У сувязі са зменамі з 1 лютага 2010 года бюджэту пражытачнага мінімуму (255220 рублёў) павялічаны памеры дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей.
З 1 лютага па 30 красавіка 2010 года аданаразовая дапамога ў сувязі з нараджэннем першага дзіця складае 1276100 рублёў, пры нараджэнні другога і наступных дзяцей – 1786540 рублёў. Дапамога жанчыне, якая стала на ўлік у дзяржаўнай арганізацыі аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці складае 255220 рублёў.
Штомесячная дапамога па догляду за дзіцём ва ўзросце да трох гадоў складае 255220 рублёў.
Да спаўнення паўтара года дапамога ў памеры 446640 рублёў (з улікам надбаўкі 75%) будзе выплачана штомесячна на дзяцей: народжаных жанчынай па-за шлюбам, калі звесткі пра бацьку дзіцяці запісаны па ўказанні маці; усыноўленых адзінокімі асобамі; выхоўваемых адным з бацькоў, якія скасавалі шлюб, калі адзін з бацькоў ухіляецца ад уплаты аліментаў.
Ва ўзросце ад паўтара да трох гадоў надбаўка ў вышэйназваных выпадках складае 40%, а памер дапамогі – 357310 рублёў. Такі ж памер дапамогі атрымае сям’я, якая выхоўвае дзіця-інваліда (дзіця знаходзіцца ў сям’і), на дзяцей ваеннаслужачых, якія праходзяць тэрміновую вайсковую службу, курсантаў, ваеннаабавязаных, якія прызываюцца на вайсковыя або спецыяльныя зборы.
Дапамога на дзяцей ад трох да 16 (18) гадоў выплачваецца ў памеры 76570 рублёў пры ўмове, што сярэдні сукупны даход на члена сям’і ў месяц за 2009 год не перавышае 150042 рублі, а ў палове памеру, калі сярэдні сукупны даход на члена сям’і ў месяц не перавышае 200056 рублёў.
Штомесячная дапамога на дзіця старэй трох гадоў з надбаўкай у памеры 40% складае 107190 рублёў.
Г. ЧУРА,
начальнік раённага аддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.