Архіў для ‘Абітурыенту’ Катэгорыі

Служэнне сваёй Айчыне, прысвячэнне свайго жыцця прафесійнай абароне Радзімы ва ўсе часы было ганаровым выбарам сапраўдных грамадзян сваёй краіны.
У апошнія гады сістэма ваеннай адукацыі ў Беларусі значна ўдасканалілася.
На дадзены момант падрыхтоўка ваенных кадраў ажыццяўляецца не толькі ў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, але і на сямі ваенных факультэтах грамадзянскіх установаў адукацыі, у Акадэміі МУС РБ і ў Камандна-інжынерным інстытуце МНС РБ, а таксама ў 22 ваенна-навучальных установах Расійскай Федэрацыі і Казахстана. Дадзеныя навучальныя ўстановы дазваляюць атрымаць спецыяльнасці, якія аднолькава запатрабаваныя як у ваеннай сферы, так і пасля заканчэння ваеннай службы. Тэрміны навучання, у залежнасці ад выбранай спецыяльнасці, ад трох да шасці гадоў. Навучанне праводзіцца толькі па дзённай форме за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту. Курсанты знаходзяцца на поўным дзяржаўным забеспячэнні.
Прыём і афармленне дакументаў для паступлення ў ваенныя навучальныя ўстановы праводзіцца толькі праз раённы ваенны камісарыят да 1 красавіка 2010 года.                        

Працягнуць чытаньне "ТАКАЯ ПРАФЕСІЯ – РАДЗІМУ АБАРАНЯЦЬ"

У Акадэмію МУС на конкурснай аснове прымаюцца толькі грамадзяне Рэспублікі Беларусь, здольныя па сваіх асабістых, маральных і дзелавых якасцях, стану здароўя выконваць задачы, ускладзеныя на органы ўнутраных справаў.
На дзённую форму навучання могуць паступаць грамадзяне, якія маюць агульную сярэднюю адукацыю, або прафесійна-тэхнічную адукацыю з агульнай сярэдняй, або сярэднюю спецыяльную адукацыю, з ліку грамадзянскай моладзі, якім у год паступлення спаўняецца 17 гадоў, але не старэйшыя 25 гадоў.
Абітурыенты, якія паступаюць на дзённую форму навучання, здаюць тры ўступныя іспыты: па дзяржаўнай мове (беларускай або рускай на выбар абітурыента), матэматыцы, грамадазнаўству – у форме цэнтралізаванага тэсціравання.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у групе кадраў аддзела ўнутраных справаў Дзятлаўскага райвыканкама або па тэлефоне 21-0-34.
А. САЧЫК,
намеснік начальніка Дзятлаўскага РАУС.

У мэтах прадастаўлення грамадзянам роўных магчымасцяў пры паступленні ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы* і забеспячэння кантролю за падрыхтоўкай і правядзеннем уступных іспытаў пастанаўляю:
1. Стварыць дзяржаўную камісію па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў у вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах у 2009 годзе (далей – дзяржаўная камісія).
2. Зацвердзіць Палажэнне аб дзяржаўнай камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў у вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах у 2009 годзе і яе склад (прыкладаюцца).        

Працягнуць чытаньне "АБ АРГАНІЗАЦЫІ ЎСТУПНАЙ КАМПАНІІ Ў ВЫШЭЙШЫЯ І СЯРЭДНІЯ СПЕЦЫЯЛЬНЫЯ НАВУЧАЛЬНЫЯ ЎСТАНОВЫ Ў 2009 ГОДЗЕ"

У 2009 годзе змяніўся парадак прыёму ва ўстанову адукацыі “Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча”. Цяпер у вучылішча могуць паступаць непаўналетнія грамадзяне Рэспублікі Беларусь мужчынскага полу:
ва ўзросце ад 12 да 13 гадоў (у год паступлення) пасля заканчэння шостага класа агульнаадукацыйных установаў на тэрмін навучання 5 гадоў;
ва ўзросце ад 13 да 14 гадоў (у год паступлення) пасля заканчэння сёмага класа агульнаадукацыйных установаў з тэрмінам навучання 4 гады.
Дадатковую інфармацыю аб парадку паступлення ў вучылішча можна атрымаць у Дзятлаўскім раённым ваенным камісарыяце: г. Дзятлава, вул. Перамогі, 13, кабінет №18 або па телефону 21-1-15 штодзённа, акрамя суботы і нядзелі.
Дзятлаўскі раённы ваенны камісарыят.

ЗАПРАШАЕМ У КАЛЕДЖ МУС

У Магілёўскі каледж МУС Рэспублікі Беларусь у 2009 годзе на конкурснай аснове прымаюцца толькі грамадзяне Рэспублікі Беларусь, ваеннаслужачыя ўнутраных войскаў МУС і супрацоўнікі органаў унутраных справаў, здольныя па сваіх асабістых, маральных і дзелавых якасцях, стану здароўя выконваць задачы, ускладзеныя на органы ўнутраных справаў.
У каледж МУС на дзённую форму навучання для атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі могуць паступаць асобы, якія маюць агульную сярэднюю адукацыю або прафесійна-тэхнічную адукацыю з агульнай сярэдняй, зацверджаную адпаведным дакументам аб адукацыі, з ліку: супрацоўнікаў органаў унутраных справаў, якія займаюць пасады радавога і малодшага начальніцкага саставу, а таксама асобаў, якія прайшлі тэрміновую службу, ва ўзросце да 25 гадоў; выпускнікоў установы адукацыі “Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча”, якія скончылі дадзеную ўстанову ў год паступлення.
У каледж МУС на завочную форму навучання прымаюцца супрацоўнікі органаў унутраных справаў і ваеннаслужачыя ўнутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь, якія маюць агульную сярэднюю адукацыю або прафесійна-тэхнічную адукацыю з агульнай сярэдняй адукацыяй, ва ўзросце да 30 гадоў.
Больш падрабязную інфармацыю вы можаце атрымаць у групе кадраў аддзела ўнутраных справаў Дзятлаўскага райвыканкама або па тэлефону 21-0-34.
А. САЧЫК,
намеснік начальніка РАУС Дзятлаўскага райвыканкама.

ПРАФЕСІЯ — ВЫРАТАВАЛЬНІК

Прафесія выратавальніка патрабуе рашучасці, смеласці, вынослівасці, гатоўнасці да выканання задачаў па папярэджанню і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, выратаванню людзей. У складанай сітуацыі толькі моцны духам чалавек зможа выканаць пастаўленыя задачы.
Сёння расце прэстыж прафесіі выратавальніка і аўтарытэт установаў адукацыі МНС у сістэме вышэйшай адукацыі рэспублікі. У Мінскім камандна-інжынерным інстытуце і Гомельскім інжынерным інстытуце ў якасці курсантаў і слухачоў прымаюцца на навучанне грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія па асабістых якасцях здольны выконваць службовыя абавязкі работнікаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях.
Кандыдатамі на паступленне ў інстытут на факультэт вочнага навучання могуць з’яўляцца як мужчыны, так і жанчыны з ліку моладзі ва ўзросце ад 17 да 21 гадоў, якія маюць агульную сярэднюю, сярэднюю спецыяльную або прафесіянальна-тэхнічную адукацыю.
Абітутыенты, якія паступаюць на факультэт вочнага навучання, здаюць уступныя іспыты па беларускай (рускай) мове, фізіцы і матэматыцы ў форме цэнтралізаванага тэсціравання, якое праводзіцца Міністэрствам адукацыі. Усе кандыдаты на паступленне павінны звярнуцца ў раённыя аддзелы па надзвычайных сітуацыях па месцы жыхарства і падаць заявы не пазней 20 красавіка бягучага года.
Далей яны праходзяць абавязковае медыцынскае абследаванне ваенна-урачэбнай камісіі ў
паліклініцы УУС Гродзенскага аблвыканкама, пасля чаго на іх афармляецца асабістая справа. Таксама праводзіцца прафесійны адбор па выніках здачы нарматываў па фізічнай падрыхтоўцы да 30 мая бягучага года.
Пасля навучання выпускнікі атрымліваюць спецыяльнае воінскае званне ”лейтэнант унутранай службы”, кваліфікацыю ”інжынер па папярэджанню і ліквідацыі надзвычайных сітуацый”, выдаецца дыплом аб вышэйшай адукацыі дзяржаўнага ўзору.
Больш падрабязную інфармацыю аб паступленні ва ўстановы адукацыі МНС можна атрымаць у Дзятлаўскім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях па тэлефоне 21-4-66
Дзятлаўскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях.

СКАНЦЭНТРУЙЦЕСЯ
Пасля запаўнення бланкаў, калі высветліце ўсе незразумелыя для сябе моманты, паспрабуйце сканцэнтравацца і забыцца пра ўсіх, хто акружае. Для вас павінны існаваць толькі тэставыя заданні і час, якія адводзіцца на яго выкананне. Жорсткія рамкі часу не павінны ўздзейнічаць на якасць вашых адказаў. Перад тым, як запісаць адказ, перачытайце пытанне двойчы і ўпэўніцеся, што правільна зразумелі, што ад вас патрабуюць.
ПАЧНІЦЕ З ЛЁГКАГА
Пачніце адказваць на тыя пытанні, у заданні якіх вы не сумняваецеся, не спыняючыся на тых, якія могуць выклікаць доўгі роздум. Тады вы супакоіцеся, галава пачне працаваць больш ясна і дакладна, вы ўвойдзеце ў рабочы рытм. Вы як бы пазбавіцеся нярвознасці, а ўся энэргія будзе накіравана потым на больш цяжкія пытанні.
ПРАПУСКАЙЦЕ
Трэба вучыцца прапускаць цяжкія і незразумелыя заданні. Памятайце: у тэстах заўсёды знойдуцца тыя пытанні, якія вы не абавязкова выканаеце. Неразумна недабраць балаў толькі таму, што вы не дайшлі да “сваіх” заданняў, а засесці на тых, якія выклікаюць у вас цяжкасці.              

Працягнуць чытаньне "ЯК ПАСПЯХОВА ВЫКАНАЦЬ ТЭСЦІРАВАННЕ"

Сістэма аховы здароўя ўключае ў сябе шэраг службаў, адной з якіх з’яўляецца санітарна-эпідэміялагічная. У чым яе спецыфіка? Адказ на гэтае пытанне прагучаў пад час пасяджэння “круглага стала”, якое прайшло ў Дзятлаўскім раённым цэнтры гігіены і эпідэміалогіі. Яно было арганізавана для азнаямлення школьнікаў і абітурыентаў з прафесіяй санітарнага ўрача. На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі аддзела адукацыі, раённага камітэта грамадскай арганізацыі “БРСМ”, рэдакцыі газеты
”Перамога”.
Пра накірункі работы санітарна-эпідэмічнай службы расказаў галоўны санітарны ўрач Дзятлаўскага раёна А. В. Малашанка.
У цэнтры ўвагі ўрачоў-гігіеністаў і эпідэміёлагаў — прафілактыка інфекцыйных захворванняў. Гэта дасягаецца праз вакцынацыю, а таксама праз санітарны кантроль за прадуктамі харчавання, іх вытворчасцю, пітной вадой. Увага надаецца і ўмовам працы на прадпрыемствах. Санітарны кантроль( ім займаюцца супрацоўнікі аддзела эпідэміялогіі і гігіены) ажыццяўляецца праз рэйд-праверкі аб’ектаў гандлю, аб’ектаў харчовай прамысловасці і г.д.
Якасць прадуктаў харчавання і пітной вады вызначаюць спецыялісты лабараторнага аддзела.
Аляксей Васільевіч зазначыў,што з 15 па 30 чэрвеня ў раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі будуць праводзіцца “Дні адчыненых дзвярэй”. Гэта дасць магчымасць вучням старэйшых класаў,і абітурыентам непасрэдна азнаёміцца з прафесіяй урача-гігіеніста і ўрача-эпідэміёлага. Дарэчы, атрымаць яе можна ў Мінскім і Магілёўскім дзяржаўных медыцынскіх універсітэтах. Спецыяльнасць сярэдняга медыцынскага работніка аддзела гігіены і эпідэміялогіі — у Мінскім і Віцебскім медыцынскіх каледжах.
Больш падрабязную інфармацыю аб умовах паступлення можна атрымаць па тэлефоне 21-2-13 (Дзятлаўскі райЦГЭ) або 21-9-81, 21-0-58(аддзел адукацыі).
А.ДУБРОЎСКАЯ.

Наша Духоўная школа рыхтуе будучых выкладчыкаў Закона Божага, кіраўнікоў царкоўных хораў, іконапісцаў. Гэта — адзіная ў Беларусі чыста жаночая духоўная навучальная ўстанова. Слонімскае Духоўнае вучылішча дапамагае маладым дзяўчатам знайсці свой шлях служэння Богу і людзям. Выхаванкі наведваюць хворых, адзінокіх пенсіянераў, дзяцей-сірот, праводзяць урокі Закона Божага ў школах і садках.
Цяпер Духоўнае вучылішча аб’яўляе набор выхаванак на 2008-2009 навучальны год. Тэрмін навучання тут — тры гады. Вучылішча мае тры аддзяленні — катэхізатарскае (рыхтуе выкладчыкаў Закона Божага), псаломнае (тут вучаць на кіраўнікоў царкоўных хораў), іконапіснае. На катэхізатарскім аддзяленні існуе завочная форма навучання.
У Духоўнае вучылішча прымаюцца асобы жаночага полу, праваслаўнага веравызнання, ва ўзросце 17-35 гадоў, якія маюць сярэднюю або вышэйшую адукацыю.
Дзяўчаты, залічаныя на вучобу, забяспечваюцца бясплатным харчаваннем, інтэрнатам, стыпендыяй.
Пасля заканчэння Слонімскага Духоўнага вучылішча выхаванкам прадастаўляецца магчымасць паступлення ў Маскоўскі сучасны інстытут кіравання. Закончыўшы яго, выпускніца атрымлівае дыплом дзяржаўнага ўзору, ёй прысвойваецца кваліфікацыя “Выкладчык-тэолаг, псіхолаг” з правам выкладання ў агульнаадукацыйнай школе.
Аб правілах паступлення, прыёме дакументаў у Слонімскае Духоўнае вучылішча можна даведацца, патэлефанаваўшы на нумар (8-01562)2-53-29, 2-51-09 або звярнуўшыся непасрэдна ў Духоўнае вучылішча. Наш адрас — г. Слонім, вул. Віленская, 26.
Рэктар Слонімскага Духоўнага вучылішча Гурый, архіепіскап Навагрудскі і Лідскі.

Калі вы збіраецеся сёлета паступаць у вышэйшую або сярэдне-спецыяльную навучальную ўстанову Беларусі на дзённую, завочную або вячэрнюю формы, то неабходна прайсці цэнтралізаванае тэсціраванне. Калі і як гэта зрабіць? На пытанні адказвае галоўны спецыяліст аддзела адукацыі райвыканкама Л. Саванец.
— Абітурыентам неабходна прайсці цэнтралізаванае тэсціраванне па трох (або двух) прадметах. Першы — дзяржаўная мова (беларуская або руская — па выбару абітурыента). Другі ці трэці прадметы — адпаведна профілю (накірунку) абранай абітураентам спецыяльнасці. Удзел у цэнтралізаваным тэсціраванні бясплатны. Тэсціраванне будзе праводзіцца адпаведна графіка.
— Ужо вядома, у якія дні будзе праводзіцца цэнтралізаванае тэсціраванне?
— Так. Па беларускай мове — 12 чэрвеня, рускай мове — 13 чэрвеня, па гісторыі Беларусі — 15 чэрвеня, сусветнай гісторыі навейшага часу — 17 чэрвеня, матэматыцы — 19 чэрвеня, па прадмеце “Чалавек. Грамадства. Дзяржава” — 21 чэрвеня, геаграфіі — 22 чэрвеня, фізіцы — 23 чэрвеня, біялогіі — 25 чэрвеня, замежных мовах — 27 чэрвеня, хіміі — 28 чэрвеня. Рэзервовы дзень прызначаны на 2 ліпеня.
Дарэчы, абітурыенты могуць прыняць удзел у цэнтралізаваным тэсціраванні не больш чым па трох прадметах.
— Людміла Васільеўна, дзе і па якіх прадметах будзе праходзіць цэнтралізаванае тэсціраванне?

Працягнуць чытаньне "ЦЭНТРАЛІЗАВАНАЕ ТЭСЦІРАВАННЕ — 2008"

Газета "Перамога"

Вашай увазе прапануецца электронны варыянт дзятлаўскай раённай газеты "Перамога", а таксама нумары ў фармаце PDF. Выкладзеныя тут артыкулы могуць утрымліваць памылкі, таму звяртаем вашую увагу, што канчатковы варыянт - гэта друкаваная газета, таму і раім вам сваечасова аформіць падпіску на нашае раённае выданне.

Рубрыкі

Каляндар

March 2010
M T W T F S S
« Feb    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Спасылкі на сайты

 Page 1 of 2  1  2 »