Архіў для ‘Героі мінулай вайны’ Катэгорыі

Больш за дваццаць гадоў мінула з той пары, калі закончылася для нашых людзей вайна ў Афганістане. Юнакі-салдаты пасталелі, мірнае жыццё і любоў блізкіх загаілі былыя раны. Ды сняцца час ад часу салдацкія сны, у якіх выбухі, пакуты і боль. Прачынаюцца былыя воіны з узмакрэлым ад халоднага поту лбом і не разумеюць адразу, ці то проста начны кашмар, ці зноў – вайна.
Сяргей Радомскі, майстар-будаўнік ААТ “Дзятлаварамбуд” , нарадзіўся і вырас на Дзятлаўшчыне, у вёсцы Лявонавічы. У армію ў 1986 годзе прызываўся з Бабруйска, дзе ў той час вучыўся. З сябрамі аднагодкамі даехаў да Магілёва, дзе праходзіла размеркаванне.
“Было невядома, – згадвае Сяргей, – куды ідзем служыць. Усе нашы пытанні заставаліся без адказу. І толькі адзін з камандзіраў без слоў тыкнуў пальцам у карту – і ўсё стала зразумела: Афганістан.”
Пасля непрацяглых вадзіцельскіх курсаў яго накіравалі непасрэдна да месца службы: вадзіцелем легкавой афіцэрскай машыны. Як аказалася пазней, служыць Сяргею Радомскаму давялося на савецкай зямлі, але на памежжы з Афганістанам, непадалёк ад горада Талукана. Мяжа ахоўвалася на сто кіламетраў у абодва бакі. Застава размяшчалася на скалістым плато. Дзяржаўная мяжа вызначалася толькі ракой Піаянж, праз якую былі ўсталяваны некалькі пантонных пераправаў і адзін мост.
З заставы адкрываўся вялікі кругагляд – афганская зямля, аж да гарызонту, як на далоні. Шмат давялося перажыць і пабачыць на той заставе і за яе тэрыторыяй. Бачыў, як афганцы здабываюць золата на рудніках і мыюць у рэчцы залатыя крупінкі, як увесну цвітуць сярод сопак макі – усе схілы ярка-чырвоныя ад квецені. Але давялося пабачыць і верталёты, якія гарэлі ў небе, калоны, якія ішлі да месца назначэння і не дасягнулі яго. Адзін выбух снарада мог абарваць жыццё многіх людзей: удар па калоне – і на месцы БТРа адна вялізная варонка.                          

Працягнуць чытаньне "ПРАЙСЦІ ВАЙНУ І ВЯРНУЦЦА"

15 лютага ў Дзятлаве адбыўся мітынг-ушанаванне воінаў-інтэранцыяналістаў, якія загінулі ў Афганістане.
На традыцыйны мітынг ля помніка воінам-афганцам збіраецца каля сарака ветэранаў афганскай вайны. Сёння іх па праву называюць ветэранамі, бо самы малады – размяняў пяты дзесятак гадоў. А з таго дня, калі апошняя калона савецкіх салдатаў пакінула Афганістан, мінуў 21 год.
Былыя воіны-афганцы кожны год збіраюцца разам, ушаноўваюць памяць Дзмітрыя Лазовіка і Аляксандра Шылава, якія так і засталіся маладымі, загінуўшы на той, ужо далёкай вайне. Даніну памяці аддаюць яшчэ двум воінам-афганцам, памерлым значна пазней – Юрыяю Бялятку і Расціславу Каспяровічу. Іх магілы ў Наваельні і Дварцы таксама наведаюць сёння.
Па традыцыі прыходзяць на мітынг старшакласнікі гарадскіх школ – будучыя абаронцы Радзімы. Вось стаяць дзве шарэнгі ля помніка: зусім юныя хлопцы і пасівелыя мужчыны, тыя, хто ў свае 18-20 гадоў спазнаў вайну, губляў у баях сяброў, атрымліваў раны і баявыя ўзнагароды.
Да іх і ўсіх прысутных звяртаецца старшыня райвыканкама В. В. Грытчанка:
– Дата вываду апошніх савецкіх войскаў 15 лютага 1989 года аб’яўлена ў Беларусі Днём памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Гэты дзень аб’ядноўвае ўсіх тых, хто з баямі, стратамі і крывёй прайшоў вогненнымі афганскімі дарогамі, хто выканаў свой воінскі абавязак і застаўся верны прысязе і святому воінскаму братэрству.
Афганская вайна аказалася бясслаўнай для тых, хто яе развязаў, але гераічнай для ваяваўшых там савецкіх салдатаў і афіцэраў. Мінаюць гады, але як бы не мяняліся ацэнкі тых, ужо далёкіх ваенных падзеяў, памяць пра мужнасць нашых салдатаў, ваяваўшых на афганскай зямлі, будзе жыць заўсёды…                                        

Працягнуць чытаньне "ВЕЧНАЯ СЛАВА — ЗАГІНУЎШЫМ! ПАШАНА І ГОНАР – ЖЫВЫМ!"

Сцяпан Георгіевіч Кароль нарадзіўся 2 снежня 1894 г. у в. Дварэц Слонімскага павета (цяпер Дзятлаўскі раён) у сям’і селяніна-бедняка.
У пачатку іперыялістычнай вайны яго прызвалі ў армію. Трапіў радавым ў авіяцыйную эскадрыллю. Ваяваў у 29-м авіяцыйным атрадзе на Заходнім фронце, спачатку на тэрыторыі Беларусі, потым у Прыбалтыцы.
У час Кастрычніцкай рэвалюцыі Сцяпан Георгіевіч Кароль быў выбраны членам ваенна-рэвалюцыйнага камітэта авіяатрада.
3 ліпеня 1919 г. па сакавік 1920г. Кароль вучыўся ў Ягор’еўскай авіяшколе пад Масквой, удзельнічаў у баях супраць Дзянікіна. Потым служыў авіяматарыстам атрада асобага прызначэння пры штабе Каўказскага фронта, быў курсантам-лётчыкам Зарайскай і Маскоўскай авіяшкол. Пасля вучобы служыў лётчыкам 3-га знішчальнага авіядывізіёна 1-й знішчальнай эскадрыллі ЛВА ў Ленінградзе, тады ж стаў камандзірам 1-й авіяцыйнай эскадрыллі.
Скончылася грамадзянская вайна. Краіна бралася за мірнае будаўніцтва, за развіццё прамысловасці. Авіяцыя таксама патрабавала ўвагі. Авіяцыйных заводаў не было, самалёты даводзілася купляць за мяжой. Вясной 1924 г. С. Г. Караля і А. Я. Бадзюліна, як лепшых лётчыкаў, накіравалі кантралёрамі па прыёму самалётаў на завод фірмы “Фокер” у Галандыю.                        

Працягнуць чытаньне "КРЫЛАТЫ СЫН БЕЛАРУСІ"

Больш за паўстагоддзя мы жывём пад мірным небам, за якое змагаліся нашы дзеды, колішнія юнакі і дзяўчаты, якія сёння завуцца проста і ганарова – ветэраны. Івану Іосіфавічу Зелянеўскаму з гарпасёлка Казлоўшчына, ветэрану Вялікай Айчыннай вайны, сёння ёсць што згадаць пра мінулае і пра людзей.
ДОЎГАЯ ДАРОГА ДАДОМУ
Калі пачалася вайна, Івану Іосіфавічу было толькі чатырнаццаць гадоў. А як дасягнуў семнаццаці – пайшоў ваяваць. Помніцца, як пешшу прайшлі ўсю Украіну, кіруючыся на Першы Украінскі фронт. У Лейпцыгу дачакаліся хвалюючай навіны: “Перамога!” – і скіраваліся па тых самых украінскіх дарогах у зваротны шлях. “Шмат дзён ішлі, – згадвае ветэран, з кожным днём праходзілі ўсё большую адлегласць. Атрымалі загад ачысціць украінскую зямлю ад нацыстаў-бандэраўцаў. Помню, як я, малады хлопец, крочыў, нагружаны ручным кулямётам, які важыў з добрыя паўмяне. Ды ўсё адно хацелася ісці наперад: чакаў дом, сям’я.” Але дадому салдаты так і не дайшлі: з Любліна скіраваліся ў Прыморскі край, не ведаючы яшчэ тады, што мусяць ваяваць з Японіяй. Ізноў жыццё юнака Івана ў без малога васемнаццаць гадоў магло абарвацца. Канец вайне паклала бамбардзіроўка Херасімы і Нагасакі, якую правялі амерыканцы. Паступова армія была расфарміравана. Нарэшце вярталіся дахаты, везлі гасцінец: бохан хлеба, які падзялілі з саслужыўцам на дваіх. “Ты ж не разгубі і не з’еш гэты хлеб, – наказваў сябра. – Няхай пабачыць бацькоўскі дом.” Вярнуўся дахаты салдат Іван з хлебам, а значыць, з добрым знакам: не будзе сям’я галадаць у цяжкія пасляваенныя гады. Назаўжды захаваў ветэран жыццёвы аптымізм: калі з вайны выйшлі жывымі, дык сам Бог наканаваў доўга жыць.                    

Працягнуць чытаньне "ВЕРУ Ў ЛЮДЗЕЙ, ЯК У ПЕРАМОГУ"

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сваім Указам зацвердзіў палажэнне аб парадку ўзнагароджання юбілейным медалём “65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.” і ўзор пасведчання да яго.
Медаль заснаваны ў мэтах рэалізацыі рашэння савета кіраўнікоў дзяржаваў СНД аб адзіным юбілейным медалі “65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.” ад 10 кастрычніка 2008 года.
Юбілейным медалём будуць ўзнагароджвацца ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, былыя вязні канцлагераў, турмаў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі ў перыяд Другой сусветнай вайны, члены грамадскіх аб’яднанняў ветэранаў. Юбілейны медаль таксама будзе ўручаны ваеннаслужачым Узброеных Сіл Беларусі, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў, дзяржслужачым і іншым асобам, якія ўнеслі значны ўклад у героіка-патрыятычнае выхаванне грамадзян Беларусі, увекавечанне памяці загінуўшых, арганізацыю юбілейных мерапрыемстваў, прысвечаных 65-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
БЕЛТА.

СУДЖАНА БЫЛО ЖЫЦЬ…

Відавочцы вайны… Колькі іх засталося ў нашым раёне, горадзе? Адзінкі…А як цікава пазнаёміцца з такім чалавекам, даведацца пра яго жыццё, дакрануцца душою да таго, што давялося яму ўбачыць і перажыць. Як ратаваліся, выжывалі, колькі перанеслі і перацярпелі, якая неадольная прага жыцця была ў гэтых людзей?
Сёння, паважаныя чытачы, запрашаю вас на сустрэчу з такім чалавекам – Шыфрай Ізраілеўнай Жухавіцкай, ахвярай Халакосту ў Дятлаве, жывой легендай нашага горада.
Нарадзілася Шыфра Ізраілеўна ў Гомелі ў 1924 годзе. Была першым дзіцём у сям’і. Маці працавала краўчыхай, бацька быў савецкім работнікам. Хадзіла ў рускую школу, старалася вучыцца, удзельнічала ў школьным жыцці. У 1939 годзе, пасля аб’яднання Беларусі, яе бацьку накіравалі ў Заходнюю Беларусь для наладжвання новага жыцця. Так сям’я апынулася ў Дзятлаве. Тады гэта было невялікае яўрэйскае мястэчка. Бацька працаваў служачым у нарыхтоўчай канторы, Шыфра разам з сястрой працягвала вучобу ў школе.
Жылі на кватэры ў яўрэйскім квартале на вуліцы Слонімскай (цяпер Чырвонаармейская). Дзіцячыя забавы праходзілі на рэчцы Памарайцы, дзе летам лавілі рыбу, а зімой каталіся на каньках і санках па лёдзе. За хатай, у якой жыла сям’я Шыфры, знаходзілася Свіная вуліца (цяпер вуліца К.Цэткін), на якой вельмі шчыльна размяшчаліся яўрэйскія дамкі, некаторыя амаль дакраналіся дахамі адзін да аднаго. Там жылі аднакласнікі, сябры. Жыхары Дзятлава нядрэнна гаварылі на ідзіш, таму часам немагчыма было зразумець, хто з іх яўрэй, а хто — беларус. Жыццё здавалася семнаццацігадовай Шыфры бесклапотным і шчаслівым. Школа, сябры, забавы…Але неадступна і немінуча набліжаўся страшны дзень — 22 чэрвеня 1941 года.
Спачатку былі чуткі — немцы з Польшчы рухаюцца на Беларусь. Людзі хваляваліся, некаторыя нават пачалі выязджаць. Шыфра не верыла, што вось так , раптам пачнецца вайна, абрынецца на ўсіх, знішчыць звыклае, наладжанае жыццё. Чуткі пра тое, што немцы знішчаюць яўрэяў, таксама даходзілі да Дзятлава. Хваляваліся за тое, хто бацька і сястра ў дакументах значыліся як яўрэі. У метрыцы Шыфры ў графе нацыянальнасць быў прочырк, але гэта таксама не давала гарантыі пазбегнуць лёсу сям’і.
30 чэрвеня 1941 года… Немцы ўвайшлі ў Дзятлава і адразу ж прымусілі яўрэяў насіць нашытыя на адзенні латы ў выглядзе шасцікутнай зоркі. Потым стварылі гета. Абгароджвалі яго не яўрэі, а мясцовыя жыхары, якіх сагналі немцы. Дротам былі абнесены дамы на сённяшніх Савецкай і Чырвонаармейскай вуліцах, туды перасялілі яўрэйскія сем’і, не дазвалялі пакідаць гета, а мясцовым жыхарам – прыносіць ежу, мець зносіны з яўрэямі.                                                  

Працягнуць чытаньне "СУДЖАНА БЫЛО ЖЫЦЬ…"

ДЗЕЦІ ВАЙНЫ

Музею Наваельнянскай сярэдняй школы “Дзеці ліхалецця”, кіраўніком якога з’яўляецца Тамара Уладзіміраўна Крывеня, не патрэбна прадстаўленне. За 21 год свайго існавання ён набыў вядомасць на Дзятлаўшчыне, па-за яе межамі, у тым ліку і ў рэспубліцы. У экспазіцыях музея сабраны багаты матэрыял, які датычыцца гісторыі беларускага “Артэка” — міжнароднага піянерскага лагера, які размяшчаўся ў Наваельні. Разам з савецкімі дзецьмі тут адпачывалі дзеці рэвалюцыянераў, кіраўнікоў камуністычных партый і антыфашысцкага падполля Італіі, Карэі, Кітая, Германіі, Аўстрыі, Чэхаславакіі і іншых краін.
Гэтая старонка гісторыі Наваельні цікавіць вучняў мясцовай школы, школ раёна, якія штогод з экскурсіямі наведваюць музей “Дзеці ліхалецця”. Прыязджаюць сюды і замежныя госці. Нядаўна Наваельня прымала гасцей з Кітая. Група журналістаў з Кітайскага цэнтральнага тэлебачання здымала дакументальную стужку пра Чжу Мінь — былую выхаванку дзіцячага інтэрнацыянальнага лагера “Наваельня”, якая ў гады Вялікай Айчыннай вайны была вывезена ў Германію.
ХАЛОДНАЕ ЛЕТА 41-ГА
Чжу Мінь, Ціна Астрова, Чылінка. Гэта імёны аднаго і таго ж чалавека — дачкі генерала Чжу Дэ, аднаго з заснавальнікаў Народна-вызваленчай арміі Кітая. У 30-я гады, гады японскай інтэрвенцыі, дзеля бяспекі, Чжу Мінь была вывезена з Кітая. Так яна трапіла ў Іванаўскі інтэрнацыянальны дзіцячы дом. Менавіта тут з мэтай канспірацыі дзяўчынка атрымала рускае імя Ціна Астрова.
– У чэрвені 1941 года,– расказвае Тамара Уладзіміраўна, — незадоўга да пачатку Вялікай Айчыннай вайны яна прыехала ў Наваельню, на адпачынак у міжнародны піянерскі лагер. Тут яна атрымала пяшчотнае імя Чылінка.
У ліку прыехаўшых у лагер былі яшчэ прадстаўнікі Кітая Ван Лі Ізмайлаў і Юра Галавін, а таксама карэец Валодзя Марсін.
Толькі замест адпачынку лёс прыгатаваў дзецям зусім іншае — цяжкія выпрабаванні вайны. На жаль, іх не ўсім удалося перажыць. З 300 хлопчыкаў і дзяўчынак, якія адпачывалі ў піянерскім лагеры “Наваельня”, у жывых засталося толькі 186 выхаванцаў.
З пачаткам вайны піянерскі лагер занялі немцы, дзеці былі выгнаны на вуліцу. Самых маленькіх з іх выхавальніца спрабавала эвакуіраваць у бок Мінска. У ліку іх быў і Валодзя Марсін. Аднак першая спроба дабрацца да савецкіх войскаў была беспаспяховая. Трое дзяцей, якіх выхавальніцы ўсё ж такі ўдалося адправіць на абозах з раненымі, пасля трапілі ў рукі немцаў. Двое з іх(Валодзя Марсін і Ірма Эверс) засталіся ў Наваельні, зноў вярнуліся ў піянерскі лагер.
Не ўдалося дайсці да савецкіх войскаў і пяцёрцы больш старэйшых дзяцей. Па дарозе на Маскву прапаў без вестак Ван Лі Ізмайлаў, яго сябры на працягу чатырох гадоў выбіраліся з нямецкага палону. У Маскву толькі ў кастрычніку 1943 года пашчасціла дабрацца Ігару Астаф’еву.
Не менш трагічна склаўся лёс дзяцей, якія засталіся ў Наваельні. Сярод іх была і Чжу Мінь.  

Працягнуць чытаньне "ДЗЕЦІ ВАЙНЫ"

ЯК ЗАГІНУЛІ ЛЁТЧЫКІ

Сёлета мы адзначылі 65-ую гадавіну вызвалення роднай Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Да сённяшняга дня людзі шукаюць звесткі пра братоў, дзядоў і прадзедаў і з гэтай нагоды звяртаюцца ў сродкі масавай інфармацыі. У рамках сумеснага пошукавага праекта “Помні імя сваё” на старонках “Народнай газеты” быў надрукаваны ліст Міхаіла Уладзіміравіча Васюкевіча з г.Навагрудка. Ён піша: “У далёкім 1941-м на маёй малой радзіме, у вёсцы Вусце Дзятлаўскага раёна, у абед, прыкладна ў гадзін 14-15, савецкі лётчык пасадзіў бамбардыроўшчык. Да яго збегліся вяскоўцы і ўбачылі трох лётчыкаў. Адзін з іх быў моцна паранены і прасіў дапамогі. Сярод жанчын быў адзін дзядуля, які запрог каня і адвёз параненага ў шпіталь у горад Дзятлава. Але і там выратаваць яго не ўдалося. Праз некаторы час у шпіталь уварваліся фашысты, хворых вывелі з палат і на двары расстралялі. Пасля вайны на тым месцы ўстаноўлены помнік. Самалёт доўга знаходзіўся ў нашай вёсцы. Затым вяскоўцы разабралі яго на металалом. Магчыма з вашай дапамогай удасца ўстанавіць імёны і прозвішчы лётчыкаў, якія былі ў гэтым самалёце, і загінулі. Калі хто ведае гэтую гісторыю, просім адклікнуцца.
Кантактныя тэлефоны: 21-1-09 – галоўны рэдактар, 22-9-50 – аддзел ідэалагічнай работы, 21-1-15 – ваенкам.
А. КУДЗІНАЎ.

ШЛЯХ ДА БЕРЛІНА

Ветэран Вялікай Айчыннай вайны, былы вязень нямецкага канцлагера – так коратка можна сказаць пра героя гэтага аповяду. За плячыма Леаніда Мікалаевіча Ждановіча, жыхара вёскі Мяляхавічы, больш васьмі дзесяткаў пражытых гадоў, напоўненых радасцю і расчараваннямі, сустрэчамі і раставаннямі. Адным словам, усім тым, з чаго складаецца жыццё.
Успамінаючы сваё мінулае, Леанід Мікалаевіч не скардзіцца на тыя нягоды, якія давялося перажыць. А іх было нямала.
Мой суразмоўца родам з вёскі Дубінкі Мінскага раёна.
— Там я вырас, вучыўся, працаваў,— гаворыць ветэран вайны. — Усё гэта было да вайны. А ў 1942 годзе мяне прымусова забралі ў Германію.
— Гэта было 18 снежня, — працягвае Леанід Мікалаевіч. — У той дзень разам з двума старэйшымі жыхарамі вёскі мы ехалі на млын. Па дарозе спынілі немцы. Спачатку нас забралі ў Мінск, у яўрэйскае гета. Мы былі беларусамі, таму нас направілі ў лагер для ваеннапалонных. Паколькі мы не былі салдатамі, хутка нас павезлі ў Германію. Тры гады я правёў у лагеры для палонных, які размяшчаўся на аэрадроме Тэмплегоф.
Аэрадром часта бамбілі, па некалькі разоў на суткі. У будынках былі разбіты вокны. Неабходна было шкло. Загружаць скрынкі са шклом на тэрыторыю Польшы накіравалі траіх палонных, у ліку якіх быў і я. Падчас пагрузкі, пачалася бамбёжка з самалётаў. Хаваючыся, мне ўдалося перабегчы чыгуначную дарогу, пашчасціла ўцячы.
Перайшоўшы граніцу Польшы, быў мабілізаваны ў рады Чырвонай арміі.
Я прымаў удзел у баях за вызваленне Варшавы, Прусіі. Затым 244-ы гвардзейскі стралковы полк, у радах якога я служыў, быў накіраваны на Берлін.        

Працягнуць чытаньне "ШЛЯХ ДА БЕРЛІНА"

ПАМЯЦЬ СЭРЦА

Жыццё ў чымсьці нагадвае лесаруба. Ён пакідае свае засечкі на ствалах дрэваў, жыццё – на сэрцах людзей. “Засечкі” на сэрцы з’яўляюцца напамінам пра выпрабаванні лёсу, якія давялося перажыць, выстаяць у іх і не зламацца. Для многіх прадстаўнікоў старэйшага пакалення шрамы ў душы пакінула Вялікая Айчынная вайна.
Калі яна пачалася, Івану Аляксандравічу Кардашу, цяперашняму жыхару Раклевічаў(родам ён з вёскі Селівонкі), споўнілася 16 гадоў. У 1944 годзе, дзевятнаццацігадовым юнаком ён быў прызваны на фронт.
Іван Аляксандравіч трапіў у артылерыйскі полк 13-ай арміі Першага ўкраінскага фронту.
– Мы адразу прайшлі артылерыйскую падрыхтоўку, — успамінае Іван Аляксандравіч,– а праз ноч было фарсіраванне ракі Нейсы.
Успамінаючы франтавое мінулае, ветэран Вялікай Айчыннай прыгадвае той выпадак, які мог каштаваць яму жыцця.
– Пасля фарсіравання Нейсы, — расказвае Іван Аляксандравіч, — мы з камандзірам, у якога я быў шафёрам, пайшлі наперад, неабходна было праверыць дарогу. Адышоўшыся ад машыны дзесьці 200-300 метраў, мы пачулі выбух, наша машына ўзарвалася.
Гэтая адлегласць стала для Івана Аляксандравіча выратавальнай. Пасля заканчэння вайны далейшую сваю вайсковую службу Іван Аляксандравіч праходзіў у аўтароце пры штабе арміі. Далей, у родную Селівонку, ён вярнуўся вясной 1948 года. Гэта стала пачаткам новага этапа ў жыцці, які складаўся са звычайных вясковых клопатаў, руплівай працы на зямлі, здзяйснення мараў.                    

Працягнуць чытаньне "ПАМЯЦЬ СЭРЦА"

Газета "Перамога"

Вашай увазе прапануецца электронны варыянт дзятлаўскай раённай газеты "Перамога", а таксама нумары ў фармаце PDF. Выкладзеныя тут артыкулы могуць утрымліваць памылкі, таму звяртаем вашую увагу, што канчатковы варыянт - гэта друкаваная газета, таму і раім вам сваечасова аформіць падпіску на нашае раённае выданне.

Рубрыкі

Каляндар

March 2010
M T W T F S S
« Feb    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Спасылкі на сайты

 Page 1 of 2  1  2 »