Пад такой назвай прайшоў конкурс летняга чытання ў Казлоўшчынскай гарпасялковай дзіцячай бібліятэцы. Ён быў прымеркаваны да Года роднай зямлі. Удзельнікам конкурсу неабходна было разгадаць крыжаванку “Хто яны”, правільна адказаць на пытанні віктарыны “Знаўца беларускай казкі”, скласці верш або намаляваць малюнак на тэму “Фарбы роднай зямлі”. Адно з заданняў было прымеркавана да 600-годдзя Белавежскай пушчы.
Па выніках конкурсу яго пераможцамі сталі Ангеліна Ганчарук і Вікторыя Адамчык. Таксама варта адзначыць і іншых удзельнікаў конкурсу летняга чытання — Рэгіну Кузьміч, Сняжану Макарэвіч, Алесю Лазута, Маргарыту Літвінскую, Дзіяну Добыш.
Пераможцы конкурсу адзначаны падарункамі, астатнія ўдзельнікі атрымалі памятныя сувеніры.
Н.ЦЫНС,
загадчыца Казлоўшчынскай гарпасялковай дзіцячай бібліятэкі.
Пакінуць адказ