Архіў для ‘Адукацыя’ Катэгорыі

Пачатак 2009/2010 навучальнага года для выхаванцаў Дзятлаўскага дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі пачаўся з прыемнай падзеі. У Дзень ведаў урачыста адкрыўся новы будынак гэтай установы адукацыі. Фінансавая дапамога ў яе будаўніцтве і рэканструкцыі была аказана грамадскімі арганізацыямі з Люксембурга — “Сябры Дзятлава” і “Сябры ахвяраў Чарнобыля”.
На ўрачыстым адкрыцці цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі прысутнічалі старшыня Дзятлаўскага райвыканкама В. В. Грытчанка, начальнік аддзела адукацыі С. Б. Фабішэўскі, начальнік упраўлення спецыяльных работ г. Дзятлава ААТ “Будкомплекс” А. А. Тарасевіч, начальнік Дзятлаўскага РУП “Праектна-архітэктурнае планіровачнае бюро” Э.Ф. Голуб.
На пачатку ўрачыстай лінейкі да Дня ведаў пад гукі гімна Рэспублікі Беларусь быў падняты Дзяржаўны сцяг. Гэтае права было прадастаўлена вучаніцы 8 класа Любові Падліпскай і яе настаўніцы Кацярыне Валянцінаўне Дзісь.    

Працягнуць чытаньне "“СЯБРЫ ДЗЯТЛАВА” — ДЗЕЦЯМ"

Восень. Пачатак новага навучальнага года, новых дасягненняў і поспехаў у адукацыі. Пра планы і задачы на 2009-2010 год, вынікі і напрацоўкі мінулага навучальнага года ішла гаворка на традыцыйнай жнівеньскай нарадзе педагогаў, якая адбылася на мінулым тыдні ў Дзятлаўскім раённым доме культуры.
Незадоўга да пачатку мерапрыемства ў файе Дома культуры педагогі раёна знаёміліся з выставай дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва вучняў школ раёна, фотавыставай, прымеркаванай да Года роднай зямлі. Цікавілі настаўнікаў і метадычныя напрацоўкі сваіх калег – менавіта гэтаму была прысвечана выстава “З вопыту работы педагогаў раёна”.
Між сабой настаўнікі таксама абмяркоўвалі вынікі мінулага года, выказвалі погляд на год наступны.
– Новы навучальны год пачынаю з добрым настроем, — гаворыць Н.Р. Буйко, настаўніца хіміі СШ №1, – 2009-2010 – год асаблівы. Працягваецца пераход на 11-гадовы тэрмін навучання. Дзецям, якія займаюцца ў 11-ых штрых класах неабходна за адзін год асвоіць праграму двух гадоў. Таму галоўная задача, якая стаіць сёння перад намі – даць магчымасць дзецям рэалізавацца, каб яны змаглі паспяхова паступіць.
Для маладых спецыялістаў 2009-2010 навучальны год з’яўляецца толькі пачатак педагагічнага шляху, адчувалі неадназначныя пачуцці.
– Адчуваю невялікі страх і ў той жа час цікавасць, — гаворыць А.В.Даргевіч, педагог-псіхолаг СШ №1 г.Дзятлава. – Гэта наш першы педагагічны вопыт. Ва ўніверсітэце мы атрымлівалі тэарэтычныя веды, цяпер мы зможам праверыць іх на практыцы.
У глядзельнай зале педагогаў раёна павітаў начальнік аддзела адукацыі райвыканкама С.Б.Фабішэўскі. Ён павіншаваў настаўнікаў з пачаткам новага навучальнага года, пажадаў ім здароўя, энергіі, творчых поспехаў.
Па традыцыі, на пачатку жнівеньскай педагагічнай нарады ва ўрачыстай абстаноўцы ў шэрагі настаўнікаў раёна прымалі маладых спецыялістаў. Сёлета на працу ў наш раён прыйшло 30 маладых настаўнікаў, 21 чалавек з іх – ураджэнцы Дзятлаўшчыны.  

Працягнуць чытаньне "НА ЖНІВЕНЬСКІМ ФОРУМЕ ПЕДАГОГАЎ"

ТУТ ВУЧАЦЦА АДОРАНЫЯ ДЗЕЦІ

Адчыняю дзверы дзятлаўскай гімназіі: ўсё такое роднае, знаёмае… Два гады назад вучылася тут, атрымлівала веды, а зараз заходжу сюды ў якасці карэспандэнта. Мяне сустракаюць пах фарбы (летам, як заўсёды, рамонт) і ветлівыя вахцёры.
Падымаюся па прыступках на другі паверх – адразу кідаюцца ў вочы новыя дзверы кабінетаў. Больш нічога не змянілася, усё як і было, толькі ўжо далёкае мне, трохі чужое. А вось і дырэктар гімназіі – Грынчук Ігар Мікалаевіч – распараджаецца наконт рамонту з падначаленымі, думаю, што ён мне ўсё і раскажа…
І сапраўды, Ігар Мікалаевіч паведаміў пра ўсё, што датычыцца гімназічнага жыцця: якія змены адбыліся, якія планы на наступны год, што цікавае праходзіць у гімназіі кожны год, што ўжо стала традыцыяй, чым ганарацца гімназісты і настаўнікі, якія праблемы вырашаюцца ў сценах школы. Але пра ўсё па парадку…
Што змянілася ў гімназіі? Па-першае, у 2008-2009 навучальным годзе адпаведна Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 15 “ Аб асобных пытаннях агульнай і сярэдняй адукацыі” і “Адзінага тыповага вучэбнага плана” замест профіляў уведзены напрамкі ў дзесятых і адзінаццатых класах. Мульты-профілі адменены, зараз усе школы маюць адну вучэбную праграму, таму ў выпускнікоў ёсць роўныя магчымасці на працягу вучобы і ўвогуле на цэнтралізаваным тэсціраванні.
Па-другое, у параўнанні з 2007-2008 навучальным годам паменшылася на 28 колькасць вучняў гімназіі. У 2008-2009 навучальным годзе ў гімназіі вучылася 258 дзяцей (14 класаў).
Па-трэцяе, змяніўся рэйтынг якасці адукацыі па гімназіі. У гэтым годзе ён павялічыўся на 0,15 бала ў параўнанні з мінулым годам і дасягнуў 8,45 бала. 39 вучняў з 47 паступілі у ВНУ краіны. Хоць гэты паказчык меншы, чым у мінулых навучальных гадах, але ёсць чым ганарыцца. Вышэйшыя навучальныя ўстановы, якія выбралі выпускнікі, прэстыжныя і папулярныя, у асноўным гэта медыцынскія, эканамічныя і тэхнічныя напрамкі. У 2008-2009 навучальным годзе было два вучні-медалісты, 31 — закончылі навучальны год на выдатна.    

Працягнуць чытаньне "ТУТ ВУЧАЦЦА АДОРАНЫЯ ДЗЕЦІ"

ЦАРКОЎНЫЯ ШКОЛЫ ДЗЯТЛАЎШЧЫНЫ

Паводле Статута навучальных устаноў, прынятага 5 лістапада 1804 года, у сельскай мясцовасці Беларусі пачалі адчыняцца царкоўнапрыходскія школы і школы граматы. Яны адносіліся да ніжэйшага тыпу агульнаадукацыйнай пачатковай школы і ствараліся для дзяцей сялян, сярод якіх панавала масавая непісьменнасць.
На Дзятлаўшчыне ўсе царкоўнапрыходскія школы і школы граматы былі агульнага тыпу (у іх маглі вучыцца і хлопчыкі, і дзяўчынкі). У гэтых катэгорыях школ дзеці праходзілі аднолькавыя прадметы: Закон Божы, рускую і царкоўнаславянскую мовы, чытанне, чатыры першыя дзеянні арыфметыкі, царкоўныя спевы. Мэты царкоўнапрыходскіх школ і школ граматы Дзятлаўшчыны, як і іншых рэгіёнаў Гродзеншчыны заключаліся ў тым, каб даць сялянскім дзецям элементарныя веды, навучыць іх пісаць, чытаць, лічыць, растлумачыць ім галоўныя ісціны веры ў Бога, царкоўныя погляды на з’явы прыроды і грамадства, укараніць у дзіцячую свядомасць духоўную мараль, выхаваць у школьнікаў паважлівыя адносіны да родных, блізкіх, улады, любоў да Радзімы.
Заняткі ва ўсіх царкоўных школах пачыналіся пасля заканчэння палявых работ і пасьбы жывёлы. Працягваліся да пачатку новых сельскагаспадарчых работ, не больш шасці месяцаў. Настаўнікі атрымлівалі грошы толькі за перыяд вучобы. У межах сучаснага Дзятлаўскага раёна на 1890-1891 вучэбны год, паводле царкоўных дакументаў, дзейнічалі наступныя царкоўнапрыходскія школы: Марозавіцкая і Стараельнянская; рухомыя школы граматы: Заройская, Лезнявіцкая, Яцвезьская.
Марозавіцкая царкоўнапрыходская школа была заснавана ў 1886 годзе ў сяле (цяпер вёска) Марозавічы. Утрымлівалася на сродкі мясцовай сялянскай абшчыны. Размяшчалася ў прасторным спецыяльна зробленым на сродкі сялян будынку. Загадчыкам школы з’яўляўся свяшчэннік тутэйшай прыходскай царквы Міхаіл Сырніцкі. На 1890-1891 вучэбны год у школе займаліся 38 хлопчыкаў і адна дзяўчынка. Марозавіцкая царкоўнапрыходская школа лічылася адной з лепшых прыходскіх школ. У ёй былі створаны добрыя па таму часу ўмовы для вучобы і выхавання дзяцей. У школе была свая бібліятэка, дзе мелася шмат падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў, кніг для пазакласнага хатняга чытання. Пры школе існаваў невялікі інтэрнат, дзе зімой жылі дзеці з аддаленых вёсак і хутароў. Бацькі дастаўлялі прадукты, якія захоўваліся ў агульнай кладоўцы, а кухарка гатавала з іх стравы. Дзеці елі за агульным сталом. У Марозавіцкай царкоўнапрыходскай школе галоўная ўвага надавалася духоўнаму выхаванню дзяцей. Тут быў створаны з вучняў царкоўны хор. Настаўнікі і святары наладжвалі святочныя і нядзельныя духоўныя чытанні, у час якіх прысутнічалі не толькі вучні, але і дарослыя, а таксама дзеці, якія не вучыліся ў школе.                              

Працягнуць чытаньне "ЦАРКОЎНЫЯ ШКОЛЫ ДЗЯТЛАЎШЧЫНЫ"

У КРАІНЕ ЗАХАПЛЕННЯЎ

Пачаўся новы навучальны год. Для сваіх выхаванцаў зноўку гасцінна адчынілі дзверы ўстановы адукацыі раёна, а таксама — пазашкольныя ўстановы. Гэта – Дзятлаўскі дом дзіцячай творчасці, Казлоўшчынскі эколага-біялагічны цэнтр і Дзятлаўскі цэнтр турызму і краязнаўства. На іх прэзентацыі пабывала карэспандэнтка раённай газеты.
Мерапрыемства, якое сабрала вучняў школ Дзятлава, дало ім магчымасць азнаёміцца з дзейнасцю пазашкольных установаў, выбраць для сябе (у сувязі са сваім інтарэсамі) пэўны накірунак работы.
Першымі на прэзентацыі свае работы прадставілі навучэнцы Дзятлаўскага дома дзіцячай творчасці. Прыцягвалі ўвагу прысутных авіямадэлі, зробленыя з паперы і пластмасы, карціны-выцінанкі, прыгожыя сувеніры, ільняныя шляпкі і сумачкі. Сваё выканальніцкае майстэрства прадэманстравалі выхаванцы вакальных гурткоў Дома дзіцячай творчасці.
Далей у праграме быў прадстаўлены Казлоўшчынскі эколага–біялагічны цэнтр, гурткі якога (а іх ва ўстанове болей 30) маюць прыродазнаўчы накірунак. Дзеці пад умелым кіраўніцтвам настаўнікаў вучацца садаводству і кветкаводству, асновам экалогіі, прымаюць актыўны ўдзел у разнастайных акцыях, турнірах, конкурсах, КВЗ экалагічнага накірунку. Акрамя гэтага — спрабуюць сябе ў “Экалагічным тэатры”, падчас разнастайных экскурсій наведваюць цікавыя мясціны Беларусі, сустракаюцца з цікавымі людзьмі.                                              

Працягнуць чытаньне "У КРАІНЕ ЗАХАПЛЕННЯЎ"

(з даклада начальніка аддзела адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама С.Б.Фабішэўскага)
У дзяржаўнай палітыцы сфера адукацыі разглядаецца як важнейшы стратэгічны рэсурс прагрэсу і вырашэння сацыяльна-эканамічных праблем. У 2008-2009 навучальным годзе перад школай пастаўлена новая задача – забяспечыць для ўсіх грамадзян аднолькавыя магчымасці атрымання агульнай сярэдняй адукацыі, якія дазволяць ім атрымаць якасныя веды і ў далейшым выбраць свой жыццёвы шлях, вывесці сістэму агульнай сярэдняй адукацыі на самы высокі ўзровень. У адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 15 “Аб асобных пытаннях агульнай сярэдняй адукацыі” асноўным вынікам пераўтварэнняў з’яўляецца пераход да 11-гадовага тэрміну навучання.
У ЦЭНТРЫ ЎВАГІ — ДАШКОЛЬНАЯ І ПАЧАТКОВАЯ АДУКАЦЫЯ
У стварэнні адзінай адукацыйнай прасторы раёна асаблівая ўвага надаецца развіццю дашкольных установаў. Якасць дашкольнай адукацыі вызначаецца ў першую чаргу здароўем дзяцей, гарантыяй дасягнення кожным з іх узроўню развіцця, неабходнага для паспяховага навучання ў пачатковай школе. У мінулым навучальным годзе ў дашкольных ўстановах адукацыю атрымлівалі 1013 дзяцей, што складае 79% ад агульнай колькасці дзяцей ва ўзросце ад 1 да 6 гадоў, у сельскай мясцовасці — 74%.
На сённяшні дзень у раёне працуюць 2 Цэнтры развіцця дзіцяці, у 6 дашкольных установах адкрыты групы з 12-гадзінным рэжымам работы, у 15 – групы кораткачасовага знаходжання, у 5 – санаторныя групы. Шэсць дашкольных установаў маюць магчымасць аказання дапамогі дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.
У дашкольных установах мэтанакіраваная работа вядзецца па стварэнню сістэмы аховы здароўя дзяцей. У 11 установах дашкольнай адукацыі арганізавана работа аздараўленчых гурткоў. Далейшае развіццё атрымалі летнія аздараўленчыя лагеры з кругласутачным знаходжаннем дзяцей. Дзякуючы выкананню патрабаванняў па арганізацыі рацыянальнага харчавання і рэжыму аздараўлення, паказчык пропускаў па хваробе адным дзіцём панізіўся з 3,43 дзён у 2006 годзе да 3 дзён у 2007 годзе. Гэта – адзін з лепшых паказчыкаў у вобласці.
Разам з тым, працэс стварэння сістэмы аховы здароўя ў дашкольных установах патрабуе далейшай увагі і вырашэння існуючых праблем. Аналіз паказвае, што 12% дашкольнікаў маюць адхіленні ў фізічным развіцці, 4% знаходзяцца на дыспансерным уліку, 5% належаць да ліку часта і доўга хварэючых дзяцей. Таму існуе неабходнасць у павышэнні якасці медыцынскага суправаджэння кожнага дзіцяці і стварэнні належных умоваў для ўмацавання здароўя.                                              

Працягнуць чытаньне "ДЗЕЙНАСЦЬ АДДЗЕЛА АДУКАЦЫІ, ПЕДАГАГІЧНЫХ КАЛЕКТЫВАЎ РАЁНА ПА РЭАЛІЗАЦЫІ ПРЫЯРЫТЭТНЫХ НАКІРУНКАЎ АДУКАЦЫЙНАЙ ПАЛІТЫКІ Ў 2007-2008 НАВУЧАЛЬНЫМ ГОДЗЕ І ЗАДАЧАХ НА НОВЫ НАВУЧАЛЬНЫ ГОД"

ПЕРШЫ ЗВАНОК – НА ПЕРШЫ ЎРОК

Прагучаў ён у Наваельнянскай школе для 38 першакласнікаў.
У пасёлку сёння асабліва ажыўлена. Дзеці спяшаюцца ў школу. Святочна апранутыя, з букетамі кветак збіраюцца яны ў школьным двары.
Асобнай купкай стаяць маладыя бацькі. Сёлета іх дзеці ідуць першы раз у першы клас.
– Хвалюецеся? – цікаўлюся ў Іны Уладзіміраўны Сташэўскай.
– Крышку, – адказвае матуля першакласніцы Настачкі Сташэўскай. — Ужо ёсць вопыт. Як-ніяк трэцяе дзіця адпраўляю ў школу.
– А дачушка вучыцца хоча?
– Так. Нават чытаць, пісаць умее, камп’ютар на свой узрост асвоіла. Мяркую, усё ў нас будзе добра.
– А чаго пажадаеце першаклашкам?
– Выдатных адзнакаў, расці разумнымі і здаровымі.                                                  

Працягнуць чытаньне "ПЕРШЫ ЗВАНОК – НА ПЕРШЫ ЎРОК"

З УЗНАГАРОДАЙ, ПЕДАГОГІ!

АДЗНАЧАНЫ
ГРАМАТАЙ МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ
Юрый Васільевіч Скрабец, настаўнік фізкультуры Яварскай СШ;
ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ ГРОДЗЕНСКАГА АБЛАСНОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА
Інэса Яўгенаўна Кібінь, загадчыца раённага вучэбна- метадычнага кабінета;
ПАДЗЯЧНЫМ ПІСЬМОМ СТАРШЫНІ АБЛАСНОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА
Галіна Іванаўна Мілейка, намеснік дырэктара СШ № 1 г. Дзятлава;
ГРАМАТАЙ ГРОДЗЕНСКАГА АБЛАСНОГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ
Святлана Іванаўна Ванчук, настаўніца пачатковых класаў СШ № 3 г. Дзятлава;
ПАДЗЯЧНЫМ ПІСЬМОМ СТАРШЫНІ АБЛАСНОГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ
Аляксандр Станіслававіч Бараноўскі, дырэктар Наваельнянскай СШ;
ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ УПРАЎЛЕННЯ АДУКАЦЫІ ГРОДЗЕНСКАГА АБЛВЫКАНКАМА
Людміла Вацлаваўна Барысевіч, выхавальніца Казлоўшчынскага я/с;
Алена Мікалаеўна Баклага, метадыст аддзела адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама;
Наталля Канстанцінаўна Варган, настаўніца пачатковых класаў СШ № 3;
Аляксандр Іванавіч Васюкевіч, дырэктар Раклевіцкага д/с-БШ;
Мікалай Валянцінавіч Губко, настаўнік хіміі гімназіі №1 г.Дзятлава;
Святлана Леанідаўна Гульнік, настаўніца інфарматыкі СШ №3 г. Дзятлава;
Ігар Уладзіміравіч Данільчык, дырэктар Малашастакоўскай БШ;
Галіна Генадзьеўна Дворык, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Круцілавіцкага д/с-СШ;
Іван Збышкавіч Кібінь, дырэктар СШ № 3 г. Дзятлава;
Ігар Станіслававіч Кухарэвіч, дырэктар Жукоўшчынскага ДЮСШ;
Аляксандр Мікалаевіч Кучынскі, намеснік дырэктара ДСЮШ;
Таццяна Міхайлаўна Манчук, настаўнік-дэфектолаг Дзятлаўскай школы-інтэрната;
Жанна Славаміраўна Нагавонская, настаўніца гісторыі гімназіі №1 г.Дзятлава;
Ала Рыгораўна Ненартовіч, бібліятэкар Гезгалаўскай гімназіі;
Святлана Аляксандраўна Стэцкая, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Жукоўшчынскага д/с-СШ;
Людміла Аляксандраўна Паўлюціна, настаўніца пачатковых класаў Наваельнянскай СШ;
Вадзім Аляксандравіч Палуносік, дырэктар Рудаяварскага д/с-СШ;
Алена Аляксееўна Русін, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Хвінявіцкага д/с-СШ;
Валянціна Уладзіміраўна Турок, настаўніца фізікі Наваельнянскай СШ;
Мікалай Іосіфавіч Юрчык, настаўнік фізкультуры Казлоўшчынскай СШ.
ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА І РАЁННАГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ
Ганна Мікалаеўна Герасімчык, настаўніца біялогіі і хіміі Горкаўскага д/с-БШ;
Людміла Міхайлаўна Герасімовіч, дырэктар Яварскай СШ;
Алена Яўгенаўна Ільюхіна, загадчыца Казлоўшчынскага яслі-сада.
ГРАМАТАЙ РАЁННАГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ І РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА
Таццяна Мікалаеўна Курто, загадчыца ДЦРД я/с № 2 г. Дзятлава;
Людміла Міхайлаўна Ціхамірава, настаўніца рускай мовы Гезгалаўскай гімназіі;
Вольга Браніславаўна Чарняўская, настаўніца пачатковых класаў СШ №1 г. Дзятлава;
ПАДЗЯЧНЫМ ПІСЬМОМ СТАРШЫНІ РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА
Алена Пятроўна Калнацкая, дырэктар Лявонавіцкага д/с- СШ;
Валянціна Мікалаеўна Шутава, настаўніца беларускай мовы Таркачоўскага д/с-СШ;
ПАДЗЯЧНЫМ ПІСЬМОМ СТАРШЫНІ РАЁННАГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ
Марыя Браніславаўна Антончык, настаўніца геаграфіі СШ № 3 г. Дзятлава;
Людміла Уладзіміраўна Лішык, дырэктар Казлоўшчынскай СШ;
Алена Іосіфаўна Лукіянец, намеснік загадчыца Гезгалаўскага я/с;
ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ АДДЗЕЛА АДУКАЦЫІ ДЗЯТЛАЎСКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА
Ларыса Арсеньеўна Андрэева, выхавальніца Навельнянскага я/с;
Міхаіл Іванавіч Белавус, настаўнік матэматыкі Жукоўшчынскага д/с-СШ;
Рэна Сірусаўна Буйнец, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Навельнянскай СШ;
Таццяна Іосіфаўна Галаднова, метадыст вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі;
Людміла Казіміраўна Грынчук, загадчыца бібліятэкі СШ № 3 г. Дзятлава;
Ірына Казіміраўна Гуговіч, выхавальніца групы падоўжанага дня СШ №3;
Таццяна Казіміраўна Зенава, выхавальніца ДЦРД я/с № 2 г. Дзятлава;
Вера Іванаўна Мацыс, настаўніца нямецкай мовыТаркачоўскага д/с-СШ;
Ірына Мар’янаўна Мядзведзева, бібліятэкар гімназіі №1 г. Дзятлава;
Ірына Мікалаеўна Нічыпар, настаўніца пачатковых класаў Гезгалаўскай гімназіі;
Галіна Міхайлаўна Семярнік, настаўніца матэматыкі Круцілавіцкага д/с –СШ;
Марына Мар’янаўна Цілігузава, бібліятэкар Хвінявіцкага д/с-СШ;
Ганна Дзмітрыеўна Ціхановіч, настаўніца музыкі Наваельнянскай СШ;
Наталля Міхайлаўна Шыдла, педагог-псіхолаг Гезгалаўскай гімназіі;
Наталля Мікалаеўна Яравая, выхавальніца я/с № 1 г Дзятлава.

ЖНІВЕНЬСКАЯ НАРАДА ПЕДАГОГАЎ

На мінулым тыдні ў Дзятлаўскім раённым доме культуры прайшла традыцыйная жнівеньская педнарада. Удзел у ёй прынялі кіраўнікі раёна, работнікі сістэмы адукацыі Дзятлаўшчыны. Сёлета на пасяджэнні прысутнічаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь М. С. Орда.
Першы павітаў прысутных у зале начальнік аддзела адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама С. Б. Фабішэўскі. У сваёй уступнай прамове ён акрэсліў тыя пытанні, якія будуць разгледжаны падчас нарады, галоўная з якіх – пераход установаў адукацыі на 11-гадовы тэрмін навучання.
Па традыцыі, на пачатку нарады ва ўрачыстай абстаноўцы ў рады педагогаў Дзятлаўшчыны былі прыняты 37 маладых спецыялістаў, 28 з якіх з’яўляюцца ўраджэнцамі нашага раёна.
З наказам да маладых педагогаў звярнулася настаўніца рускай мовы і літаратуры Казлоўшчынскай СШ Г. І. Хілімончык:
– Сёння нашы рады папоўніліся маладымі педагогамі – аптымістычнымі, энергічнымі людзьмі з адкрытаю душою і неспакойным сэрцам. Перад кожным з іх стаіць шэраг пытанняў: ці будуць яны цікавыя дзецям, ці хопіць накопленых ведаў. І самае глаоўнае – ці змогуць яны пранесці праз усё жыццё нязгаснае полымя любові да дзяцей. Заўсёды памятайце, што нішто ў рабоце педагога не зможа замяніць дабрыні. Няхай жа кожны ваш дзень будзе напоўнены полымем дабрыні, якую вы будзеце дарыць дзецям. Няхай жа для вас запаведдзю жыцця стануць словы: “Калі жыць, то жыць сэрцам”. У добры шлях!”
У сваю чаргу Т. А. Герасімчык, настаўніца рускай мовы і літаратуры Хвінявіцкага сада-школы, ад імя ўсіх маладых педагогаў урачыста паабяцала даказаць на справе, што яны дастойныя высокага звання быць настаўнікам.                                      

Працягнуць чытаньне "ЖНІВЕНЬСКАЯ НАРАДА ПЕДАГОГАЎ"

Дзятлаўскі дом дзіцячай творчасці памяняў сваю прапіску. Цяпер ён размяшчаецца па вуліцы Кірава,13, у былым вучэбным корпусе школы-інтэрната. Як пачуваюць сябе навасёлы? Пра гэта карэспандэнт цікавіцца ў дырэктара ўстановы Г. Скрундзь.
— Ганна Сяргееўна, ці не шкада было пакідаць свой абжыты “церам-церамок”?
– Крышку. Тут прайшло, літаральна, усё маё працоўнае жыццё, тут (хоць і ў цеснаце, але не крыўдуючы) выраслі некалькі пакаленняў гурткоўцаў. Стараліся стварыць утульнасць, зацікавіць творчай працай дзяцей. Былі мы неаднаразова і сярод пераможцаў конкурсу на лепшую пазашкольную ўстанову. Але ўсё жыццё я марыла, каб дзеці і дарослыя займаліся ў прасторных аўдыторыях, каб было ў нас шмат месца для правядзення самых разнастайных мерапрыемстваў.
– І мара ажыццявілася?
– Так. Для Дома дзіцячай творчасці адведзены другі паверх былога вучэбнага корпуса школы-інтэрната. Цяпер мы маем прасторную актавую залу. Там будуць праходзіць заняткі харэаграфіяй, масавыя мерапрыествы. Яшчэ ў нашым распараджэнні шэсць светлых аўдыторый. Памяшканні ўжо набылі сваіх гаспадароў. Там кіраўнікі будуць ладзіць заняткі па дэкаратыўна-прыкладной творчасці, стэндаваму мадэляванню, бісерапляценню, цестапластыцы, вязанню, вышыўцы, музыцы. Адным словам, умовы ёсць, было б толькі жаданне ў дзяцей вучыцца карыснаму, цікаваму, прыгожаму.
– А хто з педагогаў асабліва рады пераезду?                                                          

Працягнуць чытаньне "БЫВАЙ, ЦЕРАМ-ЦЕРАМОК! МЫ ЎДЗЯЧНЫ ТАБЕ ЗА ЎСЁ!"

Газета "Перамога"

Вашай увазе прапануецца электронны варыянт дзятлаўскай раённай газеты "Перамога", а таксама нумары ў фармаце PDF. Выкладзеныя тут артыкулы могуць утрымліваць памылкі, таму звяртаем вашую увагу, што канчатковы варыянт - гэта друкаваная газета, таму і раім вам сваечасова аформіць падпіску на нашае раённае выданне.

Рубрыкі

Каляндар

March 2010
M T W T F S S
« Feb    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Спасылкі на сайты

 Page 1 of 5  1  2  3  4  5 »