Аб гэтым паведаміў журналістам міністр інфармацыі Беларусі Алег Праляскоўскі. Праект закона практычна ўжо распрацаваны, — сказаў Алег Праляскоўскі. – Зусім верагодна, што гэты заканадаўчы акт пачне дзейнічаць у хуткім часе. У суседніх краінах ужо ёсць такія законы і яны вельмі эфектыўна працуюць, — адзначыў міністр. Плануецца, што Закон Беларусі “Аб паліграфічнай і выдавецкай дзейнасці” будзе рэгуляваць усю галіну аж да змянення ставак падатку.
Алег Праляскоўскі таксама адзначыў, што беларуская кніжна-гандлёвая сфера функцыянуе вельмі эфектыўна. У мінулым годзе ў краіне было выдадзена больш за 12 тыс. назваў літаратуры для дзяцей, падлеткаў і дарослых. Рух да электронных і лічбавых выданняў не знішчыць у людзей жадання патрымаць у руках жывую кнігу, якая яшчэ пахне друкарскай фарбай, — лічыць міністр.
НАЦЫЯНАЛЬНАЕ АГЕНЦТВА ІНВЕСТЫЦЫЙ І ПРЫВАТЫЗАЦЫІ ПЛАНУЕЦЦА СТВАРЫЦЬ У БЕЛАРУСІ
У Беларусі плануецца стварыць дзяржаўную ўстанову “Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі”. Чакаецца, што адпаведны праект Указа, падрыхтаваны Мінэканомікі, у бліжэйшы час будзе накіраваны ў адміністрацыю Прэзідэнта, паведаміў дырэктар РУП “Нацыянальнае інвестыцыйнае агенцтва” Віктар Каваленка.
Паводле яго словаў, цяпер праект Указа праходзіць узгадненне ўсіх зацікаўленых бакоў. Новую структуру плануецца стварыць у выніку рэфармавання Нацыянальнага інвестыцыйнага агенцтва.
БЕЛТА.