З 1 студзеня 2010 года ўступіў у сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 кастрычніка 2009 года №510 “Аб удасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь”, які рэгламентуеновы парадак правядзення праверак.
28 снежня 2009 года ў Камітэце дзяржкантроля Гродзенскай вобласці быў праведзены семінар-нарада з удзелам 53 кантралюючых і наглядных органаў рэгіёна па пытаннях правядзення праверак у рамках Указа №510. Разгеледжаныя асноўныя новаўвядзенніў арганізацыі ажыццяўлення праверак, пытанні каардынацыі кантрольнай дзейнасці.
У адпаведнасці з Уаказам Камітэтам дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь апублікаваны спіс прадпрыемстваў, арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія будуць правераны кантралюючымі органамі ў першым паўгоддзі 2010 года. На Інтэрнэт-сайце Камітэта (www.kgk.gov.by) размешчаны каардынацыйныя планы кантрольнай (нагляднай) дзейнасці, у якія ўключаны ўсе планавыя праверкі. У прыватнасці, па Гродзенскай вобласці намечаны праверкі больш 4300 суб’ектаў гаспадарання.
Згодна патрабаванням Указа такія планы будуць фарміравацца на паўгоддзе. Кожны кантралюючы і наглядны орган самастойна зацвярджае планы праверак, выпіскі з якіх накіроўвае ў Камітэт дзяржкантролю той вобласці, дзе правяраемы суб’ект пастаўлены на ўлік у якасці падаткаплацельшчыка. На падставе атрыманай інфармацыі камітэты дзяржкантролю фарміруюць каардынацыйныя планы адпаведнай вобласці.            
Суб’екты могуць быць правераны ў планавым парадку толькі адзін раз у бягучым каляндарным годзе і пры наяўнасці адной з наступных падставаў: даручэнне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, аднясенне да высокай, сярэдняй ці нізкай ступені рызыкі, ажыццяўленне праверкі ў рамках ведемаснага кантролю. Ступень рызыкі вызначаецца ў адпаведнасці з крытэрыямі, вызначанымі ва Указе №510.
Пазапланавыя праверкі таксама могуць быць прызначаны па шэрагу падставаў, уключаючы наяўнасць у кантралюючага органа інфармацыі аб парушэннях заканадаўства, у тым ліку атрыманай па зваротах грамадзян. Ананімная заява не з’яўляецца падставай для правядзення пазапланавых праверак.
Кантроль за выкананнем патрабаванняў Указа №510 ускладзены на Камітэт дзяржаўнага кантролю.
Служба інфармацыі Камітэта дзяржкантролю.