СТУДЗЕНЬ
6 – Напярэдадні Ражства Хрыстова. Куцця. Дзень строгага посту.
7 – Ражство Хрыстова.
8 – Сабор Прасвятой Багародзіцы.
11 – Мучанікаў 14000 нямаўлят.
14 – Абразанне Гасподне, Святога Васіля Вялікага, Новы год па старым стылі.
15 – Прападобнага Серафіма Сароўскага, цудатворцы. Яму моляцца ў смутку, пры хваробах, асабліва аб вылечванні ног, аб выгнанні бесаў.
18 – Напярэдадні Богаз’яўлення. Дзень посны. У храмах адбываецца вялікае асвячэнне вады.
19 — Святое богаз’яўленне. Хрышчэнне Гасподне. У храмах, на вадаёмах ажыццяўляецца вялікае асвячэнне вады.
25 – Мучаніцы Таццяны. Лічыцца апякункай студэнтаў.
27 – Святой Ніны, асветніцы Грузіі.

ЛЮТЫ
6 – Блажэннай Ксенні Пецярбуржскай. Ёй моляцца аб сямейным дабрабыце, шчаслівым замужжы дочак, аб вылечванні немаўлятак, паспяховай вучобе дзяцей.
7 – Іконы Божай маці “Утоли моя печали”.
12 – Сабор усяленскіх настаўнікаў і свяціцеляў Васіля Вялікага, Рыгора Багаслова, Іаана Златавуста.
14 — Тыдзень сырапустны. Даравальная нядзеля.
15 — Стрэчанне Гасподне. Пачатак вялікага посту.
16 — Праведных Сімяона Богапрыімцы і прарочыцы Ганны. Праведны старац Сімяон лічыцца заступнікам дзяцей, аб вылечванні якіх яму молімся.
21 – Тыдзень першы Вялікага посту. Свята Праваслаўя.
23 — Іконы Божай Маці “Огневидная”.
25 — Іверскай іконы Божай Маці.
27 - Бацькоўская субота. Памінанне памерлых.
28 — Тыдзень другі Вялікага посту. Свяціцеля Рыгора Паламы.

САКАВІК
6 — Памінанне памерлых.
7 — Тыдзень трэці Вялікага посту. Крыжапаклонны.
9 — Першае і другое набыццё галавы Іаана Хрысціцеля.
13 — Памінанне памерлых.
14 — Тыдзень чацвёрты Вялікага посту. Прападобнага Іаана Лесвічніка.
15 — Іконы Божай Маці “Державная”.
20 — Пахвала прасвятой Багародзіцы (Субота Акафіста).
21 — Тыдзень пяты Вялікага посту. Прападобнай Марыі Егіпецкай.
22 — Святых 40 мучанікаў Севасційскіх (Саракі). Ім моляцца аб паспяховым вяртанні мужа з далёкай паездкі.
27 — Лазарава субота (Уваскрэсенне праведнага Лазара).
28 — Уваход Гасподзень ў Іерусалім. Тыдзень шосты вялікага посту. У храмах асвячаюцца вербы.
З 29 сакавіка па 3 красавіка — Перадвелікодная сядміца.

КРАСАВІК
4 — Светлае Хрыстова Уваскрэсенне. Вялікдзень.
4-10 — Светлая (Велікодная) сядміца.
6 — Іверскай іконы Божай Маці.
7 — Благавешчанне Прасвятой Багародзіцы.
8 — Сабор Архангела Гаўрыіла.
9 — Іконы Божай маці “Живоносный источник”. Велікоднае водаасвячэнне ў храмах.
11 — Апостала Фамы.
12 — Прападобнага Іаана Лесвічніка.
13 — Раданіца. Памінанне памерлых.
18 — Святых жонак-міраносіц.
28 — Прэпалавенне Пяцідзесятніцы.

МАЙ
2 – Блажэннай Матроны Маскоўскай.
6 — Вялікамучаніка Георгія Пабеданосцы. Апякун праваслаўных воінаў, абаронца пастухоў і статка, памочнік у смутку. Яму моляцца аб вяртанні згубленых дзяцей.
9 — Памінанне памерлых воінаў.
13 — Узнясенне Гасподне.
18 — Іконы Божай Маці “Неупиваемая чаша”. Па веры тых, хто моліцца, адбываецца вылечванне ад п’янства і наркаманіі.
21 — Апостала і евангеліста Іаана Багаслова.
22 — Троіцкая бацькоўская субота. Памінанне памерлых.
23 — Дзень Святой Троіцы.
24 — Дзень Святога Духа. Раўнаапостальных Мяфодзія і Кірылы — настаўнікаў Славенскіх.
27 — Іконы Божай Маці “Споручница грешных”.
30 — Іконы Божай Маці “Умягчение злых сердец” (”Семистрельная”).
31 — Памяць святых айцоў сямі Усяленскіх Сабораў. Пачатак Пятровага посту (раслінная ежа, рыба, (акрамя серады, пятніцы).

ЧЭРВЕНЬ
3 — Уладзімірскай іконы Божай Маці.
5 — Прападобнай Ефрасінні ігуменні Полацкай.
6 — Усіх святых.
24 — Іконы Божай Маці “Достойно есть”.(Милующая»).
27 — Сабор Дзівееўскіх святых.
28 — Свяціцеля Іоны, Мітрапаліта Маскоўскага і ўсея Русі, цудатворцы.

ЛІПЕНЬ
1 — Багалюбскай іконы Божай Маці.
4 — Тыдзень шосты па Пяцідзесятніцы.
6 — Уладзімірскай іконы Божай Маці.
7 — Ражство Іаана Прадцечы. Яму моляцца за дзяцей, а таксама пры галаўных болях.
8 — Благаверных князя Пятра і княгіні Фяўроніі, апекуноў сям’і.
9 — Ціхвінскай іконы Божай Маці.
11 — Іконы Божай Маці “Троеручница”.
12 — Першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла. Св. Пятру моляцца пры ліхаманцы і гарачцы. Паўлу — пры пачатку новых работ.
18 — Знаходжанне мошчаў прападобнага Сергія Раданежскага. Яму моляцца аб паспяховым навучанні дзяцей, аб вылечванні цялесных і духоўных немачаў.
21 — Казанскай іконы Божай Маці.
26 — Сабор Архангела Гаўрыіла.
28 — Раўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра.

ЖНІВЕНЬ
1 — Знаходжанне мошчаў прападобнага Серафіма Сароўскага цудатворцы.
2 — Прарока Іллі. Яму моляцца аб дараванні дажджу.
4 — Раўнаапостальнай Марыі Магдаліны.
5 — Пачаеўскай іконы Божай Маці.
9 — Вялікамучаніка і лекара Панцеляймона. Яму моляцца пры ўсіх хваробах.
10 — Смаленскай іконы Божай Маці (“Одигитрия”).
14 — Паходжанне (изнесение) сумленных дрэваў Жыватворнага Крыжа Гасподня (“Спас мядовы”) — у храмах асвячаюць мёд новага збору.
Пачатак Успенскага посту (раслінная ежа, рыба — у свята Прэабражэння Гасподня).
19 — Прэабражэнне Гасподне (“Спас яблычны) — асвячаюць плады новага ўраджаю).
26 — Ікон Божай Маці Мінскай, Сямістрэльная, Страстная.
28 — Успенне Прасвятой Багародзіцы.
29 — Нерукатворнага Вобраза Госпада Ісуса Хрыста (“Спас на холсте”).

ВЕРАСЕНЬ
8 — Сустрэча (cтретение) Уладзімірскай іконы Божай Маці.
10 — Прападобнага Іова Пачаеўскага. Яму моляцца ад нашэсця іншаверных і іншапляменных, у хваробах, смутку.
11 — Усекнавенне галавы Прадцечы і Хрысціцеля Гасподня Іаана. Дзень строгага посту.
13 — Палажэнне сумленнага поясу Прасвятой Багародзіцы.
14 — Царкоўнае новалецце.
17 — Іконы Божай Маці “Неополимая Купина”.
19 — Успамін цуда Архістраціга Міхаіла ў Хонех.
21 — Ражство Прасвятой Багародзіцы.
27 — Узвіжанне сумленнага і Жыватворнага Крыжа Гасподня (у храмах выносіцца для паклону Крыж Гасподзень).
30 — Мучаніц Веры, Надзеі, Любові і іх маці Сафіі. Ім моляцца ад усялякіх бедаў, смутку і хваробаў, аб выхаванні набожнасці і веры дочак.

КАСТРЫЧНІК
1 — Іконы Божай Маці Малчэнскай “Целительница”.
8 — Смерць прападобнага Сергія Раданежскага, цудатворцы.
9 — Апостала і евангеліста Іаана Багаслова. Яму моляцца аб сямейным шчасці.
14 — Пакровы Прасвятой Багародзіцы.
19 — Апостала Фамы. Яму моляцца пры аслабленні веры.
20 — Іконы Божай Маці “Умиление”.
23 — Прападобнага Амвросія Опцінскага. Яму моляцца пры розных хваробах і жыццёвай нястачы.
26 — Іверскай іконы Божай Маці.
31 — Апостала і евангеліста Лукі. Яму моляцца пры пасадцы агарода, пры хваробах вачэй, аб тых, хто падарожнічае.

ЛІСТАПАД
4 — Казанскай іконы Божай Маці.
6 — Іконы Божай Маці “Всех скорбящих Радость”. Дзімітрыеўская бацькоўская субота. Памінанне памерлых.
8 — Вялікамучаніка Дзмітрыя Салунскага. Яму моляцца аб прасвятленні вачэй, аб заступніцтве за праваслаўных воінаў.
21 — Сабор Архістраціга Міхаіла і іншых Нябесных Сіл Бесцялесных.
22 — Іконы Божай маці “Скоропослушница”.
26 — Святога Іаана Златавуста. Яму моляцца ў адчаі.
27 — Апостала Піліпа.
28 — Пачатак Каляднага (Піліпава) посту. (раслінная ежа, у суботу і нядзелю — рыба).
29 — Апостала і евангеліста Матфея. Святым евангелістам Іаану, Марку, Матфею, Луку моляцца аб добрых адносінах у сям’і, за каханне паміж мужам і жонкай.

СНЕЖАНЬ
4 — Увядзенне ў храм Прасвятой Багародзіцы.
7 — Вялікамучаніцы Кацярыны. Ёй моляцца аб добрым замужжы дочак, пры цяжкіх родах.
10 — Іконы Божай Маці “Знамение”.
13 — Святога апостала Андрэя Першазваннага.
17 — Вялікамучаніцы Варвары. Ёй моляцца пры цяжкіх хваробах, ад раптоўнай смерці без пакаяння. Прападобнага Іаана Дамаскіна. Яму моляцца пры хваробах і калецтве рук.
19 — Свяціцеля Мікалая, архіепіскапа Мір Лікійскіх, цудатворцы. Першы памочнік ад усіх бедаў і напасцяў, у нястачы, горы.
25 — Свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага. Яму моляцца пры розных хваробах, у тым ліку невылечных.
Падрыхтаваў да друку
свяшчэннік Расціслаў САЛАЎЁЎ.