Узровень пакрыцця насельнiцтвам затрат на паслугi ЖКГ у 2010 годзе не перасягне 35 працэнтаў, заявiў Прэзiдэнт.

Кiраўнiк дзяржавы канстатаваў, што сёння насельнiцтва пагашае расходы на паслугi ЖКГ прыкладна на 30 працэнтаў, тады як раней гэты паказчык складаў 52 працэнты. Паводле слоў Прэзiдэнта, дрэнна, што ёсць такое падзенне, бо ў перспектыве кожны павiнен у поўным аб’ёме аплачваць паслугi, якiя спажывае. “Але ў нас сацыяльная дзяржава, мы сацыяльна абараняем сваiх людзей. Узнiкае пытанне: цi могуць людзi 100 працэнтаў заплацiць? Не могуць, тым больш у крызiснай сiтуацыi”, — адзначыў ён.

Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што ў 2008 годзе ў краiне быў забяспечаны добры ўзровень зарплаты. Разам з тым, сёлета рэальная заработная плата павялiчылася толькi на 0,1 працэнта. “У гэтым годзе мы заработную плату толькi ўтрымалi на ўзроўнi мiнулага года. Узнiкае пытанне, а цi змогуць усе заплацiць гэтыя 55 працэнтаў. Таму ў наступным годзе, я ўраду адкрыта заявiў, калi мы атрымаем пакрыццё 35 працэнтаў, то гэта будзе нармальна. Мы так i запланавалi. Будзе магчымасць у чалавека больш заплацiць, заплацiць больш, але пакуль я гэтага не бачу”, — сказаў Прэзiдэнт.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, Урад Беларусi ўносiў прапанову аб павелiчэннi платы за паслугi ЖКГ на 7 долараў на працягу першага паўгоддзя. “Як бы людзi нi перажывалi, гэта было б пад’ёмна. Але з iншага боку, мы атрымлiваем ад гэтага павышэння ўсяго толькi Br77 млрд, тады як бюджэт на наступны год — Br52 трлн. Цi трэба з народам, груба кажучы, сабачыцца за гэтыя Br77 млрд”, — сказаў кiраўнiк дзяржавы. “Вось калi мы ўбачым тэндэнцыю, што людзi маюць магчымасць заплацiць, за Лукашэнкам не заржавее, я ўтрыманцаў цярпець не магу”, — дадаў ён.

Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў неабходнасць аптымiзацыi затрат i ў самiх жыллёва-камунальных службах. Ён адзначыў, што яму часта скардзяцца на недастатковую колькасць сродкаў у ЖКГ. “А вы палiчылi, па якiх тарыфах мы прапануем насельнiцтву электрычнасць, за якую цану смецце вывозiм, капiтальны рамонт робiм, колькi там раскрадаецца i гэтак далей? Тры гады ва ўрадзе лiчылi, i нарэшце прыйшлi i сказалi, што на 30 працэнтаў скарацiлi запатрабаваннi ЖКГ, — сказаў Прэзiдэнт. — А калi яшчэ прыцiснуць? Можа, яшчэ на 30 працэнтаў скароцяць. I тады тарыфы, па якiх вядзецца падлiк, будуць зусiм iншыя.