Наша Духоўная школа рыхтуе будучых выкладчыкаў Закона Божага, кіраўнікоў царкоўных хораў, іконапісцаў. Гэта — адзіная ў Беларусі чыста жаночая духоўная навучальная ўстанова. Слонімскае Духоўнае вучылішча дапамагае маладым дзяўчатам знайсці свой шлях служэння Богу і людзям. Выхаванкі наведваюць хворых, адзінокіх пенсіянераў, дзяцей-сірот, праводзяць урокі Закона Божага ў школах і садках.
Цяпер Духоўнае вучылішча аб’яўляе набор выхаванак на 2008-2009 навучальны год. Тэрмін навучання тут — тры гады. Вучылішча мае тры аддзяленні — катэхізатарскае (рыхтуе выкладчыкаў Закона Божага), псаломнае (тут вучаць на кіраўнікоў царкоўных хораў), іконапіснае. На катэхізатарскім аддзяленні існуе завочная форма навучання.
У Духоўнае вучылішча прымаюцца асобы жаночага полу, праваслаўнага веравызнання, ва ўзросце 17-35 гадоў, якія маюць сярэднюю або вышэйшую адукацыю.
Дзяўчаты, залічаныя на вучобу, забяспечваюцца бясплатным харчаваннем, інтэрнатам, стыпендыяй.
Пасля заканчэння Слонімскага Духоўнага вучылішча выхаванкам прадастаўляецца магчымасць паступлення ў Маскоўскі сучасны інстытут кіравання. Закончыўшы яго, выпускніца атрымлівае дыплом дзяржаўнага ўзору, ёй прысвойваецца кваліфікацыя “Выкладчык-тэолаг, псіхолаг” з правам выкладання ў агульнаадукацыйнай школе.
Аб правілах паступлення, прыёме дакументаў у Слонімскае Духоўнае вучылішча можна даведацца, патэлефанаваўшы на нумар (8-01562)2-53-29, 2-51-09 або звярнуўшыся непасрэдна ў Духоўнае вучылішча. Наш адрас — г. Слонім, вул. Віленская, 26.
Рэктар Слонімскага Духоўнага вучылішча Гурый, архіепіскап Навагрудскі і Лідскі.