Юрыдычная служба раёна праводзіць вялікую работу па забеспячэнню правоў грамадзян, абароне іх інтарэсаў, садзейнічае стабільнасці ў грамадстве і нацыянальнай бяспекі.
Так, судом Дзятлаўскага раёна летась было разгледжана 209 крымінальных, 583 грамадзянскія, 1027 адміністрацыйных справаў, 224 матэрыялы. Выканана 3204 выканаўчыя дакументы. Выканаўчыя дакументы па спагнанню расходаў на дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні — на асаблівым кантролі.
Вялікая ўвага надаецца судом прававой адукацыі насельніцтва. У працоўных калектывах і школах раёна праводзяцца лекцыі і гутаркі, вядзецца штодзённы прыём грамадзян (па суботах таксама), арганізоўваюцца выязныя судовыя пасяджэнні.
Прававая дапамога і абарона інтарэсаў грамадзян аказваецца і за межамі рэспублікі. Так, судом у 2008 годзе ў Расійскую Федэрацыю былі накіраваны 3 даручэнні аб уручэнні дакументаў і допыце адказчыкаў па справах аб спагнанні аліментаў, 4 хадайніцтвы аб выкананні на тэрыторыі РФ рашэнняў суда. Такія ж даручэнні накіроўваліся судом у Польшчу і Узбекістан. У Літву і Украіну накіроўваліся копіі рашэнняў суда аб скасаванні шлюбу. Судом выкананы два даручэнні аб аказанні прававой дапамогі, якія паступілі з судоў РФ і Украіны.
Даступным і якасным у раёне з’яўляецца натарыяльнае абслугоўванне. З гэтай мэтай рабочы дзень падоўжаны да 20 гадзін, ідзе прыём грамадзян па суботах, работа натарыяту арганізавана па прынцыпу “адно акно”, вядуцца выязныя прыёмы грамадзян у аграгарадках. Сумесна з органамі сацыяльнай абароны наладжана работа па аказанню натарыяльных паслугаў адзінокім інвалідам, якія не маюць сваякоў на тэрыторыі Беларусі.
Натарыяльнай канторай раёна ў 2008 годзе было здзейснена 3177 натарыяльных дзеянняў, спагнана дзяржпошліна ў даход дзяржавы ў суме 103534000 рублёў. У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №220 ад 12.05.2005 г. “Аб некаторых мерах па спрашчэнню парадку здзяйснення натарыяльных дзеянняў” натарыусамі раёна ў 2008 годзе накіравана 686 запытаў у розныя інстанцыі. Прынята ў аграгарадках 32 чалавекі.
Работнікамі натарыяльнай канторы праводзяяца лекцыі і гутаркі па пытаннях натарыяльнай дзейнасці, аказваецца прававая дапамога сакратарам сельскіх саветаў, найбольш актуальныя пытанні асвятляюцца ў друку.
Канстытуцыйнае права кожнага грамадзяніна на юрыдычную дапамогу для ажыццяўлення і абароны правоў і свабодаў рэалізавана ў даступнасці аказання адвакатамі кваліфікаванай юрыдычнай дапамогі ўсім, каму яна патрэбна, без абмежаванняў. У нашым раёне гэтае права забяспечваецца адвакатамі юрыдычнай кансультацыі. Для гэтых мэтаў прыняты комплекс мераў: устанаўленне зручнага для грамадзян рэжыму рабочага часу, у тым ліку прыём па суботах; вызначэнне відаў бясплатнай юрыдычнай дапамогі і катэгорый грамадзян, якім яна аказваецца бясплатна; правядзенне акцый па аказанню бясплатнай юрыдычнай дапамогі (14 сакавіка – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, 26 чэрвеня – Дзень утварэння адвакатуры Рэспублікі Беларусь, 1 кастрычніка – Дзень пажылых людзей, у снежні – Дзень юрыста).
У 2008 годзе адвакатамі Дзятлаўскай кансультацыі была аказана юрыдычная дапамога пры разглядзе справаў у судах: па 64 крымінальных, 25 грамадзянскіх, 18 адміністрацыйных. Ажыццёўлены 13 выездаў для прыёму грамадзян у аграгарадках. Бясплатна дадзены 238 парадаў, складзены 32 дакументы прававога характару.
Сучаснае жыццё немагчыма без органа запісу актаў грамадзянскага стану: нараджэнне, заключэнне шлюбу, усынаўленне, устанаўленне бацькоўства, перамена прозвішча, уласнага імя, імя па-бацьку – усе гэтыя жыццёва важныя для асобнага чалавека і дзяржавы падзеі рэгіструюцца менавіта органамі ЗАГСу. Палітыка нашай дзяржавы ў галіне рэгулявання шлюбна-сямейных адносінаў накіравана на падтрымку і абарону сям’і ў мэтах яе ўмацавання, ўстанаўлення роўнасці правоў мужа і жонкі, ахову мацярынства і дзяцінства. Прапагандуючы значнасць моцнай сям’і, работнікі органаў ЗАГСу праводзяць урачыстую рэгістрацыю шлюбаў, нараджэння, юбілейных вяселляў.
У 2008 годзе органам ЗАГСу Дзятлаўскага райвыканкама зарэгістраваны 268 актаў запісу аб нараджэнні, 24 – аб устанаўленні бацькоўства, 710 – аб смерці, 2 – аб перамене прозвішча, уласнага імя і імя па-бацьку, 215 – аб заключэнні шлюбу. Праведзены дзве сямейныя ўрачыстасці – “залатыя” вяселлі.
Працуе заяўны прынцып “адно акно”. Летась органам ЗАГСу накіраваны больш тысячы запытаў у розныя інстатнцыі.
Выкарыстанне народных традыцый пры ўрачыстай рэгістрацыі шлюбу і нараджэння садзейнічаюць адраджэнню звычаяў беларускай культуры, умацаванню шлюбна-сямейных адносінаў.
Ж. СЁМУХА,
загадчыца натарыяльнай канторы.
С. ЛАМАКА,
кансультант суда.
Пакінуць адказ