Архіў для ‘Гандаль’ Катэгорыі

Напярэдадні навагодніх і калядных святаў жыхары пасёлка Наваельня атрымалі сапраўдны святочны падарунак: магазін “Прадукты” не толькі змяніў інтэр’ер і пераўвасобіўся, але і перайшоў на сістэму самаабслугоўвання. 16 снежня адбылося ўрачыстае адкрыццё магазіна, якое наведалі прадстаўнікі райспажыўтаварыства, мясцовай улады, а таксама жыхары пасёлка.      

Працягнуць чытаньне "ДА НОВАГА ГОДА – АБНОЎЛЕНЫ МАГАЗІН"

Завяршыўся 2008 год. Якім ён быў для сістэмы спажыўкааперацыі раёна? Якія планы на год цяперашні? Пра гэта карэспандэнтка гутарыць са старшынёй Дзятлаўскага райспажыўтаварыства В. Новікам.
– Віктар Сцяпанавіч, якім быў мінулы год для гандлёвай сістэмы раёна?
– 2008 год быў не з лёгкіх, аднак мы справіліся з пастаўленымі задачамі. З 12 прагнозных паказчыкаў забяспечаны 11 з іх. Вынікам гэтага з’яўляецца рэнтабельная работа ўсіх галінаў сістэмы.
З году ў год паслядоўна і дынамічна развіваецца рознічны тавараабарот. За 2008 год ён дасягнуў 113,6%, што складае 29,3 мільярда рублёў.
З мэтай павышэння канкурэнтаздольнасці аб’ектаў гандлю спажыўкааперацыі намі пастаянна вядзецца работа па пашырэнню ўнутрыгрупавога асартыменту харчовых і нехарчовых тавараў. Асаблівая ўвага у гэтым годзе будзе надавацца таварам нехарчовай групы. За 2008 год у агульным тавараабароце іх ўдзельная вага склала 20%, што на 2% вышэй ў параўнанні з 2007 годам.
Вялікая ўвага надаецца развіццю перспектыўных формаў абслугоўвання насельніцтва, у прыватнасці — продажу тавараў у крэдыт. За 2008 год гэты від продажу прынёс 2,1 мільярда рублёў, у тым ліку па пазыках і чэках банка — 410 мільёнаў.
Стабільна працуе грамадскае харчаванне. Яго работа ў нашай спажыўкааперацыі ў першую чаргу скіравана на забеспячэнне рэнтабельнасці ўсіх складаючых. Так, У 2008 годзе да 116,7% вырасла выпрацоўка і рэалізацыя паўфабрыкатаў, да 104,7% — кандытарскіх вырабаў.
У мінулым годзе праведзена рэканструкцыя кандытарскага цэху горада Дзятлава. Гэта дазволіць забяспечыць у бягучым годзе выпуск высокаякаснай прадукцыі, пашырыць яе асартымент.
За 2008 год прагнозныя паказчыкі забяспечаны па нарыхтоўках і знешнаэканамічнай дзейнасці. Сістэмай Дзятлаўскага райспажыўтаварыства аказана платных паслугаў на суму 178,5 мільёна рублёў. Для выканання прагнознага паказчыка і забяспечання сярэднямесячнага аб’ёму паслугаў на аднаго чалавека ў памеры 500 рублёў у першым квартале бягучага года плануецца дадаткова арганізаваць дастаўку мэблі на дом, набыць машыну для абмёткі дывановых вырабаў, а таксама актывізаваць работу па дзевяці відах платных паслугаў.
Прыярытэтным накірункам у 2009 годзе павінна застацца хлебапякарная вытворчасць. Прыбытак ад яе ў мінулым годзе склаў 106 мільёны рублёў, рэнтабельнасць – 2,69%.
Летась была набыта подавая печ для вытворчасці подавых гатункаў хлеба. Гэта дазволіць павялічыць аб’ём выпуску хлебабулачных вырабаў, з’эканоміць паліўна-энергетычныя рэсурсы.
– Якія задачы пастаўлены на 2009 год?                      

Працягнуць чытаньне "ДЗЯТЛАЎСКІ ГАНДАЛЬ: ВЫНІКІ І ПЛАНЫ"

ПАДАРУНАК ДЛЯ ЖЫХАРОЎ ДВАРЦА

17 студзеня ў Дварцы адбылася доўгачаканая падзея - для вяскоўцаў гасцінна расчыніў свае дзверы сучасны магазін харчовых і прамысловых тавараў. У святочнай атмасферы чырвоную стужку перад уваходам у будынак перарэзалі намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Алена Аляксандраўна Фабішэўская і старшыня райспажыўтаварыства Віктар Сцяпанавіч Новік. На мерапрыемстве таксама прысутнічалі першы намеснік старшыні райспажыўтаварыства па гандлю і грамадскім харчаванні Валянціна Уладзіміраўна Баравік, дырэктар ПУП “Наваельнянская аптовая база” Ганна Уладзіміраўна Рэкець, старшыня Дварэцкага сельсавета Уладзімір Вацлававіч Томчык, мясцовыя жыхары.
У сваім звароце да прысутных А. Фабішэўская зазначыла, што адкрыццё чарговага ў раёне новага магазіна - выдатны вынік сумеснай работы, клопату пра людзей. Яна павіншавала вяскоўцаў з гэтай адметнай падзеяй, пажадала ім важкіх кашалькоў, а прадаўцам - хуткага павелічэння тавараабароту.
…Заходзім у гандлёвыя залы. Яны прыемна радуюць разнастайнасцю тавараў - людзі наўрад ці будуць адчуваць розніцу паміж сваім магазінам і гарадскім. Вяскоўцы, агледзеўшы ўнутранае ўбранства памяшканняў, далі кароткую, але ёмістую ацэнку ўбачанаму: “Добра зрабілі!” Адразу ж знайшоўся і першы пакупнік - пажылая жанчына ўзяла з паліцы металічнае вядро, якое, па яе словах, даўно шукала.
- Уся гэтая прыгажосць - і знешняя, і ўнутраная - з’явілася на месцы неэксплуатуемага будынка, які пуставаў больш 10 гадоў. Работы пачаліся ў жніўні 2007-га і вяліся сваімі сіламі,- гаворыць Ганна Рэкець.- Цяпер тут - абсалютна новае абсталяванне, шклопакеты, ралеты, светлавая рэклама. Поўнасцю вытрыманы асартыментны пералік тавараў: напрыклад, пакупнікам будзе прапанавана каля 2 тысяч найменняў харчовых тавараў. У шырокім асартыменце прадстаўлена прадукцыя Дзятлаўскага грамхарчу.
Як паведаміла Ганна Уладзіміраўна, у бліжэйшай будучыні на магазінным ганку абавязкова з’явяцца парэнчы, добраўпарадкуюць таксама і прылягаючую да гандлёвай кропкі тэрыторыю.
А. НІЧЫПАР.

Днямі прайшло выязное пасяджэнне Дзятлаўскага райспажыўтаварыства на базе прыватнага ўнітарнага прадпрыемства “Наваельнянская аптовая база”.
На мерапрыемстве прысутнічалі В. С. Новік, старшыня райспажыўтаварыства, члены праўлення, таваразнаўцы, дырэктары, намеснікі дырэктараў, галоўныя бухгалтары, вядучыя эканамісты, інспектары па кадрах усіх прыватных унітарных прадпрыемстваў. На парадак дня было вынесена наведванне шасці магазінаў, абмеркаванне вынікаў работы таварыства за 10 месяцаў сёлетняга года, абмеркаванне задач па выкананню прагнозных паказчыкаў за 2007 год.
Напачатку прысутных чакала знаёмства з новым аўтамагазінам, які быў набыты напрыканцы лютага сёлетняга года, з сакавіка ён ужо працуе, абслугоўвае 35 населеных пунктаў. Гэта — сучасны аўтафургон, тут ёсць усё неабходнае халадзільнае і гандлёвае абсталяванне, выставачная вітрына. Гэта дазваляе прапаноўваць пакупнікам шырокі асартымент мясных, малочных вырабаў, кансерваў, агародніны ісадавіны, не кажучы ўжо пра нехарчовыя тавары. Сучасны аўтамагазін паспрыяў павелічэнню тавараабароту: так, у кастрычніку ён склаў 32 мільёны рублёў, а летам даходзіў і да 40 мільёнаў рублёў.
Наступным прыпынкам быў Міроўшчынскі сельскі магазін, які абслугоўвае 444 мясцовых жыхароў. Тут працуюць 2 прадаўцы, сярэднямесячны тавараабарот складае 25 мільёнаў рублёў. А яшчэ нядаўна гэты паказчык быў значна ніжэйшы — усяго 5-6 мільёнаў штомесяц. У 2006 годзе ў магазіне праведзены касметычны рамонт, набыта новае гандлёвае абсталяванне, устаноўлены энергазберагаючыя свяцільнікі. На рамонтныя работы затрачаны 4 мільёны рублёў. У магазіне пачалі працаваць новыя прадаўцы. Як вынік: з мінімальнымі затратамі ўдалося дасягнуць устойлівых станоўчых паказчыкаў.
Магазін вёскі Вензавец перажыў сёлета капітальны рамонт. Яго гандлёвая зала аформлена па-сучаснаму — “пад еўра”. А па суседству хутка адчыніць свае дзверы бар.
Вензавецкі магазін працуе з 8 да 22 гадзін без выхадных і перапынкаў на абед. Тут — шырокі выбар харчовых і нехарчовых тавараў, напрамую наладжаны завоз прадукцыі са Слонімскага мясакамбіната, малочнай прадукцыі. Добра ідзе продаж тавараў у крэдыт і пад заказ. На мадэрнізацыю магазіна былі затрачаны 80 мільёнаў рублёў, на 20 мільёнаў рублёў набыта новае гандлёвае абсталяванне. Тавараабарот за 9 месяцаў склаў 309,3 мільёна рублёў. І гэта яшчэ не канчатковая лічба — да канца года яна павялічыцца.

Працягнуць чытаньне "У ПЛАНАХ — ВЫКАНАЦЬ ДАВЕДЗЕНЫЯ ПАКАЗЧЫКІ"

ГАНДАЛЬ ПА ПРАВІЛАХ

14 лістапада ў рэдакцыі газеты “Перамога” прайшла “Прамая лінія” па тэме “Гандлёвае абслугоўванне насельніцтва Дзятлаўскага раёна. Удасканаленне работы па абароне правоў спажыўцоў”. Усе жадаючыя мелі магчымасць задаць свае пытанні Віктару Сцяпанавічу Новіку, старшыні раённага спажывецкага таварыства і Аляксанжру Іванавічу Андруцэвічу, галоўнаму спецыялісту аддзела дакументацыйнага, прававога забеспячэння і работы з насельніцтвам Дзятлаўскага райвыканкама.
Жыхарка г. Дзятлава:
— Купіла на рынку боты, на наступны дзень абула і зламаўся абцас. Прадавец не захацела мяняць абутак, сказаўшы, што, па-першае, ён без гарантыі, па-другое, абцас зламала я, а значыць, сама ў гэтым вінаватая. Што рабіць?
А. І. Андруцэвіч:
— Адпаведна артыкула 20 Закона “Аб абароне правоў спажыўцоў”, калі на абутак не прадугледжаны гарантыйны тэрмін, то пакупнік мае права прад’явіць свае патрабаванні на працягу двух гадоў з моманту продажу. У вашым выпадку можна правесці незалежную экспертызу: чыя віна ў тым, што зламаўся абцас — ваша ці вытворцы. Як правіла, такая экспертыза — абавязак прадаўца. Але майце на ўвазе: калі на тавар не прадугледжаны гарантыйны тэрмін, то аплаціць яе прыйдзецца вам. Калі падчас экспертызы будзе даказана віна вытворцы, то патрачаныя на мерапрыемства сродкі вам павінен будзе вярнуць прадавец.
Жыхар вёскі Вензавец:
— Набыў у прыватным магазіне тэлевізар з гарантыяй. У першы ж месяц карыстання ён пабываў у рамонце два разы. Ці магу я да зыходу тэрміну гарантыі памяняць рэч на якасную або вярнуць затрачаныя грошы?
А. І. Андруцэвіч:
— Калі паломка першая, то ў адносінах тэхнічна складаных рэчаў прадугледжана бясплатнае яе ўхіленне па гарантыі. Калі рэч псуецца неаднаразова, то спажывец мае права патрабаваць замену тавару або вяртанне грошай. Такія патрабаванні прад’яўляюцца прадаўцу або вытворцы, згодна артыкула 19, пункта 1, часткі 2 Закона (калі маюцца значныя недахопы, недахопы пасля ўхілення ўзнікаюць зноў, або паломкі неаднаразовыя, патрабуецца шмат часу і сродкаў на іх ухіленне).

Працягнуць чытаньне "ГАНДАЛЬ ПА ПРАВІЛАХ"

Паступаючыя ў Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт звароты грамадзян аб абароне правоў спажыўца пры продажу яму тавара неналежнай якасці дазваляюць меркаваць аб недастатковай дасведчанасці ў гэтай галіне як спажыўцоў, так і прадаўцоў
Права спажыўца на належную якасць тавараў (работ, паслугаў) у адпаведнасці з арт. 3 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2002 г. “Аб абароне правоў спажыўца” (далей – закон) з’яўляецца адным з правоў спажыўца, гарантаваных дзяржавай.
Спажывец мае права на праверку якасці, камплектнасці, вагі, меры набываемага тавару, на правядзенне ў яго прысутнасці праверкі (уласцівасці) ці дэманстрацыі правільнага і бяспечнага выкарыстаня тавару.
Прадавец абавязаны прадэманстраваць працаздольнасць тавару і перадаць спажыўцу тавар, якасць якога адпавядае прадастаўленай інфармацыі аб тавары і ўмовах дагавору, а таксама па патрабаванню спажыўца прадаставіць яму неабходныя кантрольныя сродкі вымярэнняў, прадугледжаныя правіламі рознічнага гандлю. У адпаведнасці з арт. 19 Закона спажывец, якому быў прададзены тавар неналежнай якасці, і калі яго недахопы не былі агавораны прадаўцом, мае права па свайму выбару патрабаваць: 1. Замены няякаснага тавару таварам належнай якасці; 2. Адпаведнага змяшчэння пакупной цаны тавару; 3. Неадкладнага бязвыплатнага ўстаранення недахопаў тавару. У той жа час, у адносінах тэхнічна складаных ці дарагіх тавараў спажывец можа патрабаваць іх замены толькі ў выпадку выяўлення істотным недахопаў тавару. Пры гэтым у адпаведнасці з арт. 1 Закона, пад грунтоўным недахопам тавару падразумеваецца неўхілены недахоп ці ён выяўляецца неаднаразова, іншыя падобныя недахопы. Пералік тэхнічна складаных тавараў зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2002 г. № 778 “Аб мерах па рэалізацыі Закона “Аб абароне правоў спажыўцоў”. У прыватнасці, у дадзены пералік уключаны такія віды тавараў, як аўтатранспартныя сродкі і нумарныя агрэгаты да іх, матацыклы, матаролеры, халадзільнікі і маразільнікі, пральныя машыны, тэлевізары і г. д. Да дарагіх тавараў, у адпаведнасці з арт. 1 Закона, адносіцца тавар, кошт якога ў чатырыста і больш разоў перавышае памер базавай велічыні, устаноўленай на дзень продажу тавару. На сённяшні дзень гэта сума складае 12400000 і больш рублёў.
У выпадку выяўлення недахопаў у харчовых таварах, таварах бытавой хіміі ці іншых, уласцівасці якіх не дазваляюць ухіліць недахопы, спажывец мае права па свайму выбару патрабаваць замены такога тавару ці адпаведнага змяншэння пакупной цаны (п. 1 арт. 19 Закона). Спажывец таксама мае права скасаваць дагавор куплі-продажу і патрабаваць вяртання ўплачанай за тавар грашовай сумы, а таксама пакрыццё розніцы паміж цаной тавару, устаноўленай дагаворам, і цаной адпаведнага тавару на момант задавальнення яго патрабаванняў, а калі патрабаванне добраахвотна не задаволена — на момант вынясення судом рашэння. Пры гэтым спажывец па патрабаванню прадаўца і за яго кошт павінен вярнуць атрыманы тавар неналежнай якасці.
Адсутнасць у спажыўца дакумента які пацвярджае факт пакупкі тавару, не з’яўляецца асновай для адмовы ў задавальненні яго патрабаванняў. Для пацвярджэння факта пакупкі тавару могуць выкарыстоўвацца паказанні сведак, элементы ўпаковачнага матэрыялу (тары), на якіх ёсць адзнакі, пацвярджаючыя, што пакупка тавару ажыццяўлялася ў дадзенага прадаўца, а таксама дакументы і іншыя сродкі доказу.

Працягнуць чытаньне "КАЛІ ТАВАР НЕНАЛЕЖНАЙ ЯКАСЦІ"

“МІРАЖ”: ГАНДЛЮЕМ ПА-НОВАМУ

— Нядаўна Дзятлаўскі магазін “Міраж” быў пераабсталяваны ў магазін-кулінарыю, — як патлумачыла карэспандэнту газеты Таццяна Аляксандраўна Грыцук, дырэктар Дзятлаўскага ПУП “Каапграмхарч”. — Тут усталявалі два банета (халадзільныя вітрыны, адкрытыя зверху, для захавання і продажу свежа-марожанай рыбы, паўфабрыкатаў). Дзве нізкатэмпературныя вітрыны, якія знаходзіліся ў гандлёвай зале, адрэгулявалі на сярэднетэмпературны рэжым работы, што дазволіла рэалізоўваць ахалоджаныя паўфабрыкаты, салаты, кулінарныя, мучныя вырабы. З’явіліся ў магазіне і два бытавыя халадзільнікі, дзякуючы якім пакупнікі могуць набываць ахалоджаныя напоі і піва. Для свабоднага продажу цытрусавых і агародніны ў гандлёвай зале ўсталявалі рэгал. Можна пачаставацца ў “Міражы” і натуральнымі сокамі — пасля з’яўлення сокаахалоджвальніка іх тут прадаюць на разліў. Таксама за барнай стойкай можна папіць кавы ці чаю. А калі трэба падрыхтавацца да якойсьці ўрачыстасці, накрыць святочны стол, то і тут вам на дапамогу можа прыйсці магазін-кулінарыя “Міраж”. Тут прымаюць заказы на прыгатаванне курэй-грыль, кулінарных, кандытарскіх вырабаў. Гэта значыць, што торты, караваі, рулеты, фаршыраваную рыбу і іншыя стравы арганізатары свята могуць набыць у “Міражы” па папярэдняму заказу. У магазіне ёсць спецыяльны каталог прадукцыі, якая прапаноўваецца на заказ спажыўцам. Падабаецца пакупнікам і тое, што “Міраж” працуе з 7 гадзін раніцы да 24 гадзін ночы, без перапынкаў і выхадных. Сёння калектыў магазіна налічвае 9 чалавек. У хуткім часе іх колькасць павялічыцца, бо пасля пераходу на сістэму самаабслугоўвання нагрузка на прадаўцоў узрасла. Расце і колькасць рэалізаваных тавараў. Калі ў ліпені (да пераабсталявання “Міража”) рознічны тавараабарот складаў 189 мільёнаў рублёў, то ўжо ў жніўні ён склаў 200,9 мільёны рублёў, рэалізацыя ўласных тавараў павялічылася ў два разы і склала 28 мільёнаў рублёў (параўнайце з “ліпеньскай”, якая складала 14 мільёнаў рублёў). Магазін працуе, развіваецца і кожны дзень чакае сваіх пакупнікоў. І. КАЎКЕЛЬ.

Газета "Перамога"

Вашай увазе прапануецца электронны варыянт дзятлаўскай раённай газеты "Перамога", а таксама нумары ў фармаце PDF. Выкладзеныя тут артыкулы могуць утрымліваць памылкі, таму звяртаем вашую увагу, што канчатковы варыянт - гэта друкаваная газета, таму і раім вам сваечасова аформіць падпіску на нашае раённае выданне.

Рубрыкі

Каляндар

March 2010
M T W T F S S
« Feb    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Спасылкі на сайты

 Page 1 of 1  1