Выпіска з рашэння Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта № 482 ад 18 лістапада 2009 года.
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 лістапада 1992 года “Аб воінскім абавязку і воінскай службе” Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт вырашыў:
3. Правесці ў перыяд з 4 студзеня да 30 красавіка 2010 года прыпіску да прызыўнога ўчастка Дзятлаўскага раёна грамадзян мужчынскага полу 1994 года нараджэння.
8. Грамадзянам Рэспублікі Беларусь мужчынскага полу 1994 года нараджэння, а таксама старэйшых узростаў, якія раней не былі прыпісаны да прызыўнога ўчастка Дзятлаўскага раёна, якія не атрымалі персанальную павестку аб яўцы на мерапрыемствы прыпіскі да прызыўнога ўчастка, неабходна прыбыць у Дзятлаўскі раённы ваенны камісарыят па адрасе: г. Дзятлава, вуліца Перамогі, 13, у перыяд з 1 сакавіка да 31 снежня 2010 года. Пры сабе неабходна мець дакументы.
9. Начальніку аддзела ўнутраных справаў раённага выканаўчага камітэта Ю. Таўсцюку забяспечыць своечасовы пошук і дастаўку ў раённы ваенны камісарыят грамадзян, якія ўхіляюцца ад прыпіскі да прызыўнога ўчастка.
В. ГРЫТЧАНКА, старшыня Дзятлаўскага райвыканкама.
Т. ШАВЕЛЬ, кіраўнік справаў Дзятлаўскага райвыканкама.
Пакінуць адказ