Сёлета мы адзначылі 65-ую гадавіну вызвалення роднай Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Да сённяшняга дня людзі шукаюць звесткі пра братоў, дзядоў і прадзедаў і з гэтай нагоды звяртаюцца ў сродкі масавай інфармацыі. У рамках сумеснага пошукавага праекта “Помні імя сваё” на старонках “Народнай газеты” быў надрукаваны ліст Міхаіла Уладзіміравіча Васюкевіча з г.Навагрудка. Ён піша: “У далёкім 1941-м на маёй малой радзіме, у вёсцы Вусце Дзятлаўскага раёна, у абед, прыкладна ў гадзін 14-15, савецкі лётчык пасадзіў бамбардыроўшчык. Да яго збегліся вяскоўцы і ўбачылі трох лётчыкаў. Адзін з іх быў моцна паранены і прасіў дапамогі. Сярод жанчын быў адзін дзядуля, які запрог каня і адвёз параненага ў шпіталь у горад Дзятлава. Але і там выратаваць яго не ўдалося. Праз некаторы час у шпіталь уварваліся фашысты, хворых вывелі з палат і на двары расстралялі. Пасля вайны на тым месцы ўстаноўлены помнік. Самалёт доўга знаходзіўся ў нашай вёсцы. Затым вяскоўцы разабралі яго на металалом. Магчыма з вашай дапамогай удасца ўстанавіць імёны і прозвішчы лётчыкаў, якія былі ў гэтым самалёце, і загінулі. Калі хто ведае гэтую гісторыю, просім адклікнуцца.
Кантактныя тэлефоны: 21-1-09 – галоўны рэдактар, 22-9-50 – аддзел ідэалагічнай работы, 21-1-15 – ваенкам.
А. КУДЗІНАЎ.
Пакінуць адказ