31 Jan
Posted by: Webmaster in: У райвыканкаме
Рашэнне Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта ад 18 лістапада 2009 года №510
На падставе Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 снежня 2005 года №580 “Аб некаторых мерах па павышэнні эфектыўнасці вядзення паляўнічай гаспадаркі і рыбагаспадарчай дзейнасці, удасканаленні дзяржаўнага кіравання імі” Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт вырашыў:
1. Арганізаваць бясплатнае аматарскае рыбалоўства інтэнсіўнымі спосабамі лоўлі рыбы ў светлы час сутак у фондзе запасу рыбалоўных угоддзяў Дзятлаўскага раёна наступнымі спосабамі лоўлі рыбы:
1.1. лоўля рыбы з прымяненнем снасцяў аматарскага рыбалоўства з агульнай колькасцю кручкоў ад 11 да 20 штук на рыбалова;
1.2. лоўля рыбы на дарожку з суднаў з рухавікамі;
1.3. падводнае паляванне.
2. Вызначыць, што аматарскае рыбалоўства інтэнсіўнымі спосабамі лоўлі рыбы, указанымі ў пункце 1 дадзенага рашэння, ажыццяўляецца ў фондзе запасу рыбалоўных угоддзяў згодна дадатка.
3. Аматарскае рыбалоўства інтэнсіўнымі спосабамі лоўлі рыбы ажыццяўляецца з улікам абмежаванняў і забароны, прадугледжаных главой 13 Правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, зацверджаных Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 снежня 2005 г. №580 “Аб некаторых мерах па павышэнні эфектыўнасці вядзення паляўнічай гаспадаркі і рыбагаспадарчай дзейнасці, удасканаленні дзяржаўнага кіравання імі” (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2005 г., №196, 1/6996).
4. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласці на Дзятлаўскую раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы акружаючага асяроддзя (Балькоўскі Д.Г.)
Старшыня В. В. Грытчанка.
Кіраўнік справамі Т.М. Шавель.
Дакумент зарэгістраваны ў Нацыянальным рэестры прававых актаў Рэспублікі Беларусь 22 снежня 2009 года №9/28081.
Дадатак да рашэння Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта 18.11.2009 №510
Пералік рыбалоўных угоддзяў фонду запасу рыбалоўных угоддзяў, у якіх дазваляецца аматарскае рыбалоўства інтэнсіўнымі спосабамі лоўлі рыбы ў светлы час сутак.
1. Водасховішча Навасёлкаўскае
2. Возера Вялікае
3. Пруд Плехава.
4. Участак рэчкі:
Моўчадзь ад вёскі Дварэц да пасёлка Гезгалы; Нёман ад вёскі Шаршні да вёскі Бандары; Шчара ад вёскі Пархуты да вёскі Малая Воля.
Ліст узгаднення праекта рашэння Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта “Аб арганізацыі аматарскага рыбалоўства інтэнсіўнымі спосабамі лоўлі рыбы”
УЗГОДНЕНА
Начальнік раённай інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Д. Г. Балькоўскі. 18.11.2009
УЗГОДНЕНА
Намеснік начальніка Навагрудскай міжраённай інспекцыі Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Д. В. Маскаль. 18.11.2009
Пакінуць адказ