Лагодным летнім днём сваё свята адзначыла вёска Войневічы. Для яе жыхароў мерапрыемства стала своеасаблівым прызнаннем у любові да родных мясцінаў. Яно гучала ў песнях і вершах, кожным слове.
Віншаванні жыхары прымалі ад старшыні Войневіцкага сельвыканкама Г. А. Белуша, намесніка старшыні СВК “Войневічы” па ідэалагічнай рабоце М.С. Белуш.
У час свята былі адзначаны юбіляры, якія працуюць у СВК “Войневічы” — Р.А. Шулейка, М. А. Грышук. А таксама працоўныя дынастыі — Антончыкаў, Якаўлевых, Белушаў, Пятліцкіх, Семяннік, Маркушэўскіх. Кветкі і падарункі атрымалі сем шматдзетных матуляў. Ушанавалі самую сталую жыхарку Войневіч М.С. Ётчык, самых маленькіх вяскоўцаў.
Аб гісторыі Войневічаў расказаў стараста вёскі Харабровічы А.Ф. Антончык.
Святочны настрой стваралі песні. Іх выконвалі Т. Курман, Г. Раманоўская і іншыя работнікі культуры. Вершы чыталі вучні МАлашастакоўскай базавай школы.
Н. САЙЧЫК,
загадчыца Войневіцкага сельскага клуба.
ВЁСКІ АДЗНАЧЫЛІ СВЯТА
Нядаўна жыхары Лудзічаў і Кашкалаў адзначылі свята вёсак. З канцэртам да іх завіталі артысты мастацкай самадзейнасці Вензавецкага і Міроўшчынскага сельскіх дамоў культуры. Добры настрой вяскоўцам дарылі Жана Варган, Ірына Бакшук, Алена Наневіч, Васіль Шпігановіч, Аляксандра Маленчык, Кацярына Свіб, Настасся Лекасава, фальклорны гурт Вензавецкага дома культуры.
Жыхароў вёсак павіншаваў старшыня Вензавецкага сельвыканкама Алег Іванавіч Шымко.
За падоранае свята словы ўдзячнасці ад вяскоўцаў выказала стараста Лудзічаў Вера Уладзіміраўна Пятроўская. Добрыя словы на адрас артыстаў прагучалі ад загадчыцы вытворчага ўчастка № 1 Ірыны Віктараўны Сіняк.
Правесці свята вёсак дапамог СВК “Вензавец”. За гэта вялікі дзякуй яго старшыні Мікалаю Анатольевічу Бубноўскаму.
Ч. СВІБ,
дырэктар Вензавецкага сельскага дома культуры.
Пакінуць адказ