Архіў для ‘Адукацыя’ Катэгорыі

У мэтах забеспячэння для ўсіх грамадзян роўных магчымасцяў атрымання агульнай сярэдняй адукацыі, якая адпавядае сучасным умовам сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі, Прэзідэнт Беларусі 17 ліпеня выдаў дэкрэт “Аб асобных пытаннях агульнай сярэдняй адуацыі”.
Дэкрэт устанаўлівае 11-гадовы тэрмін атрымання агульнай сярэдняй адукацыі і шасцідзённы школьны тыдзень, у якім пяць дзён з’яўляюцца вучэбнымі, а шосты прызначаецца для арганізацыі фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы, працоўнага навучання і выхаваўчых мерапрыемстваў. Пераход на 11-гадовы тэрмін атрымання агульнай сярэдняй адукацыі будзе ажыццёўлены з 1 верасня 2008 года.

КАНТРОЛЬ УСТУПНЫХ ІСПЫТАЎ

Адпаведна Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь створана дзяржаўная камісія па кантролю за падрыхтоўкай і правядзеннем уступных іспытаў у 2008 годзе ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
Як і ў папярэднія гады, будзе працаваць абласная камісія кантролю. Яе ўзначаліў Сяргей Васільевіч Раўнейка. Ствараюцца таксама камісіі кантролю ўстановаў адукацыі. Іх мэта – абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян пры паступленні ў ВНУ і ССНУ, забеспячэнне абітурыентам роўных магчымасцяў на ўступных іспытах, максімальнай справядлівасці і адкрытасці ўсёй уступнай кампаніі. Гэта дазволіць самым падрыхтаваным, працалюбівым, настойлівым папоўніць шэрагі студэнцтва краіны.
У перыяд падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў, уключаючы цэнтралізаванае тэсціраванне, для абітурыентаў-2008 у Камітэце дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці працуюць тэлефоны “гарачай” лініі: 72-22-25, 74-52-72, 77-16-46 (у Гродне) і 8-01561-3-27-80 (у Лідзе). Па гэтых нумарах можна звяртацца па спрэчных пытанях уступных іспытаў, а таксама ўносіць прапановы па ўдасканаленню ўступных выпрабаванняў.
Служба інфармацыі Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці.

Закончыўся яшчэ адзін навучальны год. З гэтай нагоды ва ўстановах адукацыі раёна, адбыліся ўрачыстыя лінейкі, для выпускнікоў прагучаў апошні школьны званок.
На двары панавала непагадзь, а ў актавай зале Хвінявіцкага сада-школы было цёпла і ўтульна. Святочную атмасферу стваралі ўсмешкі на тварах, прыгожыя букеты кветак.
На ўрачыстасць сабраліся вучні школы, іх бацькі, настаўнікі, госці свята – намеснік старшыні СВК “Хвінявічы” па ідэалагічнай рабоце І. Б. Быстрыцкая, загадчык Парэцкай амбулаторыі В. М. Акулевіч.
Пачэснае месца было адведзена выпускнікам сярэдняй і базавай школы.
Напачатку ўрачыстасці з цёплымі словамі віншавання да выпускнікоў звярнулася дырэктар Хвінявіцкага сада-школы М. А. Доўгач. Яна пажадала хлопцам і дзяўчатам шчаслівай жыццёвай дарогі, здзяйснення жаданняў і мараў.
У сваёй прамове Марыя Антонаўна засяродзіла ўвагу на выніках навучальнага года, адзначыла лепшых вучняў і класныя калектывы. Граматамі і памятнымі падарункамі былі ўзнагароджаны выдатніцы школы Алена Будзевіч і Іна Барыш. За поспехі ў вучобе граматай былі адзначаны вучні 5 класа. Як самы здаровы клас грамату атрымалі вучні 7 класа.
Словы віншавання на адрас выпускнікоў выказалі госці ўрачыстасці – І. Б. Быстрыцкая і В. М. Акулевіч. Мэтанакіраванасці, удачных экзаменаў, добрых людзей на жыццёвым шляху выпускнікам сярэдняй школы пажадалі іх першая настаўніца Л. Я. Трубчанкава, класны кіраўнік У. У. Жынко.

Працягнуць чытаньне "У ДОБРЫ ШЛЯХ, ВЫПУСКНІКІ!"

ВЫХАВАЦЬ ДУХОЎНАСЦЬ

У рамках дзён праваслаўнай духоўнасці і культуры, якія праходзілі ў Дзятлаве з 10 па 17 мая, у гімназіі № 1 адбыўся “круглы стол” па праблемах выхавання духоўнасці ў падрастаючага пакалення. У мерапрыемстве ўдзельнічалі намеснік начальніка аддзела адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама А. І. Жадзейка, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі Н. Я. Калодка, настаўнікі ўстановаў адукацыі раёна, вучні гімназіі, Благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі пратаіярэй Мікалай Пінчук, настаяцель храма святых Барыса і Глеба вёскі Накрышкі, іярэй Георгій Рой. Прысутнічалі госці са Слонімскага раёна — А. М. Пыркова, метадыст аддзела адукацыі Слонімскага райвыканкама, І. Я. Радзецкая, выкладчык СШ № 2 горада Слоніма, В. А. Клімаш, выкладчыца Слонімскага духоўнага вучылішча.

Працягнуць чытаньне "ВЫХАВАЦЬ ДУХОЎНАСЦЬ"

Праект Дэкрэта “Аб асобных пытаннях агульнай сярэдняй адукацыі” плануецца прадаставіць на разгляд кіраўніка дзяржавы ў бліжэйшы час. Аб гэтым паведаміў першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Анатоль Рубінаў.
У дакуменце адлюстраваны прапановы міжведамаснай камісіі па аналізу сістэмы агульнай і сярэдняй адукацыі. Анатоль Рубінаў лічыць, што знойдзены аптымальны варыянт прымяняльна да існуючай рэальнай сітуацыі. Калі будуць прыняты рэкамендацыі камісіі, не пацерпіць ніхто: ні настаўнікі, ні вучні, ні іх бацькі. Наадварот, настаўнікам будуць павялічаны выплаты, зменшыцца вучэбная нагрузка ў школе. Вучні атрымаюць магчымасць разам з агульнай праграмай вывучаць прадметы на факультатыўных занятках, — адзначыў субяседнік.
Паводле словаў Анатоля Рубінава, першае і галоўнае, што не выклікае ні ў каго сумненняў, — гэта 11-гадовае навучанне ў сярэдняй школе. Яно будзе праводзіцца па адзінай, універсальнай праграме, пасля праходжання якой выпускнік атрымае атэстат аб сярэдняй адукацыі.
У структуру сярэдняй адукацыі ўвойдуць тры ступені. Першая — 1-4 класы (пачатковая школа), другая — 5-9 класы (базавая школа), трэцяя — 10-11 класы (закончаная сярэдняя адукацыя).

Працягнуць чытаньне "АПТЫМАЛЬНЫ ВАРЫЯНТ СІСТЭМЫ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ"

Інструкцыя аб правядзенні прафесійна-псіхалагічнага субяседвання (тэсціравання) прынята. Рэгістрацыя пачалася з 5 сакавіка і прадоўжыцца да канца месяца.
Адпаведна Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 лютага 2008 года № 70 абітурыенты, якія збіраюцца паступаць на некаторыя спецыяльнасці, павінны прайсці адбор. У ліку такіх спецыяльнасцяў: “Дзяржаўнае ўпраўленне”, “Міжнародныя адносіны”, “Правазнаўства”, “Журналістыка”, “Мытная справа”.
Жадаючыя зарэгістравацца павінны мець пры сабе пашпарт і запоўненую заяву ўстаноўленага ўзору. Бланкі заяваў будуць знаходзіцца як у навучальных установах, дзе пройдуць субяседванні, так і на сайце Міністэрства адукацыі. Рэгістрацыя і субяседванні пройдуць у тых вышэйшых навучальных установах (у тым ліку і рэгіянальных), дзе здзяйсняецца набор на пералічаныя спецыяльнасці.
Праводзіць папярэдні адбор будуць створаныя пры ВНУ спецыяльныя камісіі, якія ўзначаляць прарэктары або дэканы факультэтаў, здзяйсняючых падрыхтоўку па названых спецыяльнасцях.
Пераліку спецыяльных пытанняў да субяседвання не будзе. Гэта будзе шчырая размова, якая павінна высветліць асабістыя і дзелавыя якасці абітурыента, схільнасць да выбранай прафесіі. Па выніках субяседвання маладым людзям будуць выдавацца рэкамендацыі.
Каб выключыць магчымасць паўторнай рэгістрацыі абітурыентаў, уся інфармацыя з вышэйшых навучальных установаў будзе сабрана ў адзіную базу. Кантралюючая роля належыць Рэспубліканскаму інстытуту кантролю ведаў.
Падрыхтавала да друку
І. ЛЕАНІДАВА.

ВЫСОКІЯ ДАСЯГНЕННІ

На раённых алімпіядах вучні Наваельнянскай школы атрымалі 26 дыпломаў па прадметах (па колькасці яны другія пасля гімназіі №1 горада Дзятлава), на абласных — 3 дыпломы.
У школе ёсць чатыры гімназічныя класы, у якіх вучні маюць магчымасць вывучаць прадметы на павышаным ці паглыбленым узроўні. Дыферэнцыраваным навучаннем ахоплены 74% навучэнцаў.
У ВОЛЬНЫ АД УРОКАЎ ЧАС
У школе працуюць аб’яднанні БРСМ (130 чалавек), БРПА (154 чалавекі), 96 чалавек – акцябраты. Перыядычна праводзяцца пасяджэнні актыву БРСМ і БРПА, на якіх вучні арганізоўваюць, плануюць сацыяльна важныя праекты. Напрыклад, праект “Мы побач” уключае пяць накірункаў, галоўны з якіх – краязнаўчы і патрыятычны. Дзеці актыўна дапамагалі збіраць разнастайную інфармацыю для школьнага музея “Дзеці ліхалецця”, за што дружыне было прысвоена імя воіна-інтэрнацыяналіста Аляксандра Шылава. У рамках праекта “Мой край” вучні вядуць пошукавую работу па вывучэнню малой радзімы. Яны ўжо сабралі інфармацыю пра вуліцы роднага пасёлка. Са старшакласнікаў створаны валанцёрскі атрад экскурсаводаў, які праводзіць экскурсіі для піянераў і акцябратаў.
У школе існуе прэс-клуб, удзельнікі якога выпускаюць “Школьны веснік”, “Піянерскі веснік”, дзе адлюстоўваюць школьнае жыццё.
Важатыя цесна супрацоўнічаюць з вучнямі, пастаянна арганізоўваюць розныя акцыі: “Малым рэкам – вялікі клопат”, “Няхай заўсёды будзе сонца”, “Сваімі рукамі”, “Мы – піянеры ХХІ стагоддзя”, ”У гасцях у казачных герояў” і іншыя.
Па суботах таксама праводзяцца цікавыя мерапрыемствы. Ёсць працоўныя, краязнаўчыя, спартыўныя суботы.
Ганна ЛЯХ.

БЫЦЬ ВЫРАТАВАЛЬНІКАМ ГАНАРОВА

Па суботах у нашай Хвінявіцкай школе работа з вучнямі арганізавана цікава, з карысцю для кожнага. Усе могуць знайсці сабе занятак па інтарэсах: наведаць любімы гурток, прыняць удзел у спартыўных спаборніцтвах, папоўніць багаж ведаў на інтэлектуальнай гульні. А для старэйшых школьнікаў гэта дзень, у які можна сустрэцца з цікавымі людзьмі — прадстаўнікамі розных прафесій. Для старшакласнікаў пытанне выбару прафесіі актуальнае, бо хутка выпускныя экзамены і важна ўжо цяпер вырашыць, што рабіць далей.
Нядаўна Ала Мікалаеўна Барысенка, сацыяльны педагог нашай школы, арганізавала сустрэчу старшакласнікаў з рабонікамі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Тэмай сустрэчы стала: “Ганаровая прафесія — быць выратавальнікам”. Нашым госцем быў Аляксандр Анатольевіч Бяленка. Кожны клас прадставіў сваю каманду. Цікавыя конкурсы і выпрабаванні стварылі вясёлую сяброўскую атмасферу. Падчас спаборніцтваў мы атрымалі шмат ведаў па тэхніцы пажарнай бяспекі, бо ўсе нашы адказы былі дапоўнены А. А. Бяленкам. Юнакі дэманстравалі сваю фізічную падрыхтоўку, смеласць, спрыт — менавіта тыя якасці, якія патрэбны выратавальніку. Аляксандр Анатольевіч расказаў нам, дзе можна атрымаць прафесію выратавальніка, якія веды і падрыхтоўка для гэтага спатрэбяцца. Самыя падрыхтаваныя сярод нашых хлопцаў па выніках спаборніцтваў — вучні 10 класа, якім журы прысудзіла першае месца. Мы іх шчыра павіншавалі. Толькі смелым і моцным — дарога ў шэрагі МНС. Тут не павінна быць выпадковых людзей, бо лёсы вельмі многіх залежаць ад іх.
А. ГІЗОЎСКАЯ,
вучаніца Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы.

Працягнуць чытаньне "БЫЦЬ ВЫРАТАВАЛЬНІКАМ ГАНАРОВА"

ХВІЛІНЫ САПРАЎДНАГА ШЧАСЦЯ

2 лютага 2008 года каля 40 выпускнікоў Яварскай школы мінулых гадоў сабраліся ў яе класах. Урачыстая частка вечара сустрэчы даставіла шмат прыемных хвілін і ўспамінаў усім прысутным. Але мне здаецца, што для гасцей школы галоўным было не гэта. Галоўнае пра нас помняць, паважаюць ды і кожны з нас хоча ўспомніць сваё школьнае дзяцінства. Цяпер я гавару гэта ўжо як былы выпускнік Яварскай школы. А ўсмешкі на тварах выпускнікоў і іх прыемныя ўражанні ад убачаннага- вось галоўны вынік гэтай сустрэчы…
40 гадоў таму закончыў Яварскую школу Валерый Каракулька Канстанцінавіч. Падчас вучобы ў школе ён вельмі любіў музыку, часта іграў на вечарынах у сельскім клубе. Але паступіць у музычна-педагагічнае вучылішча хлопцу не ўдалося. Ён вырашыў вучыцца ў Казлоўшчынскім ПТВ і атрымаў там прафесію вадзіцеля. Пасля — служба ў арміі, якая пакінула шмат прыемных успамінаў. Валерый Канстанцінавіч служыў у Германіі, горадзе Франкфурт-на-Одэры. Пасля арміі працы ў калгасе не знайшлося. Час тады быў іншы і працаваць на зямлі было вельмі прэстыжна, а жадаючых шмат. Таму Валерый пераехаў у Гродна, дзе паступіў у сельскагаспадарчы інстытут. Пасля вучобы ён атрымаў прафесію агранома і паехаў па размеркаванню ў Скідаль. Валерый Канстанцінавіч і сёння працуе там меліяратарам. А на малой радзіме ў яго засталіся бацькі і родная школа, якіх ён ніколі не забывае…

Працягнуць чытаньне "ХВІЛІНЫ САПРАЎДНАГА ШЧАСЦЯ"

Пра навучанне ў Міроўшчынскім вучэбна-вытворчым камбінаце расказвае намеснік дырэктара гэтай навучальнай установы П. М. Томчык.
— Пётр Міхайлавіч, што сёння сабой уяўляе вучэбна-вытворчы камбінат?
— У нашым вучэбна-вытворчым камбінаце займаецца 221 вучань з 17 школ раёна. Яны навучаюцца па адной са спецыяльнасцяў: “трактарыст-машыніст катэгорыі “А”, “машынапіс і асновы сучаснага справаводства”, “швачка”, “медыцына”, “папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый”. У камбінаце працуюць 22 спецыялісты, сярод якіх 9 майстроў вытворчага навучання. Наладжаны падвоз школьнікаў на заняткі ў ВВК, для гэтага ёсць шэсць аўтобусаў.
— А ці з’явілася штосьці новае ў рабоце камбіната ў 2007 годзе?
— Так, з верасня мінулага года ў Міроўшчынскім вучэбна-вытворчым камбінаце пачалі займацца вучні з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця. Яны набываюць спецыяльнасці “швачка” і “слясарная справа”. Усяго займаецца 21 вучань у чатырох групах.

Працягнуць чытаньне "МІРОЎШЧЫНСКІ ВУЧЭБНА-ВЫТВОРЧЫ КАМБІНАТ: ПЯЦЬ ПРАФЕСІЙ ШКОЛЬНІКАМ"

Газета "Перамога"

Вашай увазе прапануецца электронны варыянт дзятлаўскай раённай газеты "Перамога", а таксама нумары ў фармаце PDF. Выкладзеныя тут артыкулы могуць утрымліваць памылкі, таму звяртаем вашую увагу, што канчатковы варыянт - гэта друкаваная газета, таму і раім вам сваечасова аформіць падпіску на нашае раённае выданне.

Рубрыкі

Каляндар

July 2010
M T W T F S S
« May    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Спасылкі на сайты

 Page 2 of 5 « 1  2  3  4  5 »