ПРАМЫСЛОВАСЦЬ
За 2008 год прамысловымі прадпрыемствамі раёна выраблена прадукцыі (работ, паслуг) у фактычных адпускных цэнах на суму 97,4 мільярда рублёў. Аб’ём прамысловай прадукцыі ў супастаўных адпускных цэнах у параўнанні з 2007 годам склаў 109,6%.
За 2008 год аб’ём прамысловай вытворчасці ў параўнанні з 2007 годам скарацілі 2 прадпрыемствы раёна (18,2% ад агульнай колькасці).
Запасы гатовай прадукцыі на 1 студзеня 2009 года ў фактычных цэнах склалі 4484 мільёна рублёў. Удзельная вага запасаў у сярэднямесячным аб’ёме вытворчасці на 1 студзеня 2009 года складае 61,4%.
Спажывецкіх тавараў выраблена на 34,7 мільярда рублёў, у параўнанні з 2007 годам выпуск паменшыўся на 28,5%.
СЕЛЬСКАЯ ГАСПАДАРКА
Жывёлагадоўля. За 2008 год сельскагаспадарчымі вытворчымі кааператывамі раёна рэалізавана на забой 6488 тон жывёлы, што складае 95,3% да мінулага года.
За 2008 год у гаспадарках раёна надоена 42826 тон малака, што на 2801 тону ці на 7% больш, чым за 2007 год.
Сярэдні надой малака ад адной каровы павялічыўся ў параўнанні з 2007 годам на 280 кілаграмаў і склаў 4137 кілаграмаў.
За 2008 год сельскагаспадарчыя прадпрыемствы ў гаспадарках насельніцтва закупілі буйной рагатай жывёлы 685 галоў, кошт якой складае 253,9 мільёна рублёў. Малака закупілі ў насельніцтва 2631 тону ў заліковай вазе.
Выплаты насельніцтву за малако складаюць 98,5% ад налічанага кошту.
ІНВЕСТЫЦЫІ Ў АСНОЎНЫ КАПІТАЛ І БУДАЎНІЦТВА
У 2008 годзе на развіццё эканомікі і сацыяльнай сферы прадпрыемствамі і арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці выкарыстана 91152 мільёны рублёў інвестыцый, выканана будаўніча-мантажных работ на 41222 мільёны рублёў.
На жыллёвае будаўніцтва выкарыстана 17397 мільёнаў рублёў, што складае 19,1% агульнага аб’ёму інвестыцый.
За 2008 год пабудавана 190 кватэр агульнай плошчай 14411 квадратных метраў. У сельскай мясцовасці пабудавана 60 кватэр агульнай плошчай 5043 квадратныя метры або 35% агульнага ўводу (у 2007 годзе – 43,2%).
Будаўнічымі і рамонтна-будаўнічымі арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці ў 2008 годзе выкананы падрадныя работы ўласнымі сіламі на 19554 мільёны рублёў.
ТРАНСПАРТ
Аўтамабільным транспартам агульнага карыстання за 2008 год перавезена 152,5 тысячы тон грузаў і выканана 3430,2 тысячы тона-кіламетраў.
У параўнанні з 2007 годам перавозка грузаў і грузаабарот павялічыліся адпаведна на 5% і 30,3%.
Аўтобусамі агульнага карыстання за 2008 год перавезена 786 тысяч чалавек і выканана 14796,9 тысячы пасажыра-кіламетраў. У параўнанні з 2007 годам перавозка пасажыраў і пасажыраабарот зменшыліся адпаведна на 35,3% і 26,7%.
ЗНЕШНІ ГАНДАЛЬ
Экспарт і імпарт тавараў. Аб’ём знешняга гандлю ў студзені-лістападзе 2008 года склаў 14135,1 тысячы долараў ЗША, у тым ліку экспарт – 8342,6 тысячы долараў, імпарт –5792,5 тысячы долараў. Сальда знешняга гандлю склалася дадатнае ў памеры 2550,1 тысячы долараў ЗША.
СПАЖЫВЕЦКІ РЫНАК І СФЕРА ПАСЛУГАЎ
У 2008 годзе насельніцтву прададзена спажывецкіх тавараў праз усе каналы рэалізацыі на 114845,2 мільёна рублёў, што ў супастаўных цэнах на 16,1% больш, чым у 2007 годзе.
Рознічны тавараабарот гандлёвых прадпрыемстваў, уключаючы грамадскае харчаванне, усяго па раёне склаў 65438,3 мільёна рублёў у дзеючых цэнах і павялічыўся ў параўнанні з 2007 годам ў супастаўных цэнах на 15,7%.
З агульнага аб’ёму рознічнага тавараабароту тавараабарот грамадскага харчавання склаў 7713 мільёнаў рублёў. У супастаўных цэнах ён павялічыўся на 8%. Доля грамадскага харчавання ў агульным аб’ёме рознічнага тавараабароту складае 11,8%.
ЗАНЯТАСЦЬ НАСЕЛЬНІЦТВА І БЕСПРАЦОЎЕ
На суб’ектах гаспадарання (без камерцыйных структур) у студзені-снежні 2008 года працавала 11239 чалавек. На ўмовах сумяшчальніцтва і па дагаворах грамадзянска-прававога характару на гэтых прадпрыемствах працавалі 446 чалавек. У студзені-снежні 2008 года прадпрыемствамі і арганізацыямі раёна прынята на працу 1972 чалавекі, па розных прычынах былі звольнены 2240 чалавек. З агульнай колькасцю звольненых 90,4% — па ўласнаму жаданню, 5,1% — за прагулы і іншыя парушэнні працоўнай дысцыпліны, 0,9% — у сувязі са скарачэннем штатаў.
На канец снежня 2008 года ў дзяржаўнай службе занятасці былі зарэгістраваны 94 чалавекі беспрацоўных.
Па дадзеных цэнтра занятасці насельніцтва на прадпрыемствах і ў арганізацыях колькасць вакантных рабочых месцаў склалі 174. Дапамогу па беспрацоўю атрмліваюць 93 чалавекі. Сярэдні памер дапамогі па беспрацоўю на аднаго беспрацоўнага ў снежні склаў 33,6 тысячы рублёў.
ЗАРАБОТНАЯ ПЛАТА
Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікам у студзені-снежні 2008 года склала 654,4 тысячы рублёў, у тым ліку ў снежні 743,3 тысячы рублёў. У параўнанні са студзенем-снежнем 2007 года яна павялічылася на 25,6%.
Найбольш высокая заработная плата ў студзені-снежні 2008 года была ў работнікаў крэдытавання і дзяржаўнага страхавання –1268,5 тысячы рублёў, матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і збыту – 1063,3 тысячы рублёў органаў кіравання – 984,7 тысячы рублёў.
Разам з гэтым у асобных галінах народнай гаспадаркі заработная плата значна ніжэй сярэднераённага ўзроўню. Заработная плата ў студзені-снежні 2008 года склалася ў працаўнікоў сельскай гаспадаркі –528 тысяч рублёў, культуры – 539 тысячы рублёў, адукацыі –573,3 тысячы рублёў, гандлю і грамадскага харчавання – 576,2 тысячы рублёў.
ФІНАНСЫ
Чысты прыбытак за студзень-лістапад 2008 года склаў 17686 мільёнаў рублёў і павялічыўся ў параўнанні са студзенем-лістападам 2007 года на 69,1%. Па выніках дзейнасці 3 арганізацыі або 7% ад агульнай колькасці арганізацый, улічаных у бягучым парадку, атрымалі чыстыя страты на суму 3342 мільёны рублёў.
Рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі, работ, паслуг склала ў студзені-лістападзе 2008 года 2,5% супраць 4,3% у студзені-лістападзе 2007 года.
Захоўваюцца высокія ўзаемныя неплацяжы паміж прадпрыемствамі, арганізацыямі. Па стану на 1 снежня 2008 года пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць склала 11,3 мільярда рублёў або 24,8% усяго аб’ёму дэбіторскай запазычанасці.
Крэдыторская запазычанасць склала 103,7 мільярда рублёў, у тым ліку пратэрмінаваная –14,1 мільярда рублёў, крэдыторская запазычанасць перавысіла дэбіторскую ў 2,3 раза. Крэдыторская запазычанасць за паліўна-энергетычныя рэсурсы на 1 снежня 2008 года склала 2209 мільёна рублёў, з яе газ – 637 мільёнаў рублёў, электраэнергію –1396 мільёнаў рублёў.
Пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць склала 124,8% да пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці за студзень-лістапад 2008 года.
Грашовыя сродкі на 1 снежня 2008 года складалі 2556 мільёнаў рублёў або 2,5% да крэдыторскай запазычанасці і 18,1% да пратэрмінаванай крэдыторскай запазычанасці.
ДЭМАГРАФІЧНАЯ СІТУАЦЫЯ*
Колькасць насельніцтва раёна працягвае памяншацца. Гэта выклікана тым, што колькасць памерлых па-ранейшаму перавышае колькасць народжаных.
Колькасць народжаных за 2008 год павялічылася на 3 чалавекі або на 1,1% больш, чым у 2007 годзе.
У цэлым па раёне памерлых зарэгістравана ў 2,7 раза больш, чым народжаных.
У сельскай мясцовасці памерлых зарэгістравана ў 4,6 раза больш, чым народжаных. Натуральныя страты сельскага насельніцтва склалі 417 чалавек.
За 2008 год у раёне зарэгістраваны 206 шлюбаў, што на 23 шлюбы ці на 10% менш, чым за 2007 год. Колькасць скасаваных шлюбаў павялічылася на 7 шлюбаў. На 1000 зарэгістраваных шлюбаў даводзіцца 437 разводаў супраць 362 у 2007 годзе.
*Дадзеныя за 2008 год папярэднія.
АДЗЕЛ СТАТЫСТЫКІ ДЗЯТЛАЎСКАГА РАЁНА.
Пакінуць адказ