Старэйшае пакаленне, мабыць, памятае французскую стужку “В мире безмолвия” і кнігі піянера падводнага палявання Жака Кусто. Дзякуючы ім ужо ў 50-я гады мінулага стагоддзя адбылося першае знаёмства нашых суайчыннікаў з падводным светам, падводным паляваннем. Многія супастаўляюць яго з дайвінгам, але гэта не так. Калі першае — гэта ныранне з падводным ружжом на затрымку дыхання,то дайвінг — пагружэнне пад ваду з аквалангам.
Даводзіцца сустракацца і з такім меркаваннем: падводнае паляванне — даволі лёгкая справа. Аргументы наступныя: на поспех рыбалова ўплывае то надвор’е, то ціск, а то і зусім рыба не клюе. А той, хто займаецца падводным паляваннем, зусім без праблемаў заходзіць у царства Нептуна, адкуль бярэ рыбы, сколькі захоча.
Але такое меркаванне памылковае. Для падводнага палявання абавязковыя празрыстасць вады і адсутнасць лёда. Трэба улічваць і тое, што пад вадой чалавек знаходзіцца ў чужым асяродку, адчувае вялікія фізічныя нагрузкі,кіслародную недастатковасць, узмоцненую цеплааддачу арганізма.
Пры пагрузцы ў воду толькі на 2-3 метры, паляўнічы пачынае адчуваць боль ад расцяжэння барабанных перапонак. А часам здараецца ныраць і на глыбіню 5-7 метраў, прабірацца скрозь завалы дрэваў.
Пад вадой тоіцца і небяспека. Можна натыкнуцца на браканьерскія сеткі, густыя зараслі водарасляў, розныя карчы і старыя металаканструкцыі.
Тым не менш усе гэта робіць падводнае паляванне сапраўды экстрэмальным відам спорту, які не церпіць слабых людзей, тых, хто пераацэньвае свае магчымасці.
П. ВАСЬКО,
г. Дзятлава.