Архіў для ‘Гаспадару на заметку’ Катэгорыі

Збіраць грыбы не толькі займальна, але і небяспечна. У ядомых грыбоў ёсць шмат двайнікоў, якія здольны выклікаць цяжкае атручванне, нават смерць. Таму вельмі важна ведаць, як адрозніць ядомыя грыбы ад ядавітых.
Несапраўдны белы грыб адрозніваецца ад белага чорнай або бурай сеткаватасцю на ножцы, ружовай або брудна-ружовай афарбоўкай трубчатага слою ў сталым узросце і злёгку ружавеючай мякаццю на зломе. У адрозненне ад белага грыба мякаць у яго горкая.
У кошыку ў нявопытнага грыбніка могуць апынуцца і несапраўдныя апенькі – шэра-жоўтыя ці цагляна-чырвоныя. Абодва віды адрозніваюцца ад сапраўдных перш за ўсё афарбоўкай пласцінак: у шэра-жоўтых яны шэра-жоўтага колеру, у цагляна-чырвоных – белаватыя або брудна-жоўтыя, але па меры ўтварэння спораў яны вельмі хутка цямнеюць, набываюць чарнавата-аліўкавую афарбоўку. Гэтыя грыбы вялікімі групамі растуць на гнілой драўніне (радзей – на жывых ствалах) хваёвых і лісцевых пародаў.
У лісцевых і змешаных лясах пад дубамі, клёнамі, ліпамі, арэшынамі можна ўбачыць белую паганку. Яна вельмі падобная да сыраежкі з шапачкай зялёна-аліўкавых таноў. Адметнай асаблівасцю ядавітага грыба з’яўляеца кальцо на ножцы або добра прыметны абадок.
Мухамор вясенні мае белую афарбоўку і сустракаецца ў лісцевых і змешаных лясах. Часцей за ўсё яго блытаюць з ляснымі шампіньёнамі. Аднак неабходна ведаць, што ў мухамора вясенняга пладовае цела меншага памеру, чым у шампіньёна, і шапачка ў яго званочкавая, без бугарка.

Працягнуць чытаньне "АСЦЯРОЖНА: ГРЫБЫ-ДВАЙНІКІ"

Статыстыка несуцяшальная. Значна павялічылася колькасць выпадкаў атручвання грыбамі. Толькі ў Мінску зарэгістраваны 60 выпадкаў атручвання з 60 пацярпелымі. За аналагічны перыяд мінулага года – 42. Пік звычайна прыходзіцца на жнівень – верасень.
Збіраючы грыбы, трэба быць вельмі ўважлівым, каб разам з ядомымі грыбамі не набраць ядавітых. Таму лепш кіравацца наступным правілам: збіраць толькі тыя грыбы, якія добра вядомыя, і пазбягаць збору пры самым нязначным сумненні.
Асноўныя прычыны атручвання грыбамі:
- людзі, якія не зусім добра разбіраюцца ў грыбах, збіраюць невядомыя ім грыбы;
- пры прыгатаванні грыбоў не прытрымліваюцца дастатковай тэрмічнай апрацоўкі (варыць трэба з моманту закіпання не менш гадзіны, затым абсмажыць);
- не ведаюць правілаў прыгатавання ўмоўна ядомых грыбоў (страчкі, смарчкі);
- збіраюць старыя грыбы, грыбы, якія растуць у лесапалосах уздоўж аўтамабільных трас. Гэтыя грыбы накопліваюць шмат таксічных элементаў.
Асабліва асцярожна трэба адносіцца да пласціністых грыбоў – шампіньёнаў, сыраежак, паколькі іх цяжка адрозніць ад бледнай паганкі, яд якой прыводзіць да найбольш цяжкіх наступстваў. Не рэкамендуецца ўжываць грыбы дзецям да 5 гадоў. Ступень атручвання чалавека залежыць ад яго вагі, фізічнага стану і колькасці з’едзеных грыбоў. У выніку з’яўлення першых прыкметаў атручвання грыбамі (рвота, ваніты, часты панос, болі ў жываце) неабходна тэрмінова звярнуцца ў медыцынскую ўстанову для аказання ўрачэбнай дапамогі.
Л. ЛАЗОЎСКАЯ,
загадчыца аддзела гігіены ДУ “Дзятлаўскі райЦГЭ”.

Калі вы вырашылі заняцца ландшафтным дызайнам на сваёй дачы або агародзе, карысна пачытаць дадзены матэрыял, размова ў якім пойдзе пра туі.
Многім падабаюцца туі, але набыць іх спыняе гаспадароў адсутнасць ведаў пра гэтае дрэва. Вырасціць яго нескладана. Туя можа расці на сонцы і ў паўцені, але калі пасаджана на адкрытым месцы, пакутуе ад спёкі або абязводжваецца ад марозаў і засыхае. Таму дрэўца лепш пасадзіць у паўцені або ў закрытым ад халодных ветраў месцы.
Глеба для туі падыходзіць дзёрнавая або лісцёвая плюс торф і пясок у суадносінах 2:1:1. Можа расці на любых глебах: балоцістых, тарфяных, гліністых, сухіх супесях. Пры пасадцы да прыгатаванага субстрата неабходна дабавіць 500 г поўнага мінеральнага ўгнаення на адно дрэва.
Адлегласць паміж раслінамі павінна быць 0,5-3 м, у жывой агароджы ў радзе 0,4-0,5 м. Тую садзяць на глыбіню 60-80 см у залежнасці ад камяка зямлі, з якім прадаецца саджанец. Каранёвая шыйка пры пасадцы туі павінна быць на ўзроўні зямлі.    

Працягнуць чытаньне "ХОЧАЦЕ ПАСАДЗІЦЬ ТУЮ?"

ВЫБІРАЕМ ЛЯМПАЧКУ

Калі прыйдзейце ў магазін і скажаце: “Дайце мне лямпачку”, вам укажуць на доўгі рад прыбораў самых адмысловых формаў і колераў. Спытаюць: “Якую менавіта?”
Сёння лямпачка не проста крыніца святла. Яна імкліва мяняецца, прыстасоўваецца да патрэбаў сучаснага чалавека і дызайнерскага палёту думкі.
ЛЯМПЫ НАКАЛЬВАННЯ
Іх мяккае святло (па тэрміналогіі спецыялістаў “цёплага спектру”) стварае вельмі ўтульную, спакойную абстаноўку ў доме. Пры такім святле прыемна адпачываць пасля рабочага дня. Аднак старая добрая лямпачка, па-першае, хутка перагарае,а,па-другое, больш абагравае памяшканне, чым асвятляе яго. Аднак вучоныя знайшлі выхад – запоўнілі ёмістасць лямпы крыптонам, і яна стала свяціць на 10% ярчэй. А дадатковы трымальнік спіралі зрабіў яе больш устойлівай да ўдараў. А як змянілася лямпачка знешне. Цяпер ужо дзіцячая загадка: “Вісіць груша, але з’езці нельга” неактуальная. Акрамя прыбораў грушападобнай формы з’явіліся круглыя, кроплепадобныя, канічныя, трубчатыя…
ГАЛАГЕННЫЯ ЛЯМПЫ
Калі ж трэба зрабіць крыніцы святла нябачнымі, раскідаць іх па розных кутах пакоя, то тут ужо незаменныя галагенныя лямпы. Іх вельмі любяць сучасныя дызайнеры. Маленькую “галагенку” можна схаваць пад разнастайнымі гіпсакардоннымі збудаваннямі, уманціраваць у мэблю, павесіць над люстэркам ці прадметамі інтэр’еру, якія хочацца выдзеліць. Да таго ж, свеціць “галагенка” у 2 разы ярчэй звычайнай лямпачкі і эканоміць да 80% электраэнергіі. “Мінус” гэтай лямпы ў тым, што спектр выпраменьвання ў яе бліжэй да белага. Таму, замяніўшы звычайную лямпу на энергазберагаючую, будзьце гатовы да таго, што твары вашых родных будуць мець не зусім “зямны” колер.
ЛЮМІНІСЦЭНТНЫЯ ЛЯМПЫ
Ёсць крыніца святла, якая падабаецца не толькі людзям, але і рыбкам, раслінам. Гэта – люмінісцэнтныя лямпачкі. Многім гэтыя прыборы да гэтага часу ўяўляюцца ў выглядзе белых шкляных трубак, якія можна ўбачыць пад столлю любой установы. Але прагрэс не стаіць на месцы. Люмінісцэнтныя лямпы навучыліся прымаць любую форму. “Плюс” такіх прыбораў у рознай колераперадачы: яны бываюць і цёплага, і дзённага, і белага спектру. “Мінус” – паміж націсканнем на кнопку і ўключэннем лямпачкі праходзіць некалькі секунд.
Ёсць люмінісцэнтныя лямпы, святло якіх паскарае фотабіялагічныя працэсы ў раслінах. Пад промнямі такога пакаёвага “сонейка” яны пачуваюць сябе выдатна. А люмінісцэнтныя лямпы, якія перадаюць сонечны спектр падабаюцца рыбкам і акварыумным раслінам.

У 1993 годзе згодна рашэння Дзятлаўскага райвыканкама на падставе пададзеных заяваў грамадзян ім былі выдзелены і перададзены ў пажыццёвае карыстанне зямельныя ўчасткі для вядзення калектыўнага садаводства. У выніку ў раёне створаны садаводчыя таварыствы “Беразіна”, “Дубрава”, “Крыніца”, “Ураджай”. Зараз колькасць садаводчых участкаў вырасла да 312.
Зямля выдзелена. Ёю грамадзяне карыстаюцца. А вось зарэгістраваць яе не спяшаюцца. На сёння зарэгістраваны толькі адзін участак і пададзены на рэгістрацыю яшчэ 10 заяваў.
Многія грамадзяне прытрымліваюцца такой думкі: маўляў, навошта зямельны ўчастак рэгістраваць. Карысталіся ім да гэтага часу, будзем карыстацца і далей. Памылковае меркаванне.
Згодна Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 студзеня 2008 года незарэгістраваныя зямельныя ўчасткі будуць забраны ў грамадзян у адпаведнасці з заканадаўствам аб ахове і выкарыстанні зямлі.
Для таго, каб зарэгістраваць зямельны ўчастак у Дзятлаўскім бюро тэхнічнай інвентаразацыі (БТІ), якое знаходзіцца па адрасу: г. Дзятлава, вул. Чырвонаармейская, 21,уваход збоку,спачатку неабходна звярнуцца ў землеўпарадкавальную і геадэзічную службы Дзятлаўскага раёна, г. Дзятлава, вул. Леніна,20 з наступнымі

Працягнуць чытаньне "АТРЫМАЛІ ЗЯМЛЮ. ТЭРМІНОВА ЗАРЭГІСТРУЙЦЕ"

Правілы, на якіх трэба засяродзіць увагу падчас выбару гэтага абутку, наступныя:
1) якасныя красоўкі заўсёды лёгкія. Пятка ў іх цвёрдая, а верхні кант мяккі (каб не націраў) і прашыта ў дзве дарожкі. Усе швы роўныя, клей нідзе не выступае;
2) лепш аддаць перавагу мадэлям з сінтэтыкі: у параўнанні са скуранымі яны лягчэйшыя, больш моцныя і таннейшыя. Яны добра прапускаюць паветра, і гэта дазваляе нагам “дыхаць”;
3) вусцілка павінна даставацца (а не прыклееная да падэшвы), каб яе можна было дастаць і прасушыць. У адваротным выпадку вашы ногі будуць пацець, а сама вусцілка хутка разбурыцца;
4) у “правільных” красовак падэшва павінна гнуцца ў пэўным месцы, прычым знайсці яго вельмі проста. Пастаўце красоўку вертыкальна наском уніз і націсніце на пятку: якасная сагнецца толькі ў наску. Калі ж падэшва “ломіцца” пасярэдзіне — гэта брак ці падробка. У такіх красоўках доўга не праходзіш — або ногу траўміруеш, або плоскаступнёвасць нажывеш;
5) у зашнураваным выглядзе красоўкі не павінны сціскаць ступню — гэта будзе перашкаджаць кровазвароту. Калі вы купляеце іх для прагулак, бярыце тыя, у якіх шнуркі чапляюцца за кручкі або працягваюцца праз кольцы (праз стандартныя адтуліны для шнуркоў вада, хутчэй за ўсё, будзе трапляць унутр);
6) падбірайце красоўкі строга па размеру — ступні не павінна быць вельмі прасторна ці вельмі цесна. Калі размер падышоў, а назе ўсё роўна цеснавата, спытайце другую паўнату: у свеце спартыўнага абутку гэты параметр мае значэнне.

Як кажуць, добры агарод — садавіна і агародніна круглы год. З надыходам веснавога цяпла многія людзі накіроўваюцца на свае ўчасткі, каб, папрацаваўшы як след, мець бульбу і агуркі, цыбулю і капусту, моркву і суніцы. Між іншым, атрымаць добрую ўраджайнасць на агародзе ў населеным пункце куды больш складана, чым у палявых умовах. Шматлікія хваробы і шкоднікі заўсёды імкнуцца пакінуць нас без ураджаю: фітафтароз паражае бульбу і таматы, цыбуля сохне з-за цыбульнай мухі, капуста пакутуе ад соўкі і капустнай бялянкі, чорныя парэчкі — ад парэчкавай шклянніцы, а яблыня — ад раку, кветаеда, пладажэркі і пільшчыка.

Працягнуць чытаньне "ДОБРЫ АГАРОД — ГОНАР ДЛЯ ГАСПАДАРА"

Сакавік
Пра час, калі зіма павінна была саступіць месца вясне, у народзе гаварылі: “Люты вады адпусціць, а сакавік падбярэ”.
3 сакавіка — пакутнік Фёдар Цірон. Успрымаўся сялянамі як ахоўнік ад злодзеяў. Яму служылі імшу людзі, у якіх што-небудзь было ўкрадзена.
9 сакавіка — Паўраценне. Гэты прысвятак адзначалі праз тры тыдні і адзін дзень пасля Грамніц. Асабліва шанавалі гэты дзень пчаляры.
З 10 сакавіка па 26 красавіка пачынаецца мнагадзённы Вялікі пост.
13 сакавіка — дзень Васіля і Марыны.
14 сакавіка — дзень Аўдакея (Яўдокі). У гэты дзень былі абмежаваны ў дзеяннях жанчын: ім нельга было прасці, а дазвалялася толькі ніткі сукаць. Мужыкам на Аўдакею дазвалялася ўсё рабіць.
15 сакавіка — Хвядот. Мяцеліца ў гэты дзень падавала сяляніну знак на няўдалы сенакос улетку.
22 сакавіка — Саракі, 40 пакутнікаў. Калі на Саракі здараўся мароз, то меркавалася, што пасля яго адбудзецца яшчэ 40 марозаў. На Саракі сарока пачынае віць гняздо і прыносіць для яго 40 пруткоў. Калі ад Грамніц да Саракоў не ішлі дажджы і не псавалася дарога, то летам чакалася засуха.
25 сакавіка — Рыгор. “На Рыгора зіма ідзе ў мора”. Цёзкі Рыгора адзначаліся таксама 17 сакавіка ў праваслаўным календары і 24 — у каталіцкім.
30 сакавіка — Аляксей. “На Аляксея зіма пацея”. У дзень Аляксея гаварылася: “Рыба — аб лёд, саначкі на плот”. Аляксей настойліва нагадваў земляробу пра набліжэнне палявых работ. У песнях спявалася: “Аляксей лемяшы істрыць, сохі путрыць”, “хамуты строіць”.

САДАВІНА – АГАРОДНІНА
Каб лісце салата зноў набылі свежасць, патрымайце іх некалькі хвілін у цёплай вадзе. Таксама лёгка захаваць яблыкі ў добрым выглядзе, калі іх засыпаць апілкамі. Каб разрэзаная цыбуля не засохла, пакладзіце яе на сподак з соллю разрэзаным бокам уніз.
МЫЕМ ШКЛЯНЫ ПОСУД
Гаспадыні ведаюць, што ўвесь шкляны посуд цяжка мыецца да бляску. Ніякіх сродкаў у ваду дадаваць не трэба, проста разбаўце ў ёй крыху воцату ці солі.
Падрыхтавала да друку Ганна ЛЯХ.
ЗАБІЦЬ ЦВІК
Калі вы не можаце забіць цвік у цвёрдую драўніну, не турбуйцеся. Уткніце цвік у мыла ці звычайную свечку і пакруціце. Пасля гэтага забівайце – цвік лёгка ўвойдзе ў драўніну.

Цэны на паліва растуць, ды яшчэ пахаладала - збег гэтых абставінаў садзейнічае таму, што зімой у дварах і гаражах прастаяць шмат машын. Але ж да зімы аўтааматарам трэба рыхтавацца незалежна ад таго, будзе ваш “жалезны конь” стаяць або ездзіць.
Ставіць машыну на захоўванне пажадана ў дзень без ападкаў. Для тых, хто мае цёплыя гаражы, неабходна толькі памыць яе кансервуючым шампунем і выдаліць з салону і багажніку рэшткаў сельгаспрадукцыі і ежы (інакш вясной знойдзеце гніль і цвіль).
Калі ж вы хочаце дзейнічаць строга па правілах, варта прамыць рухавік і днішча аўтамабіля, памыць зверху акумулятар і поўнасцю яго зарадзіць, адключыўшы ад бартавой сістэмы машыны. Сігналізацыю лепш адключыць - пры самаразрадзе батарэі ахова можа спрацаваць. Тады канчаткова будзе пасаджана і батарэя, і ўнутраная батарэйка аўтаномнай сірэны. Для абароны ад угону трэба часткова раз’яднаць які-небудзь раздым сістэмы запальвання ці проста зняць бегунок размеркавальніка высокага напружання. Каб скараціць страты бензіна, можна заклеіць дрэнажную адтуліну пробкі паліўнага бака і заткнуць уваходную адтуліну паветранага фільтра. Галоўнае - не забудзьце аб гэтым вясной.
Для тых, у каго машыны стаяць у “ракавінках” або жалезных боксах, можна парэкамендаваць яшчэ некалькі дзеянняў. Па-першае, зліце з бака рэшткі бензіну і вады, якая там сабралася. Потым заліце поўны бак. Так вы не толькі скараціце яго каразійнае разбурэнне, але і не дапусціце ўтварэння кандэнсату, які ўзнікае пры перападах тэмпературы. Па-другое, калі ў вас машына з дыскавымі тармазамі, то лепш заехаць у гараж без выкарыстання тармазоў. Справа ў тым, што пасля тармажэння калодкі разыходзяцца пад дзеяннем лёгкага біцця дыска, а на стаячай машыне гэтага не адбываецца. За зіму калодкі могуць “прыкіпець” так, што крануцца з месца будзе вельмі складана. Таму не варта пакідаць аўтамабіль на ручным тормазе. Па-трэцяе, для праветрывання машыны і прадухілення ўтварэння кандэнсату вокны лепш пакінуць адчыненымі.
Тым жа, хто вымушаны паставіць жалезнага сябра на зіму пад адкрытым небам, трэба выбраць месца стаянкі так, каб пазбегнуць кантакту з соллю. Кузаў нацярыце васковым ці іншым ахоўным сродкам. Можна накрыць машыну чахлом. Але калі ён брызентавы, лепш змайструйце самы просты каркас, які не дазволіць тканіне датыкацца да кузава,- могуць астацца сляды.
Падрыхтаваў да друку А. НІЧЫПАР.

Газета "Перамога"

Вашай увазе прапануецца электронны варыянт дзятлаўскай раённай газеты "Перамога", а таксама нумары ў фармаце PDF. Выкладзеныя тут артыкулы могуць утрымліваць памылкі, таму звяртаем вашую увагу, што канчатковы варыянт - гэта друкаваная газета, таму і раім вам сваечасова аформіць падпіску на нашае раённае выданне.

Рубрыкі

Каляндар

March 2010
M T W T F S S
« Feb    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Спасылкі на сайты

 Page 1 of 2  1  2 »