Рашэнне Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта ад 29 кастрычніка 2009 года № 458.
На падставе Інструкцыі аб парадку аплаты насельніцтвам жыллёва-камунальных паслугаў, зацверджанай пастановай Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь ад 24 мая 2004 года № 13, рашэння Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ад 7 верасня 2004 года № 473 “Аб парадку аплаты насельніцтвам паслугаў па ацяпленню і гарачаму водазабеспячэнню” Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт вырашыў:
зацвердзіць нарматывы расходу цеплавой энергіі на падагрэў 1 кубічнага метра вады, з улікам фактычнага спажывання за верасень 2009 года, у жылых дамах, якія не абсталяваны прыборамі групавога ўліку расходу цеплавой энергіі:
пры наяўнасці рэгістраў сушылак для ручнікоў у ванных пакоях — 0,078 гігакалорыі;
пры адсутнасці рэгістраў сушылак для ручнікоў у ванных пакоях – 0,062 гігакалорыі.

Старшыня В. В. Грытчанка.
Кіраўнік справамі Т. М. Шавель.
Дакумент зарэгістраваны ў Нацыянальным рэестры прававых актаў Рэспублікі Беларусь 15 снежня 2009 года №9/27939.