За мінулы тыдзень зарэгістравана 1 злачынства, за адміністрацыйныя правапарушэнні да адказнасці прыцягнуты 167 чалавек, у тым ліку: 1 – за збыт самагону, 16 – за дробнае хуліганства, 26 – за з’яўленне ў нецвярозым стане або распіццё алкагольных напіткаў у грамадскіх месцах, 1 – за ўцягванне непаўналетніх у распіццё алкагольных напіткаў, 1 – за прычыненне цялесных пашкоджанняў, 1 – за дробны крадзеж, 1 бацька – за невыкананне абавязкаў па выхаванні дзяцей, 32 вадзіцелі – за парушэнне правілаў карыстання рамянямі бяспекі, 27 пешаходаў за парушэнне правілаў дарожнага руху. Затрыманы 5 вадзіцеляў за кіраванне аўтатранспартам у стане алкагольнага ап’янення.
г. Дзятлава
Развітаннем з зімовымі чаравікамі абярнулася для жыхара Дзятлава звычка пакідаць свой абутак на лесвічнай пляцоўцы ля кватэры. Гэтай бяспечнасцю скарыстаўся неўстаноўлены злачынца, які не змог не паддацца спакусе скрасці даступнае. Тым самым ён нанёс гаспадару страты на суму каля 140 тысяч рублёў. Узбуджана крымінальная справа па артыкуле “Крадзеж”.
в. Явар, г.п. Казлоўшчына
Паспяхова завяршыліся мерапрыемствы, праведзеныя супрацоўнікамі РАУС, па ўстанаўленні злачынцаў, якія скралі ў снежні 2009 года акумулятарныя батарэі з тэрыторыі майстэрняў СВК “Вензавец” у в. Явар і тэрыторыі Дзятлаўскага ПМС у г.п. Казлоўшчына.
Устаноўлена, што абодва крадзяжы ўчынілі былыя асуджаныя, непрацуючыя жыхары раёна, адзін з якіх - непаўналетні. Па артыкуле “Крадзеж (групай асобаў)” злачынцаў чакае максімальнае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 4 гадоў.
А. ЦІТОЎ,
старшы інспектар РАУС.