Архіў для ‘Грамадства’ Катэгорыі

ПАДМАННАЕ ЗАДАВАЛЬНЕННЕ

Наркаманія — сацыяльна-небяспечная хвароба. Па ступені цяжкасці яе параўноўваюць з чумой, анкалагічнымі хваробамі.
Ужыванне наркотыкаў парушае псіхіку чалавека, вядзе да дэградацыі. Хворы на наркаманію гатовы на любыя дзеянні для здабычы наркатычных сродкаў, для яго характэрны супрацьпраўныя паводзіны і імкненне ўцягнуць у наркаманію іншых.
Негатыўны ўплыў наркаманія мае на дзяцей, бацькі якіх ўжываюць наркотыкі. У народжаных вельмі высокі працэнт анамалій развіцця, пашкоджанняў мозгу.
На жаль, распаўсюджванне наркаманіі расце. У першую чаргу — за кошт ўжывання опія саматужнага прыгатавання, прывыканне да якога адбываецца вельмі хутка. Узрасло і ўжыванне каннабіноідаў і псіхастымулятараў. Выпадкі іх ўжывання выяўлены і ў Дзятлаўскім раёне.
На жаль, наркаманія распаўсюджваецца ў першую чаргу сярод моладзі. Больш 80% наркаманаў і таксікаманаў складаюць маладыя людзі ва ўзросце да 35 гадоў.
А. МАЛАШАНКА,
галоўны санітарны доктар Дзятлаўскага раёна.

Самае страшнае, яна часта ўцягвае ў свае сеткі падлетка, нязваротна разбураючы яго здароўе, калечачы асобу, параджаючы агрэсіўнасць і жорсткасць. Таму такая кароткая дарога ад наркотыка да злачынства.
Праблема наркаманіі для нас новая, гістарычна нам не ўласцівая. Але прыйшоўшая з Захаду мода на наркотыкі стала, на жаль, распаўсюджвацца, уцягваючы ў асноўным маладых людзей і падлеткаў. Чаму менавіта падлеткі аказаліся настолькі падатлівымі на гэтую ядавітую прыманку? Узрост 13-15 гадоў – асаблівы ўзрост. У гэты перыяд ідзе бурнае развіццё асобы, абвастраецца цяга да ўсяго новага, у тым ліку і забароненага, а забарона, як вядома, выклікае асаблівую цікаўнасць. Уцягваючыся ў дурман, падлетак часта лічыць гэта спробай, гульнёй, дзейнічаючы па прынцыпу “пагляджу, што гэта такое”. Папярэджанням аб тым, што можа ўзнікнуць неадольная цяга да наркотыкаў, ён не верыць. Довады дарослых яму падаюцца перабольшанымі, а іншы раз аказваюць адваротнае дзеянне, распальваючы дапытлівасць і жаданне рызыкнуць выпрабаваць сябе.
Уцягненню падлетка ў такія смяротна небяспечныя гульні часта садзейнічае неарганізаваны вольны час, адсутнасць кантакту з бацькамі, непаразуменне, якое ён сустракае ў сям’і. І тады пачынаецца пошук іншых аўтарытэтаў: падлетак далучаецца да падазроных кампаній, дзе яму не прад’яўляюць ніякіх патрабаванняў і прэтэнзій, дзе, як, яму здаецца, яго разумеюць і спачуваюць. І калі ў такой кампаніі ёсць наркаман, то далучэнне да наркотыкаў становіцца амаль непазбежным. Залежнасць звычайна фарміруецца ў выніку паўторных прыёмаў псіхаактыўных рэчываў і ў розныя тэрміны – ад некалькіх тыдняў да некалькіх гадоў. У выніку фарміравання залежнасці арганізм як бы “прывыкае” да псіхаактыўнага рэчыва, пачынае яго “патрабаваць”, у чалавека ўзнікаюць непрыемныя, нават пакутлівыя фізічныя адчуванні і псіхічныя перажыванні. Для таго, каб прывесці сябе ў адносна спакойны стан, хворы з залежнасцю павінен зноў і зноў прымаць наркотыкі або таксіманічны сродак, таму што залежнасць – гэта хвароба. Наркатычныя рэчывы дзейнічаюць разбуральна на арганізм і псіхіку чалавека. Таму дзяржава і грамадства асабліва пільна сочаць за сітуацыяй з наркотыкамі ў краіне. З паняццем “наркотыкі” або “наркатычны сродак” звязаны тры праблемы: медыцынская, сацыяльная, юрыдычная. Сутнасць медыцынскай праблемы заключаецца ў тым, што залежнасць ад наркотыкаў – гэта хвароба, якую патрэбна лячыць. Сутнасць сацыяльнай праблемы – шкода, наносімая наркотыкамі, надзвычай вялікая – ад іх пакутуюць не толькі асобныя людзі або групы людзей, але і грамадства ў цэлым. Валодаючы вялікай разбуральнай сілай у адносінах арганізма і псіхікі чалавека, наркотыкі дзейнічаюць перш за ўсё на маладую, актыўную частку насельніцтва, разбураюць, як цяпер кажуць, генафонд нацыі, г.зн. згубна ўздзейнічаюць і на наступныя пакаленні. Сутнасць юрыдычнай праблемы заключаецца ў тым, што распаўсюджанне і незаконны выраб наркотыкаў – крымінальна каральная справа, і барацьба з нелегальным распаўсюджаннем наркотыкаў патрабуе ад дзяржавы (у асноўным у асобе праваахоўных органаў) максімальнай актыўнасці.                      

Працягнуць чытаньне "НАРКАМАНІЯ – МНОГААБЛІЧНАЕ ЗЛО"

ДАРОСЛЫЯ ГЛУПСТВЫ
У грамадзянкі А. — непаўналетні сын. Вельмі часта ён застаецца адзін. Мама дзесьці прападае на некалькі гадзін, здараецца, не начуе дома, ужывае алкаголь. Хлопчыка выхоўвае бабуля. За яе даходы сям’я і жыве: грамадзянка А. амаль два гады нідзе не працуе. Хаця ў жанчыны — някепская спецыяльнасць. Але ўладкавацца на працу яна не спрабуе. Маўляў, столькі гадоў прайшло, многія прафесійныя навыкі ўжо забыліся, столькі глупстваў у рабоце можна нарабіць. Толькі вось нядбайныя мацярынскія паводзіны — гэта і ёсць сапраўднае глупства, што і было растлумачана грамадзянцы А. на пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх.
Гледзячы на гэтую маладую, прывабную жанчыну, здзіўляешся абыякавасці, якая прысутнічае ў яе жыцці. Няўжо яна не ўсведамляе, што патрэбна сыну, што ён адчувае дэфіцыт мацярынскай пяшчоты ? Нядбайнасць і абыякавасць могуць мець сумныя наступствы: пазбаўленне бацькоўскіх правоў. Дарэчы, менавіта такая сітуацыя ўжо адбылася ў жыцці “сябровак” грамадзянкі А., якіх яна часта наведвае.
Пакуль ёсць час, грамадзянцы А. варта задумацца над сваім жыццём, выправіцца, стаць прыкладнай мамай для свайго сына.
Грамадзянка З. — маці дваіх дзяцей. Жанчына жыве разам з іх бацькам, хаця афіцыйна свае адносіны яны не аформілі. З погляду грамадзянкі З. гэта зусім не патрэбна. Жанчына і яе сужыцель К. нідзе не працуюць. З даходаў сям’і — дапамога на дзяцей, дапамога бацькоў, дапамога па беспрацоўю. А таксама — сезонныя работы ў сельгаскааператывах. Верагодна, такое жыццё грамадзянка З. і грамадзянін К. лічаць нармальным, каардынальна мяняць яго яны не збіраюцца. Хаця гэта трэба было зрабіць, і ўжо даўно. Пакуль не ўзрасла запазычанасць за кватэру, за неўплату не была адключана вада. Адным словам, умовы зусім неналежныя для выхавання і росту дваіх дзяцей.      

Працягнуць чытаньне "З ПАСЯДЖЭННЯ КАМІСІІ ПА СПРАВАХ НЕПАЎНАЛЕТНІХ"

З канцэртнай праграмай узорны ансамбль скрыпачоў “Зорачкі” Гезгалаўскай дзіцячай школы мастацтваў наведаў дзіцячы анкалагічны цэнтр у Бараўлянах. Дзеці, якія знаходзяцца там, іх бацькі былі ўдзячны за падтрымку, за падораную надзею, за тое, што пра іх не забываюць, суперажываюць ім, што яны не адны.
Канцэрт прайшоў паспяхова. За гэта вялікі дзякуй Алесі Кастусік, Настассі Аніскевіч, Валерыі Міхалойць, Ксеніі Юргілевіч, Дзіане Волкавай, і Настассі Машкінай, а таксама педагогам Гезгалаўскай дзіцячай школы мастацтваў Т. І. Венскай, Н. М. Магуйла, К. А. Бальшой.
Гэтая акцыя была б немагчыма без удзелу многіх установаў адукацыі раёна — Казлоўшчынскай сярэдняй школы, Хвінявіцкага, Таркачоўскага садоў - школаў, Дзятлаўскай гімназіі № 1, Гезгалаўскай гімназіі. Дзякуючы сабраным сродкам, былі куплены канцтавары, якія пасля канцэрта яго ўдзельнікі ўручылі кожнаму хвораму дзіцяці. На вялікі жаль, цяпер іх ў цэнтры — 160 .
Лічу, што ў наш нялёгкі час такія акцыі вельмі неабходны. Яны вучаць суперажываць, ачышчаюць душу.
Ад імя хворых дзяцей, іх бацькоў, медыцынскага персаналу дзіцячага анкацэнтра выказваю вялікі дзякуй усім удзельнікам дабрачыннай акцыі.
В. ГАЎРЫШ,
дырэктар Гезгалаўскай дзіцячай школы мастацтваў.

ЧАЛАВЕК ЧАЛАВЕКУ БРАТ

Моцна памыляюцца тыя, хто называе наш час векам чэрствых сэрцаў і халоднага разліку. Сёння, як ва ўсе часы, чалавечнасць ёсць найвялікшай каштоўнасцю ў свеце. Людзі, якія па розных прычынах засталіся без падтрымкі родных і блізкіх, адзін на адзін з пажылым узростам або хваробай, могуць атрымаць медыцынскую дапамогу і спагаду ў медыка-сацыяльным аддзяденні Наваельнянскай бальніцы.
Пра работу аддзялення расказвае загадчык Наваельнянскай бальніцы В.М. Шмыгіна:
“Наша установа лічыцца бальніцай сястрынскага догляду. Структурна яна падраздзяляецца на дзве складаючыя: тэрапеўтычнае аддзяленне (15 ложкаў) і медыка-сацыяльнае (20 ложкаў). Апошняе заўсёды запоўнена, тут знаходзяцца хворыя, якія не могуць за сабой даглядаць, а некаторыя ўвогуле не маюць даху над галавой. З дваццаці чалавек у аддзяленні ніводзін не можа самастойна перамяшчацца. Догляд за хворымі ажыццяўляе дзяжурны медыцынскі пост, на якім па зменах працуюць чатыры медыцынскія сястры і чатыры санітаркі. Дадаткова ў медыка-сацыяльным аддзяленні працуюць дзве санітаркі дзённага догляду. У сацыяльным аддзяленні хворыя атрымліваюць пры неабходнасці дапамогу доктара, але галоўнае – своечасовы дагляд, гігіену і чатырохразовае харчаванне, якія ім неабходны.”                        

Працягнуць чытаньне "ЧАЛАВЕК ЧАЛАВЕКУ БРАТ"

КАХАННЯ ШЧЫРЫЯ СЛОВЫ…

Дзень Святога Валянціна. Дзень закаханых. Свята кахання, сімвалам якога з’яўляецца “валянцінка” — невялікая паштоўка ў выглядзе сэрца. У ёй — цёплыя і шчырыя словы, доўгачаканыя прызнанні. “Валянцінкамі” абменьваюцца ў час сустрэчаў, іх дасылаюць па пошце.
Рэдакцыйнай поштай напярэдадні свята таксама скарысталіся закаханыя. У кожнай з “валянцінак” — шчырыя пачуцці, словы, адрасаваныя сваім родным, каханым людзям.
Наталля, 24 гады — мужу Сяргею:
– Я не стамлюся казаць, што кахаю цябе. Кожны дзень побач з табою — самы шчаслівы. Кожная сустрэча з табою — хвалюючая, як першае спатканне. І ў нашага маленькага кахання — твае вочы.
Аляксандр, 29 гадоў — Паліне:
– Мне спатрэбілася ўсяго толькі адно імгненне, каб зразумець, што я хачу правесці з табою цэлую вечнасць. Я цябе кахаю!
Уладзімір, 22 гады — Таццяне:
– Ты — лепшая дзяўчына ў свеце. Добрая, прыгожая, пяшчотная, шчырая. Я цябе кахаю. Спадзяюся, што мы заўсёды будзем разам.
Марына, 30 гадоў — Паўлу:
– Я ўдзячна лёсу за сустрэчу з табою. Калі ты побач, я шчаслівая. Я баюся загадваць на будучыню. Але спадзяюся, што наша шчасце, наша пачуццё будзе жыць, як мага даўжэй.
Аксана, 20 гадоў — Дзянісу:
– Ты вельмі многа значыш для мяне. На жаль, цяпер ты не разам са мной. Развітанне прыносіць мне боль, расчараванне, на душы — цяжар. Тым не менш, я працягваю цябе чакаць, кахаць. Хаця розум гаворыць, што пра цябе патрэбна забыцца. Але ж сэрцу не загадаеш…
Дзяніс, ты па-ранейшаму мой адзіны, каханы чалавек. І я спадзяюся, што ўсё ж мы будзем разам. Штосьці падказвае мне, што ты мяне яшчэ кахаеш.
Вікторыя, 29 гадоў — мужу Валерыю:
Хачу сказаць дзякуй табе, мой ясны, за тое, што ты ёсць на свеце.
Прачнуўшыся раніцай, я адчуваю бязмежнае пачуццё пяшчоты, цеплыні, якое перапаўняе маё сэрца ад думкі, што на свеце ёсць такі блізкі і родны мне чалавек.
Я ўдзячная лёсу за нашу сустрэчу, за тое, што створана цябе любіць. Калі ты ёсць, я не магу не быць…
Падрыхтавала да друку А.ДУБРОЎСКАЯ.

БОЛЬ І СМУТАК ЖЫЦЦЯ

Дзеці — кветкі жыцця. Яны ўпрыгожваюць яго, надаюць сэнс, прыносяць у дом шчасце. Ці ведае пра гэта грамадзянка Г.,1983 года нараджэння? У гэтай маладой жанчыны, відаць, зусім іншы погляд на жыццё. На жаль, дзеці ў ім займаюць зусім не галоўнае месца.
Дзяўчынкі-двайняты з’явіліся на гэты свет у мінулым годзе. Умовы, у якіх яны існуюць( інакш і немагчыма сказаць) зусім не прыдатныя для нармальнага жыцця. Грамадзянка Г. не мае пастаяннага месца жыхарства. Некаторы час яна жыла ў брата, цяпер жыве з сужыцелем. У хаце пануюць антысанітарыя, бруд. На ложках нават адсутнічае пасцельная бялізна, падлога у хаце непадмеценая, на кухні — брудны посуд.
У звычцы грамадзянкі Г. - пайсці з дому на працяглы час, пакінуць дзяцей адных. Гэта адбылося і нядаўна, калі сям’ю наведала доктар-педыятр. Грамадзянкі Г. дома не было, хата была адчынена, акрамя гэтага — палілася печка. Як высветлілася ў час медыцынскага агляду, дзяўчынкі былі хворыя на ВРВІ, але маці за медыцынскай дапамогай не звярталася.
Цяпер дзве дзяўчынкі змешчаны ў дзіцячае аддзяленне райбальніцы. Як далей складзецца іх лёс — залежыць ад грамадзянкі Г., якая, дарэчы, ужо пазбаўлена бацькоўскіх правоў у адносінах да старэйшай дачкі.
Такая ж “гісторыя” у другі раз можа паўтарыцца і ў жыцці грамадзянкі С. Цяпер яна выхоўвае непаўналетнюю дачку. Сын, у адносінах да якога яна пазбаўлена бацькоўскіх правоў, — ужо студэнт.
Структурамі соцыўма з дадзенай сям’ёй вялася пэўная работа па вываду яе з крызіснага становішча. Аднак, на жаль, грамадзянка С. не жадае прыслухоўвацца да парадаў, не стараецца стаць нармальнай жанчынай, нармальнай маці для свайго дзіцяці. У час апошняга наведвання сям’і жанчына знаходзілася ў стане алкагольнага ап’янення, у хаце было брудна.
Па рашэнні камісіі па справах непаўналетніх дзіця грамадзянкі С. будзе змешчана ў сацыяльны прытулак. Жанчыне адведзены пэўны тэрмін для выпраўлення сваіх памылак, стварэння належных умоваў для выхавання дзіцяці.
Іск у суд аб пазбаўленні бацькоўскіх правоў камісіяй па справах непаўналетніх будзе пададзены ў адносінах да грамадзянкі М.,якая мае непаўналетняга сына. Бацькам яго з’яўляецца грамадзянін Ш.
Грамадзянка М. і грамадзянін Ш. злоўжываюць алкаголем, вядуць амаральны лад жыцця. Гэта і стала прычынай таго, што ў мінулым годзе дзіця было змешчана ў сацыяльны прытулак. За ўвесь час, пакуль хлопчык знаходзіўся там, родныя бацькі не наведвалі яго, нават не цікавіліся, як у яго справы, як здароўе.
Бацька хлопчыка, грамадзянін Ш. у пісьмовым тлумачэнні згадзіўся з тым, што ён будзе пазбаўлены у адносінах да сына бацькоўскіх правоў. Такі ўчынак не патрабуе каментарыяў, толькі яшчэ раз выклікае абурэнне да гора- бацькоў, якім не патрэбныя родныя дзеці.
Боль і горыч прычыняе сваім непаўналетнім дзецям і грамадзянка С. Жанчына жыве разам з сужыцелем. Мужчына не мае грамадзянства, з-за чаго не можа ўладкавацца на пастаянную работу, працуе па найму. Грамадзянка С. і яе сужыцель злоўжываюць алкаголем, у сям’і частыя скандалы. Нават ёсць месца бойкам. У мінулым годзе грамадзянін З. пабіў сваю сужыцельніцу ў прысутнасці дзяцей. Гэтая справа разглядалася падчас выязнога пасяджэння суда.          

Працягнуць чытаньне "БОЛЬ І СМУТАК ЖЫЦЦЯ"

“Ці можа чалавек у дваццаць першым стагоддзі ўявіць сябе ахвярай гандлю людзьмі? Рабы, рабства – гэта было даўно, што і думаць аб гэтым не хочацца. Са мною такое проста не можа здарыцца!”
Як бы жудасна гэта не гучала, аднак ніхто не абаронены ад падобнага злачынства, калі не будзе выконваць легальнасць і законнасць пры выездзе для часовай работы за мяжу. У мэтах прыняцця эфектыўных мераў па папярэджанні гандлю людзьмі, асабліва жанчынамі і дзецьмі, абароны жыцця, здароўя, волі і іншых канстытуцыйных правоў грамадзян рэспублікі выдадзены Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 сакавіка 2005 года №3 “Аб некаторых мерах па процідзеянні гандлю людзьмі”. Парадак выезду грамадзян Рэспублікі Беларусь для працаўладкавання за мяжу, як і прыцягненне замежнай працоўнай сілы ў Рэспубліку Беларусь, а таксама прававыя нормы абароны працоўных-мігрантаў вызначае Закон Рэспублікі Беларусь “Аб знешняй працоўнай міграцыі”.
Права ажыццяўляць дзейнасць, звязаную з працаўладкаваннем грамадзян Рэспублікі Беларусь за мяжой, юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі атрымліваюць толькі пры наяўнасці спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі). Спецыяльнымі нормамі Закона “Аб знешняй працоўнай міграцыі” прадугледжана адказнасць за парушэнне парадку рэкламавання дзейнасці ў сферы знешняй працоўнай міграцыі.
Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі (ліцэнзіяты) абавязаны рэгістраваць дагаворы аб супрацоўніцтве з замежнымі наймальнікамі ва ўпраўленні ўнутраных справаў, а рэкламныя аб’явы аб працаўладкаванні ўзгадняць з Дэпартаментам па грамадзянстве і міграцыі.                      

Працягнуць чытаньне "ЯК НЕ СТАЦЬ АХВЯРАЙ ГАНДЛЮ ЛЮДЗЬМІ"

“НЕНАДЗЕЙНЫЯ” МАМЫ
Мама. Самы родны і дарагі чалавек. Ісціна, устаноўленая спрадвеку. Але, на жаль, даволі часта яна парушаецца. І калі гэта так, то ў першую чаргу пакутуюць дзеці, для якіх самай запаветнай марай з’яўляецца мацярынская любоў і пяшчота.
У грамадзянкі Р. — чацвёра непаўналетніх дзяцей. У адносінах да іх яна зусім не праяўляе сябе як маці. Гэта і стала прычынай адабрання ў яе дзяцей. Дваіх дзяцей хоча забраць да сябе на выхаванне іх родны бацька. Ён — ураджэнец Дзятлаўшчыны, але жыў у іншым раёне. Па характарыстыцы з месца працы — гэта някепскі чалавек, някепскі працаўнік. З грамадзянкай Р. у шлюбе ён не быў зарэгістраваны, таму цяпер пытанне ўстанаўлення бацькоўства яму давядзецца вырашаць праз суд. Акрамя гэтага, грамадзяніну К. трэба яшчэ вырашыць праблемы з пераездам у Дзятлаўскі раён, працаўладкаваннем, жыллём. Толькі ў такім выпадку ён зможа забраць дзяцей да сябе. А вось малодшыя дзеці грамадзянкі Р. будуць пэўны тэрмін знаходзіцца ў Доме дзіцяці.
Адабранне дзяцей вельмі балюча ўспрымаецца іх бабуляй, цёткай. Яны шчыра жадаюць, каб дзеці былі побач, каб выхоўваліся ў сям’і. Але ж уся справа ў маці, у яе жаданні стварыць сапраўдную сям’ю, у якой не будзе месца алкаголю. Гэта і было патлумачана родным грамадзянкі Р. Як было растлумачана і тое, што адабранне дзяцей — гэта яшчэ не пазбаўленне бацькоўскіх правоў. У грамадзянкі Р. ёсць час выправіцца, стварыць усе ўмовы для нармальнага жыцця дзяцей. І ў гэтым дапамога, падтрымка павінна быць аказана з боку родных.
З палажэннямі Дэкрэта № 18 падчас пасяджэння камісіі па справах непаўналетніх была азнаёмлена і грамадзянка С., якая пераехала на Дзятлаўшчыну дзевяць гадоў таму. Як сведчаць прадстаўнікі сельвыканкама, школы, грамадзянка С. не належным чынам выконвае свае мацярынскія абавязкі,злоўжывае алкаголем. І абвінавачванне ў гэтым не безпадстаўнае. Маладая жанчына жыве ў сваю асалоду, а яе дачку выхоўвае цётка. У яе дзяўчынка жыве ўжо з ліпеня бягучага года. За гэты час грамадзянка С. ні разу не наведала дачку, тэлефанавала лічаныя разы. І толькі адзін раз паслала грошы на выхаванне дачкі. Вось і ўвесь клопат.      

Працягнуць чытаньне "З ПАСЯДЖЭННЯ КАМІСІІ ПА СПРАВАХ НЕПАЎНАЛЕТНІХ"

“МАЕ ГАДЫ — МАЁ БАГАЦЦЕ”

Чалавек непарыўна звязаны з прыродай, ён — яе дзіця. У чалавечым жыцці таксама змяняюць адзін аднаго вясна, лета, восень, зіма.
Найбольш любімы з гэтых перыядаў — вясенне-летні. Ён адметны насычанасцю фарбаў, пачуццяў, гэта — перыяд мараў і жаданняў, калі жыццё кіпіць, віруе. Але незаўважна на змену яму прыходзіць восень жыцця. Для кагосьці — гэта сумная пара, хтосьці лічыць, што гэты час дае магчымасць на нейкі момант спыніцца, задумацца над пражытым. А хтосьці прытрымліваецца погляду, што і восень мае сваю прыгажосць і чароўнасць.
У чым адметнасць восені жыцця? Чым яно насычана ў гэты перыяд? На пытанні я папрасіла адказаць людзей, у жыцці якіх ужо пануе залатая восень.
Марыя Іванаўна Шоцік:
– Калі гаварыць пра ўзрост, то ў маім жыцці наступіла ўжо глыбокая восень. Аднак у душы пануе менавіта залатая. Здараецца, што сумую, але гэта ненадоўга. Выйсці з гэтага стану мне дапамагаюць людзі.
Я не адчуваю сябе адзінокай. Я вельмі люблю сустракацца, гутарыць з людзьмі. У мяне добрыя суседзі, увогуле ў нас вельмі дружны дом, шмат сяброў. Цёплыя адносіны падтрымліваю са школай, мяне заўсёды запрашаюць на розныя мерапрыемствы.
Да сябе адчуваю павагу з боку іншых, у тым ліку і сваіх былых вучняў. Калі часам здараецца дабірацца з Дзятлава дахаты, доўга на скрыжаванні не стаю, падвозяць мае былыя выхаванцы.
Чым займаюся? Маім любімым заняткам па-ранейшаму застаецца чытанне. Таксама разгадваю крыжаванкі,сканворды, судоку. Для мяне вельмі важна не губляць вастрыню розуму.
Разумовую дзейнасць чаргую з фізічнай. Займаюся агародам, нарыхтоўкамі на зіму. Часта хаджу на прагулкі з суседзямі. Калі прыязджае сын, іду на прагулку з ім.  

Працягнуць чытаньне "“МАЕ ГАДЫ — МАЁ БАГАЦЦЕ”"

Газета "Перамога"

Вашай увазе прапануецца электронны варыянт дзятлаўскай раённай газеты "Перамога", а таксама нумары ў фармаце PDF. Выкладзеныя тут артыкулы могуць утрымліваць памылкі, таму звяртаем вашую увагу, што канчатковы варыянт - гэта друкаваная газета, таму і раім вам сваечасова аформіць падпіску на нашае раённае выданне.

Рубрыкі

Каляндар

March 2010
M T W T F S S
« Feb    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Спасылкі на сайты