У нашай рэспубліцы, якая засталася пасля распаду Савецкага Саюза без крыніц энергетычных і сыравінных рэсурсаў, праведзена вялікая работа па ўкараненню энерга-і-рэсурсазберагальных тэхналогій. За апошняе дзесяцігоддзе(1997-2006 гады) прырост валавога ўнутранага прадукту забяспечаны практычна без павелічэння спажывання паліўна-энергетычных рэсурсаў. Гэта ў комплексе з іншымі мерамі дало магчымасць значна знізіць адмоўныя вынікі павышэння цэн на нафту і газ для эканомікі, павышэння цэн на нафту і газ, а галоўнае – не дапусціць падзення жыццёвага ўзроўню нашага народа. Аднак праблема застаецца актуальная. Разам з тым, трэба адзначыць, што ў краіне яшчэ не створана цэласная сістэма эканоміі матэрыяльных рэсурсаў, што зніжае канкурэнтаздольнасць эканомікі, эфектыўнасць выкарыстання ўсіх відаў паліва, энергіі, сыравіны, матэрыялаў і абсталявання.
Энергаёмістасць беларускай прадукцыі ў паўтара-два разы вышэйшая, чым у развітых краінах Еўропы. Недастаткова поўна выкарыстоўваюцца рэсурсы і адходы вытворчасці. Не ажыццяўляецца належны кантроль за беражлівым захоўваннем і рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў, не заўсёды выяўляюцца рэзервы па зніжэнню энерга-і матэрыялаёмістасці вытворчасці. Як адзначыў прэм’ер-міністр С. Сідорскі, у цэлым да 2010 года зніжэнне энергаёмкасці валавога ўнутранага прадукта павінна скласці як мінімум 30%, а да 2015 года –50%. У адпаведнасці з гэтымі паказчыкамі ў краіне павінна быць арганізавана работа. Вельмі важна, каб насельніцтва само беражліва адносілася да выканання Дырэктывы №3 па эканамічнаму выкарыстанню рэсурсаў. Для гэтага неабходна больш актыўна праводзіць работу па ўстаноўцы ў кватэрах і індывідуальных дамах прыбораў уліку расходу вады, газу, электраэнергіі. На дадзены момант дзяржава аказвае дапамогу насельніцтву па аплаце гэтых рэсурсаў.
У Дырэктыве №3 адзначаецца, што эканомнае расходванне цяпла, электраэнергіі, газу, вады не стала нормай жыцця для кожнай беларускай сям’і, кожнага чалавека. Не выкаранены факты вандалізму ў пад’ездах, ліфтах, на лесвічных пляцоўках шматкватэрных жылых дамоў, дзіцячых пляцоўках, у іншых грамадскіх месцах і на транспарце. Як вынік, дзяржава нясе вялікія непрадукцыйныя расходы па падтрыманню ў належным стане аб’ектаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі і сацыяльнай сферы. Таму ў мэтах умацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы Дырэктыва значна павышае адказнасць кіраўнікоў дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, а таксама грамадзян за неэфектыўнае выкарыстанне паліўна-энергетычных рэсурсаў. Гэта – рэальны інструмент барацьбы з безгаспадарчасцю ў адносінах да энергарэсурсаў, здольны павысіць эфектыўнасць эканомікі краіны, а значыць – і дабрабыт народа. Ад рэалізацыі энергазберагаючых тэхналогій падчас вытворчасці напрамую залежыць сабекошт прадукцыі, а значыць, і яе цана, якая ўплывае на ўзровень даходаў і расходаў насельніцтва.
Для Беларусі развіццё паліўна-энергетычнага комплексу за кошт павелічэння выкарыстання мясцовых відаў паліва, альтэрнатыўных крыніц энергіі з’яўляецца востра неабходным. У наш час на прадпрыемствах ёсць сур’ёзны патэнцыял другасных энергетычных рэсурсаў, які неабходна выкарыстоўваць максімальна. Па меркаванню спецыялістаў, толькі ў сельскай гаспадарцы магчыма з’эканоміць да 50% электраэнергіі, а на некаторых вытворчасцях будаўнічай індустрыі і таго больш. Пры гэтым, у шматлікіх выпадках, мерапрыемствы па ўнясенню энергазберагаючых тэхналогій не патрабуюць вялікіх фінансавых затратаў.
У нашым раёне вядзецца кантроль за выкананнем зацверджанай на кожны год праграмы па энергазберажэнню прадпрыемстваў і ўстановаў. Так, праграмай на 2007 год прадугледжваецца з’эканоміць 2700 тон умоўнага паліва. Як па ўсёй рэспубліцы, галоўную частку ў паліўна-энергетычным балансе раёна складае зараз газ – больш 60%, электраэнергія – каля 25%. Доля выкарыстання мясцовых відаў паліва ў паліўнаэнергетычным балансе раёна складае 16%. На бліжэйшыя два гады ставіцца прыярытэтная задача па давядзенню гэтага паказчыка да 25%.
Аднак, разам з тэхнічнымі мерапрыемствамі давядзецца вырашаць вялікую колькасць арганізацыйных пытанняў.
Успомнім дарма ўключанае святло ва ўсіх пакоях, незачыненыя краны, уключаныя на цэлы дзень газавыя калонкі. Адсюль простая выснова – кожны з нас можа ўнесці свой уклад у вырашэнне праблемы энергазберажэння і тым самым садзейнічаць развіццю краіны.
Тут нельга не ўспомніць вопыт некаторых перадавых краін. Прыкладам выкарыстання энергазберагаючых тэхналогій можа служыць Швецыя, дзе ўжо дзесяцігоддзі замест нафты і газу выкарыстоўваецца дрэва.
У агульным энергабалансе краіны на долю нафты і газу прыходзіцца 32% (замест 77% у пачатку 70-х). У гэтым годзе шведскі ўрад афіцыйна аб’явіў аб намерах поўнасцю пазбавіцца ад нафтавай залежнасці да 2020 года шляхам выкарыстання “энергетычных лясоў”. У шведскай энергетыцы выкарыстоўваюцца хуткарослыя пароды дрэў, спальванне якіх дае максімальны энергетычны эфект. Гэтыя дрэвы пры згаранні выдзяляюць толькі тую колькасць вугляроду, якую паглынулі з атмасферы. З пункту гледжання экалогіі гэты метад максімальна бясшкодны для навакольнага асяроддзя. Швецыя даказала сваім эканамічным развіццём: ваганне цэнаў на энерганосьбіты – не перашкода для стабільнага развіцця сацыялістычнай дзяржавы.
Аддзел ідэалагічнай работы райвыканкама.