Выхаванне
ДУШОЙ – ДА ВЕТЭРАНА
У снежні мінулага года ва ўсіх школах нашага раёна стартавала акцыя пад назвай “Душой – да ветэрана”, якая будзе доўжыцца да мая 2010 года. Праграма акцыі распрацавана Аддзелам адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама і прымеркавана да 65-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Вынікі будуць падведзены ў дзвюх намінацыях: “фота з ветэранам” і “канцэртная праграма-віншаванне “Нам мір завешчана берагчы”. У ходзе акцыі адбудуцца сустрэчы з ветэранамі, запрашэнне іх у навучальныя ўстановы і правядзенне гутарак. Іх увазе будуць прадстаўлена школьная самадзейнасць і выступленне агітбрыгад. Па выніках акцыі плануецца аформіць фотагалерэю “Мы помнім ваш подзвіг, салдаты вайны”.
Культура                        
Прырода
ЛАНЬ ЕЎРАПЕЙСКАЯ НА ДЗЯТЛАЎШЧЫНЕ
Дзяржаўная праграма развіцця паляўнічай гаспадаркі на 2006-2015 гады паспяхова рэалізуецца ў Дзятлаўскім лясгасе. Дзесяць особей лані еўрапейскай (дзевяць самцоў і адна самка) былі завезены да нас з Астравецкім лясгасам з Прыбалтыкі. Іх рассяленне ажыццяўлялася на тэрыторыі Вензавецкага лясніцтва. Па словах паляваннезнаўцы В. Т. Панічава, гэты новы для рэспублікі від паспяхова прыжыўся ў нас: у ліпені месяцы з’явіўся прыплод – 6 цялят. Лані поўнасцю адаптаваліся на дзятлаўскіх лясоў: спакойна паводзяць сябе ў нашых прыродных умовах, ахвотна ідуць на кантакт з людзьмі, нават бяруць ежу з рук егера, а таксама любяць фатаграфавацца.
ПАДАРЫЦЕ ДЗЕЦЯМ РАДАСЦЬ
7 лютага у 11 гадзін у раённым доме культуры адбудзецца адкрыццё забаўляльнага дзіцячага цэнтра. У праграме мерапрыемстваў:
для дзяцей: выступленне вясёлых клоўнаў, гульні і конкурсы з прызамі, мультпраграма, спевы пад караоке, дзіцячая дыскатэка, розыгрыш дзіцячай латарэі;
для бацькоў: размова з дзіцячым псіхолагам, спецыяльная літаратура, газеты і часопісы на тэму сям’і і дзяцей, шахматы і шашкі.
Для дзяцей і іх бацькоў будзе працаваць “Салодкае жыццё”, якое прапануе наведвальнікам ласункі, кактэлі і сокі на любы густ.
Уваход для ўсіх жадаючых вольны.
Падрыхтавала Н. АВЯРЧУК.