочныя прадметы, а таксама падымацца на іх;
- рабіць спартыўныя пляцоўкі для гульняў, стадыёны ў ахоўных зонах ліній электраперадач;
- запускаць паветраных змеяў, спартыўныя мадэлі лятальных апаратаў у ахоўных зонах ліній

Працягнуць чытаньне "ДЗІЦЯЧЫ ТРАЎМАТЫЗМ"

Дзятлаўскі раён электрычных сетак інфармуе жыхароў раёна, індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асобаў аб адказнасці за парушэнне правілаў аховы электрычных сетак.
1. Парушэнне правілаў аховы электрычных сетак Рэспублікі Беларусь цягне за сабой папярэджанне ці штраф у памеры да 20-ці базавых велічыняў, на індывідуальнага прадпрымальніка – да 50-ці базавых велічыняў, на юрыдычную асобу – да 200 базавых велічыняў.
2. Парушэнні правілаў аховы электрычных сетак Рэспублікі Беларусь, якія выклікалі пашкоджанне электрычных сетак ці перапынак у забеспячэнні электрычнай энергіяй ці прычыненне іншага ўрону цягне за сабой накладанне штрафу ў памеры ад 20 да 50 базавых велічыняў, на індывідуальнага прадпрымальніка – ад 20 да 100 базавых велічыняў, а на юрыдычную асобу – да 500 базавых велічыняў.
Адказнасць за парушэнні прадугледжана артыкулам 20.3 Кодэксу Рэспублікі Беларусь “Аб адміністрацыйных правапарушэннях”, які дзейнічае з 1 сакавіка 2007 года.
Віды дзейнасці, за якія прадугледжана адказнасць па дадзеным артыкуле:
- размяшчаць аўтазаправачныя станцыі і іншыя сховішчы гаруча-змазачных матэрыялаў у ахоўных зонах электрасетак;
- пабочным асобам знаходзіцца на тэрыторыі і ў памяшканнях электрасеткавых збудаванняў, адчыняць дзверы і люкі, праводзіць пераключэнні і падключэнні ў электрасетках;
- загрувашчваць пад’езды і падходы да аб’ектаў электрасетак;
- накідваць на правады, апоры і набліжаць да іх пабочныя прадметы, падымацца на апоры;
- рабіць звалкі;
- складзіраваць кармы, угнаенні, салому, торф, дровы і іншыя матэрыялы, разводзіць агонь;
- рабіць спартыўныя пляцоўкі для гульняў, стадыёны, рынкі, прыпыначныя пункты грамадскага транспарту, стаянкі, праводзіць любыя мерапрыемствы, звязаныя з вялікай колькасцю людзей (у ахоўных зонах паветраных ліній электраперадач);
- запускаць паветраных змеяў, спартыўныя мадэлі лятаючых апаратаў;
- праводзіць работы ўдарнымі механізмамі, скідваць цяжар звыш 5 тон, праводзіць зліў гаруча-змазачных матэрыялаў, каразійных рэчываў (у ахоўных зонах падземных кабельных ліній і каля іх).
І. ПАЦЫНОВІЧ,
намеснік галоўнага інжынера Дзятлаўскага РЭС.

Сёння асвятляльныя і бытавыя электрапрыборы ёсць не толькі ў кожным доме, школьных майстэрнях, лабараторыях, вучэбных кабінетах. Таму актуальнай з’яўляецца прафілактычная работа па папярэджанню электратраўматызму сярод насельніцтва, асабліва сярод дзяцей.

Прычына дзіцячага траўматызму — недастатковая іх дасведчанасць аб небяспецы паражэння электратокам, незахаванне электрычных патрабаванняў электрабяспекі. Непаўналетнія могуць манціраваць самаробныя электрапрыборы, радыёпрыёмнікі, не маючы адпаведнага вопыту, падвяргаючы сябе рызыцы. Гэта ім трэба забараніць: рамонтам павінен займацца спецыяліст, а не дзіця.

Працягнуць чытаньне "ДЗІЦЯЧЫ ЭЛЕКТРАТРАЎМАТЫЗМ"

Газета "Перамога"

Вашай увазе прапануецца электронны варыянт дзятлаўскай раённай газеты "Перамога", а таксама нумары ў фармаце PDF. Выкладзеныя тут артыкулы могуць утрымліваць памылкі, таму звяртаем вашую увагу, што канчатковы варыянт - гэта друкаваная газета, таму і раім вам сваечасова аформіць падпіску на нашае раённае выданне.

Рубрыкі

Каляндар

March 2010
M T W T F S S
« Feb    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Спасылкі на сайты

 Page 1 of 1  1