Архіў для ‘Анонс’ Катэгорыі

26 сакавіка 2010 года ў 14 гадзін адбудзецца чарговы агульны сход акцыянераў па адрасе: в. Дварэц, памяшканне адміністрацыйнага будынка завода (3 паверх”. Кантактны тэлефон 8-01563-32-5-17.
ПАРАДАК ДНЯ:
1. Аб выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці таварыства ў 2009 годзе і асноўных накірунках дзейнасці таварыства на 2010 год.
2. Справаздача аб рабоце назіральнага савета ў 2009 годзе.
3. Справаздача рэвізійнай камісіі аб выніках праверкі фінансава-гаспадарчай дзейнасці таварыства за 2009 год і заключэнне па бухгалтарскім балансе, справаздачы аб прыбытках і стратах і гадавой справаздачы таварыства.
4. Зацвярджэнне гадавой справаздачы, бухгалтарскага баланса, рахункаў прыбытку і стратаў таварыства за 2009 год.
5. Аб размеркаванні прыбытку, які застаўся ў распараджэнні таварыства (пакрыцці стратаў) і выплаце дэвідэндаў за 2009 год.
6. Зацвярджэнне накірункаў выкарыстання прыбытку на 2010 год і 1 квартал 2011 года, які застаўся ў распараджэнні таварыства.
7. Зацвярджэнне пераліку асноўных сродкаў таварыства па стану на 1.01.2010 года, якія належаць пераацэнцы індэксным метадам.
8. Аб зацвярджэнні рэгламенту работы ААТ “Дварэцкі льнозавод” з рэестрам уладальнікаў каштоўных папераў.
9. Аб зацвярджэнні памеру і накірункаў бязвыплатнай спонсарскай дапамогі на 2010 год.
10. Зацвярджэнне памеру ўзнагароджанняў членаў назіральнага савета і рэвізійнай камісіі.
11. Аб выбранні членаў назіральнага савета і рэвізійнай камісіі.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў сходу праводзіцца з 13 да 14 гадзін па месцы правядзення сходу. Спіс акцыянераў для ўдзелу ў сходзе будзе складзены па стану на 15 сакавіка 2010 года. Для рэгістрацыі пры сабе мець дакументы, якія пацвярджаюць асобу і паўнамоцтвы на ўдзел у сходзе.
З матэрыяламі па пытаннях парадку дня можна азнаёміцца па месцы знаходжання таварыства (бухгалтэрыя).
Назіральны савет ААТ “Дварэцкі льнозавод”.

Працягнуць чытаньне "Паважаныя акцыянеры ААТ “Дварэцкі льнозавод”!"

УВАГА: КОНКУРС

У адпаведнасці з рашэннем Гродзенскага аблвыканкама ад 22 студзеня 2010 года № 33 аб’яўлены конкурс на саісканне прэміі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта за дасягенні ў галіне якасці ў 2010 годзе.
Прэмія прысуджаецца штогод на конкурснай аснове юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам за дасягненні высокіх вынікаў у забеспячэнні якасці вырабляемых тавараў, выконваемых работ ці аказваемых паслуг, павышэнні іх канкурэнтаздольнасці і ўкараненні высокаэфектыўных метадаў кіравання якасцю. У конкурсе прымаюць удзел юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія займаюцца вытворчасцю прадукцыі, выкананнем работ і аказаннем паслугаў.
Вылучаныя на саісканне прэміі прадукцыя, работы і паслугі прымаюцца да разглядання пры ўмовах пацвярджэння іх высокай якасці на працягу не менш аднаго года.
Заяўкі на ўдзел у конкурсе прадстаўляюцца ў сакратарыят камісіі па прысуджэнні прэміі да 1 жніўня 2010 года.
Неабходныя матэрыялы і кансультацыі па афармленні заявак на ўдзел у конкурсе можна атрымаць у сакратарыяце па адрасе: г. Гродна, пр. Касманаўтаў, 56, РУП “Гродзенскі цэнтр стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі”. Тэл. 75-77-88 і 77-01-00.
Н. КАВАЛЁЎ,
намеснік старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.

Чарговы сход акцыянераў

12 сакавіка 2010 года адбудзецца чарговы сход акцыянераў ААТ “Наваельнянская межрайсельгасхімія” ў 14 гадзін 30 хвілін па адрасе: г.п. Наваельня, вул. Заводская,5, актавая зала.
Для рэгістрацыі пры сабе мець наступныя дакументы:
акцыянеру таварыста – пашпарт;
прадстаўніку акцыянера – пашпарт і даверанасць на права галасаваць на сходзе.
ПАРАДАК ДНЯ
1. Справаздача аб рабоце назіральнага савета ў 2009 годзе.
2. Аб выніках работы таварыства ў 2009 годзе і задачах па забеспячэнню выкананняў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2010 год.
3. Справаздача рэвізійнай камісіі аб выніках праверкі таварыства за 2009 год.
4. Зацверджанне гадавой справаздачы, бухгалтарскага баланса, рахункаў прыбытку і ўбыткаў за 2009 год.
5. Аб аказанні спонсарскай (безвыплатнай) дапамогі.
6. Зацвярджэнне выкарыстання прыбытку, выплата дывідэндаў за 2009 год.
7. Зацвярджэнне ўмоваў матэрыяльнага ўзнагароджання членаў назіральнага савета і рэвізійнай камісіі.
8. Выбранне членаў назіральнага савета і рэвізійнай камісіі.
9. Аб зацвярджэнні рэгламента работы таварыства з рэестрам уладароў каштоўных папераў.
Рэгістрацыя акцыянераў праводзіцца 12.03.2009г. з 14.00 да 14.30.
З інфармацыяй, якя належыць прадстаўленню акцыянерам, можна азнаёміцца па адрасе: г.п. Наваельня, вул. Заводская,5. Даведкі па тэлефоне 4-38-13.

Грамадзяне, якія жадаюць палепшыць свае жыллёвыя ўмовы шляхам будаўніцтва кватэраў у складзе жыллёва-будаўнічых кааператываў у г.п. Наваельня (аднапакаёвыя кватэры) або г.п. Казлоўшчына (двух- і трохпакаёвыя) за льготны крэдыт або за ўласныя сродкі, просім звяртацца ў Наваельнянскі або Казлоўшчынскі пасялковыя выканаўчыя камітэты ці па тэлефонах: Наваельня – 43402; Казлоўшчына – 30685.

СЛУХАЙЦЕ РАДЫЁ “ДЗЯТЛАВА”

З 1 красавіка 2009 года радыё “Дзятлава” пачало выходзіць у эфір па панядзелках з 11.40 да 12.00 замест трансляцыі з 22.05 да 22.30. Астатнія выхады ў эфір засталіся без зменаў: серада – з 11.40 да 12.00, чацвер – з 22.05 да 22.30, субота – з 8.00 да 8.30.
Радыё “Дзятлава” прымае заяўкі на віншаванні па тэлефону 21-2-09 або ў рэдакцыі раённай газеты “Перамога”.

Камедыя
“ВСЕГДА ГОВОРИ “ДА”
ЗША, 2008 г.

Дэпрэсіўны галоўны герой заўжды і ўсім казаў “Не”. Але ў адзін цудоўны момант вырашыў адказваць згодай на ўсё падрад і паглядзець, куды гэта ўсё можа яго прывесці.
У галоўнай ролі: Джым Керы
3, 4, 5 сакавіка – пачатак 19.00, 21.00
8 сакавіка — 19.00
Цана 1400 руб.

УВАГА, КОНКУРС!

У сакавіку бягучага года будзе праводзіцца абласны конкурс “Лепшы прадпрымальнік 2008 года”.
Запрашаем прадпремствы і індывідуальных прадпрымальнікаў прыняць удзел у конкурсе.
Інфармацыю можна атрымаць па тэлефону 21-8-69.
Раённы выканаўчы камітэт.

ГАСТРОЛЬНЫ ТУР ІРЫНЫ ДАРАФЕЕВАЙ

Калектыў “Тэатра-песні Ірыны Дарафеевай” Беларускай дзяржаўнай філармоніі выступіў з ініцыятывай аб правядзенні канцэртнага туру “Дарогамі Перамогі”, прысвечанага 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Выконваючы спецыяльнае даручэнне кіраўніка дзяржавы калектыву на бліжэйшыя пяць гадоў аб прапагандзе беларускага выканаўчага мастацтва за мяжой і ў рэгіёнах нашай краіны, канцэртны тур плануецца правесці ў лютым-красавіку 2009 года ў Гродзенскай і Мінскай абласцях, а ў жніўні-верасні – у Віцебскай вобласці. Канцэрты пройдуць у раённых і гарадскіх Дамах культуры, у сельскіх Дамах культуры ў аграгарадках, а таксама ў вайсковых часцях і падраздзяленнях, якія дыслацыруюцца на тэрыторыі абласцей.
Галоўная мэта гэтага канцэртнага туру – адзначыць юбілейны год важнейшай падзеі для нашага народа, які стаў свабодным і пазбавіў многія краіны свету ад фашысцкай дыктатуры, а таксама ўдыхнуць новую энергію ў складаны эканамічны час у новыя перамогі нашых людзей на працоўным фронце на карысць незалежнай Беларусі.
У лютым канцэрты прайшлі ў Зэльве, Ваўкавыску, Масты, Бераставіца, Гродна, Ліда, Воранава, Навагрудак, Бярозаўка.
3 сакавіка – пройдзе ў Карэлічах. А 25 сакавіка “Тэатр песні Ірыны Дарафеевай” прыедзе ў Дзятлава. Яшчэ ў сакавіку яго будуць сустракаць у Скідалі – 26, Шчучыне – 27, Астрыне (Шчучынскі раён) – 28, Радуні (Лідскі раён) – 28, Іўі – 29.
9 і 10 красавіка артысты пабываюць у Ашмянах і Смаргоні. 10 мая канцэрты пройдуць у Слоніме і раёне, 26 верасня – у Свіслачы і раёне ў рамках рэспубліканскага фестывалю “Майстры мастацтваў – працаўнікам вёскі”.
І. ГАЛОМЗІК.

СЛУХАЙЦЕ РАДЫЁ “ДЗЯТЛАВА”

З 1 лютага 2009 года радыё “Дзятлава” пачне выходзіць у эфір чатыры разы на тыдзень: панядзелак – з 22.05 да 22.30, серада – з 11.40 да 12.00, чацвер – з 22.05 да 22.30, субота – з 8.00 да 8.30.
Паважаныя жыхары горада Дзятлава і Дзятлаўскага раёна, заяўкі на рэкламу, віншаванні ў радыёэфіры прымаем у рэдакцыі раённай газеты “Перамога” або па тэлефоне 21-2-09.

Загадам Міністра абароны Рэспублікі Беларусь аб’яўлены конкурс на лепшую п’есу аб Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь. Конкурс праводзіцца да 1 снежня 2009 года.
Конкурс на лепшую п’есу аб Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь праводзіцца з мэтай фарміравання ў грамадзян Рэспублікі Беларусь і асабістага састава Узброеных Сіл патрыятычнай самасвядомасці, высокіх духоўна-маральных якасцяў, любові да Радзімы, асабістай адказнасці за забеспячэнне бяспекі.
Задача конкурсу – выявіць лепшую п’есу, зместам якой з’яўляюцца падзеі сённяшніх дзён, якія адбываюцца ва Узброеных Сілах. П’еса павінна адпавядаць патрабаванням заснавальніка конкурсу для пастаноўкі на сцэне Драматычнага тэатра Беларускай Арміі.
Праводзіцца конкурс у два этапы. Першы этап – з 1 снежня 2008 года па 10 красавіка 2009 года (прыём п’есаў для разгляду). З аўтарамі лепшых п’есаў па выніках дадзенага этапу прадстаўнік заснавальніка конкурсу заключае дагаворы на набыццё правоў на п’есы. Другі этап – з 15 красавіка па 1 снежня 2009 года ( выяўленне лепшых п’есаў з ліку вызначаных на працягу першага этапа конкурсу).
П’есы, прадстаўленыя на конкурс, не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца аўтару.
Конкурсныя п’есы можна накіроўваць на адрас: 220034, Ф-2, г. Мінск, вул. Камуністычная, 1. Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь з пазначэннем: конкурс “П’есы для Драматычнага тэатра Беларускай Арміі”.
Нумар кантактнага тэлефона (г. Мінск): 297-12-94.
Пры афармленні п’есы ўказваюцца яе назва, аўтар, паштовы адрас і нумары кантактных тэлефонаў аўтара.
Аб накіраванні твораў на конкурс просьба паведамляць у Дзятлаўскі раённы ваенны камісарыят па тэлефоне 21-1-15 з 8.30 да 17.30 штодзённа, акрамя суботы і нядзелі.
Дзятлаўскі раённы ваенны камісарыят.

Газета "Перамога"

Вашай увазе прапануецца электронны варыянт дзятлаўскай раённай газеты "Перамога", а таксама нумары ў фармаце PDF. Выкладзеныя тут артыкулы могуць утрымліваць памылкі, таму звяртаем вашую увагу, што канчатковы варыянт - гэта друкаваная газета, таму і раім вам сваечасова аформіць падпіску на нашае раённае выданне.

Рубрыкі

Каляндар

March 2010
M T W T F S S
« Feb    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Спасылкі на сайты