Адбыліся выбары старшыні Парэцкага сельскага Савета дэпутатаў 25-га склікання. Старшынёй Парэцкага сельсавета абраны Уладзімір Уладзіміравіч ЖЫНКО, дэптат ад Кастрычніцкай выбарчай акругі №7.
Уладзімір Уладзіміравіч ЖЫНКО нарадзіўся 15 жніўня 1975 года ў вёсцы Бердаўка Навагрудскага раёна. У 1997 гадзе закончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Служыў у радах Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Працаваў кіраўніком гурткоў Дзятлаўскай базы юных турыстаў, настаўнікам фізічнай культуры ўстановы адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс “Хвінявіцкі дзіцячы сад-сярэдняя адукацыйная школа”.
З 20 сакавіка 2009 года з’яўляецца старшынёй Парэцкага сельскага Савета дэпутатаў і выканаўчага камітэта.