Архіў для ‘Да Адзінага дня інфармавання’ Катэгорыі

21 студзеня – Прыярытэты сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь у Год якасці.
17 лютага – Палітыка Рэспублікі Беларусь у галіне абароны (Да Дня абаронцы Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь).
18 сакавіка – Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў як фактар павышэння эфектыўнасці работы мясцовага кіравання і самакіравання.

30 снежня Прэзідэнт Беларусі правёў прэс-канферэнцыю для прадстаўнікоў беларускіх цэнтральных і рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі. У ёй прынялі ўдзел каля 250 журналістаў, з іх больш за 200 прадстаўлялі рэгіянальную прэсу. Сустрэча, што праходзіла ў канферэнц-зале Нацыянальнай бібліятэкі, доўжылася 4,5 гадзіны.
Ужо літаральна з першых хвілін сустрэчы кіраўнік нашай дзяржавы адзначыў, што Беларусь не адмаўляецца ад раней заяўленых планаў у эканоміцы, сацыяльнай сферы і мае намер як мага хутчэй пераадолець негатыўныя наступствы сусветнага фінансавага крызісу, каб аднавіць дакрызісныя тэмпы эканамічнага росту і забяспечыць павелічэнне дабрабыту людзей. Значную ролю ў забеспячэнні стабільнасці і грамадзянскай згоды адыгрывае сацыяльная палітыка дзяржавы, галоўнай мэтай якой з’яўляцца ўстойлівы ротст узроўню жыцця насельніцтва і зніжэнне беднасці. Дасягненне гэтай мэты забяспечваецца ростам грашовых даходаў насельніцтва і іх рэальнага забеспячэння; істотным павышэннем памеру заработнай платы; павышэннем ролі дзяржаўных мінімальных сацыяльных гарантый; павышэннем абароненасці сацыяльна малаабароненых слаёў насельніцтва і г.д. Па словах кіраўніка дзяржавы, расходы на сацыяльную сферу ў 2010 годзе ў Рэспубліцы Беларусь зменшаны не будуць. У бягучым годзе бюджэт будзе захаваны на ўзроўні мінулых гадоў. Прырост ВУП чакаецца на ўзроўні 11-13%. “Калі мы гэта выканаем, то будзем мець трывалы бюджэт, нават большы, чым планавалі”, — упэўнены Прэзідэнт.
Базавыя галіны сацыяльнай сферы – ахова здароўя, адукацыя, сацыяльная палітыка будуць забяспечаны бюджэтнымі асігнаваннямі з ростам да паказчыкаў 2009 года. Сярэднямесячны памер пенсіі па ўзросце ў 2010 годзе складзе каля 510 тысяч рублёў. У цэлым жа пенсія павінна вырасці на 9,2%, а дапамога па догляду за дзіцём ва ўзросце да 3 гадоў будзе даведзены да 100% бюджэту пражытачнага мінімуму. Што ж датычыцца заработнай платы, то Прэзідэнт запэўніў, што на працягу бягучага года яна дасягне 500 долараў.                                                          

Працягнуць чытаньне "ПРЫЯРЫТЭТЫ САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАГА РАЗВІЦЦЯ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ У ГОД ЯКАСЦІ"

Важная ўмова паспяховага развіцця кожнага народа – яго пражыванне ў межах аднаго дзяржаўнага ўтварэння – адзінай, аб’яднанай краіны. Толькі гэта дае магчымасць дасягнуць збалансаванага развіцця эканомікі, сацыяльнай сферы, навукі, культуры, іншых бакоў жыццядзейнасці грамадства, з’яўляецца аптымальнай асновай эвалюцыі кожнай нацыі. Аднак некаторыя народы па розных прычынах, пераважна ваенна-палітычнага характару, вымушаны быць раз’яднанымі. Такі лёс напаткаў і беларускі народ, калі ён у 1920 – 1939 гадах, звыш дваццаці год знаходзіўся ў розных дзяржавах: Савецкім Саюзе ў межах БССР і Польшчы. Такое становішча стварылася ў выніку заключэння ў сакавіку 1921 года Рыжскага мірнага дагавору, які падводзіў вынікі і рэгуляваў міждзяржаўныя адносіны пасля польска-савецкай вайны 1919 – 1920 гадоў, у якой Савецкая Расія пацярпела паражэнне. Гэта вайна была і вынікам першай сусветнай вайны і недасканалага ўрэгулявання пасляваенных міждзяржаўных адносінаў у Еўропе. Характэрнай асаблівасцю Рыжскага мірнага дагавору з’яўляецца тое, што ў яго заключэнні не прынялі ўдзелу прадстаўнікі Беларусі. Старшыня ЦВК і СНК БССР А.Р.Чарвякоў знаходзіўся ў гэты час у Рызе, але не быў запрошаны для прыняцця ўдзелу ў перагаворах.
Перададзеная ў склад Польшчы Заходняя Беларусь мела тэрыторыю ў 113 тыс. кв.км (палову цяперашняй Рэспублікі Беларусь) з насельніцтвам 4,6 млн. чалавек.
У склад яе адышлі тэрыторыі сучасных Гродзенскай, Брэсцкай, паўночна-заходнія часткі Віцебскай і Мінскай абласцей, а таксама тэрыторыя Беластоцкай. Уключаныя ў склад Польшчы заходнебеларускія землі разглядаліся кіруючымі коламі гэтай дзяржавы пераважна як крыніца розных відаў сыравіны для прамысловай вытворчасці Польшчы, а таксама як важны рэзерв рабочай сілы. Заходняя Беларусь з’яўлялася месцам, куды збываліся прамысловыя вырабы з астатняй тэрыторыі дзяржавы, нават нізкаякасныя, якія непасрэдна ў Польшчы не раскупляліся. Зразумела, усё гэта ставіла заходнебеларускія землі, якія палякі зняважліва празвалі “крэсамі ўсходнімі”, у моцную залежнасць ад Польскай дзяржавы. Яны тут і не ставілі мэту развіваць прамысловасць, эканоміку краю.    

Працягнуць чытаньне "70-ГОДДЗЕ ЎЗ’ЯДНАННЯ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ З БЕЛАРУСКАЙ САВЕЦКАЙ САЦЫЯЛІСТЫЧНАЙ РЭСПУБЛІКАЙ"

Беларусі патрэбен якасны рывок. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт краіны ў штогадовым Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу. Асноўная тэма паслання — “Здароўе дзяржавы — гэта дабрабыт чалавека, згода ў грамадстве, мэтанакіраванасць нацыі”.
Штогадовае Пасланне, з якім Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка ўжо дванаццаты раз звярнуўся да беларускага народа і Нацыянальнага сходу 29 красавіка, стала адной з вельмі значных падзей грамадска-палітычнага жыцця краіны. Як адзначыў Прэзідэнт “…Сёння суверэнная Беларусь склалася як дзяржава. Створаны трывалы падмурак, які дазваляе энергічна развівацца па ўсіх накірунках. Час даказаў, што мы ўсё рабілі правільна і дасягнулі нямала. Па індэксу чалавечага развіцця ААН наша краіна знаходзіцца сярод краін з высокім узроўнем развіцця”. Безумоўна, пасланне кіраўніка дзяржавы — гэта праграмная рэч, якая павінна аналізавацца і супастаўляцца з практыкай дзейнасці дзяржаўных органаў і ўстановаў, кіраўнікоў усіх рангаў.
Крытэрыем ацэнкі работы мясцовых кіраўнікоў будуць узровень развіцця рэгіёна, яго адпаведнасць новым патрабаванням і дабрабыт людзей, іх сацыяльнае самаадчуванне. “На сучасным этапе важным напрамкам дзяржаўнай палітыкі з’яўляецца паляпшэнне работы мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў і Саветаў дэпутатаў”,– сказаў кіраўнік дзяржавы. Вырашэнне шэрагу найважнейшых пытанняў жыццядзейнасці краіны перададзена на месцы.
У тым ліку рэалізацыя дзяржаўных комплексных праграм адраджэння вёскі і развіцця малых і сярэдніх гарадоў, пытанні прадастаўлення і выкарыстання зямлі, будаўніцтва, аказання адраснай сацыяльнай дапамогі.
У малых гарадах неабходна ствараць сучасныя кампактныя вытворчасці, арыентаваныя на мясцовыя рэсурсы, традыцыі мясцовых жыхароў, патрэбнасці канкрэтнага рэгіёна. Паводле словаў Прэзідэнта, малыя гарады з іх небагатай эканомікай і сціплымі бюджэтнымі магчымасцямі апынуліся яшчэ ў горшым становішчы, чым вёска, якая больш-менш заўсёды падтрымлівалася дзяржавай. Для гэтага і з’явілася новая праграма развіцця малых і сярэдніх гарадоў. “У асноўным трэба арыентавацца на мясцовыя сыравіну і рэсурсы, прыцягваючы самыя новыя тэхналогіі. І прыватнік павінен там працаваць, і дзяржава” — падкрэсліў Прэзідэнт. У сувязі з гэтым неабходны дадатковыя механізмы стымулявання прадпрымальніцкай дзейнасці грамадзян, адраджэння традыцыйных рамёстваў і промыслаў. І тут шмат залежыць ад працаздольнасці мясцовых органаў улады і ініцыятывы людзей.
Штучнага ўзбуйнення сельскіх гаспадарак у Беларусі быць не павінна. Сёння такая тэндэнцыя, на жаль, мае месца. Паводле словаў Прэзідэнта, цяпер існуе тэндэнцыя ўзбуйнення гаспадарак і павелічэння плошчы зямлі да 10-12 тысяч гектараў — маўляў, толькі тады можна займацца вытворчасцю. Прэзідэнт не згодзен з гэтымі довадамі і прывёў у прыклад фермерскія гаспадаркі, якія рэнтабельна працуюць, маючы 30-40 гектараў зямлі. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў 2007 годзе дасягнуты высокія паказчыкі ў аграрным сектары эканомікі. У параўнанні з 2006 годам збор збожжа ў рэспубліцы павялічыўся на 21,8%, вытворчасць мяса ўзрасла амаль на 60 тысяч тон, малака — на 169 тысяч тон. Кіраўнік дзяржавы таксама падкрэсліў значнасць комплекснага развіцця аграгарадкоў. Там неабходны сінхронны працэс сацыяльнага добраўпарадкавання і тэхналагічнага абнаўлення агравытворчасці. “Аграгарадок — гэта не пафарбаваць і пачысціць населены пункт”, — адзначыў Прэзідэнт. Стварэнне ўмоваў жыцця ў вёсцы павінна суправаджацца развіццём сучасных вытворчасцяў. За 3 апошнія гады ў Беларусі з’явілася больш за 600 аграгарадкоў, у гэтым годзе быдуць добраўпарадкаваны яшчэ 270.
Усе лішнія бар’еры пры стварэнні і вядзенні бізнесу неабходна зняць канчаткова ў бягучым годзе. “Гэты год — завяршальны для канчатковага станаўлення ў краіне арганізаванага прадпрымальніцтва ва ўсіх яго праявах. Неабходна канчаткова зняць усе лішнія бар’еры пры стварэнні і вядзенні бізнесу”, — сказаў Прэзідэнт. Ён адзначыў, што бізнес у Беларусі павінен больш актыўна ўдзельнічаць у рэалізацыі навукова-даследчых, адукацыйных, спартыўных, экалагічных, гуманітарных і іншых праектах. Мы дабіліся таго, што ў Беларусі няма жорсткага расслаення на багатых і бедных. Сёння мы падышлі да наступнага ўзроўню — неабходна развіваць так званы сярэдні клас, каб малазабяспечаных не было ўвогуле”, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Паводле яго словаў, гэты працэс павінен быць узаемавыгадны і для дзяржавы, і для суб’екта

Працягнуць чытаньне "“НАПЕРАДЗЕ Ў БЕЛАРУСІ ТОЛЬКІ РАЗВІЦЦЁ”"

З мэтай своечасовага і якаснага правядзення ўсяго комплексу сельскагаспадарчых работ па нарыхтоўцы кармоў у 2008 годзе раённы выканаўчы камітэт арганізаваў спаборніцтва сярод сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў за павелічэнне вытворчасці і паляпшэння якасці травяных кармоў. Вынікі спаборніцтва і яго пераможцаў вызначыць камісія, якую ўзначальвае А. С. Мялешка.
Пераможцамі спаборніцтва прызнаюцца працоўныя калектывы, якія забяспечаць павелічэнне вытворчасці і нарыхтовак травяных кармоў у пераліку на кармавыя адзінкі да ўзроўню даведзенага

Працягнуць чытаньне "АРГАНІЗАВАНА СПАБОРНІЦТВА"

У нашай краіне створана і дзейнічае заканадаўчая база па забеспячэнню грамадскай бяспекі ва ўсіх сферах жыццядзейнасці. Але, нягледзячы на комплекс прымаемых мераў па навядзенню парадку і дысцыпліны, падтрымцы грамадскай бяспекі, аховы працы на вытворчасці, усё яшчэ высокі траўматызм. Адбываецца вялікая колькасць пажараў і надзвычайных сітуацый, дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх гінуць людзі. Галоўнымі прычынамі з’яўляюцца шкодныя звычкі грамадзян, абыякавасць, безадказнасць у рабоце. Ключавым тут застаецца чалавечы фактар.
Прэзідэнтам краіны была зацверджана Дырэктыва №1 ад 11 красавіка 2004 года “Аб мерах па ўмацаванню грамадскай бяспекі і дысцыпліны”. Мінулі ўжо чатыры гады. Як змянілася сітуацыя за гэты час?

Працягнуць чытаньне "ПАРАДАК І ДЫСЦЫПЛІНА – АСНОВА ЗАБЕСПЯЧЭННЯ БЯСПЕКІ, АХОВЫ ПРАЦЫ І ЭФЕКТЫЎНАСЦІ САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАГА РАЗВІЦЦЯ КРАІНЫ (АБ ХОДЗЕ ВЫКАНАННЯ ДЫРЭКТЫВЫ №1 ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ АД 11 САКАВІКА 2004 ГОДА)"

20 сакавіка ў працоўных калектывах раёна адбудзецца Адзіны дзень інфармавання насельніцтва па тэме “Парадак і дысцыпліна – аснова забеспячэння бяспекі, аховы працы і эфектыўнасці сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны” (аб ходзе выканання Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №1 ад 11 сакавіка 2004 года).
Аддзел ідэалагічнай работы райвыканкама.

Рэспубліка Беларусь – сацыяльная дзяржава, галоўнай мэтай якой з’яўляецца рост дабрабыту кожнага грамадзяніна і паспяховае развіццё грамадства ў цэлым, а таксама паступовая рэалізацыя прынцыпу: “Не народ для ўлады, а ўлада для народа”. Мы імкнёмся пабудаваць дзяржаву, у якой кожны можа знайсці магчымасці для самарэалізацыі, а пры неабходнасці – падтрымку і дапамогу. Дасягненню гэтых мэтаў садзейнічаюць дзяржаўныя праграмы, тры з якіх сёння прыярытэтныя. Гэта нацыянальная праграма дэмаграфічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь на 2007-2010 гады, Дзяржаўная комплексная праграма развіцця рэгіёнаў, малых і сярэдніх населеных пунктаў на 2007-2010 гады і Дзяржаўная праграма адраджэння і развіцця вёскі на 2005-2010 гады.
У мэтах рэалізацыі нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі асноўная ўвага дзяржавы накіравана на зніжэнне захворвання і смяротнасці насельніцтва, асабліва ў працаздольным узросце. Павышэнне ўзроўню якасці жыцця людзей, зніжэнне малазабяспечанасці, выроўніванне ўмоваў жыцця грамадзян у гарадской і сельскай мясцовасці – гэта задачы, на рашэнне якіх накіравана Дзяржаўная праграма развіцця рэгіёнаў, малых і сярэдніх населеных пунктаў. У рамках выканання праграмы адраджэння і развіцця вёскі на базе сельскіх Саветаў і цэнтральных сядзібаў сельскагаспадарчых арганізацый вядзецца будаўніцтва аграгарадкоў – добраўпарадкаваных населеных пунктаў, у якіх ствараюцца ўсе неабходныя ўмовы для камфортнага пражывання людзей. Развіваецца сетка дзіцячых дашкольных установаў і сельскіх школ, умацоўваецца іх матэрыяльна-тэхнічная база. Дзяржаўнай праграмай адраджэння і развіцця вёскі прадугледжана і рэалізуецца сістэма мераў, накіраваных на замацаванне кадраў на сяле, перш за ўсё – маладых спецыялістаў. Вялікае значэнне ў адраджэнні вёскі надаецца развіццю прадпрымальніцкай дзейнасці. Такім чынам, дзяржава сёння прымае неабходныя меры па рэалізацыі сацыяльных прыярытэтаў у галіне дэмаграфічнага і рэгіанальнага развіцця, адраджэння вёскі. Але сацыяльнае партнёрства дае плённыя вынікі толькі ў тым выпадку, калі “працуюць” усе яго складаемыя: дзяржава бярэ на сябе абавязкі па стварэнню ўмоваў для паспяховай рэалізацыі агульнанацыянальных мэтаў, грамадскія аб’яднанні выражаюць і адстойваюць інтарэсы розных групаў насельніцтва, а кожны чалавек на сваім месцы рэалізоўвае права на паляпшэнне дабрабыту і на высокі ўзровень жыцця сваёй штозённай працай, клопатам аб уласным здароўі, актыўнай грамадзянскай пазіцыяй.

Працягнуць чытаньне "“ПАРТНЁРСТВА ДЗЯРЖАВЫ І ГРАМАДСТВА ВА ЎМАЦАВАННІ САЦЫЯЛЬНАГА ДАБРАБЫТУ. ВЫНІКІ РЭФОРМЫ І ЎПАРАДКАВАННЯ ЛЬГОТ”"

У сучасных рыначных умовах Беларусь – краіна з адкрытай эканомікай. Цяпер перад ёй стаіць задача дасягнення канкурэнтаздольнасці такім шляхам, як паскораны пераход да эканомікі інавацыйнай, навукаёмкай, рэсурсазберагаючай, павышэнне якасці, зніжэнне страт, уменне прадаваць сваю прадукцыю.
Канкурэнтаздольнасць нацыянальнай эканомікі – гэта здольнасць краіны рэалізоўваць тавары і паслугі, якія адпавядаюць патрабаванням сусветных рынкаў, ствараць умовы нарошчвання дзяржаўных рэсурсаў з хуткасцю, дазваляючай забяспечваць устойлівыя тэмпы росту вытворчасці і якасці жыцця насельніцтва на сусветным узроўні.
Праведзеныя ў нашай краіне даследванні сведчаць, што Беларусь па ўзроўню канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі знаходзіцца ў адной групе з такімі краінамі, як Расія, Літва, Латвія, Польшча. Брэнд “Зроблена ў Беларусі” вядомы ў свеце яшчэ з 1960-х гадоў. Ужо ў той час нашы трактары і грузавыя аўтамабілі пастаўляліся не толькі ў рэспублікі СССР і іншыя народныя рэспублікі Еўропы, Азіі, Афрыкі, але экспарціраваліся і ў капіталістычныя краіны.
Толькі з 1995 года аб’ём нацыянальнага экспарту павялічыўся больш чым у чатыры разы і на працягу апошніх гадоў складае больш паловы валавага ўнутранага прадукта рэспублікі. Сёння Беларусь гандлюе з 171 краінай свету, пастаўляючы тавары на рынкі 152 дзяржаваў. Пры гэтым у параўнанні з 1995 годам аб’ём экспарту Беларусі ў “трэція краіны” (без СНД) павялічыўся больш чым у 6 разоў. Цяпер на іх долю даводзіцца 53,7%, у тым ліку для краін Еўрасаюза — 43,2%. Сярод краін СНД галоўным спажыўцом беларускай прадукцыі з’яўляюцца Расія, Украіна і Казахстан.
За кошт актыўнай знешняй палітыкі нашай краіны была “адчынена дарога” на Сярэдні Усход (Катар, Ірак, Іран), у Азію (Японія, Індыя, Кітай, Карэя) і Паўднёвую Амерыку (Бразілія, Аргенціна, Венесуэла).
З 1995 года экспарт Беларусі ў Расію павялічыўся больш чым у тры разы і займае дамініруючае становішча ў агульным аб’ёме (амаль 40%).
Маскоўскі рынак паглынае адну трэцюю частку ад агульнага аб’ёму экспарту ў Расію. Беларусь пастаўляе больш 1000 найменняў прадукцыі – ад кар’ерных самазвалаў да інтэгральных мікрасхемаў і кандытарскіх вырабаў.
Найбольш канкурэнтаздольнымі галінамі нашай эканомікі з’яўляюцца хімічная і нафтахімічная прамысловаць, чорная металургія, аўтамабільнае, трактарнае і сельскагаспадарчае машынабудаванне. Напрыклад, вытворчаму аб’яднанню “Беларускі аўтамабільны завод” належыць 30% сусветнага рынку вялікагрузных аўтамабіляў, якія пастаўляюцца больш чым у 50 краін свету.
Вялікія дасягненні ў экспартных пастаўках маюць Мінскі маторны завод, вытворчае аб’яднанне “Гомсельмаш”, сумеснае прадпрыемства “Беларуская калійная кампанія”, Беларускі металургічны завод.

Працягнуць чытаньне "КАНКУРЭНТАЗДОЛЬНАСЦЬ ПРАДУКЦЫІ – КЛЮЧАВАЯ ЗАДАЧА БЯГУЧАЙ ПЯЦІГОДКІ"

Міністрам унутраных справаў Рэспублікі Беларусь У. Навумавым неаднаразова падкрэслівалася: “Усе самыя цяжкія злачынствы цяпер звязаны з п’янствам і алкагалізмам. І супрацьдзеянне п’янству цяпер — наша асноўная праблема і задача”. Толькі ў 2005 годзе больш за 1400 жыхароў Беларусі развіталіся з жыццём у выніку атручвання алкаголем, а ў медвыцвярэзніках апынуліся 85 тысяч чалавек. У 2006 годзе гэтыя лічбы не зменшыліся. Сур’ёзнасць такога становішча выклікае неабходнасць прыняцця неадкрадных і своечасовых мераў.
Алкаголь ператварае чалавека ў жывёлу, робіць яго прымітыўным, тупым, зверападобным, раз’юшаным, агрэсіўным, злым. Фактычна, знішчаецца ўся сутнасць і воля чалавека. Таму барацьба з такімі негатыўнымі сацыяльнымі з’явамі, як п’янства і алкагалізм — вельмі важная і неабходная справа. Адной з самых галоўных функцый ідэалагічнай работы з’яўляецца фарміраванне грамадскага меркавання ў адносінах да разнастайных антыграмадскіх з’яваў, у тым ліку да п’янства і звязанага з ім злачынства ва ўсіх негатыўных праявах.

Працягнуць чытаньне "ЦВЯРОЗЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ — ЗАЛОГ ЗДАРОЎЯ НАЦЫІ"

Газета "Перамога"

Вашай увазе прапануецца электронны варыянт дзятлаўскай раённай газеты "Перамога", а таксама нумары ў фармаце PDF. Выкладзеныя тут артыкулы могуць утрымліваць памылкі, таму звяртаем вашую увагу, што канчатковы варыянт - гэта друкаваная газета, таму і раім вам сваечасова аформіць падпіску на нашае раённае выданне.

Рубрыкі

Каляндар

March 2010
M T W T F S S
« Feb    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Спасылкі на сайты

 Page 1 of 2  1  2 »