22 Feb
Posted by: Webmaster in: З Адзінага дня інфармавання, Пыталіся - адказваем
Жыхары вёскі Хвінявічы Парэцкага сельскага Савета: ужо працяглы час вада ў нашай вёсцы няякасная, непрыдатная для ўжывання.Ці робяцца і як часта замеры якасці, хімічнага саставу вады, якая ўжываецца ў ежу?
Галоўны ўрач ДУ “Дзятлаўскі райЦГЭ” А. В. Малашанка:
– На працягу некалькіх гадоў вада з падземных крыніц аграгарадка Хвінявічы адказвае санітарна-гігіенічным патрабаванням па ўсіх паказчыках. Аб гэтым сведчаць пастаянныя замеры якасці і хімічнага саставу вады, за выключэннем жалеза, якое ў вызначаны час вагаецца і змяняецца. Дадзеныя лабараторнага кантролю, які праводзіўся ў парадку дзяржаўнага санітарнага нагляду за цэнтралізаваным водазабеспячэннем аграгарадка Хвінявічы, сведчаць, што ўтрыманне жалеза ў вадзе падземных крыніц дадзенага рэгіёна - гэта прыродная якасць вады. Ачышчэнне вады ад жалеза магчыма з дапамогай спецыяльнай устаноўкі для ачысткі вады непасрэдна на водазаборы або пры набыцці фільтраў для асабістага карыстання ў бытавых умовах. Таму насельніцтва мае права патрабаваць ад уладальніка водазабору падачы вады добрай якасці, г. зн. абсталявання спецыяльнай устаноўкі па ачыстцы вады.
– Кепска працуе каналізацыя ў вёсцы Хвінявічы, яна няспраўная. Каналізацыйныя воды і адходы сцякаюць у возера, што адмоўна адбіваецца на экалогіі навакольнага асяроддзя.
Старшыня СВК “Хвінявічы” В. М. Быстрыцкі:
– Каналізацыйная станцыя і помпава-ачышчальныя збудаванні знаходзяцца на балансе СВК “Хвінявічы”. Уведзеныя ў эксплуатацыю ў 1988 годзе, яны вычарпалі свой рабочы рэсурс. Цяпер падрыхтавана праектна-каштарысная дакументацыя на рэканструкцыю дадзеных сістэм. Адсутнасць фінансавых сродкаў не дазваляе СВК “Хвінявічы” распачаць будаўніча-мантажных работы па будаўніцтву помпавай станцыі і яе сістэм. У цяперашні час сцёкавыя воды, згодна графіка, адкачваюцца мабільнымі ёмістасцямі, якія ёсць у СВК “Хвінявічы”.
– Ужо неаднаразова ставілі пытанне аб няякаснай вадзе ў нашай мясцовасці. Як можна палепшыць якасць гэтай вады, якая змяшчае прымесі жалеза? Калі будзе будавацца станцыя абезжалезвання вады?
Дырэктар РУП ЖКГ Ю. П. Залеўскі:
– Якасць пітной вады, якая падаецца ў водаправодныя сеткі вёскі Хвінявічы, кантралюецца хімічна-радыеметрычнай лабараторыяй Дзятлаўскага РУП ЖКГ. На працягу перыяду эксплуатацыі артэзіянскай свідравіны № 52864/2000 выяўлялася і рэгістравалася ўтрыманне агульнага жалеза, якое ў 40% выпадкаў адпавядала санітарна дапушчальным нормам, і мутнасці, якая ў 50% выпадкаў таксама адпавядала санітарным нормам. Павышанае ўтрыманне злучэнняў жалеза, не валодаючы выражаным таксічным дзеяннем, тым не менш, безумоўна, пагаршае якасць вады, надаючы ёй “жалезны” смак.
Па іншых паказчыках шкодных перавышэнняў санітарных нормаў у вадзе дадзенай артэзіянскай свідравіны не знойдзена ні пры вытворча-лабараторным, ні пры дзяржаўным кантролі (райЦГЭ). Вада ў вёсцы Хвінявічы прыдатная для выкарыстання.
На жаль, будаўніцтва станцыі абезжалезвання вады ў аграгарадку Хвінявічы на бягучы год не запланавана ў сувязі з адсутнасцю грашовых сродкаў.
Работнікі ДРБУ-119 просяць прыняць меры па рамонту асвятлення па вуліцы “50 гадоў ЛКСМБ”, дзе не гарэлі лямпачкі.
Дырэктар РУП ЖКГ Ю. П. Залеўскі:
– Асвятленне вуліцы “50 гадоў ЛКСМБ” адноўлена.
– Ці будуць адрамантаваны вуліцы Азёрная і Леніна ў г. Дзятлава? Просьба пракласці тратуар па вуліцах Леніна і Фрунзе ў г. Дзятлава.
Дырэктар РУП ЖКГ Ю. П. Залеўскі:
рамонт вуліц Азёрная і Леніна, пракладка тратуара па вуліцы Фрунзе, на жаль, у бягучым годзе не прадастаўляюцца магчымымі ў сувязі з адсутнасцю фінансавых сродкаў.
Ю. С. Шумскі, г. Дзятлава, вул. Кастрычніцкая, д.28. кв.27:
– Над балконам маёй кватэры абвалілася пліта балкона суседа, які жыве паверхам вышэй. Гэта стварае небяспеку і пагрозу для жыцця членаў маёй сям’і. Просьба да работнікаў РУП ЖКГ прыняць меры.
Дырэктар РУП ЖКГ Ю. П. Залеўскі:
– Пры абследаванні жыллёвага фонду, які знаходзіцца на тэхнічным абслугоўванні Дзятлаўскага РУП ЖКГ, устаноўлена, што сілікатна-бетонная пліта перакрыцця лоджыі над кватэрай № 27 жыллёвага дома № 28 па вул. Кастрычніцкай у г. Дзятлава, мае трэшчыны і адколы. Дадзеная пліта перакрыцця патрабуе рамонту. Дзятлаўскае РУП ЖКГ звярнулася з запытам у спецыялізаваную арганізацыю ЧУП “Белрамбудпраект” г. Мінска з просьбай аб дэталёвым абследаванні дадзенай пліты і выдачы рэкамендацый па яе рамонту. Такое абследаванне было праведзена, выдадзены пэўныя рэкамендацыі па рамонту. Яго плануецца правесці ў ІІ-ІІІ квартале 2010 года.
Падрыхтаваў
А. І. МЯЦЕЛІЦА,
галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама.
Пакінуць адказ